Панямонне: гісторыя і сучаснасць
tatiana.velesevich
Created on October 7, 2024
More creations to inspire you
Transcript
Легенды нараджаюцца тут...
Роднай зямлі талент
Спадарыні&Спадарышні.by
ПРАФгід by.па Гродзенскай вобласці
Пакліканыя на родны парог
Абрады і традыцыі
Летапіс у камені
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Панямонне:гісторыя і сучаснасць
Гісторыя храма - гісторыя края
Брэндаманія
Гродзеншчына:факты, падзеі, лічбы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №16 г.Ліды імя П.М.Машэрава» Абласны цэнтр эфектыўных педагагічных практык
Гродзенская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Літвой.
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Гродзеншчына:факты, падзеі, лічбы
Гродзенская вобласць 1944-2024
Мастоўскі раён Адміністрацыйная адзінка на захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Масты. Колькасць насельніцтва — 25 210 чалавек (на 1 студзеня 2024 года).
Гродзенскі раён Адміністратыўная адзінка на паўночна-захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна . Колькасць насельніцтва — 48 494 чалавекі (на 1 студзеня 2024 года).
Бераставіцкі раён Бераставіцкі раён — адміністрацыйная адзінка на захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца . Колькасць насельніцтва раёна — 14 655 чалавек (на 1 студзеня 2023 года) . У Бераставіцкім раёне памежны пераход Бераставіца — Баброўнікі (Польшча).
Свіслацкі раён Сві́слацкі раён — адміністрацыйная адзінка на паўднёва-захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Свіслач. Колькасць насельніцтва — 13 161 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Ваўкавыскі раён Ваўкавыскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўднёва-захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ваўкавыск. Колькасць насельніцтва — 64 996 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Зэльвенскі раён Зэльвенскі раён) — адміністрацыйная адзінка на паўднёвай Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Зэльва . Колькасць насельніцтва — 13 224 чалавекі (на 1 студзеня 2023 года)
Слонімскі раён Слонімскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўднёвай Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слонім. Колькасць насельніцтва — 61 414 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Шчучынскі раён Адміністратыўная адзінка на паўночна-захадзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Шчучын . Колькасць насельніцтва — 32 746 чалавек (на 1 студзеня 2023 г.) . На тэрыторыі краю знаходзіцца Дварэц Друцкіх-Любецкіх.
Дзя́тлаўскі раён Адміністратыўная адзінка на паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзятлава . усяго налічваецца 227 населеных пунктаў, з іх 223 — сельскія. Колькасць насельніцтва — 22 984 чалавекі (на 1 студзеня 2023 года).
Карэ́ліцкі раён Адміністрацыйная адзінка на ўсходзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Карэлічы . Колькасць насельніцтва — 18 376 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Лідскі раён Раён у цэнтральнай частцы Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ліда. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Колькасць насельніцтва — 133 459 чалавек (на 1 студзеня 2023 года). У Лідзе знаходзіцца знакаміты Лідскі замак.
Навагрудскі раён Адміністратыўная адзінка на ўсходзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак. Колькасць насельніцтва — 41 110 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Іўеўскі раён Адміністратыўная адзінка на ўсходзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Іўе . Колькасць насельніцтва — 20 107 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Воранаўскі раён Адміністратыўная адзінка на поўначы Гродзенскай вобласці Беларусі . Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Воранава . Колькасць насельніцтва — 21 799 чалавек (на 1 студзеня 2023 года).
Ашмянскі раён Адміністратыўная адзінка на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ашмяны. Колькасць насельніцтва — 29 451 чалавек (на 1 студзеня 2023 года). На тэрыторыі раёна знаходзіцца Гальшанскі замак.
Смаргонскі раён Адміністрацыйна -тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці Беларусі . Плошча — 1498 км². Населенасць — 50 965 чалавек ( перапіс 2019 года ), ацэначная колькасць — 48 464 чалавека (на 1 студзеня 2024 года) . Адміністрацыйны цэнтр — горад Смаргонь. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Крэўскі замак .
Астравецкі раён Адміністратыўная адзінка на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Астравец. Колькасць насельніцтва — 28 662 чалавека (на 1 студзеня 2024 года). На тэрыторыі раёна, на левым беразе Віліі, на тэрыторыі Гервяцкага краю, дзе пражываюць этнічныя літоўцы, а ў быту выкарыстоўваецца літоўскі язык .
Гераненскі замак
Мірскі замак
Крэўскі замак
Любчанскі замак
Гальшанскі замак
Новы замак у Гродне
Навагрудскі замак
Лідскі замак
Стары замак у Гродне
Замкі Гродзеншчыны
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Летапіс ў камені
Старый замок в Гродно (Стары́ за́мак у Гро́дне за́мак Бато́рыя) — памятник архитектуры в Беларуси , комплексных оборонительных сооружений, культовых и светских зданий XI—XIX веков , расположенный в историческом центре Гродно.
Но́вый за́мок в Гродно — новый королевский дворец, построенный в Гродно , напротив старого дворца (Старый замок ), в 1737 —1752 годах во время правления польского короля и великого князя литовского Августа III как летняя резиденция польских королей и великих князей литовских .
Лідскі замак — замак у Беларусі, у горадзе Ліда, пабудаваны ў 1323 годзе па даручэнні князя Гедыміна. Увайшоў у лінію абароны ад крестоносцев Навагрудак — Крэва — Меднікі — Трокі.
Гальша́нскі за́мак або Гальша́нскі палацава-за́мкавы ко́мплекс Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Гальшанах. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка пры Замкавай вуліцы, на левым беразе ракі Гальшанкі . Твор архітэктуры рэнэсансу . Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі .
За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір», Мі́рскі за́мак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Мір, на правым беразе ракі Міранкі.
Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна.
Навагрудскі замак — замак у горадзе Навагрудак. Пабудаваны ў XIV—XVI стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях. У яго сцэнах праходзілі дзяржаўныя сеймы, сустрэчы паслоў і каралёў. Гэта ўнікальнае ўзняцце абарончага дойлідства сваёй эпохі размешчана на Замкавай гары, абкружанай ровам.
Любчанскі замак — калішні замак у гарадскім пасёлку Любча Гродзенскай вобласці Беларусі , на беразе ракі Нёман , за 150 км ад Мінска . Помнік палацава-замкавага дойлідства канца XVI — пачатку паловы XVII ст.
Геранёнскі замак — помнік палацава-замкавай архітэктуры канца XV — XVIII ст. каля в. Геранёны ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі .
Гісторыка - культурная спадчына. Замкі Гродзеншчыны
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Абрады і традыцыі Гродзеншчыны
ТРОЙЦА, СЁМУХА, ЗЕЛЯНЕЦ
ЗАВІВАННЕ БЯРОЗКІ
АБРАД “ЮР'Я”
ВЯЛІКДЗЕНЬ
ЗАКЛІКАННЕ ДАЖДЖУ
ВЯСЕЛЛЕ
ВЯСЕЛЛЕ
ПРОВАДЫ Ў ВОЙСКА
Тры Каралі
ЗБОРНАЯ СУБОТА
Вялікдзень
Пахаванне
Хрэсьбіны
ЗАГАЎЛІНЫ, ЗАПУСТЫ (ВОСЕНЬСКІЯ І ВЯСНОВЫЯ), АНДРЭЙКІ.
Вяселле
ГУЛЯННЕ КАТА
Юр'я
ЗАПАСКІ
ВАЛАЧОБНІКІ
Хрэсьбіны
ПЯРЭПЫТЫ
Вяселле
Хрэсьбіны
СВЯТА “УЛАССЕ”
ВАЛАЧОБНЫ АБЫХОДНЫ АБРАД “АЛЫКОДНІКІ”
КАЛЯДКІ
СЁМУХА
КАЛЯДАВАННЕ
ГАЛоКАННЕ
АБРАД “ВАЛАЧОБНІКІ”
СУСТРЭЧА МАЛАДЫХ
БАГАЧ
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Спадарыні& спадарышні.by
"Радзіма пачынаецца з жанчыны" Анатоль Сыс
Саламея Дэшнер
Марыя Гажыч сястра Паўла
Ларыса Геніюш
Ніна Тарас
Ніна Здановіч
Вольга Русалка
Хрысціна Лялько
Алаіза Пашкевіч ЦЁТКА
Любоў Мазалеўская
Наталля Сліж
Сафія Гройсман
Алена Валчэцкая
Лілія Давідовіч
Ганна Жарабцова-Андрэева
Яніна Жэйма
Эстэр Камінская
Зоф’я Налкоўская
Саламея Русецкая
Антаніна Самсонава
Ірына Шылава
Тэафілія Бароўская
Бона Сфорца
Ганна Ягелонка
Вольга Корбут
Вольга Іпатава
Данута Бічэль-Загнетава
Эліза Ажэшка
Зоська Верас
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Пакліканыя да роднага парога
Брыль Янка
Бусько Мікалай ( Мікола Бусько)
Ягоўдзік Уладзімір
Багушэвіч Францішак
Арочка Мікалай
Цыхун Апанас
Міцкевіч Адам
Міхась Васілёк(Костевич Михаил)
Дзяркач Анатоль
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Талентроднай зямлі
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
ПРАФгід by.па Гродзенскай вобласці
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Гісторыя храма - гісторыя края
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Гісторыя храма - гісторыя края
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Брэндаманія краю
Волковысское ОАО "Беллакт" 231900 Гродненская обл., г.Волковыск, ул.Октябрьская 133, Беларусь
СООО «Конте Спа», Беларусь, г. Гродно, ул. Победы 30 fax@conte.by
ОАО «Красносельскстройматериалы» 231911, Гродненская обл., Волковысский р-н, г.п. Красносельский, ул. Победы, 5
ОАО "Новогрудский завод газовой аппаратуры" Республика Беларусь, 231400, г. Новогрудок, ул. А. Мицкевича, 109
РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ БЕЛОРУССКАЯ АТОМНАЯ ЭЛЕКТРОСТАНЦИЯРеспублика Беларусь, 231220, Гродненская область, Островецкий р-н, Ворнянский с/с, 2/7
ОАО "Гродно Азот" ПРОСПЕКТ КОСМОНАВТОВ, 100, 230013, Г. ГРОДНО, РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
ОАО «Сморгонский агрегатный завод» 231000, Республика Беларусь, Гродненская область, г. Сморгонь, пр-т Индустриальный, 27
ОАО «Щучинский завод «Автопровод» РБ, 231513, Гродненская обл., г. Щучин, ул. Советская, 15.
ОАО "Белкард" РБ , г. Гродно, ул. Счастного 38
СООО «ЗОВ-ЛЕНЕВРОМЕБЕЛЬ» ул. Мясницкая, 12 230005 г. Гродно Республика Беларусь
ОАО "Мостовдрев" Республика Беларусь, Гродненская обл., г. Мосты, ул. Советская, д. 38, 231592
Завод по производству тротуарной плитки и бетонных изделий ул. Красноармейская, 219в, Слоним, Беларусь
ОАО "Радиотехника" Республика Беларусь, г. Ошмяны, 231103 ул. Я. Коласа, 1
ПООО «Полипласт-М» производство изделий из пластмасс г. Щучин Гродненской области, ул. Пионерская, 3а
ООО "ЭкоВетКом" Республика Беларусь, Гродненская область, г.Волковыск, ул.Октябрьская, 157Д
ОАОАО «Слонимский картонно-бумажный завод «Альбертин» 231793, г. Слоним,ул.Фабричная, 1
ОАО «Стеклозавод «Неман» Стеклозавод Неманул. Корзюка 8, Берёзовка, Гродненская область
ОАО "ЛАКОКРАСКА" Г. ЛИДА Г. ЛИДА РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ, 231300 Г. ЛИДА, УЛ. ИГНАТОВА, 71
ОАО «Сморгонский завод оптического станкостроения». ул.Я.Колоса, 80 г.Сморгонь, Гродненская область, Беларусь
80 гадоў Гродзенскай вобласці
Бібліятрасформер
Легенды нараджаюцца тут...
Першы дзень Каляд – 24 снежня — лічыўся сямейным святам. Само калядаванне пачыналася на другі дзень. Калядоўшчыкі збіраліся з надыходам цемры і з песнямі абыходзілі па чарзе ўсе хаты. Пераапранутыя ў цыганоў, казу, каня, бусла, мядзведзя, калядоўшчыкі спыняліся каля кожнага двара ў чаканні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Галоўнай гераіняй была «каза». Зайшоўшы гуртом у хату, яна кідалася на гаспадароў, бадала дзяцей. Потым раптоўна заціхала і падала на падлогу. Мядзведзь, бусел і конь спрабавалі ажывіць яе, але нічога не выходзіла. І тады пачыналі гаварыць: «Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала». Пачуўшы гэта, гаспадыня выносіла калядоўшчыкам пачастункі, якія складаліся ў торбу. Убачыўшы іх, каза «ажывала». Атрымаўшы дары, цыганы запявалі развітальную калядную песню і разам з гуртом выходзілі з хаты. Абышоўшы вёску, калядоўшчыкі збіраліся ў адной вялікай хаце, каб працягнуць святочныя вячоркі.
“…Юр’я у нас было 6 мая. У гэты дзень раніцой упершыню выганялі на пашу карову. Гналі галінкай свячонай у царкве. Галінку гэту свянцілі на Вербную нядзелю, асвянчалі ёй хлявы і клалі іх туды…”. Гаспадыні выганялі кароў са двара, праводзілі да канца вёскі, дзе ўсіх іх збіралі пастухі. Пастухі гналі кароў па маладым жыце альбо па высокай траве, каб “расіліся” каровы – “каб здаровыя былі і многа малака давалі і каб кожная цяля прынесла …” Казалі: “Калі на Юр’я раса – дык не давай каню аўса, а хутчэй выганяй карову на расу”. Пастухі, якія ў гэты дзень гналі кароў, пяклі ў полі яечню – абавязковую рытуальную ежу. Жанчыны і маладыя дзяўчаты з самага ранку босымі нагамі хадзілі і качаліся па расе. Лічыцца, што Юраўская раса валодае магічнымі якасцямі – надзяляе чалавека ці жывёлу сілай і здароўем. Дзяўчаты, ходзячы па расе, спяваюць песню “Святы Юрай, дзе ж ты бываў”. Гэту ж песню спяваюць і на Вялікдзень, толькі з прыпевам “Хрыстос васкрэс, сын Божы”. З расказаў Антаніны Сяргееўны Скіпар (аг. Варонча): “На Юр’я, калі ў першы раз выганялі кароў, быў Кароўеў Баль, казалі яшчэ раней: каровы балявалі. Упрыхожвалі кароў вянкамі з травы, ветачак, лентачак. І гналі іх на пашу. А ў вечары ўся вёска збіралася на полі і ўсе пяклі яечню ў вёдрах… Сядзелі дзеці аддзельна, дарослыя аддзельна…”.
3 13 па 19 студзеня на калядныя святкі вясковая моладзь збіралася гуляць “ката”. З успамінаў Кузьміцкай Ніны Дзімітраўны: “Гулялі, калі надумаемся”. Дамаўляліся з якімі-небудзь гаспадарамі, каб пусцілі ў хату на гэту вечарынку. Хлопцы наймалі музыкантаў, а дзяўчаты прыбіралі хату, гатавалі святочны стол, пяклі пірог у форме ката, упрыгожвалі яго і, калі ён быў гатовы, падвешвалі да столі. Хлопцаў і дзяўчат павінна быць пароўну. На гулянне прыходзілі таксама і дарослыя: бацькі і суседзі. Як усе збяруцца ў хаце, хлопцы і дзяўчаты пачыналі гуляць “ката”. Першым чынам адзін з хлопцаў самы адважны (па жаданню) павінен быў праскакаць на “кані” (качарзе) ад уваходных дзвярэй хаты да покуці (чырвонага кута), дзе да столі (бэлькі) быў падвешаны выпечаны “кот”. Хлопец сядаў на “каня” і ехаў ад дзвярэй да кута са словамі: “Тра-та-та, тра-та-та!”, а ўсе астатнія пыталі: “Куды едзеш?”. Хлопец адказваў: “Да кута!” Усе: “Па што едзеш?”. Хлопец: “Па ката!”. Дзяўчаты ў гэты час стараюцца рассмяшыць хлопца, каб у яго не атрымалася зняць “ката”. Калі ўдавалася не засмяўшы прыскакаць да “кута”, ставіў “каня”- качаргу да сцяны ці хто-небудзь трымаў і развязваў стужку з “катом”. Развязаць стужку, якая завязана на каце неабходна зубамі, пры гэтым рукі павінны быць закладзены за спіну (качарга знаходзіцца паміж ног, а рукамі трымаецца за спіной). Калі хлопец засмяецца, то гульня пераходзіла да наступнага. Пераможцам аказваўся той, які змог зняць “ката”, развязаць стужку зубамі і не рассмяяцца. Пераможца меў права дзяліць “ката” паміж усімі гасцямі. Пасля раздзелу “ката” пачыналася гулянне: ўсе сядалі за сталы, частаваліся спачатку печаным пірагом – “катом”, а потым рознымі стравамі, якія прынеслі з сабой дзяўчаты і жанчыны. За сталом спявалі песні, расказвалі розныя гісторыі, гулялі ў гульні, танцавалі. Пакуль моладзь “гуляла ката”, дарослыя шуткавалі, падтрымлівалі хлопцаў, стараліся іх рассмяшыць. Печаны пірог у форме “ката” – рыхтуецца штогод з рознай рэцэптурай, таму што кожная гаспадыня выпякае яго па свайму рэцэпту. Дзяўчаты загадзя дамаўляюцца паміж сабой, хто будзе пячы на гэты раз “ката”. Стужкі або пояс: падвешаць галоўны атрыбут абраду да бэлькі (столі). Качарга: “конь” для гульні.
Праводзілі абрад звычайна вясной ці восенню, як ідзе прызыў. Провады ладзілі за дзень да адпраўлення ў войска. Спачатку едуць на імшу ў касцёл хрышчоныя бацькі з хлопцам. Маці ў гэты час пячэ хлеб. Бліжэй к абеду ў двары збіраюцца сваякі, суседзі, бабка-павітуха, моладзь. Калі сын вяртаецца з касцёла яго сустракаюць усе госці з музыкантамі, а маці з бацькам частуюць яго свежым хлебам, які спякла яму ў дарогу. Пасля чаго госці праходзяць у хату і адразу ж сядаюць за святочны стол. У гэты час бабка-павітуха абносіла навабранца свянцонай вадой, і толькі пасля гэтага пачыналася дарэнне — уручэнне падарункаў навабранцу. Першымі адорвалі хрышчоныя бацькі – звычайна “грашыма на канверты”. Затым дарыла свой падарунак дзяўчына, гэта была хустачка з вышытым яе імем, а потым суседзі і знаёмыя. Падчас застолля бабуля падавала ўнуку пярловую кашу з лыжкай са словамі: “Еш бабуліну кашу і не забывай вячэру нашу”. Пасля дарэння пачыналася святкаванне з песнямі і танцамі. Святкавалі аж да раніцы. Пасля гуляння маці павязвала сыну ручнік, як часцінку роднай хаты, і ўсе разам праводзілі яго да месца адпраўлення на службу. Навабранец у дарогу браў з хаты кавалак асвечанага хлеба, каб аберагаў яго ад усяго благога. Затым у падзяку за тое, што госці прыйшлі правесці яго ў войска, кланяецца ўсім нізка ў пояс, а маці тым часам ставіць яго абутак у сенях каля дзявэй, каб хутчэй вярнуўся да дому. Вечарам, калі ўсе госці разыйдуцца, маці з усёй сям’ей становяцца на калені перад абразом і моляцца, каб у хлопца была добрая і лёгкая служба.
Асноўныя дзяенні зборнай суботы: Вечарам перад “зборнай суботай” маці разам з маладой рыхтавала стравы для частавання шаферак (святочны пірог, яблыкі, абаранкі, варэнне, мёд, гарбата). 1. Благаслаўленне бацькоў маладой на пляценне вянкоў. Дружкі маладой прыходзілі у хату, прыносілі з сабой кошык з кветкамі, стужкамі, міртам. Гаспадары запрашалі дзяўчат сесці за стол. Пасля чаго бацькі маладой як звычайна, тры разы благаслаўлялі дзяўчат “вянкі віць”. 2. Падрыхтоўка кветак і рознакаляровых стужак. Дзяўчаты садзіліся за стол і разбіралі кошык са стужкамі і кветкамі, выбіралі самыя прыгожыя. Упрыгожванні з кветак і стужак рыхтаваліся не толькі для нявесты, але і для жаніха, для шафёраў і шаферак. 3. Пляценне вянкоў. Калі ўсе кветкі, стужкі былі падрыхтаваны, дзяўчаты пачыналі “вянкі віць”. Увесь гэты час яны разам з маці і маладой спявалі песні (“Зборная субота настае”, “У гародзе верба росла”). Асноўны матыў іх - развітанне маладой са сваім дзявоцтвам, са шчаслівым і бесклапотным жыццём у бацькоўскай хаце. Вілі вянкі з руты, мірту, якія мелі важную ролю на вяселлі, сімвалізуючы сабой дзявочую чысціню, маладосць. 4. Абмен падарункамі. Пасля таго, як дзяўчаты сплялі вянкі, маладая дарыла ім невялічкія падарункі (грэбні для валасоў, мяшочкі з зёлкамі, маленькія люстэркі). 5. Упрыгожванне хаты. Далей было неабходна ўпрыгожыць хату да вяселля, павесіць ручнікі, рознакаляровыя стужкі, кветкі і інш. Пакуль дзяўчаты ўпрыгожвалі хату, маладая разам з бацькамі накрывала на стол. 6. Частаванне стравамі. Пасля зробленай працы маладая запрашала дружак за стол пачаставацца прыгатаванымі стравамі.
5 мая Пасля абеду, бліжэй к вечару збіраюцца жанчыны (у даўніну збіраліся і мужчыны, і жанчыны, і нават дзеці) з в. Ахонава каля крыжа ў пачатку вёскі. Усе хрысцяцца, а самая старэйшая жанчына звяртаецца да Святога Юрыя: “Святы Юрай, дай нам Божа, каб харошы год, каб сонейка свяціла, каб кароўкам травы было, была вадзічка. Дай нам, Божа, усім здароўя”. Пасля звароту спяваецца песня “Да мы Юр’я сустрачаем”. “… Спяваем усю песню, стоячы каля крыжа. А потым ідзем па вуліцы, узяўшыя пад рукі, на ўсю вуліцу. Спяваем песню “Вялік святой нам дзень настаў”. Яшчэ спявалі песні “Ой хадзіла пава па балоце”, “ На вуліцы камень”, “Ой, Юрай ваюе, ваюе”. Так як вуліца ў вёсцы доўгая, прайсці яе патрэбна ад пачатку да канца, па-гэтаму песен спявалі шмат. Падыходзячы да крыжа, што ў другім канцы вёскі, зноў хрысцяцца і адна з жанчын звяртаецца з прамовай да Святога Юрыя, каб той дапамагаў усім людзям, адамкнуў зямельку ад зімовага сну, каб надвор’е было, у меру дожджыку і цяпла, каб жывёла і людзі былі здаровыя і было мірнае неба над галавой. У шэсці ўдзельнічалі толькі жанчыны, праходзячы па вёсцы, да іх далучаюцца мясцовыя жанчыны і дзеці. Пасля абыходу вёскі гурт накіроўваўся з песняй “Маладая малодачка” да хаты “малодачкі” – дзяўчыны, якая выйшла замуж у мінулым годзе. У час выканання песні выходзіць маладая пара, выносіць карзіну з пачастункамі для ўдзельнікаў гурта. Выносяць тое, што ў песні гаворыцца: сыр, пірог, каўбасы, яйкі і нават выпіўку і абавязкова – пояс. Падчас спеваў малодачка жанчынам кідае тканы паясок, які разразаюць на кавалачкі. Першы кавалачак аддаюць “маладзічцы” з пажаданнямі: “Жадаем, каб усе былі здаровыя, дзеткі нарадзіліся і каб сям’я была здаровая…”, астатнія кавалачкі — усім прысутным. Лічыцца, што гэтыя кавалачкі аберагаюць ад урокаў. Дарослыя кладуць іх у кішэні, прывязваюць каровам на рогі. А калі ёсць у вёсцы яшчэ “малодачка” ці “паясок”, як кажуць мясцовыя, гурт, разам з сям’ёй маладухі, накіроўваўся да наступнай хаты. Ідучы, спяваюць тыя ж песні, што і падчас абыходнага шэсця “ад крыжа да крыжа”. Як толькі гурт абыйдзе ўсе хаты з “маладухамі”, жанчыны клічуць маладыя пары і іх бацькоў разам з усімі ўдзельнікамі абраду на гулянне ў адну з вясковых хат:“… і тады ядзім пачастункі, выпіваем і спяваем усю ноч усялякія песні”. 6 мая Кароў першы раз выганялі ў поле ў залежнасці ад прыходу вясны: як ранняя — то “запасваюць” да Юр’я ў красавіку, калі позняя, то на само Юр’я. У вёсцы Ахонава лічаць: “…кароў трэба выганяць між каталіцкім і праваслаўным Юр’ям”. Зранку ў гэты дзень гаспадыня брала свянцоную ваду, перахрысціць яе, скажа малітву, вербнай галінкай злегку пабіваючы карову, выганяе яе з двара на пашню. З вярбой гаспадыня вечарам сустракае карову з поля, а потым вярбу ўтыкаюць пад страху. На парог ложаць свянцонае яйка, дзягу і замок, каб каровы прыходзілі да-дому, каб здаровыя былі, а замок — каб замкнуць пашчы ваўкоў і гадаў. Калі выганяюць кароў першы раз, то прысутнічаюць усе гаспадары, а ў астатнія дні кароў гоняць “у радоўку” (па чарзе). У гэты дзень, 6 мая, мясцовыя жыхары ладзяць запаскі. Кароў ў в. Ахонава стараліся выганяць на пашу першы раз разам, усёй вёскай у адзін час, бо існавала парвер’е: “…як хто першы выганіць, то гэта ведзьма”. Калі каровы крыху паходзяць, мужчыны пасуць, а гаспадыні ішлі да-дому і біралі пачастункі (гарэлку, закусь). “…Папрыносяць усе ў поле там усёй вескай і частуюцца”. Вечарам, калі сонца ідзе на закат, жанчыны выходзяць за вёску і спяваюць песню “Праважаем Юр’я за сяло”.
У першы дзень Вялікдзеня, бліжэй к вечару, збіраюцца алыкоднікі гуртом каля хаты старэйшага з удзельнікаў, пасля чаго накіроўваюцца да крыжа. Зачынальнікам песень выступала(паў) удзельнік з зычным голасам. Калі падыходзілі да крыжа, астанаўліваліся і хрысціліся. Ідучы па дарозе, да пачатку абраду, песень не спявалі. Спяваць пачынаюць каля хаты, якая стаіць першай ад крыжа. Заходзячы на падворак з песняй “Чыё ж гэта падвор’ейка”, гурт алыкоднікаў становіцца каля бліжэйшага вакна ад покуці паўкругам, а ў сярэдзіне стаіць зачынальнік. Адзін з гурта стукае ў вакно: “Хрыстос Васкрэс! Хрыстос Васкрэс! Хрыстос Васкрэс!”, а гаспадар, знаходзячыся ў хаце, адчыняе вакно і адказвае: “Ваісціну васкрэс!”. Калі надвор’е халоднае, вокны не адчыняюцца, а гаспадар выходзіць на вуліцу і стаіць каля парога. Валачобнікі пытаюць: “Добры дзень таму, хто ў гэтым даму! Гаспадарочак, мілы паночак, ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш, ці нас валачобнікаў дажыдаеш? Ці можна вам паспяваць святую песню?”. Пасля гэтых слоў гаспадар дае згоду, а валачобнікі спяваюць песню “Вялік святой нам дзень настаў”. Пасля песні гаспадар адорвае алыкоднікаў падарункамі (валачобнае, валачонае). У падзяку за дары гурт спявае песню “Падзякуй-ма Госпаду Богу” – з гэтай жа песняй выходзяць са двара. Калі ёсць у хаце незамужняя дзяўчына, то ёй спяваюць песню “Паненачка”. Песню для гаспадара “Ці спіш, ці ляжыш, пан гасподаж” спявалі не кожнаму, толькі добрым і шчодрым гаспадарам. Ад хаты да хаты спявалі розныя валачобныя, і нават жартоўныя песні. Па заканчэнні абраду ўдзельнікі гурта, а таксама людзі якія далучаліся да гурта ў час абыходу вёскі, ішлі ў адну з хат і працягвалі ”святкаваць” з частаваннем, песнямі і танцамі амаль да раніцы. Дзецi хадзілі “алыкаваць” асобна ад дарослых адразу ж пасля святочнага сняданку. Пасля збіраліся гуртом ці за вёскай, ці ў адным з двароў і гулялi у бiткi, каталi яйкi з гары.
Гурт валачобнікаў складаецца з мужчын і жанчын, юнакоў і дзяўчат, якія ўмеюць спяваць і іграць на якіх-небудзь музычных інструментах (скрыпка, гармонік, бубен). З музыкай і песнямі ідуць па вёсцы, заходзячы ў кожны двор, акрамя жалобных – тыя хаты, у якіх у мінулым годзе памер хто-небудзь з блізкіх. Збіраюцца валачобнікі ў аднаго з ініцыятараў абыходнага абраду і ідуць па вёсцы па ходу сонца. Заходзячы ў двор, стукаюць у акно і пытаюць дазволу ў гаспадароў заспяваць велікодную песню. Гаспадар адчыняе акно і валачобнікі пачынаюць спяваць “Вэсолы нам дзісь дзень настаў”. Калі ў сям’і падрастае дзяўчына — спяваюць для дачкі “Добры вечар, панянэчка”, а калі сынок — “Добры вечар, панічыку”. Пасля спеваў жадаюць гаспадарам наступнага году дачакаць, быць здаровымі і шчаслівымі, а сыну і дачцы добра ажаніцца ці выйсці замуж. Гаспадары частуюць валачобнікаў велікоднымі яйкамі, пірагамі, кілбасамі і ўсім тым, што рыхтуюць на Вялікдзень. Спявалі ў сваёй вёсцы, а пасля ішлі ў суседнія вёскі і валачобнілі аж да ранку. Да гурта па ходу маршрута далучаліся хлопцы і дзяўчаты з розных дамоў. Пасля накіроўваліся разам да адной з хат, дзе працягвалі весяліцца са спевамі і танцамі. Гурты розных вёсак маглі перасякацца. Спявалі валачобнікі не толькі вялікодныя песні, але і розныя лірычныя, жартоўныя.
Вечарам напярэдадні Каляд дзяўчаты і хлопцы збіраюцца для абыходнага абраду па вёсцы, апранаючыся ў загадзя вызначаныя касцюмы цыганоў, казы, мядзведзя, запрашаюць музыкантаў. Калядоўшчыкі, ідучы па вуліцах, спыняюцца з песняй каля кожнага двара, гаспадары якіх павінны запрасіць іх да сябе ў хату. Па мясцовым павер’і, калі калядоўшчыкі зойдуць у хату, гаспадарам будучы год прынясе шчасця і дабрабыт. Калядоўшчыкі спачатку наведваюць хату мясцовага святара, дзе атрымліваюць благаславенне на абыходны віншавальны абрад. Абыход вёскі адбываецца з хаты ў хату з песнямі:“А ў гаспадара пасярод двара”,”На гары цыганы стаялі”. Гурт уваходзіць у хату з віншавальнай песняй, с пажаданнямі гаспадарам і іх дзецям добрага ўраджаю, дабрабыту, здароў’я. Пасля выканання песні, калядоўшчыкі рассыпаюць зерне, прыгаворваючы: "Святкуем калядкі – Лавіце зярняткі! Лавіце рукой, Каб быў добры настрой! Каб моцна грэла сонца — Кіну ў аконца. Майце ўсяго даволі, А бяды ніколі. Нікога не хвалюўце, А ўсім святло даруйце!" Калядоўшчыкі звяртаюцца да казы: "А ну, Каза, павярніся. Гасцям добрым пакланіся!" Далей пачынаецца тэатралізаваная дзея “Каза” пад песню “Го-го-го, каза”. Падчас яе спеву каза выконвае дзеянні, якія гучаць у песні. Пасля “Казы” адзін з калядоўшчыкаў кажа: “Хто з казою патанцуе, таму ў годзе пашанцуе”. Усе прысутныя становяцца вакол казы ў карагод і праводзяць гульню з казой: "Ішла каза, ды каза, Ды па ельнічку, Запрашала ўсіх на вяселлечка!" Пасля гэтых слоў Каза спыняецца насупраць аднаго з удзельнікаў (першы – гаспадар хаты), які становіцца ўслед за казой. Затым гэтыя двое рабілі паварот у супрацьлеглы бок і той, хто быў за казой – аказваўся першым і зноў пачыналася гульня са словамі: “Ішла каза, ды каза”. І так магло доўжыцца, пакуль усе прысутныя ў хаце не стануць у шэрэнгу за Казой. Пасля гульні Каза, стаміўшыся, нечакана падае на падлогу. Адзін з калядоўшчыкаў кажа: “Хіба наша каза памерла! (Звяртаючыся да гаспадароў) — трэба яе пачаставаць! Дайце рэшата жыта, каб каза была сыта! Мерачку аўса, наверх каўбаса! І тры кускі сала, каб каза ўстала!”. Каза ўстае і скача, а на змену ёй ўваходзіць пад музыку мядзведзь. Калядоўшчыкі даюць яму розныя заданні: “Мішка, пакажы, як дзеткі ў школу збіраюцца?”, “Як кашу ядуць?”, “Як дзяўчаты перад люстэркам прыхарашваюцца?”, “Як хлопец дзяўчыну абдымае?” Мішку за яго старанне гаспадары адорваюць падарункамі. Пасля тэатралізаваных дзей калядоўшчыкі павінны патанцаваць з гаспадарамі “Польку”,” Нарэчаньку”, “Лысага” і пагуляць у гульню “Машу”. Пасля ўсіх гульняў калядоўшчыкі кланяюцца гаспадыні, прыгаварваючы: “Ты гаспадыня хараша, даставай панчоху грошай – дары каляду! мерачку аўса, паверх каўбаса! козачцы на рожанькі па два пірожанькі! мядзведзю на хвасточак — сала кусочак! да гэтага прысмаку — кошычак маку!" Гаспадары частуюць калядоўшчыкаў: салам, мёдам, каўбасамі, пірагамі, квасам і іншымі прысмакамі. На прыканцы абрада калядоўшчыкі жадаюць гаспадарам багацця, здароў’я, сямейнага ладу і з песняй “На нова лета” выходзяць з хаты, накіроўваючыся да наступнай. Пасля абыходу вёскі гурт калядоўшчыкаў збіраўся ў хаце аднаго з удзельнікаў і гулялі амаль да рання.
аг. Макараўцы, праводзіцца згодна праваслаўнага календара Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, найбольш урачыстае і любімае жыхарамі нашага раёна. Асаблівай адметнасцю святкавання Вялікадня на Бераставіччыне яшчэ з даўніх часоў было хаджэнне валачобнікаў – у першую чаргу маладых хлопцаў і мужчын, а таксама змешаных гуртоў (жанчын, мужчын, хлопцаў і дзяўчат). Хадзілі і дзеці па дварах надвячоркам на першы дзень свята, спявалі велікодныя песні, выказвалі пажаданні гаспадару, яго жонцы і дзецям. Гаспадар жа, у сваю чаргу, дзякаваў гасцям і адораваў іх рознымі прысмакамі і абавязкова чырвонымі яйкамі. Са слоў Марыі Пятроўны Юшкевіч: “…На Вялікдзень ніхто не перадзяваўся ў перасанажы, але абявязкова быў музыкант, які іграў на гармоніку ці на скрыпцы. З сабой насілі “сонейка” – сімвал новага жыцця, якое дае цяпло. Калі сонейка свеціць ярка на небе ў гэты дзень, тады летам добра ўродзіць жыта…”. Здаўна лічылася ў народзе, што прыход валачобнікаў на падворак спрыяе багатаму ўраджаю на ніве і дабрабыту ў сям’і.
Першы раз (Запаскі) выганялі скаціну на пашню ў першую нядзелю мая: “Каровы сваім мычаннем самі прасіліся ўжо на пашу”. Зранку гаспадар браў асвечаную ў мясцовым касцёле вярбу “гаспадарскую” з чырвонай суконнай ніткай, якая лічыцца сімвалам здароўя і росту, асвечаную ваду, а гаспадыня – грамнічную свечку і чырвоную стужку. Гаспадар, узяўшы вяроўку, выводзіць з хлява на двор карову, а гаспадыня бярэ чырвоную стужку і павязвае яе на рогі каровы, прыгаворваючы: “Завязваю табе чырвоную стужку, каб ты не баялася злога вока і зайздрасці”. Затым гаспадыня запальвае грамнічную свечку, абыходзіць тры разы карову па ходу сонца, прыгаворваючы: “Выганяю скаціну на шаўковую травіну, прымі, Божа, маю жываціну на ўсё поўнае лета, ратуй і беражы яе”. Пасля кожнага абыходу гаспадыня “жагнае” карову. Пасля гэтых дзеянняў падыходзіць да гаспадара і забірае ў яго вяроўку. Гаспадар бярэ вербачку і свянцоную ваду, асвяшчае ёй карову, пастукваючы вярбой са словамі: “Як вербачка расце, так і ты расці, ідзі і прынось больш малака” . Гаспадыня скідвае з рог вяроўку і гаспадар выводзіць карову на пашу. На пашы збіраецца шмат людзей: і дзеці і дарослыя. Усе гаспадары бяруць з сабой на поле розныя пачастункі. На траве засцілалі дзяружкі і раскладвалі свае хатнія прысмакі. Дастаюць усё, хто што прынёс: сала, каўбасы, цыбуля і хлеб. Спачатку частуюцца дзеці: выпечкай, цукеркамі, квасам. Падсілкаваўшыся, дзеці бягуць пасвіць кароў, гуляць у гульні: “каменьчыкі” і “бэрак” (даганялкі). А пасля іх пачынаюць частавацца дарослыя. Вядома, не абходзілася і без гарэлкі, людзі пачыналі шуткаваць, расказваць байкі, спяваць песні. Запрашалі і мясцовага музыканта з гармонікам, які іграў рознага кшталту найгрышы, акампаніраваў пад песні і танцы. Кароў на Запаскі пасвілі толькі паўдня, каб адаптаваць кароў да свежай травы і да стада, асабліва, калі карова выганялася ў поле ўпершыню. Затым наступалі звычайныя дні, калі штораніцы выганялі каровы на пашу згодна радоўцы (чарга). Пачыналася радоўка сярод жыхароў вёскі з таго гаспадара, на каторым увосень мінулага года закончылася.
Старый замок является единственным сохранившимся королевским замком на территории современной Беларуси. Долгое время являлся резиденцией великих князей литовских и королей польских, и таким образом играл важную роль в жизни четырёх современных народов: белорусского, литовского, польского и украинского. Замок размещён на высоком и крутом холме на правом берегу Немана близ устья реки Городничанки. Начал строиться во времена Древнерусского государства. Замок неоднократно разрушался, восстанавливался и перестраивался. В его планировке и архитектуре выявляются наслоения многих столетий. Топография местности определила очертания замка, близкого к треугольнику. Протяжённость замковых стен достигала почти 300 м при средней толщине около 3 м. От города замок был отделён оврагом и глубоким рвом. С начала XII века стал княжеской резиденций Городенского княжества. Здесь были возведены княжеский терем, Нижняя церковь, Верхняя церковь, другие жилые и хозяйственные постройки. В это время в замке были построены каменная стена из плинфы, аналогов которой не было среди других восточноевропейских сооружений. До наших дней сохранились дворец, фрагменты оборонительных стен, руины Нижней и Верхней церквей, княжеских палат, мост и замчище. Теперь в замке размещён Гродненский государственный историко-археологический музей. Традиционно весь комплекс сооружений на Замковой горе имеет название Старый замок. С 2015 г. ведётся его масштабная реконструкция в предполагаемых формах конца XVI века.
Сустракалі жаніха і нявесту пасля вянчання бацькі маладой на парозе хаты, пасля таго, як маладыя прайшлі браму. За маладымі стаялі сваты, затым дружба (дружкі і дружбанты). Маці трымае каравай, бацька – чаркі з гарэлкай. Маладыя абавязаны пакланіцца бацькам і выслухаць іх пажаданні. Пасля яны разам адламваюць часткі каравая, макаюць у соль і даюць пакаштаваць свае кавалкі адзін аднаму, потым бяруць чаркі з гарэлкай, але маладыя яе толькі прыгубляюць, а лішкі выліваюць цераз плячо і разбіваюць іх, кідаючы пад ногі (на шчасце). Пасля гэтых дзеянняў усе заходзілі ў хату з песняй “Зайграй, дудачка.”. Першыя заходзілі ў хату маладыя, потым бацькі, сваты і дружба. Каравай ставілі на стол, дзе ўжо сядзелі падстаўныя “жаніх з нявестаю”: за маладую – мужчына, “упрыгожаны” цюляй, за маладога – жанчына ў шапцы і з намаляванымі вусамі. “Мы вас чакалі, а вы ўсё не прыязжалі, а у нас ужо сваі маладыя” – казаў падстаўны сват. Каб сесці за стол маладым, сапраўдным сватам трэба было даць выкуп падстаўному свату – грошы або якія-небудзь прысмакі – каўбасу, гарэлку і г.д. Пасля “выкупу” падстаўныя ўступалі месцы маладым, а ўсе госці сядалі за стол і пачыналі віншаваць маладых, дарыць падарункі, спяваць песні і весяліцца. На другі дзень Вяселля ехалі святкаваць да хаты маладога.
1 этап. Бліжэй к абеду валачобнікі збіраюцца ў адной хаце (дарослыя мужчыны і жанчыны). Гурт валачобнікаў з гарманістам ідуць па вёсцы з вясёлымі песнямі: “Ой, ляцелі гусі з броду”, “Ой, сівы конь бяжыць”(вясёлыя бяседныя песні спявалі, ідучы з хаты ў хату). 2 этап. Заходзячы ў кожны двор, валачобнікі грукаюць у акенца і просяць гаспадара ці гаспадыню выйсці з хаты, прыгаворваючы: "Добры дзень таму, хто ў гэтым даму! Гаспадарочак, слушны паночак. Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш, ці нас, валачобнікаў, дажыдаеш? А мы – людзі добрыя, Не часта ходзім, не многа просім: У гадок адзін разок. Ці можна гаспадарам песню заспяваць? Калі гаспадар не выходзіць, валачобнікі ідуць у наступны двор. А калі выходзіць з хаты, валачобнікі спяваюць песню “Добры дзень, пану-гаспадару”. Пасля спеваў гурт просіць дазволу заспяваць песню “Вялік святы”. Калі гаспадар даваў дазвол, але не запрашаў у хату, спявалі на вуліцы. А калі запрашаў, заходзілі ў пакой, дзе вісяць абразы. Гаварылі словы: "На гарэ Галгофе Яўрэі стаялі, Ісуса Хрыста каранавалі. Маць у гроба стаяла. Горкімі слязамі рыдала: Сын мой, прэкрасный, в ачах маіх ясных ты ўміраеш – меня пакідаеш. - Не плач, маць радная. У тры дні васкрэсну я! Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс! Хрыстос васкрэс! Пасля слоў валачобнікі спявалі песню “Вялік святы”. Песню спявалі адзін раз у кожнай хаце. Калі ў сям’і падрастае маладая дзяўчына, для яе спяваюць “Добры вечар, паненачка”. У падзяку за песні гаспадар кладзе ў кошык велікодныя дары. Галоўным пачастункам валачобнікаў з’яўляюцца велікодныя яйкі, кілбасы, кулічы, цукеркі, грошы, гарэлка, сала, кумпяк. Атрымаўшы падарункі, валачобнікі сыходзяць і на вуліцы з вясёлымі песнямі “Ой, ляцелі гусі з броду”, “Ой, сівы конь бяжыць” накіроўваюцца да наступных гаспадароў, не мінаючы ніводнай хаты вёскі. 3 этап. Абышоўшы ўсе двары, валачобнікі збіраюцца у адной хаце (калі цёплае надвор’е – на двары) для святкавання з песнямі і танцамі: “Аляксандра”,“Полька дробная”, “Падыспань” “Кракавяк”.
Перад Сёмухай гаспадары ўпрыгожваюць хаты, у тым ліку покуць, галінкамі бярозы, майструюць з яе браму на ўваходзе ў двор, ставяць бярозкі ля ганка. Гэтыя галінкі захоўваюцца да Купалля, на якім спальваюць на кастрышчы. Лічылася, што такім чынам будзе ачышчаны дом ад усяго благога. Па ўспамінах Кумпяк Вольгі Іванаўны: “… у кожным двары была ўсякая жывёла, па-гэтаму, перад уваходам на двор, каля брамы, закопваліся фарбаваныя яйкі, лічыцца, што, калі каровы будуць вяртацца з поля, гаспадар адкопвае яйка і глядзіць: калі яйко было цэлае, то скаціна будзе здаровая, а калі пляскатае, то хваробы не абыдуць бокам…” . Маладыя дзяўчаты ідуць праз вёску на луг з песняй “Пойдзем, дзевачкі”. На лузе спачатку плятуць вяночкі з розных кветак і траў, а потым з імі накіроўваюцца да лесу, дзе будуць варажыць на вяночах. Адбываецца варажба так: дзяўчаты загадваюць жаданні, кідаюць вяночкі на бярозкі і глядзяць, калі вяночак павісне на галінцы – жаданне збудзецца, калі не – не збудзецца. Пасля варажбы адбываецца абрад кумлення, на якім прысутнічаюць толькі незамужнія дзяўчаты. Кожная пара праходзіць праз бярозавую браму – звязаныя ці сплеценыя верхавіны маладых бярозак. Дзяўчаты просяць прабачэння адна ў адной за крыўды, абдымаюцца, цалуюцца і абменьваюцца падарункамі – каралямі, пярсцёнкамі і вяночкамі.
Першым чынам “…Ішлі да цэрквы на свята ўслаўляць Прасвятую Багародзіцу”. “…Багач – штоўсяго багата. Гаспадар падлічваў свае скарбы, што сабраў з поля, што ў агародзі вырасла”. Зранку гурт мясцовых дзяўчат, жанчын і мужчын збіраліся ў адной з хат і рыхтавалі “багач” – драўляную (лазовую) сявеньку з зернем, абвязаную ручніком. У цэнтры багача ўстаўлялі вялікую свячу, якая гарэла на працягу ўсяго абыходнага абраду. З багачом гурт павінен абыйсці ўсю вёску з аднаго канца ў другі, спяваючы песні. Да свята кожны гаспадар рыхтаваўся да прыходу гурта: пры ўваходзе ў хату ставілі стол ці лаву, засцілалі іх святочнай настольніцай, на якой размяшчалі ікону Божай Маці. Пры ўваходзе гурта ў кожны двор, гаспадар усыпаў у багач жменю зерня, а гаспадыня чытала малітву каля іконы, якая стаяла на стале. Пасля малітвы гаспадыня выносіла частаванні гурту. Звычайна гэта былі яблыкі, грушы, яйкі. Атрымаўшы дары, гурт накіроўваўся да наступнага двара. Пры абыходзе вёскі да гурта ніхто не далучаўся. Абыйшоўшы ўсю вёску, у апошнім двары гурт ладзіў “стол”: “…усё, што сабралі, выстаўлялі на гэты стол, а гаспадар (апошняга абыходнага) двара тушыў свечку”. Багач з зернем забіраў сабе гаспадар апошняй хаты — ставіў у хаце на покуці да наступнага года, наступнай восенню гэта зерне аддавалі жывёліне. На “стале” спявалі песні і танцавалі.
Напярэдадні свята жыхары вёскі упрыгожваюць свае падворкі бярозавымі галінкамі, тым самым ўслаўляючы Святую Троіцу. У дзень свята на падворку самага старэйшага жыхара вёскі збіраліся жанчыны і дзяўчаты для таго, каб выбраць “дзяўчынку-бярозку”. Стаўшы ў кола маладыя дзяўчаты гуляюць у “Вяночак”, перадаючы сплецены бярозавы вяночак па крузе адна адной. Старэйшыя жанчыны тым часам спяваюць песню “А ў полі бяроза”. На якой дзяўчыне песня спыняецца, тая і становіцца “бярозкай”. Дзяўчаты-сяброўкі ўпрыгожваюць “бярозку” бярозавымі галінкамі: на галаву дзяўчыне надзяваюць бярозавы вянок, абвязваюць бярозавымі галінамі пад песню “А ў поле бяроза”. Пасля ідуць па вёсцы віншаваць гаспадароў вясковых падвор’яў з песняй “Радуйся, бярозанька”. Прыйшоўшы ў першы двор, віншуюць: “Добры дзень, гаспадарам! Ці дазволіце нашай бярозцы стаці, бочку-мядочку прыпявальнічкам даці, нам, маладзенькім, на дварочку паспяваці, паскакаці!” У станоўчы адказ гаспадароў дзяўчаты спяваюць “Цячэ вада каламутна”. Абышоўшы ўсе двары, дзяўчаты разам з жанчынамі накіроўваюцца да загадзя падрыхтаваных бярозавых “варотаў”, дзе адбудзецца абрад Кумавання (у двары гаспадара). Гурт дзяўчат дзеліцца на пары, і становіцца ў шэрэнгу. Пад песню “Мы пакумімся” парамі праходзяць праз вароты, абдымаюцца і цалуюцца – тым самым заручаючыся ў “кумачкі” – дружкі на будучае вяселле. Апошняя пара, праходзячы праз вароты, гаварыла такія словы: “Ты — мне кума, а я — табе кума. Кума з кумою скуміцца, душа з душой злюбіцца”. Затым дзяўчаты з песнямі ідуць у поле частаваць пастухоў пірагамі і яечняй, якую гатуюць са смажанымі скваркамі там жа на трыножцы на вялікай патэльн з 30 яёк. Частуюць у першую чаргу пастухоў, а пасля ўсіх астатніх. Пастухі пасля святочнага абеду ўпрыгожваюць бярозавымі вянкамі рогі кароў на добры ўдой, а гаспадары за гэта даюць ім пачастункі. Пасля ўшанавання пастухоў, бліжэй к вечару, дзяўчаты падыходзяць да самай прыхожай ў вёсцы бярозы і завязваюць на яе галінках каляровыя стужкі са словамі: “На добры ўраджай. На цёплае лета”. Пасля накіроўваюцца ў той двор, дзе дзяўчаты будуць упрагожваць калодзеж, з якога потым неабходна напіцца вады, якая з’яўляецца сімвалам ачышчэння і абнаўлення душы, бо лічыцца, што гэта “… вада — усім на здароў’е, а сумным – на весялосць, а дзяўчатам – на прыгажосць”.
Гродненщина – архитектурная жемчужина Беларуси. В культурном наследии региона ведущую роль играют его замечательные архитектурные ансамбли. В них соседствуют памятники различных эпох и стилей, в которых отражена сложная история Гродненской земли. В Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь включено 737 историко-культурных ценностей, размещенных на территории Гродненской области, в том числе: — 702 недвижимых историко-культурных ценностей (памятников архитектуры – 342, памятников археологии – 256, памятников истории – 98, памятников искусства – 5, памятников градостроительства – 1 (исторический центр г. Гродно); — движимых историко-культурных ценностей – 21; — нематериальных историко-культурных ценностей – 22. Культурное наследие области представлено разнообразными архитектурными ансамблями. В Гродно соседствуют памятники различных эпох и стилей, в которых отражена сложная история города. Сохранились памятники древнерусского зодчества (остатки крепостных стен и башен, Нижняя и Борисо-Глебская церкви), готики, ренессанса и барокко (бернардинский костел и монастырь, Старый замок), барокко (иезуитский, бригитский и францисканский монастыри с костелами) и др. направлений. Новогрудок – первая столица Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского. В области большое внимание уделяется сохранению и восстановлению объектов историко-культурного наследия.
У цэнтры вёскі рыхтуецца святочная пляцоўка, дзе будзе праходзіць гулянне і кірмаш. На заледзянелым возеры загадзя ўстанаўліваюцца “матырыцы”. На беразе – арэлі. Загадзя рыхтуюцца і дровы для некалькіх вогнішчаў. У гэты дзень зранку гаспадыні выпякаюць бліны для частавання гасцей свята, а перад частаваннем казалі: “Бог дапамог, каб спякліся хуценька”. У канцы адной з вуліц вёскі збіраюцца мужчыны на конях, запрэжаных у сані. Вупраж упрыгожана рознакаляровымі стужкамі і званочкамі. На суседняй вуліцы збіраюцца: — павозка з цыганамі (раней на Карэліччыне, асабліва ў Міры, іх было шмат). — валачобнікі, якія лічыліся аднымі з галоўных персанажаў свята. Хадзілі яны амаль што цэлы дзень, спявалі калядныя песні, заходзячы на двор — жадалі гаспадарам дабрабыту. На Карэліччыне валачобнікі ходзяць на Каляды, Улассе, Вялікдзень. У цэнтры вёскі Лукі збіраюцца дзяўчаты і з песняй “Ах, ты зімушка, зіма”, ідуць да вуліцы, дзе стаяць ужо запрэжаныя коні, упрыгожаныя стужкамі і званочкамі. Дзяўчаты трымаюць у руках старую вопратку (у асноўным кашулі), якую кідаюць па чарзе на дарогу перад коньмі. Кіданне вопраткі пад ногі каню на Улассе – як варажба на замужжа. Калі конь праедзе па вопратцы, дзяўчына пойдзе замуж. Калі не — будзе адна. Кідаць патрэбна загадзя, каб не напалохаць каня. За дзяўчатамі ідуць маладыя жанчыны, і “заручаныя” дзяўчаты, якія нясуць невялічкія “ручкі” (снапкі) лёну і кладуць іх на сані. Кожная жанчына нясе “ручкі” да свайго мужа (ці жаніха). Калі хто з мужчын не збіраецца ехаць на конях, тых жонкі перадаюць свае снапкі блізкім ці суседзям разам з пачастункамі – у падзяку за паслугу. Пасля чаго мужчыны едуць вакол вёскі на поле, стараючыся абагнаць адзін аднаго. “Ручкі” лёну, прыязжаючы на поле, мужчыны стараюцца кінуць як мага далей. Па павер’і “…чым далей адляціць ручка ад саней – тым вышэй уродзіць лён”. Ехалі вакол вёскі, замыкаючы яе ў кола. Такое рытуальнае дзеянне з’яўляецца ахоўным для вёскі ад рознай нечысці і бедаў. Па вяртанні з поля, мужчыны збіраюцца гурбой і ідуць да святочнай пляцоўкі, дзе іх чакаюць дзяўчаты і жанчыны. Хлопцы, сашчапіўшыся рукамі і расцягнуўшыся на ўсю шырыню вуліцы йдуць з песняй “Ой, сівы конь бяжыць….”. З суседняй вуліцы ў гэты час на галоўную святочную пляцоўку прыязджаюць на конях цыганы і гурбой рассыпаюцца сярод натоўпу: з варожбамі, песнямі і танцамі (раней у Луках іх было шмат). Пасля гэтага з песняй усе разам ідуць на “матырыцы”: “…жанчыны просяць у Бога пагоды і каб паспрыяў у жыцці”, а мужчыны распальваць вогнішча і рыхтаваліся да гульняў. Пакуль моладзь цешыцца на “матырыцах”, жанчыны спяваюць “Каму вечар, каму вечар..” і іншыя пазаабрадавыя песні. Галоўнае правіла свята – весела і шумна яго праводзіць. Падчас гуляння на возеры вяскоўцы – маладыя жанчыны і дзяўчаты – танцуюць пад прыпеўкі: “Збірайцеся, бабанькі, на Уласа да кругу, ды скачыце, колькі хопіць духу. Каб кароўкі-карміцелькі вясёлыя і гладкія былі. Каб ім, гледзячы на гаспадынь, добра пагуляць захацелася! А як будзем стаяць, то не дачакаем цялят!”. Усе становяцца па парах, бяруцца за рукі і пачынаюць танцаваць, ідучы па колу. У вёсцы Лукі на Улассе хадзілі валачобнікі з віншавальнай песняй “Ай, калядачкі, ды вярніцеся”, заходзячы амаль што ў кожны двор. У падзяку за пажаданні дабрабыту гаспадары двароў частавалі іх блінамі, тварожнікамі, гарэлкай, каўбасамі. На вячэрнім гулянні гэтыя ж прысмакі спажывалі ўсе сабраныя разам, “… каўбасы пяклі на вогнішчах”. На свяце нельга было шкоднічаць і сварыцца. Казалі (дзецям): “сварыцца ніколі нельга, а ў сёняшняе свята асабліва. Бо вырасцеш вялікім, станеш гаспадаром, будуць у цябе коні ў гаспадарцы і не будуць яны цябе слухаць, будуць хадзіць супроць баразны. Конь жывёла разумная…”.
У вёсках Міжэвіцкага сельскага савета на свята збіраліся (каля апошняй хаты ў вёсцы) незамужнія дзяўчаты, гуртам ішлі ў бярозавы гай. Там плялі вянкі, высякалі маладую бярозку і неслі яе ў вёску. “Ставілі”, утыкалі завостанным ствалом у зямлю, гэту бярозу ў самым вялікім двары вёскі і ўпрыгожвалі яе стужкамі. Завязваючы стужкі, дзяўчаты прасілі ў бярозы (проста словамі) добрага лёсу, выйсці ўдала замуж, каб быў багаты ўраджай. У палудзень вакол бярозы пачыналася святочная трапеза. Абавязкова былі бліны з яечняй, рабілі мачанку і пяклі караваі. Пасля трапезы спявалі песні, вадзілі карагоды, варажылі на бярозах. Маленькія бярозы, якія растуць побач, спляталі паміж сабой галінкі, пры гэтым загадвалі імя хлопца, за якога хацелі выйсці замуж. Зранку ішлі правяраць кожная сваю повязь. Калі галіны заставаліся сплецены, то дзяўчыне і хлопцу было суджана стаць мужам і жонкай. Адна са складаючых частак свята – абрад “Кумлення”: дзяўчаты станавіліся парамі ў адну шэрэнгу і абменьваліся сваімі вяночкамі, тры разы абдымаліся і цалаваліся, кажучы: “Навек памірыліся, навек падружыліся. Лепш мірыцца, чым сварыцца, святая Троіца нам пасобніца”.
Праводзіцца на першы дзень Вялікадня, прымеркаваны да праваслаўнага календара. Хадзілі галакальнікі на першы дзень Вялікадня! Дзеці першымі пачыналі абыходзіць двары. “На падаконнік дзецям пакладуць цукеркі, і ўжо яны бегаюць і збіраюць гэтыя цукеркі…”. Пачыналі хадзіць з ранку: спачатку абыходзілі аддаленыя хутары, а потым ішлі ў веску, у пачатку якой і пачыналі абыход усіх двароў. У хаты гурт не заходзіў, падыходзілі з песняй “Хрыстос васкрэс” пад акно і стукалі. Гаспадыня адчыняла акно і гарманіст адразу гаварыў тры разы “Хрыстос Уваскрэс!” “Чы можна вашу хату павесяліць?” Гаспадары “давалі дазволу”, а гурт галакальнікаў пачынаў спяваць песню “Вялік святой нам дзень настаў”. Калі ў хаце была маладая дзяўчына, то прасілі дазволу заспяваць “Тонка велька канапелька”. У падзяку за віншаванні і песні гаспадары адорвалі галакальнікаў яйкамі, каўбасой, пірагом і гарэлкай. Удзельнік гурта насіў вялікі кошык, у які складваліся дары. Ноччу, пасля таго, як абыйдуць вёску і ўсе бліжэйшыя хутары, збіраліся ў адной з хат (ці двары) і гулялі да рання. “За паследняй хатай сядалі, слалі радзюшкі, разлажвалі ўсё, што надавалі. Елі, пілі, танцавалі і песні ўсякія спявалі”.
Першы дзень Дзяўчаты і маладыя жанчыны зранку збіраюцца ў адной з хат вёскі, каб спрасці доўгую нітку з ільну. Яе прадуць усе дзяўчаты на сваіх калаўротах, а потым звязваюць у адну і скручваюць у вялікі клубок. З гэтай ніткай да заходу сонца дзяўчаты і маладыя жанчыны павінны абыйсці ўсю вёску з малітвай Прэсвятой Багародзіцы і са словамі: “Тонкая нітачка чыстага лёну, пакажы дождыку да нас дарогу”. Пасля абыходу вёскі (вечарам) усім гуртом накіроўваліся да бліжэйшай крыніцы ці вадаёма, дзе дазвалялі дзецям (дзяўчынкі да 12 гадоў – “чыстыя”, цнатлівыя) аблівацца вадой. Дзеці аблівалі адзін аднаго і ўсіх прысутных прыгаворваючы: "Дождык, дожджык, крапяні, жанчын з поля прагані! Дожджык, дожджык, крапяні, зямлю вадою напаі! Дожджык, дожджык, крапяні, нас да дому прагані"! Пасля гэтых дзеянняў дзеці адпраўляліся да дому, а дзяўчаты і маладыя жанчыны – ткаць гібу – палатно са спрадзенай за ноч ільняной ніткі. Другі дзень За ноч, да ўсходу сонца, патрэбна з вялікага клубка нітак, што пралі напярэдадні, саткаць гібу — кавалак палатна шырынёй каля 35 см, даўжынёй – да 5 метраў. Выткаўшы кавалак палатна, рэзалі яго на ручнікі. Ручнік даўжынёй прыкладна два з паловай альбо тры метры выкарыстоўвалі для абраду, астатні кавалак палатна дарылі гаспадыні хаты, у якой ткалі гібу. Зранку дзявоцка-жаночы гурт у цішы і моўчкі адпраўляецца да калодзежаў – спачатку да таго, у чыёй хаце ткалі гібу, а потым да астатніх у вёсцы. Так абыходзілі дзевяць калодзежаў. Ручнік нясуць тыя, хто ткаў. Дзяўчаты вешаюць яго на калодзеж, а старэйшая жыхарка вёскі, якая, дарэчы, у гэты дзень не павінна была ні з кім гаварыць, не аглядаючыся, жагнаецца каля калодзежа і сыпле ў яго тры “шчопці” маку, чытаючы пры гэтым малітву да Багародзіцы. Яшчэ адна з замужніх жанчын павінна да гэтага дня зварыць рэдкі боршч, які пасля малітвы каля кожнага з калодзежаў патрошкі будзе выліваць са словамі:“На, табе боршч, а нам пашлі дождж”. Такім чынам неабходна абыйсці дзевяць калодзежаў у вёсцы. Ручнік, як ахвяраванне, пасля абыходу неслі да вясковага крыжа і павязвалі на ім. Трэці дзень Старэйшыя жанчыны ішлі да царвы і “заказвалі” службу, на якую збіраліся ўсёй вёскай. Калі хто не мог прыйсці, маліўся ў сваёй хаце. Калі здаралася так, што на першы ці другі дзень пасля рытуальных дзеянняў пайшоў дождж, то на другі/трэці дзень нічога не рабілі, каб не выклікаць працяглага дажджу ці ліўняў.