Барановичи читающие
Субтитры
Літаратурны турызм: па вуліцах Баранавічаў з персанажамі літаратуры
Contextualize your topic
Гарадская
скульптура ў наш час стала вельмі папулярнай, перажывае сапраўдны бум! Адно
з самых яркіх і прыкметных праяўленняў сучаснага скульптурнага мастацтва – арт-аб’екты.
Яны ствараюць унікальны культурны код горада, становяцца яго сімвалам,
прыцягваюць увагу, выклікаюць цікавасць, пераадольваючы моўныя бар’еры. Гарманічна
ўпісваючыся ў гарадскі пейзаж, дапаўняюць яго, робяць горад больш маляўнічым і
прывабным. Вулічныя скульптуры – папулярныя фотазоны, лакацыі для сэлфі. З’яўляючыся
часткай гарадской асяроддзя, арт-скульптура дапамагае візуальна структураваць
тэрыторыю, ператвараецца ва ўнікальную кропку арыентавання. Арт-аб'екты –
прастора мары і фантазіі. Яны здольныя выклікаць эмоцыі, узбудзіць
абмеркаванне, прывесці да разважанняў. У нашым горадзе Баранавічы з’явілася
вялікая колькасць цікавых скульптур малой формы, таму прыйшла ідэя паглядзець
на іх як на літаратурны арт-аб’ект, як на мастацкую інтэрпрэтацыю літаратурных
твораў, персанажаў кніг, увасобленых у скульптуры!
Гарадская
скульптура ў наш час стала вельмі папулярнай, перажывае сапраўдны бум! Адно
з самых яркіх і прыкметных праяўленняў сучаснага скульптурнага мастацтва – арт-аб’екты.
Яны ствараюць унікальны культурны код горада, становяцца яго сімвалам,
прыцягваюць увагу, выклікаюць цікавасць, пераадольваючы моўныя бар’еры. Гарманічна
ўпісваючыся ў гарадскі пейзаж, дапаўняюць яго, робяць горад больш маляўнічым і
прывабным. Вулічныя скульптуры – папулярныя фотазоны, лакацыі для сэлфі. З’яўляючыся
часткай гарадской асяроддзя, арт-скульптура дапамагае візуальна структураваць
тэрыторыю, ператвараецца ва ўнікальную кропку арыентавання. Арт-аб'екты –
прастора мары і фантазіі. Яны здольныя выклікаць эмоцыі, узбудзіць
абмеркаванне, прывесці да разважанняў. У нашым горадзе Баранавічы з’явілася
вялікая колькасць цікавых скульптур малой формы, таму прыйшла ідэя паглядзець
на іх як на літаратурны арт-аб’ект, як на мастацкую інтэрпрэтацыю літаратурных
твораў, персанажаў кніг, увасобленых у скульптуры!
Раздел 2
На
ўваходзе ў Стары парк устанаўлены вялізны рознакаляровы парасон, пад якім
утульна ўладкавалася паркавая лавачка для адпачынку. Гэты каляровы парасон – увасабленне
цуду. Пад ім – як пад чароўным парасонам Оле-Лукойе ў глыбокім дзівосным лесе. Парасон
Оле-Лукойе з казкі дацкага пісьменніка Х.К. Андэрсена з'яўляецца адным з самых
вядомых вобразаў сусветнай культуры. Ён сімвалізуе свет сноў, дзіцячую фантазію,
педагагічную мудрасць. Казка аб Оле-Лукойе – класіка сусветнай дзіцячай
літаратуры. Вобраз Оле-Лукойе дапамагае фарміраваць уяўленне пра дабро,
сумленнасць і казачны свет. Літаратурны персанаж Оле-Лукойе – маленькі казачны
чалавечак, апрануты ў цудоўны шаўковы кафтан, які пераліваецца рознымі колерамі
– сінім, зялёным ці чырвоным, расказвае розныя казкі. Казачнік Оле-Лукойе з
упрыгожаным неверагоднымі малюнкамі парасонам вучыць уменню шанаваць навакольны
свет, верыць у цуды. Што можа быць найлепш – адпраўляйцеся ў падарожжа пад
чароўным парасонам з казачнікам Оле-Лукойе, які ведае столькі гісторый, што іх
не пераказаць за цэлае жыццё!
Subtitle
Раздел 2
«Жаба-падарожніца» – устойлівы выраз, які звычайна абазначае чалавека
цікаўнага, які не сядзіць на месцы, а ўвесь час знаходзіцца ў дарозе, ці
чалавека-хвалько, шукальніка прыгод. Прыдумаў «Жабу-падарожніцу» рускі
пісьменнік Усевалад Гаршын у 1887 годзе. Казка стала вельмі папулярнай, вядомай
многім пакаленням чытачоў. Гэта гісторыя пра прыгоды жабы-квакушкі, якая
аднойчы вырашыла адправіцца разам з качкамі на цудоўны поўдзень. Яна ўхапілася
за дубчык, які качкі ўзялі ў дзюбы. Качкі неслі яе ў паветры, але жабе не
цярпелася расказаць пра свой вялікі розум і вынаходлівасць. Яна квакнула і
звалілася ўніз. Можа ў Баранавічы? На вуліцы Леніна ёсць цікавая скульптура
малой формы «Жаба». Яна сваім вялікім адкрытым ротам як бы крычыць: «Гэта я,
гэта я прыдумала!». Гледзячы на металічную квакуху ўспамінаюцца казкі «Жаба», «Жабінае
кваканне» Х.К. Андэрсена, народная казка «Царэўна-жаба», павучальная казка Л.
Панцялеева «Дзве жабы» пра волю да жыцця, упартасць і пра тое, што ніколі не
варта здавацца, нават у самай безнадзейнай сітуацыі.
Subtitle
Казачная аповесць А.М. Волкава «Чараўнік
Ізумруднага горада» паслужыла крыніцай натхнення для стварэння функцыянальнага
арт-аб'екта на пляцоўцы каля Баранавіцкага аўтавакзала. Па творчай задуме стваральнікаў
металічныя лаўкі і ліхтары прадстаўляюць жанравую скульптурную кампазіцыю.
Вытанчаная фігурка аднаго ліхтара нагадвае галоўную гераіню «Чараўніка
Ізумруднага горада» – Элі. Каля другой лаўкі спыніўся Жалезны Дрывасек. А паміж імі – верны сабачка
Татошка і раскрытая кніга А.М. Волкава «Чараўнік Ізумруднага горада». Для Элі дарога
– гэта шлях дадому, сімвал надзеі на вяртанне да блізкіх. Гэта выразны
арыенцір, што вядзе герояў да іх запаветнай мэты – Ізумруднага горада, які
ўвасабляе спаўненне жаданняў. Шлях да мэты ў Элі доўгі і цяжкі. Але, дзякуючы
сябрам, гатоўнасці бескарысліва дапамагаць іншым, у яе ўсё атрымалася. Твор
выхоўвае сяброўства, вернасць, смеласць, уменне знаходзіць выйсце з цяжкіх
сітуацый, падкрэслівае – сапраўдныя каштоўнасці (розум, сардэчнасць, адвага)
знаходзяцца ўнутры чалавека. З'яўляючыся творчай перапрацоўкай амерыканскай
казкі Л. Фрэнка Баўма «Чараўнік краіны Оз», кніга А. Волкава заняла ўнікальнае
месца ў сусветнай культуры. Упершыню апублікаваная ў 1939 годзе, яна шматразова
перавыдавалася, перакладзена на многія мовы, стала класікай дзіцячай
літаратуры.
Раздел 2
Subtitle
Раздел 2
Бронзавая
скульптура «Конь» ў Баранавічах – папулярная гарадская славутасць, усталяваная
ў 2009 годзе насупраць уваходу ў гасцініцу «Гарызонт». Месца выбрана
невыпадкова: раней тут знаходзіўся заезны двор. Аўтарам з’яўляецца вядомы
беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Скульптура адрозніваецца рэалізмам:
сумны, стомлены конь, які чакае свайго гаспадара, сімвалізуе спакой і сувязь з
мінулым. Гэты мастацкі аб’ект напамінае нам пра тыя часы, калі конь быў галоўным
і самым універсальным сродкам транспарту. Конь асядланы, але страмёны
адсутнічаюць: так рабілі для таго, каб каня не выкралі, калі яго гаспадара няма
побач. Можа сюды завітаў сам Дон Кіхот на сваім Расінанце? Ці
Сіўка-Бурка? Ці Канёк-Гарбунок? Літаратурны казачны конь – заўсёды верны
памочнік, захоўвае мудрасць і адданасць гаспадару, прыходзіць на дапамогу ў
цяжкую хвіліну, дапамагае пераадолець перашкоды, змагацца са злымі сіламі і
знаходзіць дарогу, сімвалізуе вернасць, адвагу і мужнасць. А ў Баранавічах
бронзавы конь ператварыўся ў знакавы атрыбут гарадской эстэтыкі.
Subtitle
Адзін з
самых знакамітых помнікаў Баранавіч – скульптура вераб’я, які стаў сапраўдным
сімвалам горада і прыцягвае ўвагу турыстаў і мясцовых жыхароў. Гэта вельмі
дарагая сэрцу баранавічан скульптура. Але верабей не сядзіць на адным месцы.
Можна ўявіць як з цэнтральнай плошчы горада ён пераляцеў на вуліцу Леніна, спыніўся
каля дома № 11. Затым птах трымаў шлях на бульвар Штокерау. Тут гарэза-верабей
прысеў зверху на арт-аб'ект – ліхтар у выглядзе сэрца з надпісам “Баранавічы”,
зроблены ў знак прызання ў любові да роднага горада. Ён прыляцеў да сваіх трох суродзічаў,
які прымасціліся на суседнім ліхтары. І як тут не нагадаць знакаміты верш юнага
Валянціна Таўлая «Верабейкі», у якім апісваецца зімовы пейзаж і жыццё вераб’ёў
у гэты час.
У казцы Уладзіміра
Караткевіча «Bepaбeй, caвa i птyшыны cyд», якая
ўзнiклa нa acнoвe aднoй з бeлapycкix кaзaк, галоўны герой скача адразу
на абедзвюх нагах ды заліваецца гарэлівай песенькай:
«Я –
вясёлы верабей,
Я –
арол-верабей,
Вельмі
смелы верабей,
Верабей,
Верабей,
Вера-
Вера-
бей!
Вельмі
добры верабей!»
«Вельмі добры верабей!»
Subtitle
«Свая сава – свая слава»
Народная
прыказка падкрэслівае, што кожны любіць сваё, якое б яно не было, што ўсё
роднае, сваё – самае лепшае і дарагое, нават калі іншыя яго не цэняць. А яшчэ сава
– традыцыйны сімвал мудрасці, ведаў, праніклівасці, эрудыцыі, часта
выкарыстоўваецца як знак адукаваных людзей і адукацыйных устаноў. Гэтая начная
птушка, здольная бачыць у цемры, сімвалізуе пазнанне таямніц, азначае
разважлівасць і прыродную сілу. Выява «мудрай савы» – адзін з самых вядомых
знакаў у сусветнай культуры. З кніжных соў, якіх нельга не любіць, перш за ўсё
ўспамінаецца верная сяброўка Гары Потэра палярная сава Хэдвіг. Яна была
сімвалам чароўнага свету для Гары, дастаўляла яму пошту і заўсёды падтрымлівала
яго. У казачнай аповесці Алана Мілна «Віні-Пух
і ўсе-ўсе-ўсе» Сава – самая разумная сярод усіх сваіх сяброў, яна ўмее нават чытаць
і пісаць. У казцы Уладзіміра Караткевіча «Bepaбeй, caвa i птyшыны cyд» іншыя
птушкі выбралі і паставілі менавіта саву сцерагчы вераб’я. У Баранавічах совы «жывуць»
на металічным дрэве каля кнігарні на вуліцы Савецкай.
Subtitle
Баранавічы - горад паравозаў
Баранавічы
– горад, у якім вельмі шмат месцаў так ці інакш звязаных з цягнікамі і
паравозамі. Нават на гербе Баранавіч
красуецца паравоз. Складана вызначыць колькасць «паравозных» помнікаў у нашым
горадзе. Па некаторых падліках іх не менш 20, як арыгінальных, у натуральную
велічыню, так і макетаў паравозаў. Сусветна прызнаны пісьменнік Шалом-Алейхем
праславіў Баранавічы на ўвесь свет, напісаўшы ў 1909 годзе бліскучую навелу з
характэрнай назвай «Станцыя Баранавічы», якая ўвайшла ў знакаміты зборнік
«Чыгуначныя апавяданні», дзе цягнік – не толькі галоўнае месца дзеяння, а мініяцюрная
мадэль свету. Пісьменнік паказвае цягнік як шумную, мітуслівую, дэмакратычную
прастору, дзе ў вагоне трэцяга класа цесна пераплятаюцца лёсы сотняў людзей. У
аповесці Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» цягнік «дыхае», «пыхкае», «уздыхае»
як жывая істота, гэта не проста машына, а ўдзельнік падзей, важны мастацкі
сімвал. Кранае гісторыя Генадзя Цыферава пра маленькі паравозік, які ездзіў да
станцыі Рамашкава, але ўвесь час спазняўся, таму што звяртаў увагу на
прыгажосць навакольнага свету. Аўтар піша: «Часам не варта спяшацца. Калі бачыш
прыгожае, калі бачыш прывабнае – спыніся».
Subtitle
У
Баранавічах ёсць некалькі вядомых арт-аб'ектаў з ката́мі. Кот Бегемот з рамана «Майстар і Маргарыта» «прапісаўся» на
бульвары Штокерау. Другі кот прымастаколіўся
да фатографа, помнік якому стаіць каля фотастудыі «Кадр» на галоўнай плошчы
горада. Побач з будынкам, у якім знаходзіцца рэдакцыя газеты «Наш край», на
кованай лаўцы сядзіць вучоны кот у акулярах і ўважліва чытае газету. А можа гэта літаратурныя «каты́-пярэваратні»?
Кот Бегемот – вядомы пярэварацень-кот, абарочваецца то ў вялізнага чорнага ката́,
то ў таўстуна-чалавека. Наогул, у сусветнай літаратуры каты́ – шматгранныя
сімвалы, якія ўвасабляюць незалежнасць, мудрасць, магію, свабоду. Кот вучоны А.С.
Пушкіна ў паэме «Руслан і Людміла» ўвасабляе казачніцтва і невычэрпную крыніцу
народнай мудрасці. Кот у ботах Шарля Перо адлюстроўвае кемлівасць,
прадпрымальнасць, уменне выходзіць пераможцам з любых сітуацый. Чэшырскі Кот
Льюіса Кэрала ў казцы «Аліса ў Краіне Цудаў» – парадокс, інтуіцыю, незалежнасць
ад агульнапрынятых правіл і здольнасць бачыць сутнасць рэчаў. Коцік у
беларускай народнай казцы «Коцік, Певень і Лісіца» – адзін з самых яркіх і
павучальных фальклорных вобразаў, сапраўдны сябар, гаспадар і абаронца. Руплівы,
разважлівы Кот Матроскін у казачнай аповесці Эдуарда Успенскага схільны да
рацыянальнага мыслення.
Баранавічы - горад паравозаў
Subtitle
Калі
ўважліва хадзіць па вуліцах любімага горада, углядацца, услухоўвацца ў ягоныя
таямніцы – убачым шмат цікавага! Гарадская скульптура напоўнена сакральнымі
сімваламі, у якіх кожны можа ўбачыць свае глыбокія сэнсы. Трэба заўважаць і
любавацца прыгажосцю і фантазіяй. Кожны мае свае ўспрыманне і інтэрпрэтацыю.
Калі вы гатовыя паглядзець на горад вачамі чытача і акунуцца ў яго арт-жыццё,
то зрабіце свой праект па слядах нашага маршруту, дадайце іншыя месцы, стварыце
лагістыку новага, свайго маршруту, складзіце сваю цікавую і займальную
гісторыю.
№ 40
Ник
Created on June 4, 2026
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Memphis Presentation
View
Higher Education Presentation
View
Psychedelic Presentation
View
Harmony Higher Education Thesis
View
Vaporwave presentation
View
Geniaflix Presentation
View
Vintage Mosaic Presentation
Explore all templates
Transcript
Барановичи читающие
Субтитры
Літаратурны турызм: па вуліцах Баранавічаў з персанажамі літаратуры
Contextualize your topic
Гарадская скульптура ў наш час стала вельмі папулярнай, перажывае сапраўдны бум! Адно з самых яркіх і прыкметных праяўленняў сучаснага скульптурнага мастацтва – арт-аб’екты. Яны ствараюць унікальны культурны код горада, становяцца яго сімвалам, прыцягваюць увагу, выклікаюць цікавасць, пераадольваючы моўныя бар’еры. Гарманічна ўпісваючыся ў гарадскі пейзаж, дапаўняюць яго, робяць горад больш маляўнічым і прывабным. Вулічныя скульптуры – папулярныя фотазоны, лакацыі для сэлфі. З’яўляючыся часткай гарадской асяроддзя, арт-скульптура дапамагае візуальна структураваць тэрыторыю, ператвараецца ва ўнікальную кропку арыентавання. Арт-аб'екты – прастора мары і фантазіі. Яны здольныя выклікаць эмоцыі, узбудзіць абмеркаванне, прывесці да разважанняў. У нашым горадзе Баранавічы з’явілася вялікая колькасць цікавых скульптур малой формы, таму прыйшла ідэя паглядзець на іх як на літаратурны арт-аб’ект, як на мастацкую інтэрпрэтацыю літаратурных твораў, персанажаў кніг, увасобленых у скульптуры!
Гарадская скульптура ў наш час стала вельмі папулярнай, перажывае сапраўдны бум! Адно з самых яркіх і прыкметных праяўленняў сучаснага скульптурнага мастацтва – арт-аб’екты. Яны ствараюць унікальны культурны код горада, становяцца яго сімвалам, прыцягваюць увагу, выклікаюць цікавасць, пераадольваючы моўныя бар’еры. Гарманічна ўпісваючыся ў гарадскі пейзаж, дапаўняюць яго, робяць горад больш маляўнічым і прывабным. Вулічныя скульптуры – папулярныя фотазоны, лакацыі для сэлфі. З’яўляючыся часткай гарадской асяроддзя, арт-скульптура дапамагае візуальна структураваць тэрыторыю, ператвараецца ва ўнікальную кропку арыентавання. Арт-аб'екты – прастора мары і фантазіі. Яны здольныя выклікаць эмоцыі, узбудзіць абмеркаванне, прывесці да разважанняў. У нашым горадзе Баранавічы з’явілася вялікая колькасць цікавых скульптур малой формы, таму прыйшла ідэя паглядзець на іх як на літаратурны арт-аб’ект, як на мастацкую інтэрпрэтацыю літаратурных твораў, персанажаў кніг, увасобленых у скульптуры!
Раздел 2
На ўваходзе ў Стары парк устанаўлены вялізны рознакаляровы парасон, пад якім утульна ўладкавалася паркавая лавачка для адпачынку. Гэты каляровы парасон – увасабленне цуду. Пад ім – як пад чароўным парасонам Оле-Лукойе ў глыбокім дзівосным лесе. Парасон Оле-Лукойе з казкі дацкага пісьменніка Х.К. Андэрсена з'яўляецца адным з самых вядомых вобразаў сусветнай культуры. Ён сімвалізуе свет сноў, дзіцячую фантазію, педагагічную мудрасць. Казка аб Оле-Лукойе – класіка сусветнай дзіцячай літаратуры. Вобраз Оле-Лукойе дапамагае фарміраваць уяўленне пра дабро, сумленнасць і казачны свет. Літаратурны персанаж Оле-Лукойе – маленькі казачны чалавечак, апрануты ў цудоўны шаўковы кафтан, які пераліваецца рознымі колерамі – сінім, зялёным ці чырвоным, расказвае розныя казкі. Казачнік Оле-Лукойе з упрыгожаным неверагоднымі малюнкамі парасонам вучыць уменню шанаваць навакольны свет, верыць у цуды. Што можа быць найлепш – адпраўляйцеся ў падарожжа пад чароўным парасонам з казачнікам Оле-Лукойе, які ведае столькі гісторый, што іх не пераказаць за цэлае жыццё!
Subtitle
Раздел 2
«Жаба-падарожніца» – устойлівы выраз, які звычайна абазначае чалавека цікаўнага, які не сядзіць на месцы, а ўвесь час знаходзіцца ў дарозе, ці чалавека-хвалько, шукальніка прыгод. Прыдумаў «Жабу-падарожніцу» рускі пісьменнік Усевалад Гаршын у 1887 годзе. Казка стала вельмі папулярнай, вядомай многім пакаленням чытачоў. Гэта гісторыя пра прыгоды жабы-квакушкі, якая аднойчы вырашыла адправіцца разам з качкамі на цудоўны поўдзень. Яна ўхапілася за дубчык, які качкі ўзялі ў дзюбы. Качкі неслі яе ў паветры, але жабе не цярпелася расказаць пра свой вялікі розум і вынаходлівасць. Яна квакнула і звалілася ўніз. Можа ў Баранавічы? На вуліцы Леніна ёсць цікавая скульптура малой формы «Жаба». Яна сваім вялікім адкрытым ротам як бы крычыць: «Гэта я, гэта я прыдумала!». Гледзячы на металічную квакуху ўспамінаюцца казкі «Жаба», «Жабінае кваканне» Х.К. Андэрсена, народная казка «Царэўна-жаба», павучальная казка Л. Панцялеева «Дзве жабы» пра волю да жыцця, упартасць і пра тое, што ніколі не варта здавацца, нават у самай безнадзейнай сітуацыі.
Subtitle
Казачная аповесць А.М. Волкава «Чараўнік Ізумруднага горада» паслужыла крыніцай натхнення для стварэння функцыянальнага арт-аб'екта на пляцоўцы каля Баранавіцкага аўтавакзала. Па творчай задуме стваральнікаў металічныя лаўкі і ліхтары прадстаўляюць жанравую скульптурную кампазіцыю. Вытанчаная фігурка аднаго ліхтара нагадвае галоўную гераіню «Чараўніка Ізумруднага горада» – Элі. Каля другой лаўкі спыніўся Жалезны Дрывасек. А паміж імі – верны сабачка Татошка і раскрытая кніга А.М. Волкава «Чараўнік Ізумруднага горада». Для Элі дарога – гэта шлях дадому, сімвал надзеі на вяртанне да блізкіх. Гэта выразны арыенцір, што вядзе герояў да іх запаветнай мэты – Ізумруднага горада, які ўвасабляе спаўненне жаданняў. Шлях да мэты ў Элі доўгі і цяжкі. Але, дзякуючы сябрам, гатоўнасці бескарысліва дапамагаць іншым, у яе ўсё атрымалася. Твор выхоўвае сяброўства, вернасць, смеласць, уменне знаходзіць выйсце з цяжкіх сітуацый, падкрэслівае – сапраўдныя каштоўнасці (розум, сардэчнасць, адвага) знаходзяцца ўнутры чалавека. З'яўляючыся творчай перапрацоўкай амерыканскай казкі Л. Фрэнка Баўма «Чараўнік краіны Оз», кніга А. Волкава заняла ўнікальнае месца ў сусветнай культуры. Упершыню апублікаваная ў 1939 годзе, яна шматразова перавыдавалася, перакладзена на многія мовы, стала класікай дзіцячай літаратуры.
Раздел 2
Subtitle
Раздел 2
Бронзавая скульптура «Конь» ў Баранавічах – папулярная гарадская славутасць, усталяваная ў 2009 годзе насупраць уваходу ў гасцініцу «Гарызонт». Месца выбрана невыпадкова: раней тут знаходзіўся заезны двор. Аўтарам з’яўляецца вядомы беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Скульптура адрозніваецца рэалізмам: сумны, стомлены конь, які чакае свайго гаспадара, сімвалізуе спакой і сувязь з мінулым. Гэты мастацкі аб’ект напамінае нам пра тыя часы, калі конь быў галоўным і самым універсальным сродкам транспарту. Конь асядланы, але страмёны адсутнічаюць: так рабілі для таго, каб каня не выкралі, калі яго гаспадара няма побач. Можа сюды завітаў сам Дон Кіхот на сваім Расінанце? Ці Сіўка-Бурка? Ці Канёк-Гарбунок? Літаратурны казачны конь – заўсёды верны памочнік, захоўвае мудрасць і адданасць гаспадару, прыходзіць на дапамогу ў цяжкую хвіліну, дапамагае пераадолець перашкоды, змагацца са злымі сіламі і знаходзіць дарогу, сімвалізуе вернасць, адвагу і мужнасць. А ў Баранавічах бронзавы конь ператварыўся ў знакавы атрыбут гарадской эстэтыкі.
Subtitle
Адзін з самых знакамітых помнікаў Баранавіч – скульптура вераб’я, які стаў сапраўдным сімвалам горада і прыцягвае ўвагу турыстаў і мясцовых жыхароў. Гэта вельмі дарагая сэрцу баранавічан скульптура. Але верабей не сядзіць на адным месцы. Можна ўявіць як з цэнтральнай плошчы горада ён пераляцеў на вуліцу Леніна, спыніўся каля дома № 11. Затым птах трымаў шлях на бульвар Штокерау. Тут гарэза-верабей прысеў зверху на арт-аб'ект – ліхтар у выглядзе сэрца з надпісам “Баранавічы”, зроблены ў знак прызання ў любові да роднага горада. Ён прыляцеў да сваіх трох суродзічаў, які прымасціліся на суседнім ліхтары. І як тут не нагадаць знакаміты верш юнага Валянціна Таўлая «Верабейкі», у якім апісваецца зімовы пейзаж і жыццё вераб’ёў у гэты час. У казцы Уладзіміра Караткевіча «Bepaбeй, caвa i птyшыны cyд», якая ўзнiклa нa acнoвe aднoй з бeлapycкix кaзaк, галоўны герой скача адразу на абедзвюх нагах ды заліваецца гарэлівай песенькай: «Я – вясёлы верабей, Я – арол-верабей, Вельмі смелы верабей, Верабей, Верабей, Вера- Вера- бей! Вельмі добры верабей!»
«Вельмі добры верабей!»
Subtitle
«Свая сава – свая слава»
Народная прыказка падкрэслівае, што кожны любіць сваё, якое б яно не было, што ўсё роднае, сваё – самае лепшае і дарагое, нават калі іншыя яго не цэняць. А яшчэ сава – традыцыйны сімвал мудрасці, ведаў, праніклівасці, эрудыцыі, часта выкарыстоўваецца як знак адукаваных людзей і адукацыйных устаноў. Гэтая начная птушка, здольная бачыць у цемры, сімвалізуе пазнанне таямніц, азначае разважлівасць і прыродную сілу. Выява «мудрай савы» – адзін з самых вядомых знакаў у сусветнай культуры. З кніжных соў, якіх нельга не любіць, перш за ўсё ўспамінаецца верная сяброўка Гары Потэра палярная сава Хэдвіг. Яна была сімвалам чароўнага свету для Гары, дастаўляла яму пошту і заўсёды падтрымлівала яго. У казачнай аповесці Алана Мілна «Віні-Пух і ўсе-ўсе-ўсе» Сава – самая разумная сярод усіх сваіх сяброў, яна ўмее нават чытаць і пісаць. У казцы Уладзіміра Караткевіча «Bepaбeй, caвa i птyшыны cyд» іншыя птушкі выбралі і паставілі менавіта саву сцерагчы вераб’я. У Баранавічах совы «жывуць» на металічным дрэве каля кнігарні на вуліцы Савецкай.
Subtitle
Баранавічы - горад паравозаў
Баранавічы – горад, у якім вельмі шмат месцаў так ці інакш звязаных з цягнікамі і паравозамі. Нават на гербе Баранавіч красуецца паравоз. Складана вызначыць колькасць «паравозных» помнікаў у нашым горадзе. Па некаторых падліках іх не менш 20, як арыгінальных, у натуральную велічыню, так і макетаў паравозаў. Сусветна прызнаны пісьменнік Шалом-Алейхем праславіў Баранавічы на ўвесь свет, напісаўшы ў 1909 годзе бліскучую навелу з характэрнай назвай «Станцыя Баранавічы», якая ўвайшла ў знакаміты зборнік «Чыгуначныя апавяданні», дзе цягнік – не толькі галоўнае месца дзеяння, а мініяцюрная мадэль свету. Пісьменнік паказвае цягнік як шумную, мітуслівую, дэмакратычную прастору, дзе ў вагоне трэцяга класа цесна пераплятаюцца лёсы сотняў людзей. У аповесці Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» цягнік «дыхае», «пыхкае», «уздыхае» як жывая істота, гэта не проста машына, а ўдзельнік падзей, важны мастацкі сімвал. Кранае гісторыя Генадзя Цыферава пра маленькі паравозік, які ездзіў да станцыі Рамашкава, але ўвесь час спазняўся, таму што звяртаў увагу на прыгажосць навакольнага свету. Аўтар піша: «Часам не варта спяшацца. Калі бачыш прыгожае, калі бачыш прывабнае – спыніся».
Subtitle
У Баранавічах ёсць некалькі вядомых арт-аб'ектаў з ката́мі. Кот Бегемот з рамана «Майстар і Маргарыта» «прапісаўся» на бульвары Штокерау. Другі кот прымастаколіўся да фатографа, помнік якому стаіць каля фотастудыі «Кадр» на галоўнай плошчы горада. Побач з будынкам, у якім знаходзіцца рэдакцыя газеты «Наш край», на кованай лаўцы сядзіць вучоны кот у акулярах і ўважліва чытае газету. А можа гэта літаратурныя «каты́-пярэваратні»? Кот Бегемот – вядомы пярэварацень-кот, абарочваецца то ў вялізнага чорнага ката́, то ў таўстуна-чалавека. Наогул, у сусветнай літаратуры каты́ – шматгранныя сімвалы, якія ўвасабляюць незалежнасць, мудрасць, магію, свабоду. Кот вучоны А.С. Пушкіна ў паэме «Руслан і Людміла» ўвасабляе казачніцтва і невычэрпную крыніцу народнай мудрасці. Кот у ботах Шарля Перо адлюстроўвае кемлівасць, прадпрымальнасць, уменне выходзіць пераможцам з любых сітуацый. Чэшырскі Кот Льюіса Кэрала ў казцы «Аліса ў Краіне Цудаў» – парадокс, інтуіцыю, незалежнасць ад агульнапрынятых правіл і здольнасць бачыць сутнасць рэчаў. Коцік у беларускай народнай казцы «Коцік, Певень і Лісіца» – адзін з самых яркіх і павучальных фальклорных вобразаў, сапраўдны сябар, гаспадар і абаронца. Руплівы, разважлівы Кот Матроскін у казачнай аповесці Эдуарда Успенскага схільны да рацыянальнага мыслення.
Баранавічы - горад паравозаў
Subtitle
Калі ўважліва хадзіць па вуліцах любімага горада, углядацца, услухоўвацца ў ягоныя таямніцы – убачым шмат цікавага! Гарадская скульптура напоўнена сакральнымі сімваламі, у якіх кожны можа ўбачыць свае глыбокія сэнсы. Трэба заўважаць і любавацца прыгажосцю і фантазіяй. Кожны мае свае ўспрыманне і інтэрпрэтацыю. Калі вы гатовыя паглядзець на горад вачамі чытача і акунуцца ў яго арт-жыццё, то зрабіце свой праект па слядах нашага маршруту, дадайце іншыя месцы, стварыце лагістыку новага, свайго маршруту, складзіце сваю цікавую і займальную гісторыю.