Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Літаратурная прэмія і медаль імя Ханса Крысціяна Андэрсана

Валентина

Created on February 14, 2025

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Higher Education Presentation

Psychedelic Presentation

Harmony Higher Education Thesis

Vaporwave presentation

Geniaflix Presentation

Vintage Mosaic Presentation

Modern Zen Presentation

Transcript

Тема номера:Пісьменнікі – лаўрэаты залатога медаля Х. К. Андэрсена

Барановичи читающие

Март, 2025

#29

Міжнародная прэмія імя Х. К. Андэрсена "Залаты медаль Х. К. Андэрсена" Hans Christian Andersen Awards (1956)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку

Прэмія імя Ханса Крысціяна Андэрсена – літаратурная прэмія, якой узнагароджваюцца лепшыя дзіцячыя пісьменнікі і мастакі-ілюстратары. Гэта самая высокая ўзнагарода ў галіне дзіцячай літаратуры. Прэмія заснавана ў 1956 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА (International Board on Books for Young People (IBBY). З 1956 года прэмія прысуджаецца аўтару найлепшай дзіцячай кнігі, а з 1966 года яе таксама пачалі ўручаць лепшаму мастаку-ілюстратару. Прысуджаецца прэмія адзін раз у два гады, уручаецца 2 красавіка – у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсена. Для дзіцячых пісьменнікаў і мастакоў – гэта найбольш прэстыжная міжнародная ўзнагарода, часта яе называюць “Нобелеўскай прэміяй дзіцячай літаратуры”. Ідэя заснаваць прэмію належыць Еле Лепман – нямецкай пісьменніцы, культурнаму дзеячу ў галіне сусветнай дзіцячай літаратуры. Вядомая фраза Еле Лепман: “Дайце нашым дзецям кнігі, і вы дасце ім крылы”. Кандыдаты на атрыманне прэміі вылучаюцца нацыянальнымі секцыямі Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе. Лаўрэаты – пісьменнік і мастак – узнагароджваюцца залатымі медалямі з профілем Ханса Крысціяна Андэрсена падчас кангрэса Міжнароднага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры, які, акрамя таго, прысуджае Ганаровыя дыпломы лепшым дзіцячым і юнацкім кнігам з ліку нядаўна выдадзеных у краінах, якія з’яўляюцца членамі Міжнароднага савета.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку

Элінар Фарджон -

першы лаўрэат Залатога медаля Андэрсена

Першы ў гісторыі медаль Х. К. Андэрсена ў 1956 годзе атрымала брытанская пісьменніца Элінар Фарджон. У англамоўным свеце яна на той момант была ў статусе мэтра – ёй было 75 гадоў, а ў творчым багажы знаходзілася незлічоная колькасць розных казак. Для першай прэміі члены Міжнароднай рады па дзіцячай кнізе вырашылі выбраць аўтара, які найбліжэй па стылі і па духу менавіта Андэрсену. Гэта значыць класічнага казачніка. Дакладней, казачніцу. Залатога медаля з выбітым на ім знаёмым профілем вялікага казачніка ўдастоены зборнік казак і апавяданняў Фарджон “Маленькая бібліятэчка”, які яна склала з лепшых сваіх твораў, апублікаваных амаль за паўстагоддзе. Але ўсе разумелі, што гэта не проста прэмія за адну кнігу, а сусветнае прызнанне доўгага і адданага служэння дзіцячай кнізе. У 1966 годзе ў гонар знакамітай дзіцячай пісьменніцы была заснавана Прэмія Элінар Фарджон – англійская літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца “за бездакорныя заслугі перад светам брытанскай дзіцячай кнігі і ўручаецца таму, чыя прыхільнасць і ўклад лічацца выдатнымі”.

Астрыд Ліндгрэн -

знакамітая казачніца са Швецыі

Другі залаты медаль імя Х. К. Андэрсена ў 1958 годзе атрымала Астрыд Ліндгрэн. Яшчэ ў школе ёй прадказвалі славу шведскай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сельмы Лагерлёф. Сама яна з жартам успамінала, што да пісьменніцкай дзейнасці яе заахвоцілі халодныя зімовыя вечары і хвароба дачкі Карын. Разам з дачкой яны прыдумалі гарэзлівую дзяўчынку Піпі Доўгаяпанчоха. Аповесці пра дзяцей з Бюлербю, дэтэктыва Калле Блюмквіста, Роні – дачку разбойніка, Расмуса-валацугу, Эміля з Лёнебергі, хлопчыка і Карлсана, які жыве на даху, палюбілі многія пакаленні хлапчукоў і дзяўчынак. Астрыд Ліндгрэн атрымала шмат узнагарод: Вялікі залаты медаль Шведскай акадэміі, расійскі медаль імя Льва Талстога, прэмію імя Сельмы Лагерлёф. Сваю галоўную ўзнагароду, залаты медаль імя Х. К. Андэрсена, знакамітая казачніца са Швецыі атрымала за гуманістычны характар творчасці. Яна не толькі пісала кнігі, але і актыўна змагалася за правы дзяцей. У 2002 годзе ўрад Швецыі заснаваў штогадовую прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн за дасягненні ў дзіцячай літаратуры.

Тувэ Янсан -

фінская пісьменніца і мастачка

Казачны свет Туве Янсан – складанае перапляценне яе дзіцячых успамінаў і дарослых разважанняў аб жыцці і свеце. У прамове пры ўручэнні ёй у 1966 годзе медаля Х. К. Андэрсена за ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры Туве Янсан сказала: “Свет дзяцей – гэта пейзаж, намаляваны яркімі фарбамі, дзе дабро і зло неаддзельныя адзін ад аднаго. У гэтым свеце ёсць месца для ўсяго, і няма немагчымага. Дзіця можа з радасцю ўспрымаць страх і адзіноту, усю захапляльную атмасферу жаху, але яно адчувае сябе падманутым і пакінутым, калі няма суцяшэння, няма выратавання і вяртання назад”. Казкі пра Мумі-троляў пакарылі свет і расказалі пра самае галоўнае мільёнам чытачоў: “Аднолькава важна ведаць дзве рэчы: як быць аднаму і як быць з іншымі”. Усяго Туве Янсан напісала адзінаццаць кніг пра Мумі-троляў – восем казачных аповесцей, зборнік апавяданняў “Дзіця-невідзімка” і дзве маляўнічыя кніжкі-карцінкі, у суаўтарстве з братам Ларсам, намалявала мноства вясёлых коміксаў. З 2002 года ў Фінляндыі ўручаецца Літаратурная прэмія імя Туве Янсан.

Эрых Кестнер -

непаўторны гумарыст

Тэма дзяцінства праходзіць праз усю творчасць Эрыха Кестнера. Менавіта дзяцінства вызначыла яго характар і светаўспрыманне. На ўласным досведзе пісьменнік рана спазнаў недасканаласць светаўладкавання і зразумеў, што вылячыцца ад сацыяльных заган магчыма толькі пры ўмове велізарнай любові да людзей. Першы сапраўдны поспех літаратару прынесла дзіцячая кніжка “Эміль і дэтэктывы”, якая імгненна стала класікай. Эрых Кестнер напісаў шмат дзіцячых кніг і вершаў, у якіх ён заўсёды звяртаўся да падрастаючага пакалення з гумарам і клопатам, яго творы маюць павучальны характар, заклікаюць да дабрыні і сумлення. Ён не раз сцвярджаў: “Дзяцінства – гэта наш маяк”. Эрых Кестнер не імкнуўся да славы, але заслужыў яе. За сваю творчасць і талент ён не толькі атрымаў міжнароднае прызнанне, але і стаў лаўрэатам мноства прэстыжных прэмій. У 1960 годзе пісьменнік быў удастоены вышэйшай міжнароднай узнагароды ў галіне дзіцячай літаратуры – медаля Х. К. Андэрсена. У Германіі існуе Таварыства Кестнера, заснавана прэмія яго імя, якая прысуджаецца “за выдатныя чалавечыя якасці”.

Джані Радары -

вясёлы настаўнік

У 1970 годзе залатым медалём імя Х. К. Андэрсена ўзнагароджаны Джані Радары. Атрымліваючы прэстыжную прэмію, пісьменнік сказаў: “Думаю, што казкі – старыя і сучасныя – дапамагаюць развіваць розум. У казках захоўваюцца тысячы гіпотэз. Казкі могуць даць нам ключы, каб увайсці ў рэчаіснасць новымі шляхамі. Яны адчыняюць дзецям свет і вучаць, як пераўтвараць яго…”. Джані Радары лічыў уяўленне, фантазію – жыццёва неабходнымі для любога чалавека і нават напісаў спецыяльны падручнік “Граматыка фантазіі” – унікальны дапаможнік па развіцці творчых здольнасцяў. Працуючы настаўнікам у пачатковых класах, Радары прыходзіў у захапленне ад дзіцячых памылак, быў упэўнены: “свет быў бы значна лепшы, калі б у ім памыляліся толькі дзеці”. Пісьменнік напісаў кнігу “Якія бываюць памылкі” і прысвяціў яе дарослым – татам і мамам, школьным настаўнікам – “усім, на кім ляжыць велізарная адказнасць выпраўляць – не памыляючыся! – самыя маленькія і нявінныя памылкі, якія толькі здараюцца на нашай планеце”. Давайце добра запомнім гэты мудры ўрок вясёлага настаўніка – Джані Радары.

Васіль Вітка -

беларускі казачнік у Ганаровым спісе дацкага казачніка

Васіль Вітка прыйшоў у дзіцячую літаратуру, як сам прызнаваўся, “па закліку сумлення, па закліку душы, па закліку сапраўднай любові”. Першую вершаваную казку “Вавёрчына гора” ён напісаў для свайго сына ў 1947 годзе. Затым адна за другой пачалі з'яўляцца казкі – “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “Дударык”, “Казкі дзеда Васіля”, “Казка без канца”, “Казкі і краскі” і іншыя. Аўтар стараўся праз творы навучыць дзяцей любіць родную мову, разбірацца ў паняццях дабра і зла, выхаваць іх годнымі людзьмі. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі” і “Чытанка-маляванка” паэту была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі. Сусветнае прызнанне прыйшло ў 1978 годзе – Васіль Вітка быў узнагароджаны Міжнародным дыпломам імя Х. К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. Рэдкалегіяй дзіцячага часопіса “Вясёлка”, першым галоўным рэдактарам якога Васіль Вітка быў ў 1957–1974 гадах, заснавана Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі за ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры.

Марыя Грыпэ -

майстар містычнай прозы

Уладальніца медаля Х. К. Андэрсана за 1974 год Марыя Грыпэ – адна з найважнейшых фігур у сусветнай дзіцячай літаратуры. У роднай Швецыі яе расхвальваюць на ўсе лады, яна адна з першых прыўнесла псіхалагічны рэалізм у дзіцячую літаратуру. З 2004 года ў Швецыі існуе нават літаратурная прэмія імя Марыі Грыпэ, якая прысуджаецца штогод шведскаму пісьменніку, які “ў сваіх кнігах дае магчымасць чытачам сустрэцца са светам фантазіі і рэальнасці”, а у цэнтры твора абавязкова павінен быць юны галоўны герой. У дзяцінстве Марыя расказвала казкі ўласнага сачынення сваім братам і сёстрам, а ў падлеткавым узросце пачала складаць вершы. Займацца літаратурай сур’ёзна пісьменніца пачала пасля нараджэння дачкі і першыя кнігі прысвяціла ёй. Сама Марыя Грыпэ, у адрозненне ад навакольных, не лічыла сябе дзіцячым пісьменнікам і пры зручным выпадку падкрэслівала, што піша пра дзяцей для чытачоў усіх узростаў. Усяго яна напісала 38 кніг для дзяцей і юнацтва, большая частка якіх праілюстравана яе мужам Харальдам Грыпэ.

Крысцінэ Нёстлінгер -

бліскучая і дзёрзкая

Аўстрыйская дзіцячая пісьменніца-празаік і мастак Крысцінэ Нёстлінгер скончыла ў Вене сярэднюю школу з гуманітарным ухілам, затым вучылася ў Венскай Акадэміі мастацтваў. У маладосці ілюстравала кнігі для дарослых. Для дачок Крысціяны і Барбары яна стала маляваць серыю карцінак пра Фрэдэрыку, непаслухмяную дзяўчынку з агніста-рудымі валасамі і прыдумляць пра яе пацешныя гісторыі. Калі дочкі падраслі, Крысцінэ набыла пішучую машынку і стала прыдуманае запісваць. У 1970 годзе выйшла кніга “Агніста-рудая Фрэдэрыка”, якую аўтар сама ілюстравала. Кніжка адразу атрымала літаратурную прэмію, але не за малюнкі, а за тэкст. “Гэта мяне засмуціла”, – прызнавалася пасля пісьменніца. Але акрыленая першым поспехам Нэстлінгер вырашыла сур'ёзна заняцца літаратурай. Дочкі хадзілі ў школу, а яна пісала, імкнучыся праводзіць за працай не менш за дзесяць гадзін у дзень. Крысцінэ Нёстлінгер стварыла больш за 150 кніг. У 1984 годзе Нэстлінгер стала лаўрэатам прэміі Х. К. Андэрсена.

Кэтрын Патэрсан-

жывая легенда

Пісьменніцкія схільнасці Кэтрын выявіліся рана. Ёй было 7 гадоў, калі ў газеце адбылася яе першая публікацыя, у школе яна складала п'есы, якія ставіла разам з аднакласнікамі. Кэтрын Патэрсан чакала сусветная слава дзіцячай пісьменніцы. Раман “Мост у Тэрабіцію”, які выйшаў у 1978 годзе, прынёс ёй шматлікія ўзнагароды і прызнанне ва ўсім свеце. Яна атрымала медаль Джона Ньюберы, які прысуджаецца аўтару за выдатны ўклад у амерыканскую літаратуру для дзяцей. Праз два гады Патэрсан атрымала гэтую ўзнагароду ўжо за іншую кнігу – “Я любіла Джэйкаба”. Сваю творчасць яна называе сваёй “тэрапіяй”, кажа, што калі яна пераносіць пачуцці на паперу, ёй лягчэй справіцца з нахлынутымі эмоцыямі і перажываннямі. Героі кніг Патэрсан часта сутыкаюцца з няшчасцямі, пераадольваць якія ім дапамагаюць адвага, дабрыня і самаахвяраванне. У адрозненне ад іншых аўтараў кніг для падлеткаў, яна звяртаецца да тэм, якія часта лічацца "дарослымі". Кэтрын Патэрсан атрымала прэмію Х. К. Андэрсена ў 1998 годзе, ў 2000 годзе Бібліятэка Кангрэса ЗША назвала яе жывой легендай.

Хайнц Яніш -

лаўрэат прэміі Х. К. Андэрсена 2024 года

Аўстрыйскі пісьменнік Хайнц Яніш напісаў мноства дзіцячых і юнацкіх кніг, яны перакладзены больш чым на дванаццаць моў свету. Ён пачаў пісаць апавяданні яшчэ ў дзяцінстве, любіў прыдумляць працяг кнігам. Часам тата Яніша вычытваў напісаныя хлопчыкам апавяданні і адпраўляў іх ў часопісы і газеты. Першы раз дзіцячае апавяданне Хайнца было апублікавана, калі яму было ўсяго 8 гадоў. Першай апублікаванай кнігай Хайнца Яніша стала кніжка-карцінка “Марыё, мастак дня”, надрукаваная ў 1989 годзе. Хайнц Яніш умела працуе ў жанры малой прозы, змяшчаючы важную, а часам і цяжкую, складаную тэму ў фармат дзіцячай кніжкі-карцінкі. Усяго ў некалькіх сказах аўтар расказвае цэлую гісторыю, раскрывае ўнутраны свет сваіх персанажаў, часам не даючы ім нават імёнаў. Яго ўклад у літаратуру велізарны не толькі дзякуючы кніжкам-карцінкам, але і дзякуючы яго шматлікім публічным чытанням, семінарам на тэму літаратуры і творчасці для дзяцей і дарослых, у тым ліку творчым майстэрням для маладых мастакоў з інваліднасцю.

Пісьменнікі – лаўрэаты прэміі імя Ханса Крысціяна Андэрсена

Турмуд Хаўген (1990 год, Нарвегія) Вірджынія Гамільтан (1992 год, ЗША) Міціо Мадо (1994 год, Японія) Уры Орлеў (1996 год, Ізраіль) Кэтрын Патэрсэн (1998 год, ЗША) Ана Марыя Машаду (2000 год, Бразілія) Эйдэн Чэмберс (2002 год, Вялікабрытанія) Марцін Уодэл (2004 год, Ірландыя) Маргарэт Махі (2006 год, Новая Зеландыя) Юрг Шубігер (2008 год, Швейцарыя) Дэвід Алманд (2010 год, Вялікабрытанія) Марыя Тэрэса Андруэта (2012 год, Аргенціна) Нахоко Уэхасі (2014 год, Японія) Цао Вэньсюань (2016 год, Китай) Эйко Кадоно (2018 год, Японія) Жаклін Вудсэн (2020 год, ЗША) Мары-Од Мюрай (2022 год, Францыя) Хайнц Яніш (2024 год)

Элінар Фарджон (1956 год, Вялікабрытанія) Астрыд Ліндгрэн (1958 год, Швецыя) Эрых Кестнер (1960 год, Германія) Мейндэрт Дэ Ёнг (1962 год, ЗША) Рэнэ Гіё (1964 год, Францыя) Тувэ Янсан (1966 год, Фінляндыя) Джэймс Крус (1968 год, Германія) Хасэ-Марыя Санчас-Сільва (1968 год, Іспанія) Джані Радары (1970 год, Італія) Скот О'Дэл (1972 год, ЗША) Марыя Грыпэ (1974 год, Швецыя) Сесіль Бёдкер (1976 год, Данія) Пола Фокс (1978 год, ЗША) Богуміл Ржыха (1980 год, Чэхаславакія) Ліжыя Бажунга (1982 год, Бразілія) Крысцінэ Нёстлінгер (1984 год, Аўстрыя) Патрысія Райтсэн (1986 год, Аўстралія) Ані Шміт (1988 год, Нідэрланды)