Давайце зробім віртуальнае падарожжа – літаратурны гайд па беларускай ландшафтна-паркавай скульптуры, па беларускіх помніках літаратурным персанажам. Як галоўны герой вядомай казачнай аповесці Сельмы Лагерлёф «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі» наведвае ўсе правінцыі Швецыі, трапляе ў розныя прыгоды і пазнае шмат новага з геаграфіі, гісторыі і культуры сваёй радзімы, сустракае ажыўшыя помнікі, так і мы адчуем на некаторы час сябе Нільсамі. Але нашым спадарожнікам хай будзе сімвал Беларусі – бусел. Наведаем беларускія гарады, скверы, плошчы, на якіх стаяць скульптуры, прысвечаныя знакамітым персанажам сусветнай літаратуры, і якія здзіўляюць і радуюць. Найбольш просты спосаб чытання аднаго мастацтва праз іншае – гэта «літаратурная ілюстрацыя»: скульптура выяўляе тое, што апісвае мастацкі тэкст. Падарожнічайце па роднай Беларусі, рабіце адкрыцці ў мастацтве і літаратуры!
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку
Палясоўшчык Тарас
«Чуць золак —
стрэльбу ён за плечы,
Заткне сякеру
за паяс, —
Заўсёды ходзіць
бор сцярэгчы
Ды птушак біць
з ружжа Тарас».
У горадзе Гарадок аматары цікавостак шукаюць помнік палясоўшчыку Тарасу, герою паэмы «Тарас на Парнасе». Паэма лічылася ананімнай, пакуль даследчык Генадзь Кісялёў не ўстанавіў: яе аўтар – Канстанцін Вераніцын, які нарадзіўся на Гарадокшчыне і вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы. Бронзавая выява героя паэмы, зробленая віцебскімі скульптарамі Іванам Казаком і Сяргеем Сотнікавым, нагадвае і самога Вераніцына. Скульптура – галоўная мясцовая адметнасць і цэнтр брэндавага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», прысвечанага знакамітаму паэту-земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе».
Шура Балаганаў
Помнік герою рамана Ільфа і Пятрова «Залатое цяля» Шуру Балаганаву ў Бабруйску з’явіўся дзякуючы любові прафесійнага махляра Балаганава да гэтага горада. Прайдзісветы, што выдавалі сябе за дзяцей рэвалюцыйнага лейтэнанта Шмідта і пазычалі грошы ў даверлівых грамадзян, дзялілі тэрыторыю. Цытата пра гэта ўпрыгожвае помнік:
«— Нашли дураков! — визгливо кричал Паниковский. — Вы мне дайте Среднерусскую возвышенность, тогда я подпишу конвенцию.
— Как, всю возвышенность? — заявил Балаганов. — А не дать ли тебе еще Мелитополь впридачу? Или Бобруйск?
При слове «Бобруйск» собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом». Скульптуру, створаную скульптарам Яраславам Барадзіным, бабруйчане шануюць. Размешчана яна ў цэнтры горада каля адрэстаўраванай воданапорнай вежы.
Сымон-музыка
«…Ён са скрыпкай
неразлучны,
Не спускае яе з рук,
А ў час вольны і спадручны
Граў і цешыўся хлапчук.
А як часам горка стане
Ці засмуціцца чаго,
Скрыпку ўспомніць —
сонца гляне,
Асвятляючы ўсяго».
Як грае на скрыпцы герой паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» можна наяве пабачыць на плошчы імя паэта ў Мінску, дзе знаходзяцца самыя, бадай, вядомыя помнікі літаратурным героям. Тут у 1972 годзе да 90-годдзя Якуба Коласа былі ўсталяваныя яго помнік і выявы герояў яго твораў — аповесці «Дрыгва» і паэмы «Сымон-музыка». Стварыў коласаўскіх персанажаў беларускі скульптар Заір Азгур. Бронзавы Сымон грае на скрыпцы, яго слухае сяброўка Аленка.
Дзед Талаш
Слаўны сын беларускага народа і герой твораў Якуба Коласа дзед Талаш і яго сын, юны разведчык Панас, увасоблены ў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай творчасці Якуба Коласа. Аўтары – скульптар З. Азгур, архітэктары Ю. Градаў, Г. Заборскі, Л. Левін.
Шырокую вядомасць Васіль Талаш атрымаў у сярэдзіне 1930-х гадоў, адразу ж пасля з’яўлення на паліцах бібліятэк і кнігарняў аповесці «Дрыгва». Чытачы захапляліся мужнасцю і гераізмам галоўнага героя твора, высока цанілі ваяцкія здольнасці, актыўна цытавалі яго трапныя выразы. Яшчэ большую вядомасць Васіль Талаш атрымаў пасля таго, як Якуб Колас у 1937 годзе напісаў драму ў чатырох дзеях паводле «Дрыгвы» і назваў яе «У пушчах Палесся», а кампазітар Анатоль Багатыроў у 1939 годзе стварыў оперу па аднайменнай п’есе. Менавіта пасля гэтых падзей імя дзеда Талаша стала вядома далёка за межамі Беларусі.
Людзі на балоце
«З аблічча — дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая — худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія»…
Шматфігурная скульптурная кампазіцыя створана паводле рамана «Людзі на балоце» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, які нарадзіўся ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна. Усталявана ў Дзень беларускага пісьменства 5 верасня 2010 года ў гарадскім парку г. Хойнікі. Героі «Палескай хронікі», жыхары мележаўскіх Куранёў, вырабленыя скульптарам Валерыем Кандраценкам з бронзы і граніту, гэтым разам пасяліліся не на балоце, а пасярод гарадскога парку. Чароўная Ганна Чарнушка ў вясельным вянку слухае, як яе любы Васіль грае на дудачцы, за яе спінай аднавяскоўцы з Куранёў – стомленая сялянка хавае рукі пад фартух, а малы хлопчык узіраецца ў далеч… А вакол – роднае Палессе!
Цмок
Менавіта героі Уладзіміра Караткевіча вартыя ўвасобіцца ў скульптурах! Але пакуль толькі адзін персанаж яго твораў удастоены помніка, які стаў сапраўды папулярным. У Лепелі на беразе возера ў гарадскім парку стаіўся сапраўдны Цмок. Бронзавы і зусім не небяспечны. Лічыць менавіта Лепельшчыну радзімай беларускіх драконаў сталі дзякуючы раману Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Знакаміты пісьменнік, грунтуючыся на легендах, не проста падарыў прапіску міфічнай пачвары, але і даў найцікавейшы партрэт: «шэры, у складках, без поўсці. Тулава мелі тыя цмокі шырокае і трохі пляскатае, і мелі яны плаўнікі – таўстамясыя, шырокія, але не дужа доўгія. Шыю мелі, па тулаву, дык тонкую і надта доўгую. А на шыі сядзела галава, адначасова падобная і на галаву змяі і на галаву лані. І, дальбог, смяялася тая галава. І зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга. Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя».
Кот Бегемот
«Але гэта яшчэ не ўсё: трэцім у гэтай кампаніі аказаўся вялікі, як кармляк, чорны, як сажа альбо грак, кот з вялізнымі кавалерыйскімі вусамі, які невядома адкуль узяўся» – так апісвае з’яўленне Ката Бегемота пісьменнік Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў у рамане «Майстар і Маргарыта». Знакамітыя фразы булгакаўскага ката-пярэвараценя ствараюць асаблівую атмасферу рамана. Цытаты з рамана: «Не сваволю, нікога не чапаю, папраўляю прымус», «Гісторыя нас рассудзіць», «У мяне хутчэй лапы адсохнуць, чым я дакрануся да чужога», «Пратэстую! Дастаеўскі несмяротны!» – гэтыя і іншыя словы, прамоўленыя Катом Бегемотам, сталі крылатымі.
Каваную скульптуру булгакаўскага літаратурнага персанажа Ката Бегемота (з прымусам і пісталетам!) усталявалі у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці ў снежні 2023 года на бульвары Штокерау. Аўтар – вядомы ў горадзе майстар кавальскай справы Мікалай Траяновіч.
Мюнхгаўзен
Літаратурны персанаж кнігі «Прыгоды барона Мюнхаўзена» нямецкіх пісьменнікаў Готфрыда Аўгуста Бюргера і Рудольфа Эрыха Распэ атрымаў вялікую вядомасць у свеце. Да інтэрпрэтацыі выявы барона Мюнхгаўзена звярталася мноства творцаў, як у мінулым, так і сучаснасці. У розных гарадах Беларусі таксама ёсць скульптуры барона Мюнхгаўзена, выкананыя беларускімі майстрамі-скульптарамі.
Джын Гасан Абдурахман ібн-Хатаб
25 чэрвеня 2017 года, у дзень 1043-годдзя Віцебска, у горадзе з’явіўся помнік Старому Хатабычу, герою папулярнай дзіцячай казачнай аповесці. Аднаго з найлюбімых чараўнікоў Гасана Абдурахмана ібн-Хотаба паставілі насупраць уваходу ў лялечны тэатр «Лялька». Як і належыць, ён мае густую бараду і ляціць на дыване-самалёце. Самыя ўважлівыя ўбачаць у ног джына і той самы медны збан, які дапаможа выканаць запаветныя жаданні. Усё, што трэба, – добра яго пацерці. Аўтар помніка – віцебскі мастак, скульптар і дызайнер Сяргей Сотнікаў. У гэтага помніка была гістарычная падстава з’явіцца на Беларусі. У 1903 годзе ў Віцебску нарадзіўся аўтар аповесці пра піянера і джына Лазар Лагін (псеўданім «Лагін» утвораны ад ЛАзар ГІНзбург – сапраўдных імя і прозвішча пісьменніка). Яго сям'я жыла недалёка ад месца ўсталявання помніка – на вуліцы Падзвінскай (цяпер Талстога).
Бураціна
Помнік персанажам казкі Аляксея Талстога «Залаты ключык» з'явіўся перад будынкам Гомельскага тэатра лялек у 2007 годзе. Аўтар кампазіцыі – гомельскі скульптар Валерый Кандраценка. Яна так і называецца – «Тэатр лялек», але ўзгадваюць яе і як «Бураціна і яго сябры», «Бураціна і кампанія». Цэнтральная постаць кампазіцыі – вядома ж, выразаная з палена татам Карла лялька Бураціна ў яго характэрнай
позе: ён прыставіў руку да носа і дражніць прахожых і найбліжэйшага сябра Тарабарскага караля сіньёра Карабаса-Барабаса, які сядзіць на прыступцы тэатра. У другой руцэ Бураціна трымае свой асноўны атрыбут – залаты ключык. Побач, у запрэжанай пудзелем Артамонам калясніцы, сядзіць Мальвіна – дзяўчынка з блакітнымі валасамі.
Дама з сабачкам
Уладзімір Жбанаў, аўтар многіх гарадскіх скульптур, падарыў нам ажно дзве чэхаўскія «Дамы з сабачкамі» – адна дама задуменна мроіць аб каханні каля мінскай Камароўкі, другая – каля Магілёўскага драматычнага тэатра. Скульптурная кампазіцыя прадстаўляе галоўную гераіню апавядання Антона Паўлавіча Чэхава «Дама з сабачкам» Ганну Сяргееўну фон Дзідзерыц з чатырохногім гадаванцам – белым, пухнатым,
чароўным шпіцам падчас прагулкі па набярэжнай Ялты. У апавяданні шпіц з'яўляецца сімвалам яе адзіноты і ўнутранай пустаты, а таксама адлюстроўвае яе залежнасць ад чалавека, якога яна кахае. Шпіц, як і сама Ганна, становіцца аб'ектам захаплення і цікаўнасці навакольных.
Маленькі прынц
Твор вялікага французскага пісьменніка, паэта і прафесійнага лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы натхніў не аднаго творцу. Мастакі ствараюць сваю асаблівую вобразную сістэму, заснаваную на ўражанні ад казкі, дадаючы элементы непаўторнага аўтарскага стылю. На прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» усталявана скульптура Маленькага прынца, які стаіць на астэроідзе і трымае ў руцэ самалёцік, які сімвалізуе дзяцінства і імкненне да новага, нязведанага. Кампазіцыю дапаўняюць ружа, калодзеж і ліс.
Выканана кампазіцыя архітэктарам Юрыем Градавым і скульптарам Канстанцінам Селіханавым. Магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў стварыў выяву Маленькага прынца, якая размешчана ў Магілёве ў Камсамольскім скверы. Скульптура сімвалізуе шчырасць, сумленнасць і адказнасць, а яе сціпласць і паэтычнасць перадаюць любоў і трапятанне, з якімі Маленькі прынц клапоціцца пра сваю ружу. На алеі ліхтароў у Брэсце, якую мясцовыя жыхары называюць «літаратурнай», ёсць і ліхтар, на якім сядзіць Маленькі прынц са знакамітага твора.
Героі гогалеўскіх аповесцей
Мікалай Васільевіч Гогаль праязджаў праз Брэст 24 мая 1840 года – на шосты дзень сваёй паездкі з Масквы ў Італію. А ў наш час на вуліцы Гогаля ў Брэсце са старонак твораў класіка рускай літаратуры сышлі яго героі. У 2013 годзе на гэтай вуліцы з'явілася алея ліхтароў. Кожны ліхтар на ёй – гэта асобны арт-аб'ект са сваёй ідэяй і задумкай. Адкрывае калекцыю сцэна з аповесці М. В. Гогаля «Вій»: Хома Брут у асяроддзі кажаноў і ў акрэсленым крэйдавым крузе адпявае Панначку. Выклікае захапленне сцэна са зборніка «Вечары на хутары каля Дзіканькі»: Чорт крадзе месяц з неба. Увекавечаны нос калежскага асэсара з апавядання «Нос». Упрыгожвае алею ліхтароў тройка коней, што вырываецца з раскрытай кнігі, губляючы колы старога воза: так майстар мастацкага кавання ўвасобіў у метале гогалеўскае выказванне: «Які ж рускі не любіць хуткай язды!». Метафарычнае адлюстраванне спальвання аўтарам другога тома "Мёртвых душ" спецыялісты адносяць да ліку самых яркіх і эмацыйных работ на вуліцы каваных ліхтароў. Ініцыятарам устаноўкі алеі стаў брэсцкі скульптар і каваль Аляксандр Чумакоў.
Гулівер
Адчуць сябе ліліпутам проста – дастаткова з’ездзіць у Гомель ці Оршу і стаць побач са скульптурай галоўнага героя сатыра-фантастычнай кнігі ірландскага пісьменніка Джонатана Свіфта «Падарожжы Гулівера». У цэнтры Оршы на высокім беразе Дняпра ёсць дзіцячы парк «Казачная краіна», у якім высіцца Гулівер з ліліпутам на далоні. Рост яго – 5 метраў. Але ён не самы высокі ў Беларусі. Металічны герой Джанатана Свіфта ў Гомелі мае вагу тры тоны і вышыню 7 метраў. Аўтарам Аляксандру Гвоздзікаву і Тамары Дзмітрыевай выдатна ўдалося перадаць атмасферу знакамітага твора і такія вялікія статуі выглядаюць сапраўднымі волатамі на фоне маленькіх дзяцей.
Жаба-падарожніца
«Жаба-падарожніца», напісаная рускім пісьменнікам Усеваладам Гаршыным у 1887 годзе, стала вельмі папулярнай і вядома многім пакаленням чытачоў. Гэта гісторыя пра прыгоды жабы-квакушкі, якая аднойчы вырашыла адправіцца разам з качкамі на цудоўны поўдзень. Яна ўхапілася за дубчык, які качкі ўзялі ў дзюбы. Птушкі неслі яе ў паветры, але жабе-хвалько не цярпелася расказаць пра свой вялікі розум і вынаходлівасць. Яна квакнула і звалілася ўніз, па шчаслівым выпадку патрапіла не на дарогу, а ў балота. Выраз «жаба-вандроўніца» стаў устойлівым. Гэты фразеалагізм абазначае чалавека цікаўнага, які не сядзіць на месцы, а ўвесь час знаходзіцца ў дарозе. Бронзавая жаба-вандроўніца з компасам і клункам за плячыма была ўсталявана на вуліцы Элізы Ажэшкі каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў 2009 годзе. Паўмятровая бронзавая скульптура вагой 40 кілаграм задумвалася як сімвал турыстычнага Гродна. Аўтар – вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.
Разнастайнасць скульптурных формаў і сілуэтаў, выкарыстанне розных матэрыялаў (камень, метал, гліна і інш.), якія надаюць скульптурам фактуру і візуальную цікавасць, прыцягвае ўвагу, мае надзвычайную ўнікальнасць, дапамагае чытачам больш дакладна і наглядна ўявіць літаратурных персанажаў і сюжэты, лепш зразумець літаратурныя творы і іх аўтараў. Падарожнічайце па Беларусі, адкрывайце для сябе арыгінальнасць і выразнасць нашай культурнай спадчыны!
Давайце зробім віртуальнае падарожжа – літаратурны гайд па беларускай ландшафтна-паркавай скульптуры, па беларускіх помніках літаратурным пе
Валентина
Created on May 26, 2025
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Newspaper Presentation
View
Audio tutorial
View
Pechakucha Presentation
View
Desktop Workspace
View
Decades Presentation
View
Psychology Presentation
View
Medical Dna Presentation
Explore all templates
Transcript
Барановичи читающие
Тема номера:Літаратура і скульптура
Чэрвень, 2025
#32
Давайце зробім віртуальнае падарожжа – літаратурны гайд па беларускай ландшафтна-паркавай скульптуры, па беларускіх помніках літаратурным персанажам. Як галоўны герой вядомай казачнай аповесці Сельмы Лагерлёф «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі» наведвае ўсе правінцыі Швецыі, трапляе ў розныя прыгоды і пазнае шмат новага з геаграфіі, гісторыі і культуры сваёй радзімы, сустракае ажыўшыя помнікі, так і мы адчуем на некаторы час сябе Нільсамі. Але нашым спадарожнікам хай будзе сімвал Беларусі – бусел. Наведаем беларускія гарады, скверы, плошчы, на якіх стаяць скульптуры, прысвечаныя знакамітым персанажам сусветнай літаратуры, і якія здзіўляюць і радуюць. Найбольш просты спосаб чытання аднаго мастацтва праз іншае – гэта «літаратурная ілюстрацыя»: скульптура выяўляе тое, што апісвае мастацкі тэкст. Падарожнічайце па роднай Беларусі, рабіце адкрыцці ў мастацтве і літаратуры!
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку
Палясоўшчык Тарас
«Чуць золак — стрэльбу ён за плечы, Заткне сякеру за паяс, — Заўсёды ходзіць бор сцярэгчы Ды птушак біць з ружжа Тарас». У горадзе Гарадок аматары цікавостак шукаюць помнік палясоўшчыку Тарасу, герою паэмы «Тарас на Парнасе». Паэма лічылася ананімнай, пакуль даследчык Генадзь Кісялёў не ўстанавіў: яе аўтар – Канстанцін Вераніцын, які нарадзіўся на Гарадокшчыне і вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы. Бронзавая выява героя паэмы, зробленая віцебскімі скульптарамі Іванам Казаком і Сяргеем Сотнікавым, нагадвае і самога Вераніцына. Скульптура – галоўная мясцовая адметнасць і цэнтр брэндавага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», прысвечанага знакамітаму паэту-земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе».
Шура Балаганаў
Помнік герою рамана Ільфа і Пятрова «Залатое цяля» Шуру Балаганаву ў Бабруйску з’явіўся дзякуючы любові прафесійнага махляра Балаганава да гэтага горада. Прайдзісветы, што выдавалі сябе за дзяцей рэвалюцыйнага лейтэнанта Шмідта і пазычалі грошы ў даверлівых грамадзян, дзялілі тэрыторыю. Цытата пра гэта ўпрыгожвае помнік: «— Нашли дураков! — визгливо кричал Паниковский. — Вы мне дайте Среднерусскую возвышенность, тогда я подпишу конвенцию. — Как, всю возвышенность? — заявил Балаганов. — А не дать ли тебе еще Мелитополь впридачу? Или Бобруйск? При слове «Бобруйск» собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом». Скульптуру, створаную скульптарам Яраславам Барадзіным, бабруйчане шануюць. Размешчана яна ў цэнтры горада каля адрэстаўраванай воданапорнай вежы.
Сымон-музыка
«…Ён са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук. А як часам горка стане Ці засмуціцца чаго, Скрыпку ўспомніць — сонца гляне, Асвятляючы ўсяго». Як грае на скрыпцы герой паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» можна наяве пабачыць на плошчы імя паэта ў Мінску, дзе знаходзяцца самыя, бадай, вядомыя помнікі літаратурным героям. Тут у 1972 годзе да 90-годдзя Якуба Коласа былі ўсталяваныя яго помнік і выявы герояў яго твораў — аповесці «Дрыгва» і паэмы «Сымон-музыка». Стварыў коласаўскіх персанажаў беларускі скульптар Заір Азгур. Бронзавы Сымон грае на скрыпцы, яго слухае сяброўка Аленка.
Дзед Талаш
Слаўны сын беларускага народа і герой твораў Якуба Коласа дзед Талаш і яго сын, юны разведчык Панас, увасоблены ў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай творчасці Якуба Коласа. Аўтары – скульптар З. Азгур, архітэктары Ю. Градаў, Г. Заборскі, Л. Левін. Шырокую вядомасць Васіль Талаш атрымаў у сярэдзіне 1930-х гадоў, адразу ж пасля з’яўлення на паліцах бібліятэк і кнігарняў аповесці «Дрыгва». Чытачы захапляліся мужнасцю і гераізмам галоўнага героя твора, высока цанілі ваяцкія здольнасці, актыўна цытавалі яго трапныя выразы. Яшчэ большую вядомасць Васіль Талаш атрымаў пасля таго, як Якуб Колас у 1937 годзе напісаў драму ў чатырох дзеях паводле «Дрыгвы» і назваў яе «У пушчах Палесся», а кампазітар Анатоль Багатыроў у 1939 годзе стварыў оперу па аднайменнай п’есе. Менавіта пасля гэтых падзей імя дзеда Талаша стала вядома далёка за межамі Беларусі.
Людзі на балоце
«З аблічча — дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая — худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія»… Шматфігурная скульптурная кампазіцыя створана паводле рамана «Людзі на балоце» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, які нарадзіўся ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна. Усталявана ў Дзень беларускага пісьменства 5 верасня 2010 года ў гарадскім парку г. Хойнікі. Героі «Палескай хронікі», жыхары мележаўскіх Куранёў, вырабленыя скульптарам Валерыем Кандраценкам з бронзы і граніту, гэтым разам пасяліліся не на балоце, а пасярод гарадскога парку. Чароўная Ганна Чарнушка ў вясельным вянку слухае, як яе любы Васіль грае на дудачцы, за яе спінай аднавяскоўцы з Куранёў – стомленая сялянка хавае рукі пад фартух, а малы хлопчык узіраецца ў далеч… А вакол – роднае Палессе!
Цмок
Менавіта героі Уладзіміра Караткевіча вартыя ўвасобіцца ў скульптурах! Але пакуль толькі адзін персанаж яго твораў удастоены помніка, які стаў сапраўды папулярным. У Лепелі на беразе возера ў гарадскім парку стаіўся сапраўдны Цмок. Бронзавы і зусім не небяспечны. Лічыць менавіта Лепельшчыну радзімай беларускіх драконаў сталі дзякуючы раману Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Знакаміты пісьменнік, грунтуючыся на легендах, не проста падарыў прапіску міфічнай пачвары, але і даў найцікавейшы партрэт: «шэры, у складках, без поўсці. Тулава мелі тыя цмокі шырокае і трохі пляскатае, і мелі яны плаўнікі – таўстамясыя, шырокія, але не дужа доўгія. Шыю мелі, па тулаву, дык тонкую і надта доўгую. А на шыі сядзела галава, адначасова падобная і на галаву змяі і на галаву лані. І, дальбог, смяялася тая галава. І зубы былі велічынёй з конскія, але вострыя, і многа іх было на такую галаву аж данельга. Вочы вялізныя, як сподкі, каламутна-сінія ў зелень, ашклянелыя».
Кот Бегемот
«Але гэта яшчэ не ўсё: трэцім у гэтай кампаніі аказаўся вялікі, як кармляк, чорны, як сажа альбо грак, кот з вялізнымі кавалерыйскімі вусамі, які невядома адкуль узяўся» – так апісвае з’яўленне Ката Бегемота пісьменнік Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў у рамане «Майстар і Маргарыта». Знакамітыя фразы булгакаўскага ката-пярэвараценя ствараюць асаблівую атмасферу рамана. Цытаты з рамана: «Не сваволю, нікога не чапаю, папраўляю прымус», «Гісторыя нас рассудзіць», «У мяне хутчэй лапы адсохнуць, чым я дакрануся да чужога», «Пратэстую! Дастаеўскі несмяротны!» – гэтыя і іншыя словы, прамоўленыя Катом Бегемотам, сталі крылатымі. Каваную скульптуру булгакаўскага літаратурнага персанажа Ката Бегемота (з прымусам і пісталетам!) усталявалі у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці ў снежні 2023 года на бульвары Штокерау. Аўтар – вядомы ў горадзе майстар кавальскай справы Мікалай Траяновіч.