Барановичи читающие
Тема номера:"...Ведаць страшна, а забыцца небяспечна..."
Сентябрь, 2024
#22
"Сваю задачу мы бачылі ў тым, каб зберагчы, утрымаць, як "плазму", невыносную тэмпературу чалавечага болю, недаўмення, гневу, якія не толькі ў словах, але і ў голасе, у вачах, на твары; утрымаць усё тое, што, як паветра, акружае чалавека, які расказаў нам, а цяпер, са старонак кнігі, звяртаецца да чытача - да вас звяртаецца..." Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік "Я з вогненнай вёскі..."
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку
Беларускія пісьменнікі Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік у 1970-1973 гадах ездзілі па Беларусі з блакнотам, магнітафонам і фотаапаратам, збіраючы матэрыялы да зборніка жудаснай, трагічнай, драматычнай гістарычнай памяці на тэму "вогненных вёсак". Яны наведалі 35 раёнаў Беларусі, 147 вёсак і мястэчак, Сустрэліся з сотнямі непасрэдных сведак знішчэння людзей і вёсак, сотнямі сведкаў, якія цудам ацалелі...
Уладзімір Калеснік, Янка Брыль, Алесь Адамовіч падчас збору матэрыялу да кнігі "Я з вогненнай вёскі..."
Аўтарам кнігі "Я з вогненнай вёскі..." Алесю Адамовічу, Янку Брылю, Уладзіміру Калесніку падзеі вайны вядомыя не па чутках - жорсткая вайна апаліла іх лёс. Прайшоўшыя праз выпрабаванні ваеннага часу, ствараючы кнігу, яны ўкладвалі ў радкі і ўласны жыццёвы досвед: франтавы, партызанскі. Працавалі на сумленне, вярталіся з экпедыцый знясіленыя. Гэта кніга стала аголеным нервам, да якога нават праз дзесяцігоддзі страшна дакранацца...
Аўтары кнігі "Я з вогненнай вёскі..." Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік
Алесь Адамовіч 14-гадовым падлеткам у 1941 годзе разам з роднымі стаў удзельнікам антыфашысцкага падполля. У 1943 годзе змагаўся ў партызанскім атрадзе. Менавіта яму належыць ідэя напісання кнігі "Я з вогненнай вёскі...". Штуршком да гэтага стала работа над дакументальным фільмам "Хатынь, 5 км", знятым у 1968 годзе, і "Хатынскай аповесцю", апублікаванай у 1971 годзе. Сам ён казаў: "Выявіў, падняў, паказаў толькі макулінку праўды, кроплю с таго, што ўбачыў, зразумеў, а бяздонны акіян народнай, вогненнай хатынскай памяці застаўся там жа, нячутны, нябачны свету". Так прыйшла думка аб дакументальнай кнізе.
Алесь Адамовіч і Янка Брыль падчас запісу ўспамінаў
Вайна для Янкі Брыля, як і для іншых у ягоным пакаленні, стала галоўнай падзеяй жыцця. Да яе ён вяртаўся ў думках і радках праз гады і гады, і ніякі мірны побыт не мог заглушыць гэтай памяці. Ён, былы палонны, апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі, стаў партызанскім сувязным. У 1944 годзе разам з маці і братамі пайшоў у партызаны. Быў разведчыкам брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння, удзельнічаў у баях. Рэдагаваў партызанскую газету "Сцяг свабоды" і сатырычны лісток "Партызанскае жыгала". Ордэн Айчыннай вайны II ступені дагнаў яго толькі ў 1985 годзе, да 40-годдзя Перамогі.
Янка Брыль гутарыць з жыхарамі "вогненнай вёскі"
Вялікая Айчынная вайна застала Уладзіміра Калесніка на трэцім курсе педвучылішча. Ужо ў ліпені 1941 года ён удзельнічаў у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый у Мірскім раёне. Летам 1942 года ўступіў у партызанскі атрад імя Чапаева, быў кулямётчыкам, падрыўніком, камандаваў узводам. Праз год стаў начальнікам штаба атрада "2-гі Камасамольскі" брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння. Двойчы быў паранены... Фотаздымкі, зробленыя ім да кнігі "Я з вогненнай вёскі...", дазваляюць убачыць тых, хто прайшоў праз пекла агню...
Уладзімір Калеснік, Алесь Адамовіч ставяць аўтограф на кнізе "Я з вогненнай вёскі..."
Кніга "Я з вогненнай вёскі..." стала сапраўднай падзеяй у літаратуры, яна заснавала новы жанр, упершыню паказала вайну не як "будні герояў", а як жах і смерць. Праца над кнігай, шматлікія камандзіроўкі і сустрэчы з людзьмі вельмі паўплывалі на саміх аўтараў. Нельга было напісаць такую кнігу і застацца ранейшым...
Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік
Старонкі з будучай кнігі "Я з вогненнай вёскі..." друкаваліся ў часопісе "Маладосць" у 1971 годзе пад назвай "Памяць". Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік пісалі: "Няхай гэтыя галасы будуць з намі, з нашым народам, з усімі сумленнымі людзьмі, хай яны не толькі напамінаюць пра мінулае, але і клічуць быць пільнымі..." Кніга "Я з вогненнай вёскі..." упершыню пабачыла свет у выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 1975 годзе на беларускай мове. Вялікую колькасць фатаграфій у кнізе дапоўнілі дзве грампласцінкі з запісамі галасоў тых, хто расказваў пра трагедыю. Наступным было выданне на рускай мове - у 1977 годзе - у перакладзе Дзмітрыя Кавалёва, ураджэнца горада Ветка Гомельскай вобласці, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, перакладчыка твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову.
"Никто не может сказать: я знаю о войне всё! Всё о войне знает народ..." /Канстанцін Сіманаў/
Кніга набыла міжнародны рэзананс - зроблены пераклады на англійскую, балгарскую, венгерскую, чэшскую, польскую, украінскую, нямецкую мовы, фрагменты кнігі апублікаваны на румынскай і славацкай мовах.
"Вывучэнне пісьменнікамі калектыўнай памяці, запіс "вусных гісторый" адкрываюць шлях да літаратуры, якая намагаецца ўвабраць у сябе ўсё багацце народнага вопыту, набытага на працягу самай страшнай вайны... Так ствараўся новы, невядомы раней жанр літаратуры - мастацкі дакумент, кніга-араторыя, сімфонія, хор..." /Міхась Тычына/
"Не чытаў такога, не толькі па-беларуску! Уражанне велізарнае! Чытаў і плакаў! ...Колькі адчуванняў, колькі думак ды асацыяцыяў у кожным сказе, у амаль кожным слове чалавека, які перажыў сваю смерць..." /Сакрат Яновіч/
"Я ещё несколько раз перечитал толстую книгу документальных свидетельств людей, чудом переживших ужасы фашистского режима в Беларуси. Книга называлась "Я из огненной деревни...", инициатором создания которой был Адамович... Конечно, эти документальные книги ("Я из огненной деревни...", "Блокадная книга") очень тяжело читать. Но мне - читать, а каково было тем, кому довелось это пережить? ...Многие из них тогда были ещё живы, и некоторые рассказы-воспоминания белорусам удалось зафиксировать на киноплёнку... И вот эти лица постепенно населили моё сознание, неотрывно и немо смотрели мне в душу. Они и вернули меня к этой работе (создание фильма "Иди и смотри"). Они и Алесь..." /Элем Клімаў/
"Назва серыі "Памяці вогненных вёсак" прыйшла адразу пасля прачытання кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка "Я з вогненнай вёскі...", якая ўзрушыла мяне жорсткай дакументальнасцю і ў той жа час як бы нерэальнасцю падзей - быццам з кашмарнага сну. У дзяцінстве мне давялося бачыць толькі вынікі, сляды блакады, а ў кнізе гаварылі сведкі. Страшна падумаць, аднак жа і наша сям'я магла быць на месцы тых няшчасных людзей..." /Васіль Шаранговіч/
"Кніга гэтая нясе не толькі маральнае ўзрушэнне, але і катарсіс, ачышчэнне душы, успрымаецца як твор высокага трагедыйнага мастацтва, як народная эпапея, з якой паўстае праўдзівая, гераічная душа нашага народа, яго трагедыя і неўміручая веліч..." /Генадзь Шупенька/
"Книга "Я из огненной деревни" - это шок для читателя 70-х годов. После этого просто жить было невозможно!.. Я помню, что откладывал книгу. Это немыслимо! Там приводятся без малейшых изменений такие детали, такие цитаты, с которыми не может жить человек!.. Но я не против, если человек испытывает шок от литературы... Литература должна быть жёсткой. Человек может вырасти над собой, пережив какую-то трагедию, но необязательно пережить её в реальности, можно пережить её в книге, прочувствовать и тоже стать лучше благодаря этому опыту" /Дзмітрый Быкаў/
Адамовіч, Брыль, Калеснік
Валентина
Created on August 5, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Memphis Presentation
View
Higher Education Presentation
View
Psychedelic Presentation
View
Harmony Higher Education Thesis
View
Vaporwave presentation
View
Geniaflix Presentation
View
Vintage Mosaic Presentation
Explore all templates
Transcript