1 кастрычніка - Міжнародны дзень музыкі. Творчая спадчына беларускіх кампазітараў вельмі шырокая і шматгранная. Музычныя творы ахопліваюць самыя разнастайныя жанры: камерна-інструментальныя, вакальныя, сімфанічныя і інш. Сярод іх нямала музычных шэдэўраў, заснаваных на літаратурных крыніцах. Яны ўключаюць у сябе оперу, балет, кантаты, рамансы, песні, у якіх кампазітары выкарысталі літаратурныя тэксты, сюжэты, персанажаў. Мы хочам ўзгадаць нашых таленавітых землякоў – знакамітых кампазітараў, якія натхняліся творчасцю пісьменнікаў.
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту
Юрый Багданавіч Вальмус нарадзіўся 8 чэрвеня 1972 г. у г. Баранавічы. Вучыўся ў Баранавіцкай дзіцячай музычнай школе № 1 у выкладчыка Ф.М. Сяргеевай па класе скрыпкі. Як толькі ўзяў у рукі інструмент, пачаў сам перарабляць вядомыя мелодыі і прыдумляць свае, тады і вырашыў стаць кампазітарам. Скончыў Баранавіцкае музычнае вучылішчы па класе скрыпкі (клас выкладчыка Л.М. Банкевіч). Паралельна са скрыпкай у вучылішчы займаўся кампазіцыяй у кампазітара У.А. Грушэўскага. У час вучобы ў музычным вучылішчы з'явіліся першыя сачыненні Юрыя Вальмуса. Заканамерным стала паступленне ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Вучыўся на кампазітарскім аддзяленні, быў вучнем вядомага беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Падчас вучобы ў кансерваторыі ў 1996 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага кампазітарскага конкурсу ў Кіеве. Член Беларускага саюза кампазітараў з 2004 г. Юрый Вальмус напісаў каля 70 твораў, сярод якіх 4 сімфоніі, сачыненні для хору (нават на ўласныя вершы), музыка да фільмаў, мультфільмаў і тэатральных пастаноў. Паводле п’есы-казкі Міколы Бусько “Бабрыная навука” створана дзіцячая опера, якая стала значнай падзеяй у музычнай культуры г. Баранавічы. Актыўнае супрацоўніцтва кампазітара і драматурга спарадзілі своеасаблівы мясцовы феномен – “баранавіцкую оперу”, паколькі аўтары і пастаноўшчыкі былі з Баранавіч. Сярод твораў кампазітара ёсць балет “Танцы майго горада". Сачыненне прысвечана роднаму гораду Баранавічы.
Юрый Вальмус
Уладзімір Аляксандравіч Грушэўскі нарадзіўся 20 красавіка 1952 г. у г. Баранавічы. Вучыўся ў агульнаадукацыйнай школе № 6 па вуліцы Шапэна (цяпер яе ўжо няма), у музычнай школе ў выкладчыка Ю.М. Багданава, які адыграў вялікую ролю ў яго жыцці, прадвызначыўшы музычную будучыню. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі, Беларускую дзяржаўнаую кансерваторыю па класе баяна. Працягам яго музычнага навучання стала Беларуская дзяржаўная кансерваторыя па класе кампазіцыі. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 г. Працаваў у Баранавіцкім музычным каледжы, дзіцячай музычнай школе мастацтваў г. Баранавічы, некаторы час узначальваў яе. Піша музыку ў розных жанрах: інструментальную, творы для сімфанічнага, духавога, струннага, камернага аркестраў, вакальную музыку для хору, рамансы, песні. Ім створаны араторыя “Гусаўца голас” на тэкст Міколы Гусоўскага, кантата “Сэрца роднае” на вершы Максіма Багдановіча ў 7 частках – “Зімой”, “Цёплы вечар”, “Краю мой родны”, “Мяжы”, “Сэрца сніць”, “Залілось, слязьмі быццам...”, “Плакала лета”, сімфанічная карціна “А хто там ідзе?” на знакаміты верш Янкі Купалы, сюіта “Зімовыя карцінкі”, песні “Суседка”, “Напамін халасцяку” на вершы Генадзя Бураўкіна, “Гору не бяда” і “Бабіна лета” на словы Ірыны Здановіч, п'еса “Музыка для каханай”. Асноватворным кампанентам кампазітарскага стылю з'яўляецца мелодыка, цесна звязаная з нацыянальным песенна-танцавальным фальклорам
Уладзімір Грушэўскі
Усевалад Мікалаевіч Грыцкевіч - кампазітар, піяніст, мастак, нарадзіўся 11 мая 1947 г. у г. Баранавічы. Скончыў музычную школу па класе фартэпіяна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Мінскім радыятэхнічным інстытуце. Пасля заканчэння двухгадовай вайсковай службы паступіў у музычнае вучылішча па класе фартэпіяна. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара Дз.Б. Смольскага. У якасці кампазітарскай дыпломнай працы напісаў Фартэпіянны канцэрт. І на дзяржаўным іспыце іграў яго на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі разам з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам, якім дырыжыраваў Анатоль Энгельбрэхт. Адначасова з навучаннем у кансерваторыі вучыўся жывапісу. Прайшоў курс малюнка, жывапісу і кампазіцыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава пад кіраўніцтвам мастака А.М. Зінчука. Шмат гадоў працаваў канцэртмайстрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1993 г. Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь з 2000 г. Аўтар аркестравай, камерна-інструментальнай, вакальна-сімфанічнай, сцэнічнай, вакальнай музыкі. Ім напісаны кантата "Музыка леса" на вершы Эдзі Агняцвет, вакальна-сімфанічная паэма "Свіцязянка" па матывах знакамітай балады Адама Міцкевіча, вакальны цыкл "Кругі быцця" на вершы Веры Вярбы, рамансы "Разрешила себя я любить", "Белый вальс", вакальны дуэт "Сколько в поле былинок гнётся" на вершы Леаніда Путырскага, "Молитвенный свет" на словы паэта-песенніка Івана Цітаўца і інш.
Усевалад Грыцкевіч
Ігар Анатольевіч Комар – кампазітар, педагог, член Саюза кампазітараў Беларусі, нарадзіўся 28 сакавіка 1997 г. у г. Баранавічы. Скончыў Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж па класу домры, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас кампазіцыі Г.К. Гарэлавай) з адзнакай, магістратуру (пад кіраўніцтвам А.А. Ціхаміравай), аспірантуру (пад кіраўніцтвам А.У. Куракінай). З 2020 года працуе ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” ў якасці старшага выкладчыка кафедры кампазіцыі, кіраўніка факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, дэкана аркестравага факультэта. Лаўрэат больш за 20 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па кампазіцыі. Аўтар аркестравых, вакальна-інструментальных, камерна-інструментальных, вакальных твораў, музыкі да фільмаў. Ім створаны камерная кантата “Споведзь мацi” для сапрана, флейты, габоя, струннага аркестра, ударных і фартэпіяна на словы беларускіх паэтэс Яўгеніі Янішчыц, Любы Тарасюк, Еўдакіі Лось, рамансы “Зерне хараства”, “Калядная ноч”, “Цішыня” (словы Любы Тарасюк), “Пачынаецца ўсе з любві”, “Дарагія хвіліны”, “У садзе маіх летуценняў” (словы Яўгеніі Янішчыц), вакальны цыкл “Lullabies for Ophelia” (cловы Марыны Цвятаевай), вакальны цыкл “У майстэрні мастака...” на вершы Петруся Макаля, Еўдакіі Лось і Хведара Жычкі. Таленавіты кампазітар пакарае слухачоў сваёй шчырасцю і наватарствам. Яго музыка гучыць на прэстыжных фестывалях сучаснай музыкі не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету – Расіі, Літве, Латвіі, Чэхіі, Сербіі, Грузіі, Мальце і інш.
Ігар Комар
Ганна Іванаўна Рудая нарадзілася 5 кастрычніка 1995 г. у г. Баранавічы. Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі прафесара У.М. Каральчука. Член Беларускага саюза кампазітараў з 2020 г. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі звярнула на сябе ўвагу яркасцю творчай асобы, здзіўляючы выкладчыкаў арыгінальнасцю аўтарскіх рашэнняў, багаццем вобразных знаходак, тэмбравых пошукаў. Знаходзячыся ў пастаянным творчым гарэнні, яна імкнецца да тонкасцей зразумець сакрэты выканальніцкай тэхнікі розных інструментаў і выказаць у сваёй музыцы іх непаўторную прыроду. Аўтар вакальнага цыкла на вершы Ганны Ахматавай і Марыны Цвятаевай “Сонца адно”, чатырох песень на вершы Сашы Чорнага “Перад сном”, вакальнага цыкла “Недзіцячыя песні” на вершы Агніі Барто, харавога цыкла “Беларускія малюнкі”, цыкла калыханак “Спі, дачушка мілая” на фальклорныя тэксты, дзіцячага харавога цыкла "Шкодныя парады" на вершы Рыгора Остэра. Аб яе актыўнай творчай пазіцыі сведчыць ўдзел у Міжнародных конкурсах. Яна з’яўляецца лаўрэатам I прэміі Міжнароднага Інтэрнэт-конкурсу дзіцячай, юнацкай і маладзёжнай творчасці "Go festival" у Канах (Францыя), пераможцам конкурсу кампазітараў, аб'яўленага ў 2024 г. да 150-годдзя А.Ф. Гнесінай, за сачыненне “Аднойчы летнім днём паблізу Парыжа” (па апавяданні “Залаты певень” А.І. Купрына) і інш. Працуе выкладчыкам Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Ганна Рудая
Ларыса Сімаковіч
Ларыса Іванаўна Сімаковіч – кампазітар, балетмайстар, рэжысёр-пастаноўшчык, танцоўшчыца, спявачка, заснавальнік фальк-мадэрн-тэатра, нарадзілася 9 лютага 1957 г. у г. Баранавічы. Вучылася ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І.В. Ахрэмчыка. Двойчы скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю – першы раз па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне” (клас прафесара В.У. Роўды), другі – па спецыяльнасці “Кампазіцыя” (клас прафесара Дз.Б. Смольскага). Член Беларускага саюза кампазітараў з 1992 г. Яе пяру належаць творы самых розных жанраў: ад вакальных і вакальна-інструментальных кампазіцый, напісаных на тэксты беларускіх балад і кантаў, да опер і балетаў, музыкі да кінафільмаў і спектакляў. Цікавы той факт, што харэаграфію і пастаноўку да сваіх балетаў Ларыса Сімаковіч ажыццяўляе сама. У яе творчым багажы rondo-опера “Люцыян Таполя” па паэме Максіма Танка, цыкл п’ес для фартэпіяна “Падарожжа па дзівосы” на вершы Барыса Жанчака, музычны спектакль “Плошча Якуба Коласа”, сімфанічная карціна “Агінскі”. Яна аўтар лібрэта і музыкі мюзікла-прыпавесці “Апокрыф” паводле аднайменнага апавядання Максіма Багдановіча, музыкі да спекталяў “Дзень Максіма Багдановіча” і “Вандроўнік”. Скарынаўская тэма знайшла водгук у маштабным музычным творы – араторыі для саліста, хора і сімфанічнага аркестра “Скарына. Вяртанне”.
Уладзімір Солтан
Уладзімір Яўгенавіч Солтан нарадзіўся 9 студзеня 1953 г. у г. Баранавічы. Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара А.В. Багатырова. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 г. Аўтар шэрагу інструментальных і вакальных твораў разнастайных малых і буйных жанраў. Найзначнейшае творчае дасягненне – опера “Дзікае паляванне караля Стаха”, найбольш папулярная беларуская опера у рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. “Дзікае паляванне караля Стаха” – опера на беларускай мове ў дзвюх дзеях Уладзімірам Солтанам створана паводле матываў аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Лібрэта напісала пісьменніца Святлана Клімковіч, якая асабіста ведала У.С. Караткевіча. Музычная мова оперы мае розныя стылявыя вытокі: з аднаго боку фальклор, які набывае арыгінальную трактоўку, а з другога – прыёмы стылізацыі, традыцыі “вялікай оперы”. У 1990 годзе опера атрымала Дзяржаўную прэмію БССР. Сярод твораў У. Солтана – оперы “Пані Ядвіга” паводле аповесці Кастуся Тарасава “Чорны шлях”, “Мілавіца”, вакальныя цыклы на вершы Максіма Багдановіча, Арсенія Таркоўскага, хары на вершы Янкі Купалы, Фёдара Цютчава, песні і музыка да кінафільмаў “Жил-был Пётр”, “Юрка – сын командира”, тэлесерыяла “Проклятый уютный дом”.
Людміла Карпаўна Шлег нарадзілася 21 верасня 1948 г. у г. Баранавічы. Скончыла Баранавіцкую дзіцячую музычную школу, Брэсцкае музычнае вучылішча з адзнакай, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара Дз.Б. Смольскага, асістэнтуру-стажыроўку Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава пад кіраўніцтвам прафесара С.М. Слонімскага. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1974 г. Асноўныя творы кампазітара: радыёопера для дзяцей “Тараканішча” на словы Карнея Чукоўскага, дзіцячая опера “Каваль – залатыя рукі” (лібрэта Артура Вольскага), народная опера “Калядкі”, араторыя “Славіца” на вершы беларускіх паэтаў, “Сказ пра Ігара” паводле “Слова аб палку Ігаравым” у перакладзе Янкі Купалы, рэквіем “Памятайце!” па матывах кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі”, кантаты “Трава-мурава” на беларускія народныя тэксты, “Дударык” на словы Васіля Віткі, сімфанічная паэма “Сымон-музыка” паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа і інш. Пісала музыку на вершы беларускіх паэтаў Цёткі, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Анатоля Вярцінскага і інш. У школьнай праграме па вучэбнаму прадмету “Музыка” ў розных класах творчасць Л.К. Шлег прадстаўлена “Маршам” і “Колыбельной матери” з сюіты-казкі “Покати-горошек”, песняй “Куркі” на словы А.І. Вярцінскага, апрацоўкамі духоўных кантаў “Новая радость стала”, “Скиния златая”, “Дар ныне пребогатый” і творам “Ave Maria”.
Музыка. Літаратура. Краязнаўства
Валентина
Created on December 23, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Newspaper Presentation
View
Audio tutorial
View
Pechakucha Presentation
View
Desktop Workspace
View
Decades Presentation
View
Psychology Presentation
View
Medical Dna Presentation
Explore all templates
Transcript
Барановичи читающие
Тема номера:Кампазітары. Літаратура. Краязнаўства
Октябрь, 2025
#34

Людміла Шлег