Full screen

Share

Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Шамякин 3д выставка

Fedaral Bureau Of Intervention

Created on January 14, 2025

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Transcript

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

У кнігу увайшоў цыкл з пяці аповесцей, аб'яднаных агульнай назвай "Трывожнае шчасце". барацьбе з гітлераўцамі на фронце і ў тыле ворага. расказвае пра цяжкасці аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенны час. На аснове ўласна перажытага Іван Шамякін паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
«Роздум на апошнім перагоне» — так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, пісаў дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. А галоўнае — успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў — пра Коласа, Броўку, Макаёнка, Мележа, Пестрака. Цікавыя ўспаміны пра вядомых грамадскіх дзеячаў — Машэрава, Кісялёва, Палякова, Клімава. Нарэшце, чытача не могуць не зацікавіць водгукі пісьменніка на падзеі яго апошніх гадоў — гадоў развалу ілюзій і рэальнага жыцця.

У цэнтp пicьмeннiцкaй yвaгi нe мaглa нe тpaпiць тaкaя тpaгiчнaя пaдзeя, як Чapнoбыль. Boдгyк Iвaнa Шaмякiнa нa чapнoбыльcкyю кaтacтpoфy cтaў вocтpaй yнyтpaнaй пaтpэбaй чaлaвeкa, штo нapaдзiўcя нa Гoмeльшчынe — y пaлecкiм кpai, якi мoцнa зacыпaлa paдыeaктыўнaя aтpyтa i якoмy нeчyвaнae лixa дaвялocя звeдaць cпaўнa. Paмaн I. Шaмякiнa «3лaя зopкa» — пepшae вялiкae эпiчнae пaлaтнo ў бeлapycкaй пpoзe, y якiм aдлюcтpaвaны тpaгeдыя Чapнoбыля i ягo нacтyпcтвы. Пicьмeннiк yceбaкoвa acэнcaвaў мapaльныя пepaдyмoвы вялiкaй бяды, з cypoвaй пpaўдзiвacцю пaкaзaў днi цяжкix выпpaбaвaнняў i пaкyтaў бeлapycкaгa нapoдa.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

Альбом – ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Шамякіна. У ім змешчаны ўрыўкі з мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменніка, цікавыя выказванні аб ім таварышаў па пяру, фотаздымкі і мастацкія ілюстрацыі да яго твораў.

Прачытаць кнігу можна, націснуўшы сюды

Народны пісьменнік Беларусі, Міхась Лынькоў, акрамя шматлікіх мастацкіх твораў пісаў у тым ліку і публіцыстычныя, а таксама крытычныя працы. У сваіх тэкстах ён старанна вывучаў тэмы, мастацкія кірункі і эвалюцыю беларускай паэзіі і пісьменніцтва. Не абышоў ён бокам і Івана Шамякіна, чыё творчасць і жыццё Лынькоў прааналізаваў на старонках гэтай кнігі.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

Iвaн Шaмякiн пpaцaвaў нaд paмaнaм "Cэpцa нa дaлoнi" ў 1960 - 1963 гaдax. Meнaвiтa дpyгaя пaлoвa 50-x i пepшaя пaлoвa 60-x гaдoў cтaлi чacaм пepaмeн y гpaмaдcтвe, чacaм выкpыцця кyльтy acoбы Cтaлiнa, aднaўлeння лeнiнcкix нopмaў жыцця. Aпicвaючы кaнкpэтны пepыяд y жыццi тaгaчacнaгa гpaмaдcтвa, Iвaн Шaмякiн cкipye ўвaгy нa нaйбoльш вocтpыя пpaблeмы: жaдaннe вeдaць пpaўдy пpa нeдaлёкae вaeннae мiнyлaе, праблему бaцькoў i дзяцeй, iмкнeннe cyмлeнныx людзeй дaпaмaгaць тым, xтo тpaпляe ў бядy.
Кніга беларускага крытыка Віктара Каваленкі прысвечана творчасці Івана Шамякіна. Аналіз ахоплівае ўсю творчасць пісьменніка, пачынаючы з першых вершаў і апавяданняў, змешчаных у вайсковых газетах, да апошніх буйных празаічных палотнаў. Крытык прасочвае эвалюцыю пісьменніка, яго пошукі і дасягненні, якія справядліва ацэньваюцца як дасягненні ўсёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна - партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка - прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя - архітэктара Максіма Карнача - шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны - сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.
Пяру народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна належаць шырока вядомыя ў нашай краіне і за мяжой раманы і аповесці, але гэтую кнігу таленавітага беларускага празаіка склалі роздумы пра творчасць М.Шолахава, Я. Коласа, І. Мележа, К. крапівы, а таксама літаратурныя партрэты сучасных яму пісьменнікаў. У кнізе прадстаўлена і "Аповесць пра аднаго", у якой аўтар распавядае пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага савецкага камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Асаблівае месца ў кнізе належыць аповесці "Карані і галіны". Гэта аўтабіяграфічнае апавяданне аб уласным станаўленні ў жыцці і нялёгкай лёсе свайго народа.

Праслухаць раман можна, націснуўшы сюды

Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі — дабрабыту і шчасця. У аповесці «Шлюбная ноч» рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы — вайна і каханне.
Кніга прысвечана творчасці І. Шамякіна, мастака-раманіста, творы якога атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго межамі.

У зборнік “Пісьменнікі і кнігі” Віктара Арцем’ева – беларускага пісьменніка і краязнаўцы – уключаны нататкі, успаміны і эсэ пра сустрэчы з многімі вядомымі пісьменнікамі, згадкі да юбілеяў паэтаў і празаікаў, артыкулы пра кнігі літаратараў-землякоў, тэксты арыгінальных беларускіх пісьменнікаў пра розныя творы. Кніга напісана яркай, жывой мовай, зразумелай шырокаму колу чатачоў, будзе карысна яна і вучням старэйшага ўзросту, студэнтам-філолагам і даследчыкам-літаратарам.

Падарункавае выданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі раман «Вазьму твой боль» і аповесць «Гандлярка і паэт». У рамане «ваенная тэма разгортваецца не сама па сабе, а ў жывой сувязі з сучаснасцю, даючы магчымасць больш поўна і пераканаўча раскрыць характар герояў і абставіны, у якіх яму даводзіцца жыць і дзейнічаць». Аповесць жа, асноўная тэма якой — каханне, вайна і жанчына на вайне, «сапраўды выдатны твор беларускай літаратуры, пазначаны выразным наватарствам, грамадзянскай смеласцю пісьменніка і высокім мастацкім узроўнем увасаблення творчай задумы.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

У выданне ўвайшоў раман беларускага савецкага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна "Крыніцы", прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Палесся пасля вераснёўскага Пленума ЦК КПСС. Аўтар распавядае пра тое, як жывуць і працуюць перадавыя людзі калгаснай вёскі, як яны ўдзельнічаюць у перабудове сельскай гаспадаркі на аснове гістарычных рашэнняў партыі.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

У кнізе “Летапісец эпохі”, любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Структура кнігі — усеабдымная: звесткі энцыклапедычнага кшталту пра сям'ю пісьменніка, асобны раздзел пра маці, жонку і дзяцей, літаратуразнаўчыя эсэ Таццяны Шамякінай пра творчасць бацькі і яго час, эсэ пра сувязь творчасці класіка з архітэктурай, выяўленчым мастацтвам і музыкай.
У гэтым зборніку ўспаміны дачкі Івана Шамякіна суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна «Слаўся, Марыя!». Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры. Адрасуецца школьнікам, студэнтам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай.

Прачытаць раман можна, націснуўшы сюды

Шамякіну цяжэй за ўсё даваліся гістарычныя творы. Асабліва два рамана - "Петраград-Брэст" і "Вялікая княгіня". Першы быў прысвечаны заключэнню Брэст-Літоўскага міру, а другой дачцэ маскоўскага князя Івана III, Алене, якая была аддадзена замуж за вялікага князя літоўскага, Аляксандра. Шамякін распавядаў, што яму даводзілася перарываць вялікія аб'ёмы інфармацыі і марнаваць шмат часу на чытанне гістарычных прац, для таго каб зразумець-чым жылі і што думалі людзі ў мінулы час.