Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
5 клас мова
Ольга Лешкович
Created on November 5, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Essential Learning Unit
View
Akihabara Learning Unit
View
Genial learning unit
View
History Learning Unit
View
Primary Unit Plan
View
Vibrant Learning Unit
View
Art learning unit
Transcript
Info
Раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца словазлучэнні і сказы, называецца сінтаксісам.
Сказы, у склад якіх уваходзяць толькі дзейнік і выказнік, называюцца неразвітымі: Лісты ападаюць. Восень настала. Неразвітыя сказы могуць складацца толькі з дзейніка або толькі з выказніка: Восень. Лістапад. Пахаладала. Падмарозіла.
Акалічнасць — гэта даданы член сказа, які аба значае месца, час, прычыну, спосаб дзеяння. Акалічнасць месца адказвае на пытанні д з е? к у д ы? а д к у л ь?; акалічнасць часу — на пытанні к а л і? у я к і п р а м е ж а к ч а с у?; акалічнасць прычыны — на пытанні ч а м у? п а я к о й п р ы ч ы н е?; акалічнасць спосабу дзеяння — на пытанні я к? я к і м ч ы н а м? У сказе акалічнасць залежыць ад выказніка і выра- жаецца назоўнікам з прыназоўнікам, а таксама словамі, якія абазначаюць месца (блізка, далёка), час (заўсёды, учора), якасць (весела, лёгка) і інш.
Простая мова — гэта чужое выказванне, перададзенае даслоўна, без змен. Сказ з простай мовай складаецца з дзвюх частак — слоў аўтара і простай мовы:«Давай крыху адпачнём», — ціха прашаптаў Міця слабым голасам. Словы аўтара ўказваюць, каму належыць выказванне, як, якім тонам было сказана. Простая мова бярэцца ў двукоссе і пішацца з вялікай літары: Неяк у нядзельку гаворыць дзед Ігнась Міхаську: «Пойдзем, унучак, таго хітрага шчупака зловім» А: «П».
Выказнік называе дзеянне, стан ці прымету дзейніка і адказвае на пытанні ш т о р о б і ц ь п р а д м е т? я к і п р а д м е т? х т о т а к і п р а д м е т? ш т о т ак о е п р а д м е т? Выказнік часцей за ўсё выражаецца дзеясловам, але можа быць выражаны назоўнікам, прыметнікам або словазлучэннем. Ліст ціха падае на дол. Восень — пара залатая. Парк восенню рознакаляровы.
Словазлучэнні складаюцца з двух слоў — галоўнага і залежнага. Залежнае слова ўдакладняе сэнс галоўнага. Галоўнае і залежнае словы могуць выражацца любой часцінай мовы. Залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе і граматычна.
П а і н т а н а ц ы і (эмацыянальнай афарбоўцы) сказы могуць быць клічнымі і няклічнымі: Хопіць сядзець ля камп’ютара! Колькі радасці прыносіць нам цікавая кніга! — Не сядзі каля камп’ютара. Цікавая кніга прыносіць нам радасць.
Сказы, у якіх выказваецца просьба, пажаданне ці загад, называюцца пабуджальнымі: Дапамажы мне, калі ласка.
Словазлучэнні складаюцца з двух слоў — галоўнага і залежнага. Галоўнае слова — гэта слова, ад якога ставіцца пытанне. Залежнае слова ўдакладняе сэнс галоўнага. Галоўнае і залежнае словы могуць выражацца любой часцінай мовы. Залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе і граматычна.
Дзейнік абазначае тое, пра каго або пра што гаворыцца ў сказе, і адказвае на пытанні х т о? ш т о? Дзейнік выражаецца назоўнікам ці займеннікам у назоўным склоне.
П а і н т а н а ц ы і (эмацыянальнай афарбоўцы) сказы могуць быць клічнымі і няклічнымі: Хопіць сядзець ля камп’ютара! Колькі радасці прыносіць нам цікавая кніга! — Не сядзі каля камп’ютара. Цікавая кніга прыносіць нам радасць.
Члены сказа, якія паясняюць дзейнік і выказнік і залежаць ад іх, называюцца даданымі членамі сказа.Да даданых членаў сказа адносяцца дапаўненне, азначэнне і акалічнасць.
Інтанацыя, -і, жаночы род 1. Тон, характар вымаўлення, якія выражаюць пачуццё таго, хто гаворыць, яго адносіны да прадмета гутаркі, асаблівасці яго душэўнага складу. Аратарскія інтанацыі. Начальніцкія інтанацыі. 2. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону пры вымаўленні. Пытальная інтанацыя. Размоўная інтанацыя. 3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.
Азначэнне — гэта даданы член сказа, які аба- значае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? чый? чыя? чыё? чые? Азначэнне звычайна выражаецца прыметнікам ці займеннікам. Залежыць яно ад членаў сказа, выражаных назоўнікам.
Сказы, у якіх, акрамя дзейніка і выказніка, ёсць даданыя члены сказа, называюцца развітымі: Лісты ападаюць (з ч а г о?) з дрэў (сказ развіты дапаўненнем). (Я к і я?) Жоўтыя лісты ападаюць (сказ развіты азначэннем). (К а л і?) Восенню лісты ападаюць (сказ развіты акалічнасцю).
Граматычную аснову сказа ўтвараюць галоўныя члены — дзейнік і выказнік. Я чую музыку лістапада.
Сказы, у якіх паведамляецца пра што-небудзь, называюцца апавядальнымі: Сябар заўсёды прыйдзе на дапамогу.
Аднароднымі членамі сказа называюцца словы, якія адказваюць на адно і тое пытанне, адносяцца да аднаго члена сказа. Яны не залежаць адзін ад аднаго. Аднароднымі могуць быць і галоўныя, і даданыя члены сказа.Аднародныя члены сказа звязваюцца пры дапамозе інтанацыі пералічэння ці пры дапамозе інтанацыі пералічэння і злучнікаў. Калі аднародныя члены сказа звязваюцца злучнікамі а, але, ды (ды ў значэнні але), то яны чытаюцца з інтанацыяй супрацьпастаўлення.
Сказы, у якіх пытаюцца пра штосьці, называюцца пытальнымі: Ці зможаш ты мне дапамагчы?
Дапаўненне — гэта даданы член сказа, які аба значае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: памагае (к а м у?) маме, чытае (ш т о?) кнігу, сябруе (з к і м?) з аднакласнікамі. У сказе дапаўненне выражаецца назоўнікам ці займеннікам і залежыць ад выказніка. Пры разборы сказа дапаўненне падкрэсліваецца пункцірнай лініяй.
Дыялог — размова паміж дзвюма асобамі. Дыялог складаецца з рэплік — выказванняў кожнай асобы. Рэплікі ў дыялогу запісваюцца з чырвонага радка з вялікай літары. Перад рэплікай ставіцца працяжнік.
Зваротак — гэта слова (ці спалучэнне слоў), што абазначае асобу ці прадмет, да якога звяртаюцца падчас маўлення:Прывітанне вам, суседзі! Сябры мае малыя! Цяжкія мы прайшлі да вас дарогі баявыя. Нам хораша ў нашай краіне. Жыві, Беларусь, прыгажэй! Зваротак звычайна выражаецца назоўнікам у назоўным склоне або спалучэннем слоў: Хай будзе светлы ваш узлёт да новых спраў, сябры. Шчасця мы, Радзіма дарагая, не шукаем за мяжой .