ТЭСТ
Ці пазнаеш адметныя назвы з Гродзеншчыны?
Каляды, Новы год, Раство - час сямейных сустрэч. А ці добра ты разумееш сваякоў? Як твая бабуля называе дошку для нарэзкі, калі гатуе? Што ўзяць у краме, калі цётка папросіць прынесці шчыпяроў? Hrodna.life падрыхтавала тэст па адметных слоўках Гродзеншчыны.
Пытанне 1 з 10
Стрымбуль У Гродзенскім, Бераставіцкім раёнах так называюць цыбур, сцябло расліны без лістоты. У літоўскай мове ёсць падобнае слова stramblỹs - “сцябло”
Далей
Пытанне 2 з 10
Радзюжка На Гродзеншчыне так называюць дзяружку, тканую коўдру, ці посцілку з грубай тканіны, часцей, якую выкарыстоўваюць у гаспадарцы. Слова вядомае і ў іншых частках Беларусі
Далей
Пытанне 3 з 10
Саган Гэта металічны посуд, гаршчок для гатавання ў печы. Ва ўсходняй частцы краіны гэты ж посуд назавуць чыгуном.
Далей
Пытанне 4 з 10
Шчыпяры Зялёныя парасткі цыбулі.
У такім жа значэнні ўжываецца і на Брэстчыне. Ва ўкраінскай мове степі́р - “парастак расліны”, у літоўскай stìbiras - “сцябло, парастак”.
Далей
Пытанне 5 з 10
Паніва (паноўка) Так называлі патэльню ў Дзятлаўскім раёне і пад Слонімам, у Іўеўскім казалі “панева”, паноўка, пановачка - у Навагрудскім. Праславянскае запазычанне са стара-верхня-нямецкага pfanne.
Далей
Пытанне 6 з 10
Дэнка (дэнко) Кухонная дошка для нарэзкі з ручкай.
Так яе называлі ў Гродзенскім, Воранаўскім, Ашмянскім, Астравецкім, Смаргонскім раёнах, у Крэва, ужываюць слова і зараз. Таксама так называлі драўлянае вечка, накрыўку. У Лідзе быў варыянт “дэнэк”. Слова “дэнка” сустракаецца не толькі ў заходняй частцы Беларусі - так казалі і ў Докшыцкім, Лепельскім, Глыбоцкім, Мёрскім раёнах, на Вушаччыне.
Далей
Пытанне 7 з 10
Кубарка Бляшанка з пад кансерваў. А ў Ваўкавыскім раёне так называлі скрыначка для дробязных рэчаў.
Далей
Пытанне 8 з 10
Ахват Ветраная воспа, вятранка.
Сапраўды, у некаторых раёнах Гродзеншчыны так называлі частую ў дзяцей хваробу. У іншых рэгіёнах і нават у польскай і славацкай мовах гэтае слова значыць ветэрынарную хваробу ад празмернага кармлення жывёлы, таксама так называлі хваробу рук ці хваробу ад натугі.
Далей
Пытанне 9 з 10
Пакровец Так называлі чахол, покрыўку з тканіны, зроблены па форме коўдры, каб захаваць яе ад забруджвання. Слова ўжывалі ў Воранаўскім, Астравецкім раёнах, у гаворках паўночна-заходняй часткі Беларусі.
Далей
Пытанне 10 з 10
Папяроўка Так называлі яблыню з белымі або жоўтымі кісла-салодкімі яблыкамі ў Іўеўскім, Шчучынскім, Дзятлаўскім раёнах, а таксама на Палессі.
Далей
Дзякуй за ўдзел
Колькасць правільных адказаў можна пабачыць, насцінуўшы кнопку ў правым верхнім куце.
Але насамрэч не так важны атрыманы вынік: хай гэта будзе 10 з 10 (Вінцук Вячорка, вы?) ці 0 з 10 (таксама добра, бо ты вывучыў цэлых 10 новых словаў). Спадзяемся, тэст натхніў вас больш даведацца пра асаблівасці нашых гаворак. Або ўзгадаць адметныя слоўцы з сямейных бяседаў, якія казалі бабулі і дзядулі. Упэўненыя, з такім слоўнікавым запасам вы ў многіх раёнах Гродзеншчыны будзеце пачувацца як дома!
Падрыхтаваць тэст нам дапамаглі “Слоўнік Гродзенскай вобласці” Т.Ф.Сцяшковіч, “Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну” А.П. Цыхуна, “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны” М.А.Даніловіча і П.У.Сцяцко, “Народная лексіка” П.Сцяцко і матэрыялы Facebook-суполкі “Толькі пра мову”.
Словы тваёй сям'і: ці пазнаеш адметныя назвы з Гродзеншчыны? Тэст
Hrodna life
Created on December 31, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Akihabara Quiz
View
Essential Quiz
View
Smart Quiz
View
Practical Quiz
View
Pixel Challenge
View
Math Calculations
View
Piñata Challenge
Explore all templates
Transcript
ТЭСТ
Ці пазнаеш адметныя назвы з Гродзеншчыны?
Каляды, Новы год, Раство - час сямейных сустрэч. А ці добра ты разумееш сваякоў? Як твая бабуля называе дошку для нарэзкі, калі гатуе? Што ўзяць у краме, калі цётка папросіць прынесці шчыпяроў? Hrodna.life падрыхтавала тэст па адметных слоўках Гродзеншчыны.
Пытанне 1 з 10
Стрымбуль У Гродзенскім, Бераставіцкім раёнах так называюць цыбур, сцябло расліны без лістоты. У літоўскай мове ёсць падобнае слова stramblỹs - “сцябло”
Далей
Пытанне 2 з 10
Радзюжка На Гродзеншчыне так называюць дзяружку, тканую коўдру, ці посцілку з грубай тканіны, часцей, якую выкарыстоўваюць у гаспадарцы. Слова вядомае і ў іншых частках Беларусі
Далей
Пытанне 3 з 10
Саган Гэта металічны посуд, гаршчок для гатавання ў печы. Ва ўсходняй частцы краіны гэты ж посуд назавуць чыгуном.
Далей
Пытанне 4 з 10
Шчыпяры Зялёныя парасткі цыбулі. У такім жа значэнні ўжываецца і на Брэстчыне. Ва ўкраінскай мове степі́р - “парастак расліны”, у літоўскай stìbiras - “сцябло, парастак”.
Далей
Пытанне 5 з 10
Паніва (паноўка) Так называлі патэльню ў Дзятлаўскім раёне і пад Слонімам, у Іўеўскім казалі “панева”, паноўка, пановачка - у Навагрудскім. Праславянскае запазычанне са стара-верхня-нямецкага pfanne.
Далей
Пытанне 6 з 10
Дэнка (дэнко) Кухонная дошка для нарэзкі з ручкай. Так яе называлі ў Гродзенскім, Воранаўскім, Ашмянскім, Астравецкім, Смаргонскім раёнах, у Крэва, ужываюць слова і зараз. Таксама так называлі драўлянае вечка, накрыўку. У Лідзе быў варыянт “дэнэк”. Слова “дэнка” сустракаецца не толькі ў заходняй частцы Беларусі - так казалі і ў Докшыцкім, Лепельскім, Глыбоцкім, Мёрскім раёнах, на Вушаччыне.
Далей
Пытанне 7 з 10
Кубарка Бляшанка з пад кансерваў. А ў Ваўкавыскім раёне так называлі скрыначка для дробязных рэчаў.
Далей
Пытанне 8 з 10
Ахват Ветраная воспа, вятранка. Сапраўды, у некаторых раёнах Гродзеншчыны так называлі частую ў дзяцей хваробу. У іншых рэгіёнах і нават у польскай і славацкай мовах гэтае слова значыць ветэрынарную хваробу ад празмернага кармлення жывёлы, таксама так называлі хваробу рук ці хваробу ад натугі.