Пачатак навучальнага года… Як шмат значыць сустрэць добрага, чулага настаўніка, які падтрымае, дапаможа раскрыць талент. Недарэмна многія пісьменнікі з удзячнасцю ўспамінаюць сваіх улюбёных настаўнікаў – і самі, у сваю чаргу, рабіліся добрымі настаўнікамі. Давайце пагартаем старонкі гісторыі беларускай літаратуры і знойдзем самыя яскравыя таму прыклады.
1 верасня
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту
Генадзь Аўласенка
Генадзь Пятровіч Аўласенка свой першы верш напісаў у студэнцкія гады, калі вучыўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а яго навуковай цікавасцю з'яўляліся насякомыя – чмялі. Спачатку пісаў толькі так званыя дарослыя вершы. Потым пачалі атрымлівацца вершы для дзяцей. Затым звярнуўся да драматургіі, стаў пісаць п’есы, у тым ліку і ў вершаванай форме. У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты менавіта як драматург. Творчыя гарызонты пашыраліся. І дарослую, і дзіцячую прозу пачаў пісаць амаль адначасова. У жанры прозы ён рознабаковы – піша раманы, апавяданні, казкі, гумарыстычныя пародыі. Прычым з-пад яго пяра выходзяць кнігі і на рускай, і на беларускай мовах. Пад яго казкі засынаюць самыя маленькія, а фантастычныя апавяданні прымушаюць дарослых уявіць свет зусім у іншай абалонцы. Біёлаг па адукацыі, ён, зразумела, вельмі любіць прыроду. І хоць навукоўцам не стаў, але многія яго кнігі менавіта аб прыродзе. Мае багаты педагагічны вопыт – больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам, выкладаў у старэйшых класах біялогію і хімію. Быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса “Маладосць”, галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”.
Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло ўсё жыццё з глыбокай любоўю і ўдзячнасцю ўспамінла сваю “лагодную і строгую, добрую і патрабавальную настаўніцу Эмілію Станкевіч”– маці яе сяброўкі Уладзіславы Луцэвіч (жонкі Янкі Купалы). Паэтэса і сама стала настаўніцай. Пасля заканчэння ў Вільні настаўніцкіх курсаў яна прыехала ў вёску Горнае Скробава (зараз у Баранавіцкім раёне) у маёнтак памешчыка Дзеўчапольскага рыхтаваць да паступлення ў гімназію яго сына Толю, маці якога памерла. Асірацелы хлопчык маладую настаўніцу палюбіў. Разам з ім вучыла яна яшчэ і дзяцей эканома. Пазней паэтка тлумачыла гэта педагагічнымі меркаваннямі – “каб зручней было вучыцца” гаспадароваму сыну. Буйло ўспамінала: “Памешчык Дзеўчапольскі... рабіў мне заўвагу, што я падаю руку яго эканому, швачцы і іншым сялянам, якія прыходзілі да яго па справах і гадзінамі стаялі ля дзвярэй. Я з гордасцю адказвала: я – народная настаўніца і беларускі паэт, я сябрую з народам і працую дзеля яго. Мне было б сорамна ставіць сябе не на роўні з імі”. У гэты перыяд яна напісала шмат вершаў, п’есу “Сягоннішнія і даўнейшыя” (ставілася на сцэне ў Мінску ў той час), п’есу “Кветка папараці” (апублікавана ў кнізе “Курганная кветка”). Першая кніга Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” была адрэдагавана Янкам Купалам і выйшла ў 1914 годзе. Максім Гарэцкі ў сваёй кнізе “Гісторыя беларускай літаратуры" лічыў Канстанцыю Буйло” найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі”.
Мар'ян Дукса
Мар’ян Мікалаевіч Дукса – вядомы беларускі паэт і празаік, прызнаны майстар лірычнага верша. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У студэнцкія часы разам з Яўгеніяй Янішчыц, Алесем Разанавым, Генадзем Пашковым, Юркам Голубам, Рыгорам Семашкевічам - потым добра вядомымі літаратарамі, уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”, якім кіраваў Алег Лойка. Усё жыццё працаваў настаўнікам беларускай і рускай мовы і літаратуры. Жыў у вёсцы Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова за кнігу паэзіі “Заснежаныя ягады”. У 2016 годзе за кнігу паэзіі “Птушка вечнасці – душа” ў намінацыі “Лепшы твор паэзі” Мар’ян Дукса атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію. У зборнік увайшлі вершы самыя розныя па жанры, рыфмоўцы, паэтычных памерах. Ёсць рамантычныя замалёўкі, філасофскія разважанні, публіцыстычныя вершы, байкі, вершы-дыялогі, вершы-прысвячэнні, вершы-малітвы і інш. Напачатку 2023–2024 навучальнага года Сольскай сярэдняй школе, дзе Мар’ян Мікалаевіч пачынаў свой педагагічны шлях і якой прысвяціў амаль 20 гадоў, было прысвоена імя Мар’яна Дуксы. З гэтай нагоды ў школе аднавілі гісторыка-краязнаўчы музей, стварылі экспазіцыю, прысвечаную пісьменніку і педагогу. Творчая спадчына паэта, як і памяць пра яго, прадаўжае жыць.
У 1949 годзе Уладзімір Караткевіч паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т.Р. Шаўчэнкі. У 1954 годзе быў размеркаваны на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры у Лесавіцую сярэднюю школу Кіеўскай вобласці. Гэта была першая жыццёвая пляцоўка, дзе Караткевіч рэалізаваў сябе і ў настаўніцтве, і ў літаратуры. 1955 год для Караткевіча быў знакавым. Ён прайшоў своеасаблівую праверку педагагічных здольнасцей. Калі знаходзіўся на летніх канікулах у бацькоў у Оршы, кіраўніцтва інстытута ўдасканалення настаўнікаў запрасіла яго прачытаць для педагогаў Аршанскага рэгіёна два курсы лекцый – па рускай і беларускай літаратуры. Лекцыі і слухачамі, і кіраўніцтвам інстытута былі ацэнены на “выдатна”. У верасні 1955 года менавіта з Лесавічаў Караткевіч выязджаў у Мінск на рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў, дзе яго вершы “Машэка”, “Орша” і іншыя атрымалі станоўчую ацэнку. З вoceнi 1956 гoдa У. Караткевіч стаў працаваць у Opшы. Вучням пашанцавала: малады настаўнік не зносіў руціны і штампаў, а імкнуўся прывучыць усіх да самастойнага мыслення. Школьнікаў уражвалі яго ўрокі-роздумы, урокі-дыялогі, урокі-вандроўкі, яго актыўная пазашкольная работа: літаратурна-гістарычныя вечары, рэпетыцыі і пастаноўкі школьных спектакляў з асабістымі дэкарацыямі, кіраўніцтва школьным літаратурна-мастацкім клубам. Але Караткевіч выбірае літаратурны шлях – Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, прафесійную літаратурную дзейнасць.
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Карызна
Уладзімір Іванавіч Карызна – шырока вядомы паэт, аўтар цудоўных вершаў для дзяцей, выдатны перакладчак, аўтар гімна, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры, атрымаў у 2024 годзе званне “Народны паэт Беларусі”. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1961 годзе па размеркаванні працаваў выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. І хоць далейшы лёс звязаны з беларускай сталіцай, працай у рэдацыях часопісаў і выдавецтваў, Браслаўшчына засталася ў яго душы. Тут, на ўлонні першароднай і чыстай прыроды, народны паэт бавіць летнія месяцы і піша новыя творы. Творчая скарбніца Уладзіміра Карызны вельмі багатая. Ён аўтар каля трох дзесяткаў паэтычных зборнікаў. Склаў каля 200 тэкстаў да песень. На яго вершы напісалі музыку беларускія кампазітары Юрый Семяняка, Дзмітрый Смольскі, Яўген Глебаў, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік. Іх выконвалі ансамблі "Песняры", "Сябры" і "Верасы". Гэтыя песні вядомыя кожнаму беларусу: “Люблю цябе, Белая Русь”, “Зорачка мая”, “Азёры дабрыні”, “Беларусь мая сінявокая” і многія іншыя. Песні Карызны такія ж лёгкія, добра запамінаюцца, як і народныя, таму што яго творчасць бярэ пачатак з народнай песні, якую чуў з дзяцінства і да якой прывілі любоў бацькі.
У 1896 годзе 14-гадовы Канстанцін Міцкевіч паступіў ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Добрым словам успамінаў настаўніка семінарыі Кудрынскага, які высока ацаніў яго першыя паэтычныя спробы, параіў пісаць на роднай мове. Потым самому Якубу Коласу давялося паспытаць настаўніцкага хлеба. Першая яго праца была ў вёсцы Люсіна, якую ён у трылогіі “На ростанях” вывеў пад назвай Цельшына. У Люсіне Колас працаваў у 1902–1904 гг. Было ў яго 37 вучняў – 35 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Адзін з вучняў успамінаў: “Нялёгка было пачынаць работу ў вёсцы, дзе нават аб газавай лямпе маглі толькі марыць. Нястомна пераконваў малады настаўнік, што сялянам, як святло, патрэбна пісьменнасць. Настаўніка любілі ўсе: і старыя, і дзеці… Бывала збярэ нас і пачне распытваць, якія песні ў нас спяваюць, якія гульні бываюць у святы. Усё: і легенды пра татарскае нашэсце, і народныя звычаі і абрады – цікавіла педагога”. Настаўнічаў Якуб Колас у Пінску, Лунінцы, Пінкавічах, Купяцічах і іншых школах. Выкладаў у педагагічным тэхнікуме, БДУ. Маючы багаты выкладчыцкі вопыт, Якуб Колас стаў таленавітым метадыстам. Першая апублікаваная кніга Якуба Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” – гэта падручнік! У 1926 годзе першым напісаў для настаўнікаў “Методыку роднае мовы”. Каля трыццаці гадоў працаваў ён на ніве асветы, вучыў дзяцей і дарослых, ствараў школы і бібліятэкі, праводзіў вялікую асветніцкую работу.
Якуб Колас
Міхась Лынькоў
Народны пісьменнік Беларусі Міхась Лынькоў на ўсё жыццё захаваў у сваёй памяці імя свайго настаўніка Кірылы Іванавіча Бечына, які вучыў яго ў пачатковай школе. Любімы настаўнік прывіў яму любоў да мастацкіх твораў. Ён умеў захапляць вучняў, любіў дзяцей, цікавіўся ўмовамі і абставінамі іх жыцця, заахвочваў да вучобы. Менавіта ён параіў бацькам Лынькова аддаць сына вучыцца далей. Паспяхова скончыўшы пачатковую школу, атрымаўшы пры выпуску ў падарунак кнігу М. Гогаля “Вечары на хутары ля Дзіканькі”, Міхась Лынькоў паступіў у Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся старанна, прымаў актыўны ўдзел у выданні рукапіснага часопіса. Быў першым вучнем у класе. Вельмі любіў мастацкую літаратуру, кнігі чытаў запоем. Пасля заканчэння семінарыі працаваў у розных школах, у тым ліку ў Свержаньскай сямігодцы Рагачоўскага раёна. Выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру, маляванне. Міхась Ціханавіч быў добрым і патрабавальным настаўнікам. Вучні любілі яго за справядлівасць, павагу да іх. Паколькі не хапала падручнікаў, твораў мастацкай літаратуры, настаўнік наладжваў калектыўныя чытанні. Літаратурнай дзейнасцю М. Лынькоў пачаў займацца, калі яго накіравалі на працу ў рэдакцыю бабруйскай газеты “Камуніст”. Публікаваў артыкулы, нарысы, фельетоны, вершы. Пры ім у газеце пачаў выходзіць літаратурны дадатак “Вясна”, дзякуючы якому дарогу ў літаратуру атрымалі Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Барыс Мікуліч і іншыя пісьменнікі.
Янка Маўр
Сапраўднае імя Янкі Маўра – Іван Міхайлавіч Фёдараў. У 8 год застаўся без бацькі, poc y бeднacцi i няcтaчы. Адукацыю атрымаў тoлькi дзякyючы caмaaxвяpным нaмaгaнням мaцi, якaя мapылa чaгo б гэтa нe кaштaвaлa вывyчыць cынa. Пасля заканчэння пачатковай школы будучы пісьменнік паступіў у рамеснае вучылішча, у якім добра вучыўся. Пасля стаў навучэнцам настаўніцкай семінарыі. Пасведчанне настаўніка пачатковай школы атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваў настаўнікам у розных школах, выкладаў геаграфію і гісторыю ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а затым у 25-й чыгуначнай школе імя А.Р. Чарвякова. Янкa Maўp cтaў вядoмы чытaчy ў 1926 годзе, кaлi ў часопісе “Бeлapycкi пiянep" пaчaлa дpyкaвaццa пepшaя ягo aпoвecць “Чaлaвeк iдзe”. Hacтaўнiчаць пaкiнyў тoлькi ў 1930 годзе, кaлi пepaйшoў нa пpaцy ў выдaвeцтвa. У дyшы ж ён ycё poўнa зacтaвaўcя нacтaўнiкaм. Лiтapaтypнaя твopчacць нaпaчaткy i выcпявaлa з пaтpэб пeдaгaгiчнaй пpaцы, з жaдaння зaxaпiць вyчняў пpaгaй вeдaў aб бязмeжнacцi cвeтy i няcпыннacцi paзвiцця чaлaвeцтвa, aлe ў xyткiм чace cтaлa нeaдoльнaй твopчaй пaтpэбaй, yнyтpaнaй нeaбxoднacцю, выклiкaнaй зaгaдкaй caмoгa фeнoмeнa дзiцяцi, штo пpыцягвaлa ягo як бaцькy, як нacтaўнiкa, як чaлaвeкa нaoгyл i, нapэшцe, як пicьмeннiкa.
Алесь Разанаў
Імя Алеся Разанава з’яўляецца адметным сімвалам сучаснай беларускай паэзіі, паказчыкам яе высокага ўзроўню развіцця, узорам няспынных пошукаў глыбокай змястоўнасці і фармальнай арыгінальнасці. Алесь Разанаў узмацніў інтэлектуальна-філасофскую накіраванасць нашай паэзіі, узбагаціў яе жанрава-відавую разнастайнасць, садзейнічаў уключэнню нацыянальнага прыгожага пісьменства ў сучасны сусветны літаратурны працэс. Схільнасць да паэтычнай творчасці ў Алеся Разанава праявілася вельмі рана. З шостага класа ён пачаў друкавацца ў раённай газеце, часопісе “Бярозка”, газеце “Літаратура і мастацтва”. Выбар жыццёвага шляху не выклікаў асаблівых роздумаў. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна. Настаўнічаў у Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёна. Час працы ў вёсцы Кругель быў надзвычай плённым: дзякуючы настаўніку беларускай мовы і літаратуры да мастацкай творчасці далучыліся многія вучні, якія ўтварылі літаратурную суполку, выпускалі насценную газету. Вучні захапляліся ім як настаўнікам: вельмі цікавыя ўрокі, шмат новага матэрыялу, якога няма ў падручніках, чытанне на памяць многіх твораў, паважлівае стаўленне да вучняў як да роўных. Калі ён чытаў свае вершы, то гэтае чытанне ў спалучэнні энэргіі твора з энергіяй аўтара зачароўвала.
Цётка
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч – настаўніца, пісьменніца. Пoўны кypc гiмнaзii cкoнчылa ў 1901 г., a ў 1902 г. пacля cпeцыяльныx icпытaў aтpымaлa пacвeдчaннe нa звaннe xaтняй нacтaўнiцы. Працавала вясковай настаўніцай. Імкнулася да ведаў і адукацыі – вyчылася нa Kypcax выxaвaльнiц i кipaўнiц фiзiчнaй aдyкaцыi П.Ф. Лecгaфтa ў Пeцяpбypзe. Здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Вучылася на гістарычна-філалагічным факультэце Львоўскага ўніверсітэта. Алаіза Пашкевіч актыўна выступала па праблемах нацыянальнага жыцця, адукацыі, выхавання, адкрыцця народных школ, навучання ў іх на беларускай мове. Літаратурная спадчына пісьменніцы разнастайная: лірыка, апавяданні, успаміны, публіцыстыка. Свае літаратурныя творы падпісвала 28 псеўданімамі і крыптонімамі. Але найбольш вядомы з псеўданімаў і самы распаўсюджаны – Цётка. Асветніцкая, педагагічная канцэпцыя Алаізы Пашкевіч знайшла сваё адлюстраванне у працах: “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, “Як нам вучыцца”, “Да вясковай моладзі беларускай”, “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзёжы”, “Да дзяўчатак” і інш. Вершы, празаічныя творы, творы для дзяцей, публіцыстыка Цёткі, якія ўвабралі ў сябе ўсё лепшае з педагагічна-выхаваўчай мудрасці народа, сведчаць пра шматграннасць гэтай пісьменніцы, пра тонкае адчуванне душы чалавека, перш за ўсё дзіцяці
(Алаіза Пашкевіч)
Аляксей Якімовіч
Аляксей Мікалаевіч Якімовіч – педагог, паэт, празаік, драматург, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаў спецыяльнасць выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры. Усё сваё жыццё звязаў з педагогікай: працаваў настаўнікам, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай працы, дырэктарам школы. Працуе ў розных формах і жанрах мастацкай літаратуры: піша вершы, казкі, смяшынкі, кінасцэнарыі, п’есы, прыгодніцкую, гістарычную і фантастычную прозу. Аўтар раманаў, апавяданняў, аповесцей для дзяцей і дарослых, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і навукова-метадычных часопісах. Каб перадаць набыты вопыт настаўнікам, распрацаваў для розных класаў цыклы творчых урокаў па беларускай і рускай мовах, якія атрымалі высокую адзнаку Нацыянальнага інстытута адукацыі. Ім выдадзена кніга казак і гульняў “Займальны алфавіт” з малюнкамі школьнікаў горада Слоніма, кніга апавяданняў і казак “Рыжык” з малюнкамі школьнікаў Слонімскага раёна. У школьную праграму як творы для самастойнага чытання ўключаны апавяданне “Рыжык”, аповесці “Эльдарада просіць дапамогі”, “Залатая дзіда”. Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вылучыла аповесць “Эльдарада просіць дапамогі” на прысуджэнне прэміі. У 2023 годзе Алесь Якімовіч атрымаў абласную прэмію за дасягненні ў культуры і мастацтве, стаў пісьменнікам года.
Таццяна Яцук
На баранавіцкай зямлі жыве, настаўнічае і радуе культурны свет паэтычным словам Таццяна Мікалаеўна Яцук. Ёй эфектыўна ўдаецца спалучаць педагагічную практыку і літаратурную творчасць. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З вялікім цяплом успамінае сваіх выкладчыкаў, у тым ліку тых, хто меў непасрэднае дачыненне да мастацкага слова: Алега Лойку, Таццяну Шамякіну, Вячаслава Рагойшу, Любоў Тарасюк, народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. У сярэдняй школе № 4 горада Баранавічы яна не толькі выкладае вучням беларускую мову і літаратуру, але сваёй творчасцю яна таксама выхоўвае, паказвае прыгажосць прыроды, рэчаіснасці, чалавека, дзеліцца філасофскімі разважаннямі, жыццёвай мудрасцю. Вучні – яе сапраўдныя сябры і аднадумцы, пры гэтым яна – вельмі патрабавальны настаўнік. Т.М. Яцук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар 15 кніг, сааўтар больш чым 30 зборнікаў вершаў, кіраўнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”, якое дзейнічае пры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. Таццяна Мікалаеўна – з тых натур, якім важна сустракацца з прыхільнікамі мастацкага слова, кантактаваць з чытацкай аўдыторыяй, наталяцца яе настроем, энергетыкай, услухоўвацца ў пытанні і ацэнкі. Яна шмат чытае сваіх вершаў вучням, студэнтам за межамі роднай школы, горада. З радасцю наведваецца ў розныя гарады і вёскі нашай Беларусі.
"Настаўніку"
На ростані шляхоў-дарог,
Абвеяных паходным пылам,
Народ навекі нам збярог
Крыніцу мудрасці і сілы.
Ты чэрпаць навучы з глыбінь
Жывучую ваду рукою,
Каб наш народ і край любіць,
Мудрэць і харашэць душою. Валянцін Таўлай
Стаяць ля маладых гадоў, Ля чалавечага дзяцінства —
Вялікі гонар, светлы доўг
Настаўніцтва і мацярынства.
Спачатку ў сэрцах Цягу і смагу да асветы,
Пасля — задуманых вядзі
Аж да крыніцы чыстай, светлай.
1 верасня
Валентина
Created on August 12, 2025
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Newspaper Presentation
View
Audio tutorial
View
Pechakucha Presentation
View
Desktop Workspace
View
Decades Presentation
View
Psychology Presentation
View
Medical Dna Presentation
Explore all templates
Transcript
Барановичи читающие
Тема номера:Пісьменнікі-настаўнікі
Верасень, 2025
#33

На ростані шляхоў-дарог, Абвеяных паходным пылам, Народ навекі нам збярог Крыніцу мудрасці і сілы. Ты чэрпаць навучы з глыбінь Жывучую ваду рукою, Каб наш народ і край любіць, Мудрэць і харашэць душою. Валянцін Таўлай
Стаяць ля маладых гадоў, Ля чалавечага дзяцінства — Вялікі гонар, светлы доўг Настаўніцтва і мацярынства. Спачатку ў сэрцах Цягу і смагу да асветы, Пасля — задуманых вядзі Аж да крыніцы чыстай, светлай.