Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Міжнародны дзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Валентина

Created on October 6, 2025

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Modern Zen Presentation

Newspaper Presentation

Audio tutorial

Pechakucha Presentation

Desktop Workspace

Decades Presentation

Psychology Presentation

Transcript

Барановичи читающие

Тема номера:Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны

Апрель, 2026

#39

Міжнародны дзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны адзначаецца штогод 17 кастрычніка. Заснаваны ЮНЕСКА ў 2023 годзе, гэты дзень закліканы падкрэсліць важнасць захавання жывых традыцый, звычаяў, вусных форм выяўлення, выканальніцкіх мастацтваў і рамёстваў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Традыцыйныя танцы ў яркіх касцюмах, старадаўнія метады вядзення сельскай гаспадаркі, музыка і вусныя паданні надаюць сэнс нашаму жыццю і захоўваюць нашу гісторыю – усё гэта складае нашу нематэрыяльную спадчыну. Гэты дзень нагадвае нам аб неабходнасці захоўваць культурную разнастайнасць.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту

13 студзеня на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праводзіцца абрад, які называюць “Конікі”. Традыцыйныя маскі на "Конікі" – гэта сам Конік, Дзед, Баба, Казёл, Мядзведзь, Баран, Бусел, Смерць, Чорт, Скарбнік. З даўніх часоў коніка рабілі з двух лазовых кошыкаў, змацаваных паміж сабой. Да гэтай канструкцыі далучалі валёнак, абшыты белай тканінай, прымацоўвалі чорную грыву, якую рабілі са старога кажуха. Чорным вугалем малявалі вочы каню. А кошыкі пакрывалі белай тканінай так, каб паміж імі мог улезці хлопец – ён выконваў ролю вершніка на кані. У руках ён трымаў пугу. Конік вёў за сабой увесь гурт і першы пачынаў спяваць. Вельмі прыгожа спявалі: “Там стаяла сосна тонка, высока. Шчодры вечар!”. Спявалі толькі тады, калі атрымаюць згоду гаспадароў. Нязгода прыняць конікаў праяўлялася такім чынам: у хаце выключалі святло. Або сапраўды нікога не было дома. Калі святло гарэла – конікаў чакалі і гатовы былі прыняць. Калі добра дарылі, гурт крычаў: “Каб за год даждалі і нас прымалі!”. Абрад “Конiкi” прэтэндуе на ўключэнне ў Спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

“Конікі”

“Ваджэнне Кусты”

“Ваджэнне Кусты” – гэта яркая рэгіянальная адметнасць траецкага свята на Брэстчыне. На другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці дзяўчыну ці маладую жанчыну ўпрыгожваюць зялёнымі галінкамі і водзяць па вёсцы, абыходзяць усе двары, спяваюць абрадавыя песні, у якіх славяць гаспадароў, іх дзяцей, жадаюць ім здароўя і дабрабыту. “Куста” лічыцца сімвалам ураджаю. Абрад пачынаецца да абеду, калі яго ўдзельніцы (жанчыны і дзяўчаты) збіраюцца ў хаце адной з іх. З клёну робяць вянок і адзенне для Кусты. Абыходзячы вёску са святочнымі песнямі, удзельніцы гурта просяць гаспадароў адарыць Кусту. Пасля таго, як абыход завершыцца, гурт на чале з Кустай накіроўваецца туды, дзе ўсе збіраліся перад абрадам і пакінулі прыгатаваныя стравы. Завяршаюцца абрадавыя дзеі агульным святочным застоллем. Абрад яднае пакаленні: карэнныя жыхары звязваюць гэты абрад з памяццю продкаў – ад іх ён перададзены наступным пакаленням. Штогадовае бясперапыннае ўзнаўленне на Тройцу гэтай традыцыі фарміруе ў жыхароў усведамленне, што яны з’яўляюцца адной супольнасцю, якая мае адметную традыцыйную культуру.

“Стрылка”

Старадаўні абрадавы карагод “Стрылка” праводзіцца ў аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна. Такі вясенні абрад існуе толькі ў гэтай мясцовасці, ён унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, што падкрэслівае яго значнасць у нацыянальнай спадчыне. Ваджэнне карагода “Стрылка” адбываецца штогод у першы дзень Вялікадня пасля вялікоднай службы ў царкве. Жыхары Бездзежа і суседніх вёсак збіраюцца для здзяйснення абраду на плошчы перад царквой. Удзельнічаюць у ім толькі жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі. Мужчыны – гледачы. Самая старэйшая, паважаная жанчына ставіць маленькіх дзяўчынак (іх называюць “зярняткамі”) у выглядзе трохкутніка, а астатнія ўдзельнікі злучаюць рукі і рухаюцца вакол іх па сонцу, агінаючы “зярнятак” у выглядзе падковы, і выконваюць песню ў спакойным, працяжным тэмпе. Абрад захоўвае выкананне рэдкага спеву карагоднай песні “Ты лыты, лыты стрылка”. Доўжыцца абрад 40–60 хвілін. Для ўдзелу ў абрадзе мясцовыя жыхары старанна рыхтуюцца, апранаюць традыцыйны бездзежскі строй. Абрад дбайна захоўваецца, перадаецца з пакалення ў пакаленне шляхам непасрэднага ўдзелу ў ім. Практыка здзяйснення абраду не перапыняецца з даўніх часоў.

“Полька Спораўская”

“Спораўская полька” – больш чым векавая танцавальная традыцыя вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэты каларытны і яркі танец адносіцца да парна-гуртавых танцаў, прадстаўляе сабой своеасаблівую гульню, вылучаецца ён тым, што ў час танца ногі танцораў амаль што не адрываюцца ад падлогі, рухі павольныя і стрыманыя, а адносіны паміж хлопцамі і дзяўчынамі сціплыя і сарамлівыя. Пары танцуюць пад каманды, якія аб’яўляе адзін з танцуючых мужчын, ці нехта з музыкантаў. Каманды стараюцца рабіць найбольш таленавіта, у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Сам танец каардынаваны і рытмічны, ён захапляе сваёй нарастаючай дынамікай, а камандныя выкрыкі дадаюць эмацыянальную зладжанасць у адзінай прасторы танца. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя элементы танца, прычым не страчваецца яго гульнёвы характар. Мясцовыя жыхары кажуць, што “Спораўская полька” існуе столькі, колькі сама вёска, многія ўспамінаюць, што яе танцавалі і іх бацькі, і іх дзяды. У 2014 годзе “Спораўская полька” была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны.

“Лелікаўская сваха”

Традыцыі вырабу і выкарыстання касцюма лелікаўскай свахі – элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.. Вяселле ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна праходзіла з асаблівым каларытам. Пасля маладых важную ролю на вяселлі адыгрывала сваха. Яна выступала з боку жаніха і павінна была быць жанчынай разумнай і вясёлай. Строй свахі – цэласны мастацкі ансамбль з пэўным вобразным зместам, абумоўленым прызначэннем і традыцыямі. Яго ўтвараюць гарманічна ўзгодненыя прадметы адзення, упрыгожванні, абутак, прычоска, адметны галаўны ўбор, які складаецца са стракатай кароны, стужак і абавязкова – птушынага пер’я, што падкрэслівае баявы характар гэтага вясельнага персанажа. Касцюм свахі шыецца з баваўняных тканін і ўпрыгожваецца рознакаляровай аплікацыяй. Неад’емны элемент фартушка і кашулі – “вочы”, якія сімвалізуюць багацце, пладавітасць і гаспадарлівасць. Нават чаравікі павінны адпавядаць вобразу: з падковамі, каб адбіваць чачотку падчас танцаў. Да сённяшняга дня некаторыя мясцовыя жыхары валодаюць прыватнымі калекцыямі адзення лелікаўскай свахі, беражна захоўваюць іх, каб перадаць унукам і праўнукам.

“Роспіс на шкле”

Традыцыйны роспіс на шкле бытуе ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах. Гэты від народнага жывапісу пашырыўся з другой паловы XIX стагоддзя, калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. На прамавугольных кавалках шкла алейнымі фарбамі малявалі абразкі, дэкаратыўныя арнаментальныя і сюжэтныя кампазіцыі. Асноўная тэматыка – зааморфныя (жывёлы, птушкі ў кветкавых гірляндах), раслінныя матывы (букеты, кветкі, вазоны), краявіды, казачныя сюжэты і іншыя, выкананыя сакавітымі фарбамі, часта з чорнай абводкай па контуры на белым, чорным, сінім фоне. Выявы раслін, жывёл, птушак і людзей – плоскасныя, з рознымі цікавымі абрысамі. Гістарычны арэал бытавання традыцыі налічваў 24 населеныя пункты ў Бярозаўскім і 17 населеных пунктаў у Пружанскім раёнах. У 2023 годзе традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Маладыя майстры працягваюць традыцыю роспісу на шкле, не дазваляюць знікнуць гэтай з’яве, лічаць, што роспіс на шкле з’яўляецца мастацкім адлюстраваннем рэчаіснасці, аказвае моцнае ўздзеянне на развіццё асобы, фарміруе пачуцці, думкі, развівае эстэтычны густ, прывівае любоў да гісторыі і традыцый нашых продкаў.

“Народны майстар”

Палескі разьбяр, мастак і этнограф Іван Піліпавіч Супрунчык – унікальная постаць для беларускай культуры. Яго творчасць – гэта не проста мастацтва, а жывая этнаграфічная практыка па захаванні памяці вёскі Цераблічы Столінскага раёна, форма фіксацыі жывой памяці ўсяго беларускага Палесся. Яго дзейнасць – гэта прыклад таго, як адзін чалавек можа стаць “захавальнікам кода” цэлага рэгіёна. Іван Супрунчык пераносіць вусныя паданні і народныя вобразы ў матэрыяльныя формы, ствараючы скульптуры, карціны, якія адлюстроўваюць палескія легенды, былі, сцэны з паўсядзённага жыцця. Творчасць Івана Супрунчыка – гэта не толькі мастацтва, але і жывая сувязь з мінулым, якая захоўвае традыцыйную культуру для наступных пакаленняў. Майстар актыўна займаецца папулярызацыяй традыцый, збіраючы матэрыяльную спадчыну свайго краю. Ім створаны музей, дзе сабраны прадметы побыту, прылады працы і ўласныя скульптуры, што з'яўляецца актыўнай практыкай захавання спадчыны. Практыкі захавання традыцыйнай культуры праз творчасць Івана Піліпавіча Супрунчыка – унікальны феномен, які прызнаны значным для захавання культурнай спадчыны і ў 2025 годзе ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

“Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў (в. Падбела, Навіцкавіцкі с/с, Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл.)”

“Вясельная каравайная традыцыя вёскі Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці”

“Традыцыйная тэхналогія ткацтва “кажушком” у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці”

“Традыцыя вясновых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і “Провады зімы” ў в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці”

“Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове”

“Традыцыя выпякання грачанага хлеба”

“Традыцыі ганчарнай вытворчасці з аўтэнтычнымі элементамі (в. Гарадная, Гараднянскі с/с, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл.)”

“Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі–абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна”

“Традыцыя памінання продкаў аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці”

“Абрад “Намскі Вялікдзень” у аг. Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці”

“Тэхналогіі вырабу драўлянага бандарнага посуду”

“Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці”