Барановичи читающие
Тема номера:
Снежань, 2025
Юбилей любимого сказочника. 2026 год
#37
Я старый сказочник, я знаю много сказок
Про злых волков, про зайцев косоглазых,
Про хитрых лис, про глупых попугаев... Я старый сказочник, я много сказок знаю....
Ссылки на дополнительную информацию можно получить, сделав клик по рисунку, тексту
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
250 гадоў з дня нараджэння 24 студзеня 1776 – 25 чэрвеня 1822
Эрнст Тэадор Вільгельм Гофман сваё трэцяе імя змяніў у гонар найвялікшага ў свеце Амадэя – Моцарта.
З дзяцінства граў на скрыпцы, аргане, арфе, гітары і іншых інструментах. Маляваў з шасцігадовага ўзросту. Быў і мастаком, і кампазітарам.
Скончыў юрыдычны факультэт Кёнігсбергскага ўніверсітэта, бліскуча ведаў юрыспрудэнцыю.
Гофман з некаторым здзіўленнем адзначаў: “…Я стаў пісьменнікам, не прыклаўшы да гэтага асаблівых намаганняў – усё адбылося нібы само сабой”.
Вільгельм Карл Грым
240 гадоў з дня нараджэння
24 лютага 1786 – 16 снежня 1859
Будучая жонка Вільгельма Грыма, дачка касельскага аптэкара Дортхен Вільд, на спатканнях расказвала яму казкі, якія з дзяцінства чула дома: “Спадарыня Мяцеліца”, “Шэсць лебедзяў” і інш.
Вільгельм Грым некаторы час займаў пасаду ўпраўляючага асабістай каралеўскай бібліятэкай у Касельскім замку.
Калі аднойчы Вільгельм сустрэўся з Іаганам Вольфгангам Гётэ, той “сардэчна дзякаваў яму за намаганні на карысць даўно забытай культуры”.
Вільгельм Карл Грым
Зборнікі казак братоў Грым сталі часткай сусветнай культурнай спадчыны – у 2005 г. яны былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА “Памяць свету”.
1786–1859
Сяргей Цімафеевіч Аксакаў
235 гадоў з дня нараджэння
1 кастрычніка 1791 – 12 мая 1859
З дзяцінства палюбіў кнігі, у чатыры гады ўжо свабодна чытаў, а ў пяць — дэкламаваў вершы А. Сумарокава і М. Хераскава, пераказваў у асобах казкі “Тысячы і адной ночы”.
Сюжэт “Пунсовай кветачкі” пачуў ад ключніцы Пелагеі, калі моцна хварэў у дзяцінстве. Казка спадабалася, слухаў на працягу некалькіх гадоў не адзін дзясятак разоў.
Пераказваючы ўнучцы Волечцы гісторыі свайго дзяцінства, паабяцаў ёй напісаць кнігу – “Дзядуліны апавяданні”, а казка мела назву “Волечкіна кветачка”.
Сяргей Цімафеевіч Аксакаў
Казка “Пунсовая кветачка" была ўпершыню надрукавана ў 1858 годзе як дадатак да аўтабіяграфіі “Дзіцячыя гады Багрова-ўнука”.
1791–1859
Карла Калодзі
200 гадоў з дня нараджэння
24 лістапада 1826 – 26 кастрычніка 1890
Карла Ларэнціні змяніў сапраўднае прозвішча на псеўданім Калодзі ў гонар назвы вёскі, дзе нарадзілася яго маці, а ён бавіў сваё дзяцінства.
Працаваў прадаўцом у кнігарні, што паўплывала на яго рашэнне заняцца журналістыкай, а затым і пісьменніцкай дзейнасцю.
7 ліпеня 1881 г. юныя чытачы, раскрыўшы фларэнтыйскую “Газету для дзяцей”, пачалі чытаць гісторыю пра драўлянага даўганосага Пінокіа. Толькі да пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі выйшла каля 500 выданняў казкі.
У Фларэнцыі, родным горадзе Карла Калодзі, стаіць помнік Пінокіа з надпісам “Несмяротнаму Пінокіа – удзячныя чытачы ва ўзросце ад 4 да 70 гадоў”.
Карла Калодзі
1826–1890
Лаймэн Фрэнк Баўм
170 гадоў з дня нараджэння
15 мая 1856 – 6 мая 1919
У дзяцінстве друкаваў на падоранай бацькам машынцы сямейны часопіс, дзе публікаваліся гісторыі сямейнай хронікі і невялікія казкі для дзяцей, якія ён прыдумаў.
У маладосці ў Баўма быў уласны бізнэс - развядзенне курэй Гамбургскай пароды. Выпускаў часопіс па птушкагадоўлі. Першую сваю кнігу напісаў пра курэй.
Пачаў пісаць казкі для сваіх чатырох сыноў, якіх вельмі любіў. Яму самому ў дзяцінстве не падабаліся страшныя казкі братоў Грым, таму хацеў пагрузіць сваіх хлопчыкаў у атмасферу бесклапотнага казачнага свету.
Ужо пры жыцці Баўма было знята 6 фільмаў паводле кнігі “Чараўнік краіны Оз”. Мюзікл па яе матывах з 1902 па 1911 гг. быў пастаўлены на Брадвеі 293 разы. Славутая музычная кінастужка 1939 г. атрымала 4 “Оскары”.
Лаймэн Фрэнк Баўм
11856– 1919
Беатрыкс Потэр
160 гадоў з дня нараджэння
28 ліпеня 1866 – 22 снежня 1943
У дзяцінстве выявіўся сапраўдны талент да малявання. У восем гадоў яна запоўніла некалькі самаробных альбомаў малюнкамі жывёл і раслін.
Вельмі любіла жывёл. У яе жылі два хатніх труса, якім яна прысвяціла шмат ілюстрацый. Аднаго з іх, Піцера Пуша, яна вадзіла паўсюль з сабой на павадку.
“Казка пра Труса Піцера” нарадзілася з лістоў да дзяцей яе гувернанткі. Калі старэйшы з іх захварэў, яна напісала яму ліст з малюнкамі пра гісторыю 4 трусаў.
Была першай, хто пачаў ствараць ліцэнзаваную прадукцыю з героямі сваіх кніг – з'явіліся цацкі, настольная гульня, шпалеры, коўдры, сервізы з выявай Труса Піцера.
Элен Беатрыкс Потэр
1886–1943
Барыс Віктаравіч Шэргін
130 гадоў з дня нараджэння
28 ліпеня 1893 – 30 кастрычніка 1973
Нарадзіўся ў Архангельску. Бацька, патомны мараход і карабельны майстар, перадаў сыну дар апавядальніка і запал да ўсякага “майстэрства”. Маці – карэнная архангелагародка, пазнаёміла яго з народнай паэзіяй Паўночнага Памор'я.
Ужо ў школьныя гады пачаў збіраць і запісваць паўночнарускія народныя казкі, быліны, песні.
Будучы прафесіянальным таленавітым мастаком, Шэргін сам ілюстраваў свае кнігі. Яго малюнкі з яркімі паўночнымі матывамі ўносілі дадатковы шарм у яго публікацыі.
Быў не толькі пісьменнікам, але і мастаком-рэстаўратарам, археографам і казачнікам, які арганічна злучыў народныя традыцыі з літаратурнай формай, шмат зрабіў для захавання і папулярызацыі народнай культуры Поўначы.
Барыс Віктаравіч Шэргін
1893–1973
Аляксандр Волкаў
135 гадоў з дня нараджэння 14 чэрвеня 1891 – 3 ліпеня 1977
У пяць гадоў пачаў чытаць рускіх паэтаў А. Пушкіна, М. Лермантава, замежных класікаў Жуля Верна, Майн Рыда, Чарльза Дзікенса.
У 12 гадоў, натхніўшыся “Рабінзонам Круза” Д. Дэфо, піша свой першы раман.
Выкладаў вышэйшую матэматыку. Самастойна вывучыў латынь, французскую, нямецкую, англійскую мовы, займаўся перакладамі тэкстаў.
Для заняткаў перакладамі ён абраў кнігу Лаймэна Фрэнка Баўма “Дзіўны чараўнік з краіны Оз”. Кніга так спадабалася яму і яго сынам, што ён прыняў рашэнне не проста перавесці, а перапрацаваць твор, захаваўшы сюжэтную фабулу. Узнікла ідэя працягнуць казку і, зусім незалежна ад Баўма, ён напісаў яшчэ пяць кніг.
Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў
1891–1977
Яўген Шварц
130 гадоў з дня нараджэння
21 кастрычніка 1896 – 15 студзеня 1958
У дзяцінстве марыў, што будзе “раманістам”. У школьныя гады захапіўся чытаннем і тэатральнымі пастаноўкамі. Больш за ўсё яго прываблівалі літаратура і тэатр.
Некаторы час працаваў акцёрам у тэатры, літаратурным сакратаром у знакамітага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага.
Яго творчасць спалучае казачныя элементы, зразумелыя дзецям, і складаныя метафары, якія звернуты да дарослых чытачоў.
Майстар казачнай драматургіі. Яўген Шварц стаў вядомы дзякуючы сваім п'есам-казкам, такім як “Цмок”, “Цень”, “Звычайны цуд”. Гэтыя творы ўзнімаюць філасофскія пытанні праз чароўныя сюжэты.
Яўген Львовіч Шварц
1896–1958
Васіль Вітка
115 гадоў з дня нараджэння
16 мaя 1911 – 5 ліпеня 1996
Васіль Вітка – псеўданім Цімоха Васільевіча Крысько. Імя Васіль паэт узяў у бацькі Васіля Максімавіча. Слова “вітка” азначае высокую вяху.
Дyшэўнacць, мeлoдыя пeceнь маці ўлiлicя ў гyчaннe пaэзii Baciля Biткi, y мyзыкy ягo твopaў для дзяцeй. А вечаровыя пpы гaзoўцы чытанні бацькі ўcлыx запомніліся на ўсё жыццё.
Пepшyю вepшaвaнyю кaзкy “Baвёpчынa гopa” cклaў, a пoтым зaпicaў у вершаванай форме для cвaйгo cынa Вісарыёна.
Сусветнае прызнанне дзіцячай творчасці Васіля Віткі прыйшло ў 1978 годзе, калі яго ўзнагародзілі Міжнародным Ганаровым дыпломам імя Ханса Крысціяна Андэрсена. Імя беларускага казачніка было ўнесена ў ганаровы спіс літаратараў, якія пісалі і пішуць для маленькіх жыхароў планеты.
Васіль Вітка 1911–1996
Джэймс Крус
100 гадоў з дня нараджэння 31 мая 1926 – 2 жніўня 1997
Пісьменнікам, па асабістым прызнанні, Джэймс Крус стаў дзякуючы любові да дзяцей і дзіцячага смеху. Вялікі ўплыў на яго аказаў казачнік Эрых Кёстнер.
Пісаў для часопісаў, вёў перадачы на радыё і тэлебачанні, ствараў тэлесцэнарыі і радыёп'есы, публікаваў вершы, казкі і тэксты песень, выдаваў кніжкі-карцінкі, ілюстраваў уласныя кнігі, перакладаў з розных моў.
За ўклад у сусветную літаратуру для дзяцей Джэймс Крус атрымаў самую ганаровую літаратурную ўзнагароду – залаты медаль Х.К. Андэрсена.
Літаратурная прэмія Джэймса Круса заснавана ў Германіі ў 2013 годзе. Кожныя два гады Міжнародная маладзёжная бібліятэка ў Мюнхене прысуджае яе сучасным аўтарам за арыгінальную творчасць.
Джэймс Крус
1926–1997
Крысцінэ Нёстлінгер
90 гадоў з дня наражэння
13 кастрычніка 1936 – 28 чэрвеня 2018
Скончыла Венскую Акадэмію мастацтваў і пачынала як ілюстратар кніг для дарослых.
Для дзвюх сваіх дачок спачатку намалявала, а затым запісала сваю першую кнігу “Агніста-рудая Фрэдэрыка”, якая адразу атрымала літаратурную прэмію, але не за малюнкі, а за тэкст.
У 1984 годзе атрымала прэстыжную міжнародную Прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена.
“У маіх кнігах вельмі шмат фантастычных казачных элементаў, бо я люблю фантазіраваць. Акрамя таго, абапіраючыся на гэтыя элементы, я дасягаю лепшага разумення дзецьмі рэальнага жыцця” – гаварыла Крысцінэ Нёстлінгер.
Крысцінэ Нёстлінгер
1936–2018
Свэн Нурдквіст
80 гадоў з дня нараджэння 30 красавіка 1946
Пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве і ўжо ў 15 гадоў вырашыў стаць мастаком.
Атрымаў адукацыю архітэктара. Скончыў амерыканскія завочныя курсы ілюстратараў. Не аднойчы казаў, што не вельмі любіць складаць гісторыі, ілюстрацыі цікавяць яго куды больш.
Вымушаны быў стаць пісьменнікам: на момант стварэння першай кнігі ён проста не меў знаёмых, якія б дапамаглі яму з тэкстам.
Свэн Нурдквіст з’яўляецца лаўрэатам шведскіх літаратурных прэмій – Аўгустоўскай прэміі і Прэміі Астрыд Ліндгрэн. Знакамітыя гісторыі пра Пэтсана і Фіндуса, серыя кніг пра Маму Му, графічныя кнігі “Дзе мая сястра?” і “Дарога дадому” – самыя незвычайныя яго творы.
Свэн Нурдквіст
1946
Ссылки на дополнительную информацию можно получить, сделав клик по рисунку, тексту
Валентина
Created on October 21, 2025
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Newspaper Presentation
View
Audio tutorial
View
Pechakucha Presentation
View
Desktop Workspace
View
Decades Presentation
View
Psychology Presentation
View
Medical Dna Presentation
Explore all templates
Transcript
Барановичи читающие
Тема номера:
Снежань, 2025
Юбилей любимого сказочника. 2026 год
#37
Я старый сказочник, я знаю много сказок Про злых волков, про зайцев косоглазых, Про хитрых лис, про глупых попугаев... Я старый сказочник, я много сказок знаю....
Ссылки на дополнительную информацию можно получить, сделав клик по рисунку, тексту
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
250 гадоў з дня нараджэння 24 студзеня 1776 – 25 чэрвеня 1822
Эрнст Тэадор Вільгельм Гофман сваё трэцяе імя змяніў у гонар найвялікшага ў свеце Амадэя – Моцарта.
З дзяцінства граў на скрыпцы, аргане, арфе, гітары і іншых інструментах. Маляваў з шасцігадовага ўзросту. Быў і мастаком, і кампазітарам.
Скончыў юрыдычны факультэт Кёнігсбергскага ўніверсітэта, бліскуча ведаў юрыспрудэнцыю.
Гофман з некаторым здзіўленнем адзначаў: “…Я стаў пісьменнікам, не прыклаўшы да гэтага асаблівых намаганняў – усё адбылося нібы само сабой”.
Вільгельм Карл Грым
240 гадоў з дня нараджэння 24 лютага 1786 – 16 снежня 1859
Будучая жонка Вільгельма Грыма, дачка касельскага аптэкара Дортхен Вільд, на спатканнях расказвала яму казкі, якія з дзяцінства чула дома: “Спадарыня Мяцеліца”, “Шэсць лебедзяў” і інш.
Вільгельм Грым некаторы час займаў пасаду ўпраўляючага асабістай каралеўскай бібліятэкай у Касельскім замку.
Калі аднойчы Вільгельм сустрэўся з Іаганам Вольфгангам Гётэ, той “сардэчна дзякаваў яму за намаганні на карысць даўно забытай культуры”.
Вільгельм Карл Грым
Зборнікі казак братоў Грым сталі часткай сусветнай культурнай спадчыны – у 2005 г. яны былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА “Памяць свету”.
1786–1859
Сяргей Цімафеевіч Аксакаў
235 гадоў з дня нараджэння 1 кастрычніка 1791 – 12 мая 1859
З дзяцінства палюбіў кнігі, у чатыры гады ўжо свабодна чытаў, а ў пяць — дэкламаваў вершы А. Сумарокава і М. Хераскава, пераказваў у асобах казкі “Тысячы і адной ночы”.
Сюжэт “Пунсовай кветачкі” пачуў ад ключніцы Пелагеі, калі моцна хварэў у дзяцінстве. Казка спадабалася, слухаў на працягу некалькіх гадоў не адзін дзясятак разоў.
Пераказваючы ўнучцы Волечцы гісторыі свайго дзяцінства, паабяцаў ёй напісаць кнігу – “Дзядуліны апавяданні”, а казка мела назву “Волечкіна кветачка”.
Сяргей Цімафеевіч Аксакаў
Казка “Пунсовая кветачка" была ўпершыню надрукавана ў 1858 годзе як дадатак да аўтабіяграфіі “Дзіцячыя гады Багрова-ўнука”.
1791–1859
Карла Калодзі
200 гадоў з дня нараджэння 24 лістапада 1826 – 26 кастрычніка 1890
Карла Ларэнціні змяніў сапраўднае прозвішча на псеўданім Калодзі ў гонар назвы вёскі, дзе нарадзілася яго маці, а ён бавіў сваё дзяцінства.
Працаваў прадаўцом у кнігарні, што паўплывала на яго рашэнне заняцца журналістыкай, а затым і пісьменніцкай дзейнасцю.
7 ліпеня 1881 г. юныя чытачы, раскрыўшы фларэнтыйскую “Газету для дзяцей”, пачалі чытаць гісторыю пра драўлянага даўганосага Пінокіа. Толькі да пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі выйшла каля 500 выданняў казкі.
У Фларэнцыі, родным горадзе Карла Калодзі, стаіць помнік Пінокіа з надпісам “Несмяротнаму Пінокіа – удзячныя чытачы ва ўзросце ад 4 да 70 гадоў”.
Карла Калодзі
1826–1890
Лаймэн Фрэнк Баўм
170 гадоў з дня нараджэння 15 мая 1856 – 6 мая 1919
У дзяцінстве друкаваў на падоранай бацькам машынцы сямейны часопіс, дзе публікаваліся гісторыі сямейнай хронікі і невялікія казкі для дзяцей, якія ён прыдумаў.
У маладосці ў Баўма быў уласны бізнэс - развядзенне курэй Гамбургскай пароды. Выпускаў часопіс па птушкагадоўлі. Першую сваю кнігу напісаў пра курэй.
Пачаў пісаць казкі для сваіх чатырох сыноў, якіх вельмі любіў. Яму самому ў дзяцінстве не падабаліся страшныя казкі братоў Грым, таму хацеў пагрузіць сваіх хлопчыкаў у атмасферу бесклапотнага казачнага свету.
Ужо пры жыцці Баўма было знята 6 фільмаў паводле кнігі “Чараўнік краіны Оз”. Мюзікл па яе матывах з 1902 па 1911 гг. быў пастаўлены на Брадвеі 293 разы. Славутая музычная кінастужка 1939 г. атрымала 4 “Оскары”.
Лаймэн Фрэнк Баўм
11856– 1919
Беатрыкс Потэр
160 гадоў з дня нараджэння 28 ліпеня 1866 – 22 снежня 1943
У дзяцінстве выявіўся сапраўдны талент да малявання. У восем гадоў яна запоўніла некалькі самаробных альбомаў малюнкамі жывёл і раслін.
Вельмі любіла жывёл. У яе жылі два хатніх труса, якім яна прысвяціла шмат ілюстрацый. Аднаго з іх, Піцера Пуша, яна вадзіла паўсюль з сабой на павадку.
“Казка пра Труса Піцера” нарадзілася з лістоў да дзяцей яе гувернанткі. Калі старэйшы з іх захварэў, яна напісала яму ліст з малюнкамі пра гісторыю 4 трусаў.
Была першай, хто пачаў ствараць ліцэнзаваную прадукцыю з героямі сваіх кніг – з'явіліся цацкі, настольная гульня, шпалеры, коўдры, сервізы з выявай Труса Піцера.
Элен Беатрыкс Потэр
1886–1943
Барыс Віктаравіч Шэргін
130 гадоў з дня нараджэння 28 ліпеня 1893 – 30 кастрычніка 1973
Нарадзіўся ў Архангельску. Бацька, патомны мараход і карабельны майстар, перадаў сыну дар апавядальніка і запал да ўсякага “майстэрства”. Маці – карэнная архангелагародка, пазнаёміла яго з народнай паэзіяй Паўночнага Памор'я.
Ужо ў школьныя гады пачаў збіраць і запісваць паўночнарускія народныя казкі, быліны, песні.
Будучы прафесіянальным таленавітым мастаком, Шэргін сам ілюстраваў свае кнігі. Яго малюнкі з яркімі паўночнымі матывамі ўносілі дадатковы шарм у яго публікацыі.
Быў не толькі пісьменнікам, але і мастаком-рэстаўратарам, археографам і казачнікам, які арганічна злучыў народныя традыцыі з літаратурнай формай, шмат зрабіў для захавання і папулярызацыі народнай культуры Поўначы.
Барыс Віктаравіч Шэргін
1893–1973
Аляксандр Волкаў
135 гадоў з дня нараджэння 14 чэрвеня 1891 – 3 ліпеня 1977
У пяць гадоў пачаў чытаць рускіх паэтаў А. Пушкіна, М. Лермантава, замежных класікаў Жуля Верна, Майн Рыда, Чарльза Дзікенса.
У 12 гадоў, натхніўшыся “Рабінзонам Круза” Д. Дэфо, піша свой першы раман.
Выкладаў вышэйшую матэматыку. Самастойна вывучыў латынь, французскую, нямецкую, англійскую мовы, займаўся перакладамі тэкстаў.
Для заняткаў перакладамі ён абраў кнігу Лаймэна Фрэнка Баўма “Дзіўны чараўнік з краіны Оз”. Кніга так спадабалася яму і яго сынам, што ён прыняў рашэнне не проста перавесці, а перапрацаваць твор, захаваўшы сюжэтную фабулу. Узнікла ідэя працягнуць казку і, зусім незалежна ад Баўма, ён напісаў яшчэ пяць кніг.
Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў
1891–1977
Яўген Шварц
130 гадоў з дня нараджэння 21 кастрычніка 1896 – 15 студзеня 1958
У дзяцінстве марыў, што будзе “раманістам”. У школьныя гады захапіўся чытаннем і тэатральнымі пастаноўкамі. Больш за ўсё яго прываблівалі літаратура і тэатр.
Некаторы час працаваў акцёрам у тэатры, літаратурным сакратаром у знакамітага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага.
Яго творчасць спалучае казачныя элементы, зразумелыя дзецям, і складаныя метафары, якія звернуты да дарослых чытачоў.
Майстар казачнай драматургіі. Яўген Шварц стаў вядомы дзякуючы сваім п'есам-казкам, такім як “Цмок”, “Цень”, “Звычайны цуд”. Гэтыя творы ўзнімаюць філасофскія пытанні праз чароўныя сюжэты.
Яўген Львовіч Шварц
1896–1958
Васіль Вітка
115 гадоў з дня нараджэння 16 мaя 1911 – 5 ліпеня 1996
Васіль Вітка – псеўданім Цімоха Васільевіча Крысько. Імя Васіль паэт узяў у бацькі Васіля Максімавіча. Слова “вітка” азначае высокую вяху.
Дyшэўнacць, мeлoдыя пeceнь маці ўлiлicя ў гyчaннe пaэзii Baciля Biткi, y мyзыкy ягo твopaў для дзяцeй. А вечаровыя пpы гaзoўцы чытанні бацькі ўcлыx запомніліся на ўсё жыццё.
Пepшyю вepшaвaнyю кaзкy “Baвёpчынa гopa” cклaў, a пoтым зaпicaў у вершаванай форме для cвaйгo cынa Вісарыёна.
Сусветнае прызнанне дзіцячай творчасці Васіля Віткі прыйшло ў 1978 годзе, калі яго ўзнагародзілі Міжнародным Ганаровым дыпломам імя Ханса Крысціяна Андэрсена. Імя беларускага казачніка было ўнесена ў ганаровы спіс літаратараў, якія пісалі і пішуць для маленькіх жыхароў планеты.
Васіль Вітка 1911–1996
Джэймс Крус
100 гадоў з дня нараджэння 31 мая 1926 – 2 жніўня 1997
Пісьменнікам, па асабістым прызнанні, Джэймс Крус стаў дзякуючы любові да дзяцей і дзіцячага смеху. Вялікі ўплыў на яго аказаў казачнік Эрых Кёстнер.
Пісаў для часопісаў, вёў перадачы на радыё і тэлебачанні, ствараў тэлесцэнарыі і радыёп'есы, публікаваў вершы, казкі і тэксты песень, выдаваў кніжкі-карцінкі, ілюстраваў уласныя кнігі, перакладаў з розных моў.
За ўклад у сусветную літаратуру для дзяцей Джэймс Крус атрымаў самую ганаровую літаратурную ўзнагароду – залаты медаль Х.К. Андэрсена.
Літаратурная прэмія Джэймса Круса заснавана ў Германіі ў 2013 годзе. Кожныя два гады Міжнародная маладзёжная бібліятэка ў Мюнхене прысуджае яе сучасным аўтарам за арыгінальную творчасць.
Джэймс Крус
1926–1997
Крысцінэ Нёстлінгер
90 гадоў з дня наражэння 13 кастрычніка 1936 – 28 чэрвеня 2018