Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Мястэчка Востраў
library
Created on January 20, 2025
Over 30 million people create interactive content in Genially
Check out what others have designed:
Transcript
Далей
500 гадоў гісторыі
Мястэчка Востраў:
На галоўную
Востраў да 1914 года
Жыццё вёскі ў савецкі перыяд
Сучасны Востраў
Востраў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Першая сусветная вайна ў гісторыі вёскі
Востраў у складзе Заходняй Беларусі
Гістарычныя і тапанімічныя звесткі
Вёска Востраў размешчана на правым беразе ракі Мышанка ў 3 км ад Брэст-Маскоўскага тракта.
Герб горада Ляхавічы
Герб рода Патоцкіх
Герб рода Гаштольдаў
Да раздзелаў
З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, цэнтр Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР. З 15.01.1940 г. у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці, а з 08.01.1954 г. – Брэсцкай вобласці.
У 15 стагоддзі – у складзе ВКЛ (Навагрудскі павет). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У 1844 г. Востраў – сяло аднайменнага фальварка, які ўваходзіў у склад маёнтка Рэпіхава. У 1886 г. – цэнтр Востраўскай воласці.
У розныя гады яно належала шляхціцам Я. і Ю. Багдановічам, пану М. Я. Гаштольду, шляхціцу Я. М. Гайко, графіні І. Патоцкай.
Сяло Востраў вядома з 1482 года
Востраўская царква
Народнае вучылішча
Да раздзелаў
- У 1867 г. у сяле 73 двары, 951 жыхар.
- У 1886 г. цэнтр Востраўскай вол., 74 двары, 1040 жыхароў, валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца. За 1 км ад сяла знаходзілася сядзіба Востраў, дзе працавалі вадзяны млын і вінакурня.
- У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі размяшчаліся: сяло, 195 двароў, 1287 жыхароў; царква (сядзіба прычта Востраўскай царквы налічвала 2 двары, 20 жыхароў); нар. вучылішча (з 1862 г.), хлебазапасны магазін, 3 крамы; сядзіба маёнтка графоў Патоцкіх (побач з дарогай з Вострава на Крывошын, каля р. Мышанка), 72 жыхары, вінакурня; карчма на зямлі Патоцкіх, 8 жыхароў.
- У 1909 г. сяло, 247 двароў, 1585 жыхароў; сядзіба, 2 двары, 17 жыхароў; маёнтак, 54 жыхары.
- У 1912 г. у сяле была адчынена земская бальніца.
Статус мястэчка Востраў атрымаў у канцы XVI стагоддзя
Электрычнасць у вёске
Вузкакалейка ў Востраве
Да раздзелаў
- У першую сусветную вайну ў верасні 1915 года некаторыя жыхары былі эвакуіраваны нямецкім войскам далей ад лініі фронту, які знаходзіўся пад Баранавічамі, – у Быцень. І толькі ў 1918–1919 гадах людзі вярнуліся ў родную вёску.
Спазнала вёска і ліхалецце Першай сусветнай вайны
Цікавыя дакументы
Да раздзелаў
- Тут адбываліся баі паміж войскамі Чырвонай арміі і белапалякамі. Як памяць аб гэтым часе – брацкая магіла на ўсходзе вёскі, дзе пахаваны 6 герояў 9-га пяхотнага палка, загінуўшых 25 сакавіка 1919 года ў баях падчас Савецка-польскай вайны. Вядомы імёны 5 з іх: Ян Хрыстафоравіч Альберг, Ян Піліпавіч Бергман, Арвід Якавіч Скуця, Павел Аляксандравіч Успенскі, Мікалай Уладзіміравіч Соварусаў.
- У выніку Савецка-польскай вайны вёска Востраў увайшла ў склад тэрыторый Заходняй Беларусі і адышла да Польшчы.
- У перыяд белапольскай акупацыі ў Востраве ў 1932 годзе ўзнікла падпольная арганізацыя КПЗ(Б), якую ўзначаліў Уладзімір Іванавіч Гоўша. Вялікую дапамогу ў яе стварэнні аказалі браты Кунцэвічы з Кулікоў. Так у Востраве ўзнікла падпольная камсамольская арганізацыя на чале з Васілём Міхайлавічам Петрашэвічам.
Рэвалюцыя 1917 года і грамадзянская вайна не абышлі бокам мястэчка Востраў
Цікавыя дакументы
Удзельнікі ВАВ (спіс)
Халакост у вёсцы Востраў
Фотагалерэя ветэранаў
Воінскія пахаванні
Да раздзелаў
- 54 удзельніка Вялікай Айчыннай вайны варнуліся дамоў з рознымі ўзнагародамі: “За адвагу”, “За перамогу над Германіей”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За ўзяцце Прагі”, ардэнамі Чырвонай зоркі, Славы, Айчыннай вайны.
- На тэрыторыі вескі знаходзяцца 2 брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях 1941–1944 гг. за Радзіму. У 1957 г. на месцы пахаванняў усталяваны помнікі-абеліскі.Воінскае пахаванне Nº 107: пахавана 19 чалавек – 6 саржантаў, 12 радавых, 1 партызан.Воінскае пахаванне Nº 108: пахаваны 9 (па інш. зв. – 14) чалавек, вадомы звесткі аб 6 салдатах.
Вялікая Айчынная вайна моцна апаліла жыхароў Востраўскага сельскага савета. На франтах змагалася больш за 100 жыхароў вёскі Востраў, 47 чалавек загінулі і прапалі без звестак
З асабістых архіваў
Першыя і лепшыя (спіс)
Фотагалерэя
Калгасныя дакументы
Да раздзелаў
- 11 снежня 1950 года ў вёсцы Востраў была створана калгасная гаспадарка “Шлях да камунізму”. Яна налічвала некалькі дзесяткаў двароў, жывёлагадоўчую ферму, дзе было 12 дойных кароў, 2 свінаматкі, некалькі курэй. Узначаліў гаспадарку Такарчык Уладзімір Лук’янавіч, але праз некалькі месяцаў старшынёй калгаса быў абраны Бародзіч Аляксандр Мікалаевіч.
- У 1989 годзе калгас "Шлях да Камунізму" перайменаваны ў саўгас "Востраў".
- 13 снежня 1990 года – калгас "Востраў".
- 10 ліпеня 2003 года – СВК "Востраў-Агра".
- 4 снежня 2015 года – КСУП "Востраў-Агра".
- 19 ліпеня 2019 года гаспадарка перастала існаваць у сувазі з рэарганізацыяй. КСУП "Востраў-Агра" ўвайшло ў склад КСУП "Ліпнянка".
Пасля вайны пачалася новая гісторыя сяла Востраў –у 1950 годзе пачалося ўтварэнне калгасаў
Жанчына, якая стварыла гімн
Да раздзелаў
- Дата заснавання аграгарадка – 10.03.2011 г.
- Займаемая тэрыторыя – 314,68 га.
- Адлегласць ад райцэнтра – 26 км.
- У аграгарадку дзейнічаюць:- 2 сельскагаспадарчых прадпрыемства;- 3 індывідуальных прадпрыемства;- падстанцыя РУП Брэстэнерга;- падстанцыя Ляхавіцкага РВЭС;- лясніцтва; - аддзяленне паштовай сувязі;- 2 крамы;- ФАП;- дзіцячы сад і сярэдная школа;- Дом культуры, бібліятэка, філіял школы мастацтваў.
Сёння Востраў – аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, цэнтр Востраўскага сельскага савета (заснаваны ў 1950 г.), у які уваходзяць 11 населеных пунктаў.
А.Каваль. 11.02.2023
МАЯ ВЁСАЧКА Вёска як вёска, такая, як усе: Такія ж палеткі, дамы на сяле, Жывём і працуем, крэпім сям’ю, Малую радзіму шануем сваю. Яна, як і ўсё тут, стаіць на зямлі, Рэчка ж тая, і лес, і палі. І гэта ўсё з незабытых гадоў Поклік ад нашых бацькоў і дзядоў. Тут я нарадзіўся, і вырас я тут, Родны і любы для мяне гэты кут. Па полі я бегаў, хадзіў па лясах, Мой бераг Радзімы застаўся ў вяках… Царква тут стаіць з мінулых гадоў, І людзі з павагай ідуць на паклон. Тут праца і свята – усё напаказ, І дзецям даём вось такі мы наказ: Каб шчыра любілі вёску сваю І веру ў Бога няслі, як хвалу, Каб продкаў сваіх памяталі заўжды І верылі ў росквіт гэтай зямлі. Мілая вёска, расці і квітней, Каб нашым нашчадкам жылося святлей, Каб беды мінулі старонку маю – Вяскоўцам сваім верш як песню пяю…
А.Каваль. 08.12.2006
ВЁСКА ВОСТРАЎ Сярод альшаніка, палёў дзе сенажаць, Дзе вокам усё тут не абняць, Стаіць мястэчка – вёска Востраў. Як тут люба, і так усё проста! Вёску рэчка, як рукою, абдымае Сваімі малымі, але крутымі берагамі. І лес яловы стаіць вакол сцяною, Як вартаўнік, засцерагаючы сабою. Царкоўны храм Пятра і Паўла Сярод дубоў і клёнаў велічава Стаіць у вёсцы шмат стагоддзяў, Куды з верай і любоўю людзі ходзяць. Раней драўляна мельніца стаяла Сярод ракі і спраўна працавала. Рака цякла, вада бурліла, Ды жоравы вялікія круціла (А цяпер на месцы млына Адзін пясок, вада і ціна). А ў старым клубе пад пласцінкі танцавалі І пад гармонік полячку плясалі. Дзяўчат сваіх да хаты праважалі, А раніцай кароў на пашу выганялі. Ты мой прыгожы бацькаўшчыны кут, Як мне ўсё знаёма з малку тут! Да самай раніцы з дзяўчатамі гулялі, А досвітак на рэчцы сустракалі. Мая ты вёсачка, як жа ты мне міла! Дзе маці малаком мяне ўскарміла, А ўсё забыць цябе так немагчыма, І гэта ёсць – мой кут, мая Радзіма.
А.Е.Май
Вершы пра Востраў
МАЁ МЯСТЭЧКА 3 даўным-даўна ў нашым краі Цячэ Мышанка-рэчка. На правым беразе якой Стаіць маё мястэчка. Усяго тры хаты тут было На востраве ў балоце. Жиў, працаваў тут селянін Часцей за ўсё ў поце. Але не скардзіўся на лёс, У будучыню верыў. Чакаў вялікіх перамен, Па сонцу час свой мерыў. Ішлі гады, мяняўся час, І той маленькі востраў Ператварыўся ў сяло Усё з той жа назвай – Востраў.
Некалькі вобразаў мастацкай каштоўнасці знаходзяцца ў Петрапаўлаўскай царкве вёскі Востраў. Адзін з іх – абраз XVIII стагоддзя “Чэнстахоўскай Божай Маці”. Гэтая ікона яшчэ ўніяцкага часу на тэрыторыі Беларусі знаходзілася ў старым храме. Цяпер яна знаходзіцца ў алтары. Абраз з’яўляецца адным з самых шанаваных у праваслаўных і рыма-каталікоў. Перад ім моліцца як праваслаўны, так і каталіцкі свет. Другая каштоўнасць – абраз у памяць 300-годдзя царавання Дома Раманавых “Фёдараўская”. Стварэнне іконы ажыццяўлялася са згоды і пры асабістым удзеле цара Мікалая II. Абраз з’явіўся ў храме да рэвалюцыі, у пачатку ХХ стагоддзя. Казанская ікона Божай Маці – шанаваны цудатворны абраз Багародзіцы. Адзін з самых шанаваных абразоў Рускай Праваслаўнай Царквы. Востраўскаму храму ікона была падаравана у пачатку ХХ стагоддзя удзячнымі жыхарамі, якія вярнуліся з руска-японскай вайны 1904–1905 гадоў. Абразы Аляксандра Неўскага і Хвядоса Угліцкага таксама з’яўляюцца старадаўнімі абразамі Петрапаўлаўскай царквы, як і палатно ХІХ стагоддзя “Аплакванне Хрыста”.
Царква ў імя Святых апосталаў Пятра і Паўла (1910)
Вядома, што ў сярэдзіне ХVIІІ стагоддзя ў вёсцы Востраў існаваў храм. У 1773 годзе ён згадваўся ў трухлявым стане, што і стала прычынай пабудовы новага. Драўляная царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла пабудавана ў вёсцы Востраў ў 1910 годзе на месцы старога храма, фундаванага ўладальнікамі маёнтка Бараноўскімі. Новы Свята-Петрапаўлаўскі храм пабудаваны ў чыста рускім Маскоўскім духу. Будаваўся храм тры гады пад кіраўніцтвам святара Іаана Рудкоўскага. Будаўніцтвам займалася брыгада будаўнікоў з Расіі. Там жа былі замоўлены і напісаны некаторыя іконы для царквы. Храм быў асвечаны ў тым жа годзе 11 ліпеня старога стылю пры настаяцеле айцы Іаане Рудкоўскім, які служыў да 1918 года. Храм драўляны і пабудаваны ў форме крыжа. Помнік архітэктуры неарускага стылю. На пабудову храма Свяцейшы Сінод вылучыў 6000 рублёў ахвяраванняў, таксама кожны гаспадар унёс 18 рублёў ахвяраванняў. Спяваў хор мясцовых пеўчых пад кіраўніцтвам выхаванца Мінскай Духоўнай семінарыі Леаніда Рудкоўскага.
Вёска Востраў Ляхавіцкага раёна мае багатую і цікавую гісторыю. Аб сваёй рабоце па вывучэнню гісторыі родных мясцін расказвае Галіна Салавей, бібліятэкар Востраўскай сельскай бібліятэкі.
Рагацэвіч Андрэй Паўлавіч Рагацэвіч Васіль Якімавіч Рагацэвіч Іван Міхайлавіч Рагацэвіч Іван Платонавіч Рагацэвіч Павел Канстанцінавіч Русакевіч Уладзімір Андрэевіч Русакевіч Іван Іванавіч Русакевіч Міхаіл Міхайлавіч Савасцьянік Міхаіл Іларыёнавіч Саўчык Сцяпан Іванавіч Сегень Сяргей Максімавіч Туміла Аляксандр Юльянавіч Чэшка Іван Захаравіч Чэшка Міхаіл Захаравіч Чэшка Міхаіл Пятровіч
Жыхары вёскі Востраў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны
Адамчык Андрэй Купрыянавіч Адамчык Андрэй Фёдаравіч Азарчык Аляксандр Леанідавіч Азарчык Аляксандр Лявонцьевіч Азарчык Сяргей Вікенцьевіч Аніскевіч Іван Мікалаевіч Аніскевіч Максім Паўлавіч Арцём Аляксей Канстанцінавіч Арцём Георгій Аляксандравіч Арцём Павел Сільвестравіч Бародзіч Сяргей Мікалаевіч Вітко Уладзімір Мікалаевіч Горбік Іван Іванавіч Гоўша Васіль Мікалаевіч Гоўша Канстанцін Кліменцьевіч Гунько Павел Георгіевіч Гунько Сяргей Пятровіч Здановіч Іван Фаміч Лешык Іосіф Іванавіч Ламанос Міхаіл Іванавіч Нікалайчык Іван Аляксеевіч Нікалайчык Цярэнцій Міхайлавіч Петрашэвіч Андрэй Міхайлавіч Петрашэвіч Іван Венядзіктавіч Петрашэвіч Іосіф Сямёнавіч Плаўскі Антон Андрэевіч Плаўскі Павел Сямёнавіч Пачкайла Сямён Якаўлевіч
Марозаў Сямён АляксеевічНадалінскі Васіль Пятровіч Навумчык Іван Антонавіч Нікалайчык Аляксандр Іванавіч Петрашэвіч Аляксей Міхайлавіч Петрашэвіч Андрэй Міхайлавіч Петрашэвіч Барыс Вікенцьевіч Петрашэвіч Канстанцін Вікенцьевіч Панамароў Васіль Іванавіч Пачкайла Іван Якімавіч Пачкайла Уладзімір Савельевіч Пачкайла Сяргей Аляксеевіч Рагацэвіч Іван Іосіфавіч Рагацэвіч Надзея Пятроўна Русакевіч Іван Паўлавіч Сегень Іван Георгіевіч Собаль Канстанцін Фёдаравіч Стрэльчык Мікалай Аляксандравіч Такарчык Уладзімір Лук'янавіч Чагін Аляксандр Іванавіч Чэшка Вера Сцяпанаўна Чэшка Іларыён Міхайлавіч Чэшка Канстанцін Канстанцінавіч Чэшка Сяргей Сямёнавіч Чыркун Антон Аляксандравіч
Жыхары вёскі Востраў – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Адамчык Ігнат Сямёнавіч Аніскевіч Аляксандр Міхайлавіч Аніскевіч Гаўрыіл Мікалаевіч Аніскевіч Павел Іванавіч Арцём Іосіф Міхайлавіч Арцём Максім Сямёнавіч Арцём Фёдар Сямёнавіч Арцём Юльян Аляксандравіч Бадак Міхаіл Філімонавіч Бабко Іван Канстанцінавіч Бародзіч Іосіф Іванавіч Гармаш Пётр Іванавіч Гоўша Іван Андрэевіч Гоўша Георгій Вікенцьевіч Гоўша Іосіф Паўлавіч Гоўша Канстанцін Захаравіч Гоўша Міхаіл Сямёнавіч Гоўша Сяргей Сямёнавіч Дарэўскі Іван Сцяпанавіч Жалноў Міхаіл Канстанцінавіч Здановіч Аляксей Сямёнавіч Здановіч Канстанцін Адамавіч Здановіч Якаў Марыевіч Каласоўскі Леанід Вячаслававіч Качан Міхаіл Фаміч Лешык Іван Канстанцінавіч Лешык Філіп Васільевіч Лобан Валянцін Іванавіч
Лепшыя калгаснікі:
Багдановіч Зінаіда Іванаўна, нарадзілася ў 1938 годзе ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна. З 1969 года працавала трактарыстскай у калгасе “Шлях да камунізму”. Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 2 і 3 ступеней. Бобка Васіль Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна. З 1955 года працаваў трактарыстам калгаса “Шлях да камунізму”. Быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Першыя калгаснікі:
Бародзіч Аляксандр МікалаевічВойцік ІосіфАрцём Іосіф МіхайлавічНос Нікан АндрэевічГоўша Іосіф ПаўлавічЧэшка Сяргей СямёнавічКендыш БарысГоўша Сямён Лук’янавічГоўша Вольга АндрэеўнаВітко ДаменікЧагін Аляксандр ІванавічНадалінскі Васіль ПятровічХвясько Антаніна СцяпанаўнаДзянішчык Міхаіл Лук’янавічДзянішчык Уладзімір МіхайлавічВалуй Фама АляксандравічЕфімаў Герасім РыгоравічХвясько Іосіф МіхайлавічХвясько Сцяпан Дзімітравіч
уладальнікі
У 1482 г. Востраў – сяло, уласнасць шляхціцаў Я. і Ю. Багдановічаў, якія заклалі яго за 80 кап. грошай пану М.Я. Гаштольду. У 1533 г. сяло Навагрудскага павета, уладанне шляхціца Я.М.Гайко. У 1591 г. – маёнтак таго ж павета, уласнасць Я.М.Гайко, які выстаўляў з усіх сваіх маёнткаў, у т.л. з Вострава, 42 конных воінаў. У 1844 г. Востраў – сяло аднайменнага фальварка, які ўваходзіў у склад маёнтка Рэпіхава, уладанне графіні І. Патоцкай, 70 гаспадарак, 701 жыхар.
Гімн Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі родам з вёскі Востраў Ляхавіцкага раёна
Ірына Мікалаеўна Войцік жыве ў адлеглай вёсачцы Востраў, у мінулым вучыла дзяцей нотнай грамаце і адкрывала перад імі цудоўны свет музыкі. Піша песні. І кожны яе твор настолькі пранікнёны, душэўны, што дзіву даешся: чаму ён вядомы толькі для тутэйшых людзей? Вакальная жаночая група, створаная пры Востраўскім Доме культуры, уключае іх у свой рэпертуар. Іх тут спяваюць ужо многія. Творы гэтыя пра мацярынскую любоў, дарагія сэрцу родныя мясціны, каханне... Між іншым, творчасць Ірыны Мікалаеўны заўважылі на ўзроўні... рэспубліканскім: яна стала пераможцам творчага конкурсу па стварэнню гімна Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Музыка і словы Ірыны Войцік спаборнічалі з творамі знакамітых кампазітараў рэспублікі і прызнаны лепшымі! “Мы ганарымся, што менавіта вы, прадстаўніца Брэсцкай вобласці, змаглі выказаць пачуцці, думкі ўсіх членаў прафсаюза. Жадаем далейшых творчых поспехаў, шчасця, здароўя, выканання задуманых планаў, жаданняў...” – такія словы былі ў тэлеграме з абласной Федэрацыі прафсаюзаў. “Падаўляючая большасць галасоў прадстаўнікоў Камісіі па правядзенню конкурсу і аднагалосную падтрымку прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымалі музыка і тэкст гімна ФПБ, напісанага Вамі, шаноўная Ірына Мікалаеўна Войцік. Выказваю высокую ўдзячнасць за Вашу працу...” – радкі з тэлеграмы Леаніда Козіка, старшыні ФПБ. І вось перад вачамі тое, на што ніколі не спадзявалася, пра што нават ніколі не марыла: на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў у сталіцы рэспублікі народная харавая капэла пад кіраўніцтвам Валерыя Аўраменка і камерны аркестр выконваюць гімн, напісаны сэрцам простай жанчыны, працаўніцы, маці... Пачуцці? Мабыць, гэта называецца шчасцем.
Упершыню ў гістарычных дакументах сяло Востраў упамінаецца ў 1482 годзе як прыватнае ўладанне шляхцічаў Я. і Ю. Багдановічаў, якія пазней прадалі яго пану Гаштольду. Галоўным заняткам жыхароў сяла было рыбалоўства, паляванне, вырабы з дрэва і лазы, а таксама земляробства, займацца якім было цяжка ў балоцістай мясцовасці. У 1533 годзе Востраў становіцца ўласнасцю шляхціча Я.М.Гайко, а ўжо ў 1567 годзе Востраў - маёнтак Навагрудскага павета. У канцы XVI стагоддя ў сувязі з далейшым паглыбленнем грамадскага падзелу ў працы, развіцця таварна-грашовых зносін на Беларусі павялічваецца колькасць мястэчак. Мястэчкам становіцца вёска Востраў. У другой палове 19 стагоддзя тэрыторыя сучаснага Ляхавіцкага раёна ўваходзіць у склад Навагрудскага павета. Востраў з'яўляўся цэнтрам Востраўскай воласці Навагрудскага павета. Пасля адмены прыгоннага права большасць зямель належылі графу К.К.Патоцкаму, у склад гэтых зямель уваходзіў і Востраў. Яшчэ ў дарэформены перыяд у Востраве быў пабудаваны вінакурны завод. У 1908 годзе на гэтым заводзе акрамя спірту выраблялі брагу - каштоўны корм для жывёл. Завод дзейнічаў з верасня па май (245 дзён), на ім працавалі 10 чалавек. Будуючы вінакурныя заводы, памешчыкі павялічвалі пагалоўе буйнай рагатай жывёлы на продаж, атрымлівалі ўгнаенні для палёў, што давала магчымасць пашыраць пасевы бульбы. Амаль ва ўсіх маёнтках будавалі млыны. Вадзяны млын бый пабудаваны на рацэ Мышанка ў 1880 годзе графам К.Патоцкім. Развіццё жывёлагадоўлі і земляробства прывяло да з'яўлення ў Востраве новых промыслаў і рамёстваў: кавальскі промысел, вытворчасць кошыкаў і кашолак, вырабы з кары, а таксама выраб аўчыны і пашыў кажухоў. У 1862 годзе у Востраве было адкрыта народнае вучылішча, а ў 1912 годзе ўжо працавала земская бальніца. У 1908 годзе ў сяле была пабудавана Петрапаулайская царква. Першы будынак царквы, які быў бліжэй да ракі Мышанкі, згарэў. У царкве захоўваюцца некалькі абразоў мастацкай вартасці - найбольш папулярны абраз "Маці боская Чанстахоўская". Жыхары вёскі прымалі актыўны ўдзел у гістарычных падзеях мінулага. І з вёскі Восграў сяляне ўдзельнічалі ў бітве з царскімі войскамі пад Мілавідамі у 1864 годзе.
У пачатку ХХ ст. у Востраве дзейнічала вузкакалейная чыгунка
Ваенна-палявая чыгунка была пабудавана ў 1916–1917 гг. і выкарыстоўвалася ў асноўным для перавозкі драўніны. Цягнікі адпраўлаліся са станцыі "Таварная" ў г. Баранавічы і рухаліся па маршруце "Баранавічы–Заліпенне". У Востраве пры чыгунке быў пабудаваны склад. Пры Польшчы ў Баранавічы хадзіў і пасажырскі цягнік з 5 вагонамі. Людзі езділі за хлебам, цукрам, вопрткай, а ў горад вазілі на продаж рыбу, грыбы, ягады. Жыхары навакольных вёсак езділі ў Баранавічы па узкакалейцы і пасля Вялікай Айчыннай вайны: было аж 3 ваганеткі, якімі і карысталіся. Простымі палкамі папіхвалі, разгоняцца і коцяцца, а калі насустрач ішоў цягнік – здымалі ваганетку, прапускалі цягнік і ехалі далей. У 1950-х гг. ветка была разабрана.
У 1944–1951 гадах школа існуе як сямігодка, якую скончылі тры выпускі. Амаль усе навучэнцы працягвалі вучобу ў Крывошынскай сярэдняй школе і Скарынскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У верасні 1951 года Востраўская няпоўная сярэдняя школа была пераўтворана ў Востраўскую сярэднюю школу. 1966 год стаў знамянальным для гісторыі школы, калі ў маі пачалося будаўніцтва новага будынка. Парог новага будынка навучэнцы пераступілі 12 снежня 1967 года.
У 1862 г. у Востраве адкрылася народнае вучылішча
У вучылішчы навучаліся 54 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. На ўтрыманне вучылішча адпускалася 200 рублёў з дзяржаўнага казначэйства. Ужо ў той час у народным вучылішчы працавалі выкладчыкі – сапраўдныя майстры сваёй справы. Дзякуючы "Памятнай кніжцы Віленскай навучальнай акругі на 1878/1879 навучальны год" (1879), захаваліся звесткі пра настаўніцу Аляксандру Савіч, якая скончыла дзявочыя курсы. Пачала сваю працу з 1877 года. Таксама гісторыя захавала для нас імя законанастаўніка праваслаўнага веравызнання святара Стэфана Лаўрэнцьевіча Арэня, які скончыў кансісторыю ў Мінскай духоўнай семінарыі. Пачаў сваю працу ў вучылішчы ад 8 снежня 1872 года. У 1892 годзе Востраўскае народнае вучылішча рэарганізавана ў Царкоўна-парафіяльную школу. Колькасць навучэнцаў на 6 лістапада 1909 г. – 142. У 1920 годзе ўстанова пераўтворана ў Польскую школу. З апавяданняў старажылаў вядома, што падчас панскай Польшчы ў вёсцы Востраў лічылася няпоўна-сярэдняя школа, якая размяшчалася ў дзяржаўным будынку. 17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь уз'ядналася з БССР. У гэтым годзе ў Востраве была адкрыта няпоўная сярэдняя школа, у якой навучаліся дзяўчынкі і хлопчыкі – у асноўным жыхары вёскі Востраў, а таксама прылеглых вёсак і хутароў. Школа размяшчалася ў доме святара (былы будынак Востраўскай участковай бальніцы).
Старшыні гаспадаркі: У 1954 годзе старшынёй калгаса быў абраны Сачыўка Максім Максімавіч. У 1957 годзе старшынёй стаў Марозаў Сямён Аляксеевіч, які працаваў у калгасе толькі некалькі месяцаў. У снежні 1957 года старшынёй быў абраны Адаменка Міхаіл Сямёнавіч. У 1959 годзе да калгасу “Шлях да Камунізму” быў далучаны калгас “Бальшавік”, у склад якога ўваходзілі вёскі Заполле, Траццякоўцы, Гута, Кулікі. Міхаіл Сямёнавіч Адаменка ўзначальваў калгас да снежня 1963 года. Вайцешык Анатолій Міхайлавіч, новы старшыня калгаса, кіраваў гаспадаркай да 1974 года. У снежні 1974 года на пасаду старшыні быў абраны Каржанеўскі Уладзімір Іосіфавіч, які працаваў да 1978 года. З 1978 па 1980 год старшынёй працаваў Дыдышка Станіслаў Станіслававіч. У 1980 годзе калгас узначаліў Шыбут Мікалай Мартынавіч. У 1981 годзе да калгаса “Шлях да Камунізму” быў далучаны калгас “Ленінскі шлях” (вёскі Тухавічы, Забер’е, Рагачы). 1 снежня 1982 года калгас узначаліў Войцік Барыс Іванавіч. У 1989 годзе калгас “Шлях да Камунізму” быў перайменаваны на саўгас “Востраў”. 13 снежня 1990 года саўгас “Востраў” быў ізноў перайменаваны ў калгас “Востраў”. У 1980-я гады быў самы росквіт гаспадаркі. Былі ўзведзены новыя пабудовы, у тым ліку сельскі Дом культуры, сталовая. Строіліся дарогі. Была паднята на высокі ўзровень жывёлагадоўля. Працавалі фермы: Кулікі, Гута, Заполле, Рагачы, Тухавічы, Востраў, Падлаззе, Любейкі. Быў пабудаваны новы комплекс “Востраў”. Барыс Іванавіч Войцік узначальваў гаспадарку да 1996 года. Жарскі Міхаіл Іосіфавіч працаваў старшынёй ўсяго некалькі месяцаў, гэта быў самы цяжкі перыяд для гаспадаркі. У ліпені 1996 года гаспадарку ўзначаліў Хвясько Мікалай Сцяпанавіч. 10 ліпеня 2003 года калгас “Востраў” атрымаў назву СВК “Востраў-Агра”. У жніўні 2007 года гаспадарку прыняў Мароз Уладзімір Іванавіч. Працаваў ён да 2014 года. 4 снежня 2015 года СВК “Востраў-Агра” змяніла назву на камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Востраў-Агра”, скарочаная назва – Дзяржаўнае прадпрыемства “Востраў-Агра”. З 2014 года па 2015 год гаспадарку ўзначальваў Істранін Аляксандр Уладзіміравіч. З 2015 года па 2016 год – Малахвей Мікалай Мікалаевіч. У 2016 годзе некалькі месяцаў выконваў абавязкі старшыні Мароз Аляксандр Іванавіч. З 4 мая па 13 чэрвеня 2016 года гаспадарку ўзначаліваў Сладзінскі Рамуальд Тадэвушавіч. Пасля яго адзін месяц выконваў абавязкі старшыні Ляшчынскі Павел Антонавіч. З ліпеня па кастрычнік 2016 года гаспадарку ўзначальваў Жданко Вячаслаў Георгіевіч. Церах Тамара Іванаўна працавала старшынёй КСУП “Востраў-Агра” з кастрычніка 2016 года. Бараноўскі Святаслаў Усеваладавіч працаваў у гаспадарцы месяц у 2020 годзе. Пасля яго ў красавіку 2020 года старшынёй стаў Пятроўскі Міхаіл Міхайлавіч. 19 ліпеня 2019 года гаспадарка перастала існаваць у сувязі з рэарганізацыяй. КСУП “Востраў-Агра” уваходзіць у склад КСУП “Ліпнянка”.
Гісторыя яўрэяў вёскі Востраў
На пачатку Валікай Айчыннай вайны ў вёсцы пражывала пяць яўрейскіх семʼяў: Міхаль, Залман, Штархман, сем'і Іршы і Алтара (прозвішчы невядомы). Кожная з сямей мела сваю справу. Кожны стараўся жыць не толькі для сябе, але і для аднавяскоўцаў. Міхаль і яго жонка Дыня трымалі сваю хлебапекарню. Вастраўчане вельмі любілі духмяны хлеб Міхаля. Падправіць здароўе можна было лекамі. Аптэка была у Штархмана. Майстрам па жалезу праслыў каваль Ірша. Прыгожае адзенне можна было набыць альбо пашыць у Алтара. 28 жніўня 1941 г. у мястэчка Востраў прыбыў карны атрад войскаў СС. У 1942 г. у прысутнасці мясцовага насельніцтва расстраляны з аўтаматаў 29 (паводле іншых звестак, 52) яўрэяў, сярод якіх большасць складалі жанчыны і дзеці. Вось што паведала жыхарка Вострава Русакевіч Марыя Андрэеўна: "Фашысты вельмі не любілі яўрэяў. Здекі пачаліся з першага дня, як яны прыйшлі да нас. Усім яўрэйскім жыхарам загадалі насіць толькі шэрае адзенне з нашытай на ім шасціканцовай зоркай. Іх застаўлялі вельмі цяжка працаваць. А неяк прыехаў у фашысцкі атрад іхні важны камандзір. Па вёсцы папаўзлі чуткі, што будзе растрэл. Але каго будуць растрэльваць – ніхто не ведаў. А выйшла вось як. Зранку сабралі мужчын-яўрэяў на канцы вёскі і загадалі капаць яму. Капалі ўвесь дзень. А ўвечары сагналі іхнія сямейкі разам з дзеткамі і растралялі. 29 чалавек. Потым скінулі ўсіх у гэту яміну-магілу і засыпалі. Людзі казалі, што назаўтра яшчэ "зямля дыхала". Мабыць, жывыя там былі, а выбрацца не маглі. Выкапаць іх таксама не было магчымасці, баяліся ўсе, бо самі растраляны будуць. Болей фашысты нікога не растралялі. Але памяць пра гэта засталася надоўга". У 2007 г. былі праведзены раскопкі на месцы трагедыі. Выяўлены рэшткі 11 чалавек. Іх імёны невядомы.
Ажыцяўляючы свае чалавеканенавісныя планы, нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі на тэрыторыі раёна крывавы акупацыйны рэжым. Фашысты рабавалі і спальвалі вёскі, знішчалі мірных жыхароў, вывозілі людей на катаржныя работы ў Германію. 24–25 чэрвеня 1941 года ў вёску Востраў зайшлі акупанты. Пачалася барацьба народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Аднак расправы не запалохалі жыхароў вёскі Востраў. Нехта з іх падаўся ў партызаны, іншыя сталі сувязнымі. Вялікую дапамогу партызанам у годы вайны аказала падпольная камсамольская група вёскі Востраў. Падпольшчыцы Вера Чэшка і Надзея Рабцэвіч клеілі лістоўкі, дабывалі лекі, перадавалі партызанам звесткі пра фашыстаў, дапамагалі партызанскаму атраду іх біць. 5 кастрычніка 1943 года каля вёскі Востраў у засадным баі партызаны абстралялі 3 штабныя машыны. Жыхары вёсак Востраў і Рагачы разбурылі каля 2,3 км правадной сувязі, удзельнічалі ў разбурэнні вузкакалейкі каля вёскі Востраў. За сувязь з партызанамі ў 1943 годзе былі забіты наступныя жыхары вёскі: Петрашэвіч Міхаіл Іванавіч, Плаўскі Філімон Міхайлавіч, Шыла Ціхан Антонавіч, Шымчык Мікалай Іларыёнавіч. Іншыя жыхары вёскі Востраў былі вязнямі канцлагераў: Аніскевіч Мікалай, Гібеж Алена, Шарапаў Фёдар, Шарашавец Ніна. Ляхавіцкі раён быў вызвалены 1-ым Беларускім фронтам у ліпені 1944 года. Востраў быў вызвалены 8 ліпеня. У канцы ліпеня – пачатку жніўня каля 400 чалавек Востраўскага сельсавета былі прызваны ў армію.
Каля 1915 г. Востраў быў электрыфікаваны
Электрычнасць у Востраве зʼявілася ў пачатку 20 ст. Па усёй вёске былі ўсталяваны электрычныя слупы, з Германіі для абслугоўвання адміністратыўных будынкаў быў прывезены генератар. Аднак з пераходам вёскі ў 1921 г. да Польшчы генератар дэмантавалі. Цэнтралізаваная электрыфікація пачалася ў 1954 г. пасля прыняцця Саветам Міністраў БССР і ЦК Кампартыі Беларусі пастановы № 315 "Аб электрыфікацыі раённых цэнтраў Беларускай ССР".
Востраў
Тапаніміка
1) Ёсць звесткі, што першым пасленцам вёскі быў беглы кузнец, які ўцёк ад жорсткай эксплуатацыі пана з вёскі Гарадзішча. Мінуўшы лес і непраходнья балоты і топі, якія былі на берагах Мышанкі, ён выйшаў на востраў, што быў утвораны ў выніку раздваення русла ракі. Непраходныя топі і балоты і сама рака Мышанка схавалі бегляка, апынуцца на востраве можна было толькі ў зімовы час або па рацэ. У скорым часе паселіша пачало павялічвацца за кошт іншых уцекачоў, беглых сялян. І ў абіход пасяленцаў увайшло паняцце "жывеш на востраве", а з цягам часу яго і пачалі называць Востраў, гэта назва не змянілася і па сённяшні час. 2) Асновай для назвы паслужыла слова "востраў". Аднак сэнс яго ў старажытны перыяд быў інакшым, чым ў сучаснай беларускай літаратурнай мове (частка сушы, з усіх бакоў акружаная вадою). Яно шырока ўжывалася ў якасці земляробчага тэрміна. Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці людзі шукалі прыдатных для распрацоўкі мясцінак (астравоў і палянак) сярод бяскрайніх лясоў, балот і пясчанікаў, сумесна іх асвойвалі. (Лемцюгова, В. П. Тапонімы распавядаюць: навукова-папулярныя эцюды. – Мінск: Литература и Искусство, 2008. – 416 с.)