Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Пашкевіч Алаіза (Цётка)
tatiana.velesevich
Created on September 20, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
Transcript
Алаіза Пашкевіч
Цётка
Цётка
"...светлая думка развейвае цемру ночы... "
"Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! "
Літаратурная спадчына
Бібліягряфія
Фота-, відеагалерэя
Старонкі жыцця
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК
Цётка (Алаіза Пашкевіч) нарадзілася 15 ліпеня 1876 года ў фальварку Пешчын (цяпер Шчучынскі раён) у шматдзетнай шляхецкай сям’і. Пэўны час дзяўчынка выхоўвалася ў бабулі ў фальварку Тарэсін, жыла ў маёнтку Стары Двор. У дзяцінстве будучая пісьменніца пазнаёмілася з народнай творчасцю, навучылася чытаць і пісаць па-польску, займалася з хатнімі настаўнікамі, праяўляла цікавасць і здольнасці да навукі. У 1894 годзе Алаіза Пашкевіч паступіла адразу ў чацвёрты клас прыватнай жаночай гімназіі Веры Прозаравай у Вільні. У 1902 годзе Цётка атрымала пасведчанне на званне хатняй настаўніцы. Аднак вучобе ўжо тады перашкаджала хвароба — сухоты, якія нагадвалі пра сябе ўсё жыццё. Вялікую ўвагу пісьменніца надавала самаўдасканаленню. Яна вучылася на Вышэйшых курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, якія не завяршыла. Наведвала заняткі ў Ягелонскім (Кракаў) і Львоўскім універсітэтах, збірала матэрыялы для даследавання беларускай батлейкі. Пісьменніца ўдзельнічала ў гуртку студэнтаў «Круг беларускай народнай прасветы» (Пецярбург), была сябрам партыі «Беларуская рэвалюцыйная грамада», прымала ўдзел у жаночым з’ездзе ў Маскве (1905) як дэлегат ад беларускіх жанчын. Алаіза Пашкевіч мела дачыненне да выдання газет «Наша доля» і «Наша ніва», фактычна была рэдактарам часопіса для моладзі «Лучынка».
Старонкі жыцця
Літаратурная спадчына
Творчасць Цёткі прадстаўлена паэзіяй, прозай і публіцыстыкай. Асобныя вершы паэтэсы былі змешчаны ў нелегальных выданнях «Калядная пісанка на 1904 год» (1903) і «Велікодная пісанка» (1904). У 1906 годзе ўбачылі свет паэтычныя зборнікі «Скрыпка беларуская » і «Хрэст на свабоду». Апошні яскрава адлюстроўвае тагачасныя рэвалюцыйныя настроі. Вершы «Мора», «Хрэст на свабоду », «Пад штандарам» і апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» выдаваліся асобна — як пракламацыі. Частку жыцця Цётка правяла ў эмігранцкіх вандроўках, якія былі выкліканы яе грамадска-палітычнай дзейнасцю. Падарожжы натхнілі пісьменніцу на напісанне падарожных нататак «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «З дарогі». Апавяданні Цёткі даволі разнастайныя па настроі: ад апавядання-закліку «Прысяга над крывавымі разорамі» да поўных пранікнёнага лірызму і філасафічнасці твораў «Асеннія лісты», «Зялёнка», «Міхаська». Вобразы яе празаічных тэкстаў не толькі абагульненыя — рэвалюцыйна настроеная грамада, але і індывідуалізваныя — двое старых, што ў задуменнасці сузіраюць наваколле і асэнсоўваюць хуткаплыннасць жыцця; маладая урсістка, якая жыве надзённымі справамі; хлопчык, які сэрцам адгукаецца на чужы боль, нават калі гэта боль падбітай птушкі.
Літаратурная спадчына
У вядомых публіцыстычных выступленнях Цёткі — «Шануйце роднае слова!», «Да вясковай моладзі беларускай», «Як нам вучыцца » — уздымаюцца актуальныя для яе сучаснікаў пытанні. Заўважнай з’явай стала выданне кнігі ў дзвюх частках «Першае чытанне для дзетак беларусаў», у якім Цётка змясціла невялікія тэксты для дзіцячага чытання на беларускай мове. Гэта былі аўтарскія вершы, апавяданні, прыпеўкі, загадкі, казкі, прыказкі. У 1911 годзе Алаіза Пашкевіч выйшла замуж за інжынера, дзеяча літоўскага сацыял-дэмакратычнага руху Сцяпана (Сцяпонаса) Кайрыса. Пасля змены прозвішча яна змагла вярнуцца ў Беларусь. У 1915 годзе Цётка працавала ў Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагала ствараць дзіцячыя прытулкі, даглядала хворых як сястра міласэрнасці. У 1916 годзе Алаіза Пашкевіч прыехала на пахаванне бацькі і засталася на некаторы час ратаваць сваіх блізкіх і землякоў ад тыфу. Дапамагаючы іншым, пісьменніца сама заразілася гэтай хваробай і пайшла з жыцця ў Старым Двары, на радзіме.
Літаратурная спадчына
Уклад у развіццё літаратуры 1. Цётка — адна з самых вядомых беларускіх паэтак на мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў. Яна падтрымала сфармуляваную Францішкам Багушэвічам канцэпцыю нацыянальнага адраджэння (у Яна Чачота або Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча не было такіх актыўных паслядоўнікаў), пашырыла яго эстэтыку і разам з іншымі аўтарамі-сучаснікамі змагалася за беларускую дзяржаўную ідэю. 2. У беларускай літаратуры ХХ стагоддзя Цётка — адна з пачынальніц жанру дарожнага эсэ (падарожныя нататкі). Ва «Успамінах з паездкі ў Фінляндыю » пісьменніца ўзняла актуальную тэму — Беларусь у свеце і свет для Беларусі. 3. Цётка прынесла ў беларускую паэзію моцную стыхію лірызму, пачуццёвасці, якая абапіралася на вобразы і мастацкія прыёмы фальклору. 4. Героі і гераіні Цёткі траплялі ў сітуацыі на мяжы жыцця і смерці і ў такіх абставінах асэнсоўвалі сваё жыццё (апавяданне «Зялёнка»). Праз некалькі дзесяцігоддзяў творы такога тыпу будуць называць экзістэнцыяльнымі. 5. Цётка стварыла ўзоры сацыяльна-бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага і сатырычнага апавяданняў, выкарыстоўвала пры гэтым прыёмы сінтэтычнага пісьма: рэальны сюжэт часта меў сімволіка-алегарычны план, містычныя перажыванні ўпляталіся ў рэалістычныя падзеі. 6. Цётка была аўтарам першых беларускіх чытанак, закладвала асновы методыкі выкладання, падрыхтаваўшы «Першае чытанне для дзетак беларусаў». У 1906 годзе выйшаў «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання», дзе Цётка, магчыма, была адным з аўтараў. 7. Цётка ўдзельнічала ў стварэнні непадцэнзурнага, а потым і легальнага беларускага перыядычнага друку.
Літаратурная спадчына
Наше поле
Мои думы
Крестьянкам
В дорогу
Буря идет
Беларусский музыкант
Суседзям у няволі
Мора (Рэвалюцыя няродная)
Мае думкі
Асеннія лісты
Шануйце роднае слова!
Вера беларуса
Бібліягряфія
Тётка // Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 25). Багдановіч І. Э. Цётка, 1876—1916 / Багдановіч І. Э. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / навук.рэд.: І. Я. Навуменка, В. А. Каваленка. — Мн., 1999. Т.1. С. 103—120. Бярозкін Р. Цётка (1876—1916) / Рыгор Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў: літаратурна-крытычныя артыкулы па беларускай літаратуры: у 2 кн. / Уклад. В. В. Ашмян і інш. — Мн., 2001. Кн.1. С. 226—248. Лойка А. А. Цётка (1876—1916) // Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2 ч. / А. А. Лойка. 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае. Менск, 1989. Ч.2. С. 66—88. Максімовіч В. А. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч) у грамадска-культурным кантэксце пачатку XX ст. / В. А. Максімовіч // Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн., 2000. С. 228—260. Семяновіч А. А. Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876—1916) / А. А. Семяновіч // Гісторыя беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст. / пад агульнай рэд. М. А. Лазарука і А. А. Семяновіча. — Мн., 1998. С. 234—251. Vytautas Žeimantas. Kairys ir Ciotka — publicistai, redaktoriai, socialdemokratai // Gairės, 2010 vasaris, 34-38 pusl. (на литовск.) Александровіч С. За народнае шчасце // Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 14 — 16. Арабей Л. Цётка //
Бібліягряфія
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. С. 110—111. Баршчэўскі А. Нашаніўская пара // Ніва. — 1974. — № 11. — С. Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. — Мн., 1974. — С. 126. Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. — Мн., 1982. Ермаловіч М. Жыве яе ліра (машынапіс) // Полымя. — 1977. — № 3. — С. Кабржыцкая Т. В. Цётка // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мн.: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с.С. 182—188 Луцкевіч А. Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі. — Вільня, 1933. М С. 8. Луцэвіч У. Ф. Успаміны пра Цётку // Полымя. — 1966. — № 4. — С. 130. Навіна А. Нашы песняры. — Вільня, 1918. — С. 61. Новік М. І. Цётка // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. С. 601—603. Піятуховіч М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч. 1. — Мн., 1928. Цётка. Творы. — Мн., 1976. — С. 24. Цётка // Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001. — С. 459—460. Цётка // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Т. 6. — Мн., 1995. — С. 216—222. Цётка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. — С. 748. Цётка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2003. Т.6, кн. 2. — С. 101—102. Цётка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Мінск, 1987. Т.5. — С. 472—473.
Фота-, відеагалерэя
Фольварк Стары Двор Щучынскага раёна. 20 сталецце
Памятник в Щучин
Помнік Алаізе Пашкевіч у Астрыне
Алаіза Пашкевіч (1904)
Караліна і Алаіза Пашкевіч (справа)
Фота-, відеагалерэя
Супруг Степонас Кайрис
Пасведчанне аб шлюбу
Паплечнікі Цёткі ў Беларускай Сацыяльнай грамаде