Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Дзень маці

Валентина

Created on September 2, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Higher Education Presentation

Psychedelic Presentation

Harmony Higher Education Thesis

Vaporwave presentation

Geniaflix Presentation

Vintage Mosaic Presentation

Modern Zen Presentation

Transcript

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку

Барановичи читающие

Тема номера:Дзень маці

Октябрь, 2024

#23

Спавіваючы нас Перад сном галубіным. Сэрца маці! Наш боль быў тваім, Не іначай, Сорам наш Ты насіла вялізарным горам, Кропля ж кожная Радасці светлай дзіцячай Напаўняла цябе, Разлівалася морам... А цяпер ёй - Адно б на сынка наглядзецца... Жаль, і горыч, і боль Мне душу працінае: Як жа позна, Як позна - любімыя дзеці - Мы няўдзячнасць сваю Разумець пачынаем..." /Ніл Гілевіч/

"Я ўзыходжу на двор, Я кажу ёй: "Са святам!" - І цалую знаёмыя родныя вусны, І бяру пад руку, І іду з ёй у хату, Дзе ад прыпечка б'е Дух гарачы капустны. Я гляжу ў яе вочы, Што свецяцца шчасцем, Гладжу рукі сухія, Прапахлыя зеллем, І хілюся да сэрца... А трэба б упасці Перад ёю - нядужай, сівой - На калені... Вочы маці! У доўгія зімнія ночы Вы над намі Вясёлаю зоркаю ззялі,

Вы ў нясцерпнай дрымоце Зліпаліся, ночы. І ўсё ж ўсміхаліся нам, Забаўлялі... Рукі маці! Вы ў працы не зналі прынукі, Вы насілі штогод Мазалі, як бабіны. Вы аж нылі ўвечары, Мілыя рукі,

Дзень маці - свята, прысвечанае самаму дарагому, што ёсць у жыцці чалавека. Недарма яго адзначаюць ва ўсім свеце, толькі ў розных краінах гэты дзень прыпадае на розныя даты. У Рэспубліцы Беларусь Дзень маці, пачынаючы з 1996 года, адзначаецца 14 кастрычніка. Дата абрана невыпадкова, яна прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Менавіта ў гэты дзень мы надаём асаблівую ўвагу глыбокай павазе да жанчыны-маці. З гэтай нагоды прапануем успомніць жанчын, якія падарылі нам творцаў беларускай літаратуры.

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку

"Tы гадуй сынка, матуля..."

Бянігна Іванаўна Луцэвіч (Валасевіч) - маці Янкі Купалы. Маленькі Янка Купала, лежачы ў калысцы ў Вязынцы, дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, якая спявала прыгожа, ведала шмат легенд і казак. У п'есе "Паўлінка" выкарыстаны рэальны факт з яе жыцця: маці Бянігны была супраць, каб дачка выходзіла замуж за беднага арандатара Дамініка Луцэвіча. І тады, як аднаго разу палеглі ўсе спаць, Бянігна сабрала свае рэчы і праз акно выскачыла ў сад, дзе яе ўжо чакаў каханы. Маці Купалы была прыгожай, ураўнаважанай, маўклівай. Янка Купала, па водгуках, быў вельмі падобны да яе і знешне, і па характары. Бянігна Іванаўна загінула ў 1942 годзе ў акупаваным Мінску, праз два дні пасля гібелі свайго сына.

"Уздыхнула цяжка маці, аб сынку гадае..."

Ганна Юр'еўна Міцкевіч (Лёсік) - маці Якуба Коласа. З сынам Костусем Ганна Юр'еўна была непарыўна звязана трывалымі ніцямі. З яе дапамогай ён у дзяцінстве спазнаваў няспешны лад сялянскага жыцця, адкрываў таямніцы Сусвету. Коласава маці любіла расказваць дзецям пра мінуўшчыну, асабліва казкі, ведала шмат песняў, якія спявала вечарамі і днём, працуючы на полі, агародзе. Маміны песні, казкі, мова, як пазней не раз успамінаў Якуб Колас, тады, калі адчуў смак да літаратурнай творчасці, дапамаглі яму зрабіць адказны выбар, на якой мове пісаць. Матчына мова нібы павяла за сабой. У многіх творах Якуба Коласа вобраз маці падаецца ў розных варыянтах. На поўны рост вобраз Ганны, маці сямі дзяцей, паўстаў у паэме "Новая зямля", як захавальніцы сямейнага ачага, стваральніцы хатняй утульнасці, сялянскага дабрабыту.

"Ты стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку ..."

Марыя Апанасаўна Багдановіч (Мякота) - маці Максіма Багдановіча, належала да старажытнага шляхецкага роду, скончыла Аляксандраўскае вучылішча і атрымала вышэйшую адукацыю настаўніцы ў Санкт-Пецярбургу. Падчас вучобы яна любіла чытаць і спрабавала сябе ў літаратурным жанры. Адно з яе апавяданняў было надрукавана ў газеце "Гродзенскія губернскія ведамасці". Калі Марыя Апанасаўна памерла ад сухотаў, ёй было толькі дваццаць сем гадоў, а Максіму ўсяго пяць... Нягледзячы на такі кароткі час разам, у маці атрымалася перадаць сыну самае каштоўнае, у тым ліку любоў да музыкі і літаратуры. У іх нават быў агульны любімы музычны твор - "Элегія" французскага кампазітара Жуля Маснэ. Для Максіма Багдановіча вобраз яго маці заставаўся самым дарагім на ўсё жыццё.

"Рукі маці"

Домна Іванаўна Скурко (Хвалько) - маці Максіма Танка, наперажывалася за сына. Падчас Першай сусветнай вайны з двухгадовым Жэнем на руках бежанкай бадзялася па свеце. А як балела яе сэрца, гледзячы на тое, як польскія жандары хапаюць сына, збіваюць прыкладамі, прывязваюць на вяроўку да фурманкі і валакуць у турму за ўдзел у беларускім падполлі! Паэт успамінаў, як маці з крыкамі бегла за ім, пакуль не ўпала. Пісаў: "Маці, з якой я нікога не магу параўнаць па сціпласці, працавітасці, любові да дзяцей і святасці. Ніхто, як яна, не ўмеў радавацца, калі мы яе наведвалі. Бласлаўляла, калі прыязджалі, хрысціла, калі клаліся спаць, калі пакідалі яе. Цяпер днём і ноччу стаіць перад маімі вачамі". Вобраз маці будзе сілкаваць сацыяльна-маральную энэргетыку паэта, прасвятляць духоўна, натхняць на творчыя пошукі і адкрыцці. "Самы святы і нерукатворны" вобраз маці-працаўніцы, маці-руплівіцы з яе вечнымі трывогамі і перажываннямі за сваіх дзяцей і блізкіх, за роднае котлішча ярка і пераканаўча паўстае ў яго вершах.

"Я маці абавязан кожнай рыскаю..."

Кацярына Фамінічна Куляшова (Ратабыльская) - маці Аркадзя Куляшова - рэдкая прыгажуня, было ў ёй нешта арыстакратычнае. І сапраўды, яна з дваранскаго роду. Яе дзед служыў у арміі, удзельнічаў у турэцкай вайне, атрымаў дваранскае званне. Прозвішча паходзіць ад словазлучэння "быць на раці". Пасля паспяховага заканчэння Магілёўскага жаночага вучылішча Кацярына Фамінічна працавала ў школе, настаўнічала ў пачатковых класах. Вельмі любіла спяваць. Сам Аркадзь Куляшоў успамінаў: "Мая маці не спявала толькі тады, калі вяла ўрокі ў школе". Гэта схільнасць да музыкі перадалася і сыну, паўплывала на станаўленне яго як паэта, напоўніла яго паэзію дакладна выверанымі і ў той жа час песеннымі радкамі. Невыпадкова сучаснікі-калегі называлі Аркадзя Куляшова паэтычным салаўём.

"Матчына душа"

Надзея Васільеўна Караткевіч (Грынкевіч) - маці Уладзіміра Караткевіча, скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Ведала і любіла класічную літаратуру, музыку, выдатна валодала французскай мовай. Калі пісьменніку трэба было працытаваць у раманах штосьці на французскай мове, звяртаўся да яе. Маці для Караткевіча была эталонам жанчыны, аўтарытэтам. Яна радавалася яго поспехам, мудра падыходзіла да яго жыццёвых нязгод. У маці і сына былі вельмі пяшчотныя адносіны. Наогул у сям'і Караткевічаў была атмасфера дабрыні, павагі, спакою. Кожны адчуваў сябе любімым. Пісьменнік прысвяціў сваёй маці адно з першых апавяданняў - "Багун-трава", галоўная гераіня якога Каваліха ў многім падобная да яе. Глыбока метафарычнай і сімвалічнай з'яўляецца назва яго першага зборніка паэзіі - "Матчына душа". Калі маці стала старэнькай, Уладзімір Караткевіч забраў яе да сябе ў Мінск, на кожнай лесвічнай пляцоўцы прымацаваў крэсла, каб маці магла адпачываць, спускаючыся ці падымаючыся. Глыбока перажываў яе смерць. Памёр у дзень нараджэння сваёй маці.

"Як жывая паўстала ў памяці маці - маладая і прыгожая..."

Ганна Рыгораўна Быкава (Скрабатун) - маці Васіля Быкава. У сваім творы "Пункціры жыцця" Васіль Быкаў узгадваў матулю: "Маці была дужа далікатная характарам, не надта здаровая, часта хварэла. Я не чуў ад яе якой сваркі з бацькам, ніводнага злосна-пагрозлівага слова да дзяцей. Усё - ласкава, лагодна, з нейкай застарэлай тугой у душы. Мусіць, таму, што жыццё аднеслася да яе драпежна: у гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны яна страціла першага мужа, пасля (ужо за маёй памяццю) памерла яе дачушка, шаснадцацігадовая Антунінка (ад прастуды). Маці была непісьменная (амаль). І колькі я яе памятаю, заўжды ў працы, у нязбыўным гаротным клопаце - як накарміць, у што апрануць нас трох. Свой клопат яна несла моўчкі. Толькі ўсё адбівалася на твары, і я змалку выдатна адчуваў усе змены яе настрою па выразах спакутаванага твару".

"Мама - мая паэтэса..."

Марыя Андрэеўна Патапчук - маці Яўгеніі Янішчыц - адзін з галоўных адрасатаў творчасці паэтэсы, самы блізкі ёй духоўна чалавек. У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго сваёй матулі. Маці перадала дачцэ і свой песенны дар, і маральны вопыт, з'яўлялася прыкладам стаўлення да жыццёвых з'яў, людзей, працы. Колькі радасці было для клапатлівай маці сустракаць на парозе любую дачушку, якая прылятала хуткакрылай птушкай, каб зноў увіхацца ў хаце, дапамагаць па гаспадарцы. Нават праз гады сталічнага жыцця кожны прыезд у мілую сэрцу родную вёску поўніў незвычайнай пяшчотай і цяплом яе паэтычную душу. Тут ёй лягчэй дыхалася, лепш спявалася, мілей мроілася і больш плённа тварылася. Яўгенія Янішчыц унесла свае адценні ў мастацкае ўвасабленне вечнага і дарагога вобраза маці. Дамінуючая шчымлівасць інтанацый у яе паэтычнай гаворцы найбольш тонка, па-жаночы, перадае драматычную долю маці. У шматлікіх вершах паэтэса выказвае любоў да самага роднага ёй чалавека, удзячнасць за разуменне і шчырасць, уменне выслухаць і пачуць, выказаць словы падтрымкі.

"І чакае бясконцая зорка - Мама..."

Куліна Андрэеўна Барадуліна - маці Рыгора Барадуліна. Ён быў адзіны сын, бацька загінуў у час вайны, таму маці для яго - крыніца ўсіх ведаў аб жыцці. У яго было вельмі вострае адчуванне гэтай архетыпічнай сувязі, таму павага і любоў да маці, яе шанаванне - гэта закон жыцця. Мала ў каго з паэтаў была такая духоўная лучнасць з маці, як у Рыгора Барадуліна - з Кулінай Андрэеўнай. "Усё, што ёсць ува мне добрае - гэта ад мамы, а што дрэннае - дык гэта асабіста ад мяне", - казаў Рыгор Барадулін. Найперш ад яе атрымаў у спадчыну паэт тонкае адчуванне роднага слова, дзякуючы ёй раскрыліся перад ім невычэрпныя скарбы роднай мовы. Ён запісваў ад яе песні і выслоўі. Пазней, у дарослым жыцці Рыгор Барадулін называў сваю маці "стыхійна вялікім філолагам". Прысвяціў ёй шмат вершаў, паэму "Куліна" і нават кнігу, якую назваў "Евангелле ад мамы".

Перачытайце яшчэ раз цудоўныя творы беларускіх класікаў. І не забудзьце сказаць добрыя словы ўласным маці, выказаць сваю пяшчоту самаму роднаму чалавеку ў свеце. Жыццё кожнага з нас будзе значна прыгажэйшым, калі мы будзем больш чулымі ў адносінах да нашых матуль. Маці - пачатак жыцця, апора ў душэўных сумненнях, толькі маці любіць нас за тое, што мы ёсць.

Прапануем выкарыстаць: