Full screen

Share

Show pages

АНАТОЛЬ ЗЭКАЎ
"Радзіма не можа быць малой — яна заўсёды вялікая: і той куточак, дзе нарадзіўся, і тая краіна, дзе жывеш. Часам больш вялікая тая, адкуль ты выйшаў: дзе твае сябры, родзічы, дзе твой лес, рэчка, сцежкі-дарогі, па якіх бегаў у маленстве".
                         А.Зэкаў
«Калі пародыя – мастэрства»
Літаратурная спадчына
Бібліягряфія
Фота-,
відеагалерэя
Старонкі жыцця
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА"  АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ  ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК

Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Зэкаў Анатоль

tatiana.velesevich

Created on September 20, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Transcript

АНАТОЛЬ ЗЭКАЎ

"Радзіма не можа быць малой — яна заўсёды вялікая: і той куточак, дзе нарадзіўся, і тая краіна, дзе жывеш. Часам больш вялікая тая, адкуль ты выйшаў: дзе твае сябры, родзічы, дзе твой лес, рэчка, сцежкі-дарогі, па якіх бегаў у маленстве". А.Зэкаў

«Калі пародыя – мастэрства»

Літаратурная спадчына

Бібліягряфія

Фота-, відеагалерэя

Старонкі жыцця

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром. З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры цэнтральным камітэце Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі цэнтральнага камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі. Палітолаг. З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990—1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы» (1996—1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997—2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» (2002—2005), рэдактарам аддзела прозы — членам рэдкалегіі часопіса «Полымя» (2006—2009). Цяпер — у рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Працуе тэлевядучым на канале «Беларусь 3», дзе вядзе штотыднёвую літаратурную праграму «Дыя@блог. P.S.». Аўтар тэкстаў гімнаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Анатоль Мікалаевіч Зэ́каў (нар. 20 студзеня 1955; в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.

Старонкі жыцця

Першы верш апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Анатоль Зэкаў — аўтар зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Зона кахання» (2003), «Промнік позірку твайго» (2008). Асноўныя тэмы паэтычнай творчасці — роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам і чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці. А. Зэкаў напісаў шмат пародый на вершы іншых паэтаў (Р. Баравікова, Т. Атрошанка, В. Аксак, М. Шабовіч і іншыя). Яго пародыі ўвайшлі ў зборнікі сатыры і гумару «Дуэль» i «Дуэль-2», «Вінегрэт пад фуршэт», «Каханне на снезе», «Тары-бары» і іншыя. У іх А. Зэкаў паўстае не толькі як парадыст, таму што на «дуэль» ён выклікае не адных паэтаў, a i розных масцей антыгерояў свайго супярэчлівага часу. Сучаснай трактоўкай тэм і вобразнасцю вызначаюцца байкі Анатоля Зэкава «Сабачы брэх», «Крот і мышы», «Пчолы і труцень», «Мядзведзь і размеркаванне», «Уюн і дно», «Непаслухмяны конь», «Паўлін і певень» і іншыя. Дэбютам у прозе стала кніга «Вясельнае падарожжа ў Стамбул». Таксама ён стварыў мноства кніг для дзяцей: «Чатыры зярняткі», «Не казкі пра Сашку», «Зязюля Гулюля» і іншыя. І ў гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе такім жа майстрам, удумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным. Песні, створаныя на аснове твораў А. М. Зэкава, спяваюць многія беларускія выканаўцы, у тым ліку Я. Навуменка, А. Ярмоленка, А. Балотнік, Г. Грамовіч і іншыя. А. Зэкаў напісаў лібрэта спектакля «Жыццё і смерць Янкі Купалы», які быў пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Вершы Анатоля Зэкава перакладзены на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы, уключаны ў школьныя падручнікі.

Літаратурная спадчына

«Азбуку мядзведзь вучыў» (2015) «Лічба з літарай сябруюць» (2016) «Адна сям’я — ад А да Я» (2017) «Селі хмаркі на вярбу» (2018) «За месяцам — месяц» (2018)

Проза «Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000) «Генеральскі нумар» (2011) Сатыра і гумар «Дуэль» (1994) «Дуэль-2» (1995) «Па самую плешку» (2003) «Кругі ў галаве» (2007) «Каханне на снезе» (2011) «Замарожаныя пачуцці» (2015) «Тары-бары» (2015) Для дзяцей « Чатыры зярняткі» (2000) «На арэхавым кані» (2003) «Мянтуз сярод мядуз» (2007) «Зязюля Гулюля» (2011) «Кенгуру ці кенгура?» (2013) «Як Гаўка ў космас збіраўся» (2013)

Паэзія «Боль сумлення» (1989) «Аварыя сумлення» (1996) «На арэхавым кані» (2003) «Зона кахання» (2003) «Лісты да цябе» (2005) «Чарнобыльскі вецер» (2006) «Кругі ў галаве» (2007) «Промнік позірку твайго» (2008) «Не казкі пра Сашку» (2013) «Пад кронай белых аблачын» (2013) «Безбілетны Зай» (2014) «Вожык вёз сараканожак» (2014) «Вінегрэт пад фуршэт» (2015) «Параненая памяць» (2015) «Белае сонца бяроз» (2016) «Птушыныя арэлі» (2017) «Прыгарадныя чайкі» (2018).

Літаратурная спадчына

*** Кудысь бяжым штодня, кудысь імчым: усё хутчэй, хутчэй, бо не паспеем. А як падумаць, то за кім, за чым? Шкада, што гэта позна разумеем…

*** Шмат у чым зняверыўся, шмат у чым раскаяўся, толькі не ашчэрыўся, толькі не адчаіўся. У жыцці дагэтуль я веру па-ранейшаму кожны дзень у светлае, кожны дзень у лепшае.

* * * Сюжэт жыцця мы пішам самі. Жыццё ж само – і ёсць сюжэт, бо ўсё, што адбылося з намі, занесена ў яго як след. Ён свой у кожнага, не кніжны, адно хіба і скалане: калі ты кніжны перапішаш, дык вось сюжэт жыццёвы – не. Таму і жыць бы так пад небам – зрабіць усё і ўсё сказаць, каб не было зусім патрэбы сюжэт жыцця перапісаць.

Я еду дахаты Я еду дахаты наяве – не ў сне, дзе мама i тата чакаюць мяне. Я еду дахаты, да родных бяроз, дзе мама i тата люляюць свой лёс. Я еду дахаты з гаркотай вiны, што мама i тата вякуюць адны. Каб маму i тату абняць мне паспець, я еду дахаты, а варта б – ляцець!

Патапаўка Крыху ад Буда-Кашалёва, дзе ціш чыгункаю звініць, паміж лясоў зеленабровых мая Патапаўка стаіць. Людзьмі спакон вякоў абжыта, вяскоўцам рада і гасцям, яна для ўсіх заўжды адкрыта, адкрыты дзверы і прасцяг. Сустрэне кожнага й прывеціць, адорыць шчасцем дабраты. і дзе б ні гойсаў я па свеце, заўжды вяртаюся сюды.

Літаратурная спадчына

Літаратурная спадчына

Янка Купала : энцыклапедыя : [у 3 т.]. – Мінск, 2018. – Т. 3. –С.437

Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск, 2020. –С.147

Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 3. –С.650

Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2012. – Т. 3, кн. 1. - С.284

Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. –С.130-131

З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. – Мінск, 2009. –С.139-146

Будакашалёўшчына літаратурная. Паэзія. Проза / [укладальнікі: А. М. Зэкаў, М. М. Чарняўскі]. – Гомель, 2013. –С.43-63

Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1995. – Т. 6. –.603

Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С.121

Бібліягряфія

Фота-, відеагалерэя

Фота-, відеагалерэя

Next page

genially options

Show interactive elements