Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Партрэт Уладзіміра Калесніка (мастак Лявон Валасюк)

Валентина

Created on April 22, 2025

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Newspaper Presentation

Audio tutorial

Pechakucha Presentation

Desktop Workspace

Decades Presentation

Psychology Presentation

Medical Dna Presentation

Transcript

Барановичи читающие

Тема номера:Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка

Май, 2025

#31

Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка заснавана паводле рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, прынятага 27 ліпеня 2007 года. Прэмія прысуджаецца за дасягненні ў галіне літаратуры адзін раз у два гады на конкурснай аснове літаратарам Брэстчыны (ці калектыву аўтараў) за высокі ўзровень выканаўчага майстэрства апублікаваных літаратурных твораў, якія ўзбагачаюць духоўнае жыццё і нацыянальную культуру Брэсцкага рэгіёна. Абранне найлепшых адбываецца па трох намінацыях: «Проза» (у тым ліку «Драматургія»), «Паэзія», «Дзіцячая літаратура». Прэмія заснавана ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўца, педагога Уладзіміра Андрэевіча Калесніка.

Партрэт Уладзіміра Калесніка (мастак Лявон Валасюк)

Вучоны. Пісьменнік. Настаўнік.

Славуты беларускі пісьменнік і вучоны Уладзімір Андрэевіч Калеснік для многіх літаратараў быў настаўнікам і добрым сябрам. Ён падрыхтаваў шмат здольных творцаў і выкладчыкаў роднай літаратуры. Адзін са старэйшых берасцейскіх пісьменнікаў Іван Мельнічук пісаў: «У Брэсцкім педагагічным інстытуце у 1960-я гады нам пашчасціла трапіць пад крыло выключна адоранага чалавека, таленавітага педагога, апантанага творчымі ідэямі вучонага-літаратуразнаўца Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, які стаў для многіх настаўнікам, дарадцам, натхняльнікам, прыкладам у працы і жыцці. Нездарма вобразна называлі яго: «гуртавым і вадаром» – Ніна Мацяш, «плытагонам» – Міхась Рудкоўскі, «лесаводам берасцейскага паэтычнага падлеску» – Аляксей Філатаў. Вядома, што крылы дужэюць у палёце. Няўхільна раслі творчыя набыткі маладых, паступова павялічвалася сям’я тых, каго прынялі ў пісьменніцкі саюз. У студзені 1981 года дзякуючы клопатам У.А. Калесніка атрымала права на існаванне абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. На чале яго стаў сам Настаўнік».

Пісьменнікі – лаўрэаты прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Проза»

Мікола Купрэеў «Палеская элегія» (2007 год)

Зінаіда Дудзюк «Кола Сварога» (2008 год)

Васіль Ласковіч «Отзвук далёкой грозы» (2008 год)

Алесь Паплаўскі «Пастка для рэха» (2009 год)

Аляксандр Юдіцкі «Встречи» (2009 год)

Аляксандр Валковіч «Алеся. Беловежские сны», «Берёза чёрная, берёза белая…» (2010 год)

Мікалай Елянеўскі «Время пастыря» (2011)

Мікола Бусько «Сляды ад верасня» (2012)

Анатоль Крэйдзіч «Роднае, шчымлівае» (2012)

Уладзімір Глушакоў,Анатоль Крэйдзіч «Зборнік прозы» (2012)

Анатоль Брытун «Пах мускусу» (2014)

Фёдар Саевіч «Беловежская пуща» (2017)

Анатоль Галушка «Яблычны Спас» (2017)

Сяргей Белаяр «Расследаванні інспектара Сарвы» (2019)

Таццяна Канапацкая «Лунінецкая памяць» (2021)

Марыя Ляшук «Сквозь зимы и вёсны» (2023)

Паэты – лаўрэаты прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Паэзія»

Валерый Грышкавец «Белой вежи свет» (2007 год)

Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско «Трохперсце» (2008 год)

Ніна Мацяш «У прыгаршчах ветру» (2009 год)

Віктар Вабішчэвіч «Уражанне» (2010 год)

Надзея Парчук «Раскрыліўся бусел над хатай», «Зарунее жыта зноў» (2010 год)

Алесь Корнеў «Мядовы полюс», «Як песня, год мінае» (2011 год)

Мікалай Кавалевіч «Янтарное солнце», «Благовестные свечи», «К вышней вечерне…», «Зажигая горние вёрсты» (2011 год)

Марыя Кобец «Кроплі» (2012 год)

Іван Арабейка «Сказаць хачу» (2012 год)

Анатоль Шушко «Шаны» (2014 год)

Галіна Бабарыка «Дарога ў восень» (2017 год)

Настасся Нарэйка «Магдэбурскае права маёй душы» (2017 год)

Уладзімір Лебедзеў «Росная трава» (2019 год)

Георгій Тамашэвіч «Анёл над Брэстам» (2019 год)

Мікола Антаноўскі «Як ліст сярод лістоў…» (2021 год)

Любоў Красеўская «Та самая сила» (2021 год)

Алена Папко «Мой сад» (2023 год)

Пісьменнікі – лаўрэаты прэміі імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура»

Валерый Гапееў «Пастка на рыцара» (2007 год)

Расціслаў Бензярук «Зайцаў кажушок» (2008 год)

Анатоль Бензярук «Свята да сэрца» (2009 год)

Зоя Гарадзецкая «Сказки новогоднего леса» (2010 год)

Міхаіл Туруноўскі «Казкі для маленькай дачкі» (2011 год)

Васіль Жушма «Гарэза» (2012)

Уладзімір Сітуха «Пра арэхі, сома і бабра» (2014 год)

Алена Дэбіш «Замок тайн» (2017 год)

Анатоль Дэбіш і Васіль Дэбіш «Пушчанскія дзівы» (2019 год)

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» (2019 год)

Ірына Морых «Марго и волшебный экран» (2021 год)

Наталля Кухліч «Раскрашенный мир» (2021 год)

Таццяна Дземідович «МармеЛадное лето» (2023 год)

Баранавіцкая старонка Калеснікаўскай прэміі. Алесь Корнеў

Літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў 2011 годзе атрымаў таленавіты баранавіцкі паэт Алесь Касьянавіч Корнеў. Была адзначана выдадзеная асобнай кнігай сентыментальная паэма «Як песня, год мінае», у якой лёгкае пяро аўтара стварыла шматфарбны вобраз роднай прыроды, паказала жыццё лірычнага героя на працягу народнага каляндарнага года, яго адносіны да навакольнага жыцця. Зборнік «Мядовы полюс» складзены з вершаў і паэмы «Мядовыя мары і чары». Алесь Корнеў – аўтар амаль трох дзясяткаў кніг. Яго паэтычнаму таленту падуладныя самыя разнастайныя творы – ад паэм і вянкоў санетаў да аднарадковых вершаў. Вершаваныя радкі, створаныя па закліку сэрца і розуму, прысвечаны роднай беларускай зямлі, Баранавіцкаму краю. Адчуваецца, што паэт – шырокаадукаваны чалавек, вялікі знаўца беларускай душы, побыту і мовы, здольны праз тонкі лірызм і нават гумар стварыць сонечны настрой. Яго паэзію хочацца не толькі чытаць, але і дзяліцца ёю з іншымі.

Баранавіцкая старонка Калеснікаўскай прэміі. Мікола Бусько

Баранавіцкі мастак, паэт, празаік, нарысіст, публіцыст Мікола Бусько ў 2012 годзе атрымаў абласную літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Проза». Яго кніга апавяданняў, нарысаў, аповесцей, казак «Сляды ад верасня», выдадзеная ў 2011 годзе, увайшла ў серыю «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі». Сам аўтар назву зборніка тлумачыў так: «Кожны чалавек вядзе сляды ад таго дня, у які нарадзіўся». Верасень – месяц нараджэння творцы. Ён не аднойчы казаў: “Кнігі – гэта мае дзеці. Іх трэба гадаваць і песціць. Нараджэнне новай абавязкова павінна быць пошукам, вынаходніцтвам”. Адораны руплівец мастацкага слова і пэндзля Мікола Бусько быў бясконца ўлюбёны ў свой родны край, па-свойму пранікнёна апявяў маляўнічую і непаўторную прыроду Беларусі, любіў паўтараць: «Трэба вучыцца ў прыроды, спасцігаць яе законы». Кожны радок твораў пісьменніка пранізаны душэўнай інтанацыяй, вобразнасцю, займальнасцю, глыбокім псіхалагізмам, вылучаюцца вялікай назіральнасцю.

Калеснікаўскі след у Баранавічах

Уладзімір Караткевіч пісаў: «Улетку 1963 года мы паехалі па Слонімшчыне, Лідчыне і Навагрудчыне, і гэтая паездка асабліва зблізіла нас [з Янкам Брылём]. Спачатку — цягніком да Баранавіч. Стаялі ля акна. Гаварылі і гаварылі. Пра Коласа – бо за шклом Стаўбцы, пра Багрыма – бо наводдаль быў Крошын. Увогуле пра лёс беларускіх паэтаў і пра кожнага з іх. Пасля хадзілі па Баранавічах, і ён [Янка Брыль] расказваў, які быў горад і акруга да трыццаць дзевятага года. І я, што заўсёды лічыў Баранавічы сумным горадам, раптам зразумеў: ва ўсяго ёсць свая гісторыя, калі табе расказвае пра яе абазнаны чалавек. На плошчы сустрэліся мы з Валодзем Калеснікам, што чакаў нас там, і паехалі далей ягонай машынай. На Слонім. Між дзівосных акруглых узгоркаў, між дрэў, што клубяцца на іх».

Уладзімір Калеснік і Уладзімір Караткевіч. Баранавічы, 1963 год