Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ

alf27

Created on January 15, 2026

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Human Rights Presentation

Memphis Presentation

Blackboard Presentation

Florida Neon Presentation

Genial Storytale Presentation

Historical Presentation

Psychedelic Presentation

Transcript

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ

24 СТУДЗЕНЯ 75 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
'Вымярайце сябе не гадамі, Не багаццем, што вы набылі, А любоўю, што рухае вамі, Чысцінёю душы і зямлі.'

М.ПАЗНЯКОЎ

змест

1. Біяграфія
3. Узнагароды
5. Відэа
6. Фотагалерэя
4. Спасылкі
2. Творчасць
7. Кнігі ў фондзе бібліятэкі
8. Загадкі

БІЯГРАФІЯ

Міхась Пазнякоў, поўнае імя Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца. Нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў в. Заброддзе, Магілёўскай вобласці. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе, з пятага класа пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу. У 9-м класе абраны рэдактарам «Камсамольскага пражэктара» — насценнай газеты камсамольскай арганізацыі школы.

Далей

БІЯГРАФІЯ

У 1971 годзе паступіў на філалагічнага факультэта БДУ, які скончыў у 1977 годзе. У студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне (Ягадскай і Кукараўскай васьмігодках) і Мінску. З 1978 года працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман», да мая 2008 — намеснік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 — галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Больш падрабязна

ТВОРЧАСЦЬ

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш. Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).

Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.

Больш падрабязна

узнагароды

  • Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996);
  • тры рэспубліканскія літаратурныя прэміі «Лепшая кніга года»;
  • прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
  • прэмія міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры;
  • медаль Францыска Скарыны (2011);
  • Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016).

СПАСЫЛКІ

  • "Пісьменнік Міхась Пазнякоў: «Мае настаўнiкi – дзецi»" (СБ. Беларусь сегодня)
  • "Міхась Пазнякоў: Сёння быць паэтам мала — трэба быць яшчэ і грамадзянінам" (Звязда)
  • Міхась Пазнякоў: «З малой радзімы і сям’і ўсё пачынаецца і гэтым працягваецца» (Беларуская думка)
  • "Міхась Пазнякоў: Чалавек пачынаецца з першых крокаў" (Саюз пісьменнікаў Беларусі"

ВІДЭА

ФОТАГАЛЕРЭЯ

загадкі

міхася пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

загадкі м.Пазнякова

Цудоўна! вы адгадалі ўсе загадкі!

Але ў кнігах М.Пазнякова іх набагата больш. Ды не толькі загадкі ёсць у гэтых вяселых і пазнавальных кнігах: вершы, смяшынкі, небылцы, лічылкі і шмат чаго яшчэ. Запрашаем да чытання!