Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Литаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Валентина

Created on September 17, 2025

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Higher Education Presentation

Psychedelic Presentation

Harmony Higher Education Thesis

Vaporwave presentation

Geniaflix Presentation

Vintage Mosaic Presentation

Modern Zen Presentation

Transcript

Барановичи читающие

Тема номера:

Літаратурныя юбілеі. Пісьменнікі. 2026 год

Лістапад, 2025

#36

Ян Антоні Чачот

7 ліпеня 1796 – 23 жніўня 1847

230 гадоў з дня нараджэння

Лепшы сябар маладосці вялікага паэта Адама Міцкевіча, рэдактар яго першага паэтычнага зборніка

Працаваў бібліятэкарам ў маёнтку графа Адама Храптовіча ў Шчорсах

Музай Яна Чачота ўсё жыццё была Зося Малеўская, дачка рэктара Віленскага ўніверсітэта, сястра блізкага сябра Францішка Малеўскага

Ужываў беларускую мову ў побыце, навуковай і літаратурнай дзейнасці. І гэта было ўнікальным, бо беларуская мова лічылася “мужыцкай”, а паўсюль панавалі польская і руская

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку, тэксту

Шарлота Брантэ

21 красавіка 1816 – 31 сакавіка 1855

210 гадоў з дня нараджэння

Раман “Джэйн Эйр”, апублікаваны ў 1847 годзе пад псеўданімам Карэр Бэл, адразу заслужыў любоў чытачоў і добрыя водгукі крытыкаў, уключаючы Уільяма Тэкерэя, якому Брантэ прысвяціла другое выданне кнігі

Валодаючы пісьменніцкім дарам, пачала пісаць ў дзяцінстве. Прозу ўпершыню напісала ў 10 гадоў, а першыя вершы – у 13-гадовым узросце

Была старэйшай сястрой для Эмілі і Эн – таленавітых пісьменніц. Тры сястры Брантэ стварылі тэксты такой значнасці, што мы вяртаемся да іх зноў і зноў на працягу вось ужо амаль двух стагоддзяў

Шарлота Брантэ адносіцца да “бліскучай плеяды” англійскіх раманістаў сярэдзіны XIX стагоддзя, стаіць ў адным шэрагу з Чарльзам Дзікенсам і Уільямам Тэкерэем

Міхаіл Яўграфавіч Салтыкоў-Шчадрын

27 студзеня 1826 –10 мая 1889

200 гадоў з дня нараджэння

Сапраўднае прозвішча Салтыкоў, псеўданім Н. Шчадрын. Патомны дваранін, некаторы час займаў пасаду Разанскага і Цвярскога віцэ-губернатара ў Расійскай імперыі

Першы твор напісаў па-французску ў 6 гадоў – віншаванне бацьку ў дзень нараджэння

Стваральнік асаблівай формы псіхалагічнай прозы, высмейваў агульначалавечыя заганы. Яго творы, поўныя алегорый, застаюцца актуальнымі дзякуючы ўніверсальнасці тэм

Бліскучы сатырык працягнуў у рускай літаратуры традыцыі Ф. Рабле і Дж. Свіфта, праклаў дарогу для А. Чэхава, М. Булгакава, І. Ільфа і Я. Пятрова, А. Платонава, М. Зошчанка

Генрык Сянкевіч

5 мая 1846 – 15 лістапада 1916

180 гадоў з дня нараджэння

Вянком славы Генрыка Сянкевіча стала прысуджэнне яму ў 1905 годзе Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры “за выбітныя заслугі ў жанры эпасу”

Пры жыцці стаў адным з самых вядомых і папулярных польскіх пісьменнікаў у Польшчы і за мяжой

На 25-годдзе літаратурнай дзейнасці Генрыка Сянкевіча юбілейны камітэт сабраў сродкі на набыццё яго радавога маёнтака, які быў паднесены пісьменніку ў падарунак

Раман “Quo vadis” пераведзены больш чым на 50 моў свету, неаднаразова інсцэніраваны і экранізаваны, станавіўся першаасновай музычных і жывапісных твораў – стаў часткай хрысціянскай культуры

Джордж Бернард Шоу Баўм

170 гадоў з дня нараджэння

26 ліпеня 1856 – 2 лістапада 1950

Удасканальваў сваю адукацыю ў чытальнай зале Брытанскага музея

Самы славуты - пасля Шэкспіра - драматург, які пісаў на англійскай мове

Натхнёны творчасцю свайго куміра – нарвежскага пісьменніка Генрыка Ібсена, стварыў першую “непрыемную п'есу – “Дом удаўца”, якая лічыцца пачаткам творчай біяграфіі пісьменніка-драматурга

Адмовіўся ад Нобелеўскай прэміі ў 1925 годзе. Грошы, атрыманыя англійскім паслом у Швецыі, былі выдаткаваны на стварэнне літаратурнага фонду для перакладчыкаў.

Рамэн Ралан

29 студзеня 1866 – 30 снежня 1944

160 гадоў з дня нараджэння

Меў навуковае званне прафесара гісторыі музыкі пасля абароны дысертацыі ў Сарбоне. Па тагачасным звычаі абараняўся на лацінскай мове

З ранняга дзяцінства быў вялікім прыхільнікам творчасці Людвіга ван Бетховена. Выдатна граў на раялі. Напісаў раскошную біяграфію Бетховена

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1915 года: “За высокі ідэалізм літаратурных твораў, за спачуванне і любоў да праўды”

З'яўляецца аўтарам і сцэнарыстам мноства твораў, у тым ліку 27 драматычных п'ес, 16 раманаў, 50 эсэ на розныя тэмы

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку, тэксту

Герберт Уэлс

21 верасня 1866 – 13 жніўня 1946

160 гадоў з дня нараджэння

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт, меў два вучоныя званні па біялогіі, часта даваў лекцыі, працаваў школьным настаўнікам, аптэкарам, прафесійным журналістам, шмат падарожнічаў

Чытаннем кніг захапіўся ва ўзросце васьмі гадоў, калі быў вымушаны працяглы час заставацца дома з-за пералому нагі

Лічыцца родапачынальнікам жанру навуковай фантастыкі, першы звярнуўся да навукова-фантастычнага рамана з сацыяльна-філасофскай праблематыкай

Першы ўвёў у фантастыку паралельныя сусветы (“Людзі як багі”), антыгравітацыю (“Першыя людзі на Месяцы”), нябачнасць (“Чалавек-невідзімка”), паскаральнік тэмпу жыцця (“Навейшы паскаральнік”) і інш.

Джэк Лондан

12 студзеня 1876 – 22 лістапада 1916

150 гадоў з дня нараджэння

Школьнікам працаваў, прадаючы газеты. Пасля заканчэння школы працаваў на кансервавай фабрыцы, старацелем на Алясцы, лавіў вустрыц, хадзіў у мора на прамысловым судне

Літаратурны талент Джэка Лондана выявіўся яшчэ ў школьныя гады, калі замест спеваў ён пісаў сачыненні

Вырашыўшы, што самы просты спосаб зарабіць грошы - гэта пісьменніцтва, пачаў публікаваць кароткія апавяданні, галоўнай крыніцай натхнення якіх сталі яго ўласныя ўражанні ад марскіх плаванняў і знаходжанні на Алясцы

Напісаў больш за дзвесце апавяданняў, больш за дваццаць раманаў і аповесцей, а таксама шэраг нарысаў і эсэ

Цётка (Алаіза Пашкевіч)

15 ліпеня 1876 – 18 лютага 1916

150 гадоў з дня нараджэння

Вучылася ва ўніверсітэтах Пецярбурга, Кракава, Вільні, Львова. Працавала настаўніцай, актрысай, медсястрой, масажысткай. Пачынальніца ў Беларусі асацыятыўна-мадэрновай прозы, жанру дарожнага эсэ

“Скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы”

“Яе жыццё – то была безупынная праца для свайго народа. Праца, каторая ёй не магла даць ніякой карысці, апрача пачуцця споўненай павіннасці…”

Аўтар першых беларускіх падручнікаў для дзяцей: “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Гасцінец для малых дзяцей”

Змітрок Бядуля

140 гадоў з дня нараджэння

23 красавіка 1886 – 3 лістапада 1941

Псеўданім Змітрок Бядуля – фальклорнага паходжання. У беларускіх казках ёсць вобраз добрага, спагадлівага дзядка Бядулі, які ходзіць па свеце і суцяшае сірат-дзяцей

Якуб Колас прысвяціў Змітраку Бядулю адну са сваіх “Казак жыцця” – “Кучаравае дрэва”. Назва звязана са знешнасцю Бядулі і яго каранямі

Змітрок Бядуля – першы стваральнік “белых вершаў” і верлібраў у беларускай літаратуры, ім напісана і першая гістарычная аповесць (“Салавей”)

Першы нацыянальны беларускі балет “Салавей” (кампазітар Міхаіл Крошнер, лібрэта Юрыя Сланімскага і Аляксея Ермалаева) быў пастаўлены па матывах аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі

Кандрат Крапіва

5 сакавіка 1896 – 7 студзеня 1991

130 гадоў з дня нараджэння

Усё жыццё пісаў эпіграмы. Многія з іх былі прысвечаны яго калегам-пісьменнікам

Экстэрнам здаў экзамены на званне народнага настаўніка. Праз год, у 18 гадоў, пачаў працаваць настаўнікам

Псеўданім быў афіцыйна пазначаны ў пашпарце пісьменніка. Выглядала гэта так: “Атраховіч Кандрат Кандратавіч (Кандрат Крапіва)”

Меў фенаменальную памяць. Рэдагаваў слоўнікі па памяці. Захоўваў у галаве ўсе значэнні, дыялектныя варыянты і паходжанне беларускіх слоў са слоўнікаў

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку, тэксту

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд

130 гадоў з дня нараджэння

24 верасня 1896 – 21 снежня 1940

Усе раманы Фіцджэральда аўтабіяграфічныя. Галоўныя героі – звычайна гэта маладая пара – падобная да самога пісьменніка і яго жонкі, музы і кахання ўсяго жыцця Зельды

Падчас вучобы ва ўніверсітэце пісаў апавяданні і п'есы, якія нярэдка перамагалі ў студэнцкіх літаратурных конкурсах, сфармавалася мара стаць пісьменнікам

Лічыцца адным з найвялікшых амерыканскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён стаў сімвалам эпохі – Амерыкі паміж дзвюма сусветнымі войнамі, джаза і ўсеагульнай страчанасці ў вялікім свеце

Фіцджэральд змог максімальна магчыма перадаць дух свайго часу, творы мелі ашаламляльны поспех, з'явілася шмат экранізацый яго кніг

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку, тэксту

Агнія Барто

17 лютага 1906– 1 красавіка 1981

120 гадоў з дня нараджэння

На пытанне, з якога ўзросту яна піша вершы, Барто адказвала: "Усё жыццё! З нараджэння!". Агнія бясконца падбірала рыфмы да ўсяго, што было вакол яе

Усёй сваёй творчасцю Агнія Барто сцвярджала думку, выказаную ў “Записках детского поэта”: “Дзецям патрэбна ўся гама пачуццяў, якія нараджаюць чалавечнасць”

Была аўтарам і вядучай радыёперадачы "Знайсці чалавека", прысвечанай пошуку людзей, разлучаных у гады Вялікай Айчыннай вайны і дзякуючы якой уз'ядналася амаль тысяча сем'яў

Шматгадовая дружба звязвала Агнію Барто, Рыну Зялёную і Фаіну Ранеўскую. Па сцэнарыі Рыны Зялёнай і Агніі Барто зняты фільм “Падкідыш”

260 гадоў з дня нараджэння Мікалая Карамзіна (1766–1826)

170 гадоў з дня нараджэння Васілія Розанава (1856–1919)

170 гадоў з дня нараджэння Генры Райдера Хагарда (1856–1925)

130 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (1896–1938)

120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казанцава (1906–2002)

120 гадоў з дня нараджэння Мусы Джаліля (1906–1944)

110 гадоў з дня нараджэння Георгія Ладоншчыкава (1916 –1992)

110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дудзіна (1916–1993)

100 гадоў з дня нараджэння Рычарда Йейтса (1926–1992)

100

100 гадоў з дня нараджэння Пола Уільяма Андэрсана (1926–2001)

100 гадоў з дня нараджэння Юрыя Дзмітрыева (1926–1989)

гадоў

100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Баруздзіна (1926–1991)

100 гадоў з дня нараджэння Барыса Стральцова (1926–2009)

90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна (1936–2014)

90 гадоў з дня нараджэння Юрыя Кушака (1936–2016)

90 гадоў з дня нараджэння Венанцы Бутрыма (1936–2003)

80 гадоў з дня нараджэння Віктара Гардзея (1946–2025)

80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Законнікава (1946)

70 гадоў з дня нараджэння Дугласа Прэстана (1956)

70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка (1956)

70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Галькевіча (1956)

60 гадоў з дня нараджэння Алеся Бадака (1966)

Выданні “Каляндар свят і знамянальных дат на 2025–2026 навучальны год” і “Даты. Імёны. Падзеі : кляндар свят і знамянальных дат : 2026 год” распрацаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая г. Баранавічы, уключаюць пералік дзяржаўных і міжнародных святаў, юбілейных дат падзей, аб’ектаў гісторыі, культуры, літаратуры, прыроды, знакамітых людзей Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Значная ўвага нададзена юбілейным датам роднага краю.

З дапамогай календара зручна планаваць правядзенне розных мерапрыемстваў у бібліятэках, школах і іншых установах культуры і адукацыі. Матэрыял згрупіраваны ў храналагічным парадку. Выданні дапоўнены бібліяграфічнымі запісамі метадычных і сцэнарных матэрыялаў за апошнія пяць гадоў з фондаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая г. Баранавічы, спасылкамі на іншыя крыніцы інфармацыі. Выданні адрасаваны біблятэкарам, педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым.