Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Basic Shapes Presentation

alf27

Created on September 10, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Transcript

ВАСІЛЬ ЖУКОВІЧ

21 верасня - 85 гадоў

Склад.: Горыслава В.А., загадчык бібліятэкі СШ №11 г.Мінска

Васіль Аляксеевіч Жуковіч

Беларускі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык і журналіст.

"Бeлы pyчнiк мoй, бeлы aбpyc, caм я няцёмны дyшoю. Xтo ў бeлым cвeцe я? Я – бeлapyc, – бyдзьцe знaёмы ca мнoю."

Васіль Жуковіч

ЗМЕСТ

Біяграфія
Творчасць
Спасылкі
Фотагалерэя
Відэа
Кнігі ў фондзе

Біяграфія

Нарадзіўся Васіль Жуковіч 21 верасня 1939 г. на хутары Забалацце непадалёку ад вёскі Дзьмітравічы (цяпер — Камянецкі раён Берасцейскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Рана страціў родных. Бацька і брат былі рэпрэсаваныя, заўчасна памерла і маці.

Далей

Біяграфія

У 1957—1959 гг.прыехаў у Берасьце і працаваў рабочым на будоўлях гораду. У 1959 годзе паступіў на філалагічны факультэт Берасцейскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна. З трэцяга курсу перавёўся на завочнае аддзяленне. Скончыў навучанне ў 1964 годзе. У 1962—1971 гг. — літаратурны супрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзелу рэдакцыі берасцейскай раённай газеты «Заря над Бугом». З 1971 года — старшы рэдактар Берасцейскага абласнога тэлебачання, з 1972 года — літаратурны супрацоўнік газэты «Знамя юности», з 1973 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1981 года па чэрвень 1982 года — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва».

Далей

Біяграфія

Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1977 года. Працаваў у «Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей». З 2002 года — на творчай працы. Намеснік старшыні таварыства «Беларусь — Украіна». Васіль Жуковіч — шахматыст са шматгадовым стажам. Ён ня толькі гуляе ў шахматы, але і складае задачы і эцюды, не адзін верш прысвяціў старажытнай гульні і яе аматарам. Не аднойчы быў чэмпіёнам Саюзу беларускіх пісьменнікаў па шахматах.

Больш падрабязна

Творчасць

Першыя літаратурныя творы ў пэрыядычным друку з'явіліся ў 1956 годзе. Васіль Жуковіч — аўтар шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданняў, сярод якіх зборнікі вершаў:

  • «Паклон» (1974),
  • «Мелодыя сьвятла» (1976),
  • «Суседства» (1982),
  • «Цана цішыні» (1985),
  • «Твая місія» (1988),
  • «Разняволенне» (1990),
  • «У храме хараства і смутку» (2003),
  • «Кахання радасці й пакуты» (2004),
  • «Не завіце радзіму малой» (2009),
  • «Няўжо?..» (2011),
  • «Золата лістападу» (2012).

Далей

Творчасць

Выдаў зборнік сатыры і гумару «Цудадзейны вітамін» (2011). Напісаў кнігу прозы «Арабінавая ноч» (2015). На рахунку творцы таксама шэраг розных кніжак для дзяцей:

  • аповесць «Як адна вясна…» (1980),
  • зборнікі вершаў «Гуканне вясны» (1992),
  • «Цудоўная краіна» (1997),
  • «Свет — дзівосны» (2000),
  • «Пра што гаманілі рамонкі» (2012),
  • «Хто хацеў бы пакатацца?»(2014),
  • кніга для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак ды іншыя.

Больш падрабязна

Спасылкі

  • Васіль Жуковіч - біяграфія, кнігі, водгукі, цытаты
  • Да юбілея Васіля Жуковіча
  • Творы Васіля Жуковіча
  • Жуковіч Васіль Аляксеевіч
  • Васіль Жуковіч завітаў на літаратурна-музычную гасцёўню ў Каменцы
  • "Мелодыі душы". Да 70-годдзя В.Жуковіча"

Фотагалерэя

Відэа

Кнігі ў фондзе бібліятэкі

Social beings
Narrative beings
Visual beings

Далей

Кнігі ў фондзе бібліятэкі

Social beings
Narrative beings
Visual beings

Жуковіч, В. Ласкавае сонейка: апавяданні, казкі, вершы / Васіль Жуковіч. - Мінск: Кнігазбор, 2020. - 80 с.: іл. Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды, нашай мілагучнай мовы, а перадусім – да дзяцей, яна выклікае цэлую гаму задушэўных пачуццяў.

Жуковіч, В. Ад казкі - да спектакля: дапаможнік для педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў і настаўнікаў пачатк. класаў. - Мінск: НМЦэнтр, 1998. - 144 с. Кніга складаецца з вершаваных п'ес-казак, сцэнак, а таксама скорагаворак, пацешак, лічылак, баек, лірычных і гумарыстычных вершаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Яна паспрыяе эстэтычнаму і маральнаму выхаванню дзяцей, дапаможа бацькам і педагогам далучаць сваіх выхаванцаў да скарбаў народнай мудрасці, хараства мастацкага слова і вобраза, развіваць уяўленне дзяцей, весці іх шляхам дабрыні, красы, духоўнага ўзбагачэння. Адрасуецца ў першую чаргу педагогам і настаўнікам тых дзіцячых устаноў, дзе есць тэатральныя гурткі, студыі, класы з тэатральным ці эстэтычным ухіламі, дзіцячыя тэатры, а таксама прыхільнікам тэатральнай справы.

Жуковіч, В. А. Гуканне вясны : вершы, казкі, загадкі : для малод. шк. узросту / В. А. Жуковіч ; мастак А. І. Аблажэй. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 95 с. Аўтар расказвае пра клопаты, захапленні і гульні дзяцей. Яны вучацца ў школе, сябруюць, дапамагаюць старэйшым, цікавяцца народнымі святамі. З цікавасцю школьнікі прачытаюць вясёлыя вершы, пацешкі, скорагаворкі, небыліцы, казкі і загадкі.

Жуковіч, В. Цудоўная краіна: вершы, п'есы-казкі, сцэнкі: для мал. шк. узросту / Васіль Жуковіч. - Мн.: Вышэйшая школа, 1997. - 270 с.: іл. - (Школьная бібліятэка). Жанравы і тэматычны дыяпазон твораў В.Жуковіча надзвычай шырокі: вершы, вершаваныя казкі і п'есы, байкі і небыліцы, пацешкі і скорагаворкі, загадкі. Чытач знойдзе ў кнізе пранікненыя, пяшчотныя і мужныя строфы пра Бацькаўшчыну, родную прыроду, яе хараство, пра святыні і святы, пра знакамітых людзей, сустрэнецца з адметным і каларытным гумарам, якім багатыя жартоўныя вершы, казкі і сцэнкі.

Жуковіч, В. Свет - дзівосны: вершы, казкі, п'есы: для сярэд. і мал. шк. узросту / Васіль Жуковіч. - Мінск: Юнацтва, 2000. - 332 с.: іл. - (Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі лірычныя, сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, вершаваныя казкі і сцэнкі, пацешкі, лічылкі, скорагаворкі, загадкі. Яна будзе спрыяць эстэтычнаму і маральнаму выхаванню дзяцей, развіваць уйўленне і мысленне, весці іх шляхам хараства і дабрыні, духоўнага ўзбагачэння, любові да мастацкага вобраза і творчасці.

Жуковіч, В. Разняволенне: лірыка, публіцыстыка, гумар. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. - 239 с.: іл. Большасць вершаў кнігі звязана з народжаным перабудовай разняволеннем слова і духу. Гэта - усхваляваныя водгукі паэта на вострыя, актуальныя праблемы сучаснага жыцця. Аўтар страсна выступае за справядлівасць у грамадстве, за дыктатуру сумлення, за нацыянальнае адраджэнне, без чаго немагчыма выхаванне Чалавека ў чалавеку.