Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Міхась Лынькоў
alf27
Created on November 25, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Essential Learning Unit
View
Akihabara Learning Unit
View
Genial learning unit
View
History Learning Unit
View
Primary Unit Plan
View
Vibrant Learning Unit
View
Art learning unit
Transcript
30 ЛІСТАПАДА125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
Горыслава В.А. загадчык бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа №11 г.Мінска імя Жумаша Асаналіева"
"Творы Міхася Лынькова даўно і па справядлівасці сталі адметнаю старонкаю беларускай літаратуры, адной з найярчэйшых з’яў нашай культуры".
Васіль Быкаў
ЗМЕСТ
БІЯГРАФІЯ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ВІДЭА
СПАСЫЛКІ
КНІГІ
БІЯГРАФІЯ
Лынькоў Міхась Ціханавіч
Пісьменнік і літаратуразнаўца. Акадэмік НАН Беларусі, дырэктар Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва (1949–1952). Народны пісьменнік Беларусі.
БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся М.Лынькоў 30 лістапада 1899 года ў весцы Зазыбы Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 годзе — Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён).
БІЯГРАФІЯ
У 1919—1922 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925—1928 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—1930 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—1932 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—1934 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—1941 гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938—1948 гг.).
БІЯГРАФІЯ
Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—1942 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах).У 1943—1946 гг. і 1949—1952 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921—1931 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1940—1945 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.). Памер 21 верасня 1975 г. у Мінску.
+Больш падрабязна
ТВОРЧАСЦЬ
Дэбютаваў вершам у 1919 гаду (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданьні — у 1926 гаду (газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапэя ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
+Больш падрабязна
СПАСЫЛКІ
"Лынькоў Міхась Ціханавіч" (ЦНБ им. Я.Коласа НАН Беларуси)
"Міхась Лынькоў" (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва)
"Михась Лыньков любил раскладывать необычные костры (СБ)
"Міхась Лынькоў. Згадкі ў чаўне зары" (Звязда)
"Лынькоў Міхась" (НББ)
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ВІДЭА
КНІГІ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ
+info
+info
+info
КНІГІ Ў ФОНДЗЕ БІБЛІЯТЭКІ
+info
+info
+info
ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!