Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Алесь Пальчэўскі
tatiana.velesevich
Created on September 20, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
Transcript
«Той,хто любіць прыроду, хто шкадуе ўсё жывое на свеце, ніколі не зробіць благога чалавеку».А.Пальчэўскі
Алесь Пальчэўскі
Пясняр душэўнай шчодрасці
Літаратурная спадчына
Бібліягряфія
Фота-, відеагалерэя
Старонкі жыцця
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК
Старонкі жыцця
Алесь Пальчэўскі нарадзіўся 16 студзеня 1905 г. у в. Прусінава і быў адзінаццатым дзіцем у сям'і. Бацька быў надзвычай працавітым і дзяцей з маленства прывучаў да працы. Ведаў цану друкаванага слова і намагаўся з дапамогай навукі вывесці сыноў з сялянскай беднасці. Пашанцавала хлопцу і з навукай. У вёсцы адкрылі пачатковую школу, калі Алесю споўнілася восем гадоў. Пасля было вышэйшае пачатковае вучылішча ў Новым Свержані, гэта ўжо ў савецкі час. Папрацаваўшы ў роднай вёсцы культармейцам, далучыўшыся да селькораўства і адчуўшы, што вабіць яго пісаць пра новую рэчаіснасць, падаўся дваццацігадовы хлопец на рабфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Старонкі жыцця
Вучыўся Алесь Пальчэўскі на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта, а скончыўшы, працаваць адразу настаўнікам не давялося, бо паслалі хлопца на газетна-выдавецкую работу. Так неўзабаве стаў ён адказным сакратаром дзіцячага часопіса «Іскры Ільіча», адначасова пачаў і літаратурную працу. Першае апавяданне «Ахвяра» надрукавана ў 1926 годзе ў часопісе «Малады араты». У 1931 годзе Алесь скончыў педагагічны факультэт БДУ. У 1931 - 1936 гг. працаваў адказным сакратаром дзіцячага часопіса “Іскры Ільіча”. Хваля рэпрэсій, што ахапіла 1930-я гады, не абмінула і маладога пісьменніка, у адначассе перакрэсліла ўсе мары і спадзяванні, скалечыла жыццё.
Старонкі жыцця
У 1936 годзе Алеся Пальчэўскага арыштавалі па абвінавачванні ў варожай дзейнасці і асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з высылкай у папраўча-працоўны лагер у Горкаўскую вобласць. З 1937 па 1946 гг. працаваў лесарубам. Затым, вярнуўшыся ў Беларусь, працаваў выкладчыкам мовы і літаратуры. Аднак неўзабаве праз два гады – новы арышт, зноў высылка, на гэты раз ужо значна далей, у Краснаярскі край. Тут, асвоіўшы прафесію цесляра, правёў доўгіх сем год (1948 – 1955). Вось тут і сышліся шляхі – беларускага пісьменніка і грузінскай артысткі Тамары Цулукідзэ, для якой гэтая ссылка была ўжо другім зняволеннем. Менавіта гэта сустрэча дапамагла пераадолець нягоды, што выпалі на долю двух сумленных, таленавітых, але несправядліва жорстка пакрыўджаных, застаўшыхся адзінокімі людзей.
Старонкі жыцця
На той час жонка Пальчэўскага мела ўжо другую сям'ю, а Тамара Цулукідзэ страціла адзінага сына і мужа, галоўнага рэжысёра Тбілісскага тэатра імя Шота Руставелі Сандро Ахметэлі, які быў расстраляны ў 1937 годзе як вораг народа. Сябры Алеся Пальчэўскага адзначалі, што з бядою ён заўсёды змагаўся сваім аптымізмам, вераю ў добрае. У самых цяжкіх умовах заўсёды стараўся дапамагчы людзям, дзяліўся апошнім, а калі не было чым, падтрымліваў добрай парадай і ласкавым словам. Рэабілітаваны ў 1954 годзе. У 1955 - 57 гг. быў рэдактарам “Мастацкай літаратуры”. Алесь Пальчэўскі пісаў перш за ўсё для дзяцей, умеў зазірнуць у свет маленькіх герояў, добра ведаў псіхалогію дзіцячай душы. Ён пакінуў дзецям нямала цікавых і займальных твораў.
Старонкі жыцця
“…Светлы вобраз бацькоў я пранёс праз усе нягоды і радасці свайгожыцця. Не было ў іх ні прагнасці да багацця, ні выхваляння перад суседзямі сваім скарбам. І зусім не заўважалася зайздрасці. Дзяліліся з людзьмі апошнім” , – успамінаў у сваім аўтабіяграфічным нарысе пісьменнік. А. Пальчевский также известен как переводчик на белорусский язык произведений грузинских, русских и украинских писателей. В своей автобиографической повести «Сцежкі» А. Пальчевский писал: «Перажытое, бачанае, чутнае адно перад адным просіцца на свет, падахвочвае пісаць. І адмовіць у гэтым я не маю права, пакуль б’ецца сэрца, няхай сабе і пажылога ўжо чалавека». И далее отмечал, что самое лучшее время в своей жизни считал то, что провел со своими героями за письменным столом. Алеся Пальчэўскага не стала цёплым красавіцкім днём 1979 года. Пахавалі яго ў роднай вёсцы Прусінава, побач з бацькамі. Памяць пра Алеся Пальчэўскага беражна захоўваюць яго ўдзячныя землякі: у вёсцы Прусінава на доме, дзе нарадзіўся пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка, вуліца ва Уздзе носіць яго імя.
А. Пальчевский – автор сборников рассказов «Родныя берагі», «Разбітае люстэрка», «Былі ў маці сыны»; книг повестей и рассказов «Жнівеньская раніца», «Запознены пасаг», «Ноч на вахце»; книжек рассказов для детей «Беражанкі», «Аля і Галя», «Дым над лесам», «Аднавокі сом», «Таемная крушня», повестей «Ты не адзін», «Данеўцы – нашы знаёмыя» и др.
Літаратурная спадчына
Літаратурная спадчына
Стахнова студня
Студня Аляксею Марачкіну Каторы дзень, каторы год Жыве з душой незамутнёнай. Рыпіць пявучы калаўрот, Каб напаіць вадой сцюдзёнай Суседаў род і бацькаў род, I не мялее ад нягод, He наракае на нямогласць. Яна жыве, як мой народ, — У ім дабро не перасохла. Алесь Пісьмянкоў
Літаратурная спадчына
Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1; Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.; Цулукідзе Т. Памяць // Маладосць. 1985. № 1.
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.