Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

2025

Валентина

Created on July 9, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Newspaper Presentation

Audio tutorial

Pechakucha Presentation

Desktop Workspace

Decades Presentation

Psychology Presentation

Medical Dna Presentation

Transcript

Барановичи читающие

Тема номера:Векавы літаратурны юбілей. 1925-2025

Декабрь, 2024

#25

Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па тэксту, малюнку

Нобелеўская прэмія па літаратуры

У 1925 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў ірландскі пісьменнік, драматург Джордж Бернард Шоу. Узнагароду Нобелеўскі камітэт абгрунтаваў такой фармулёўкай: "За творчасць, адзначаную ідэалізмам і гуманізмам, за іскрамётную сатыру, якая часта спалучаецца з выключнай паэтычнай прыгажосцю".

Джэралд Дарэл

Брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на востраве Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды, які носіць яго імя, нарадзіўся 7 студзеня 1925 года. Джэралд Дарэл - чалавек, які вучыў людзей любіць жывёльны свет. Ён напісаў больш за 30 кніг, у якіх асаблівае месца займаюць розныя жывёлы. Дарэл быў майстрам "звярынага" партрэта. Усе апісаныя ім жывёлы індывідуальныя і запамінаюцца так, як быццам ты сам іх сустракаў.

Яўген Носаў

Вядомы рускі пісьменнік Яўген Іванавіч Носаў нарадзіўся 15 студзеня 1925 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - пайшоў на фронт пасля заканчэння 8 класа, быў цяжка паранены - напісаў пра вайну сумленныя, пранізлівыя радкі. Але галоўныя тэмы творчасці - любоў да ўсяго жывога, павага да чалавека і яго працы. Глыбокія веды прыроды, яркая маляўнічасць і музычнасць прозы робяць яго творы падобнымі на палотны мастакоў.

Іван Навуменка

Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Якаўлевіч Навуменка нарадзіўся 16 лютага 1925 года. Вучыўся з задавальненнем, апантана. Скончыў за адзін год дзевяты і дзесяты класы. Усе яго поспехі ў літаратуры, навуцы, грамадскай дзейнасці пры наяўнасці сапраўднай таленавітасці сталі вынікам вялікай, натхнёнай працы.

Анатоль Ананьеў

18 чэрвеня 1925 года нарадзіўся пісьменнік Анатоль Андрэевіч Ананьеў. Ён прайшоў вайну ад Курскай дугі да Аўстрыі. Аб тым, што давялося перажыць, франтавік напісаў шмат раманаў і аповесцяў. Адзін з яго раманаў, "Вёрсты любові", прысвечаны жорсткім баям за беларускі горад Калінкавічы. Падрабязна адлюстраваў карціну Курскай бітвы ў рамане "Танкі ідуць ромбам". Назва рамана стала метафарай мужнасці, а яго героі - увасабленнем гераізму і сілы маральнага духу.

Радый Пагодзін

Празаік, паэт, мастак Радый Пятровіч Пагодзін нарадзіўся 16 жніўня 1925 года. У дзяцінстве будучы пісьменнік шмат чытаў. Пазней узгадваў, што браў кнігі ў чатырох бібліятэках. Успаміны пісьменніка аб дзяцінстве адлюстраваны ў яго першай кнізе для дзяцей - "Кирпичные острова". Яго імя афіцыйна ўпісана ў гісторыю Другой сусветнай вайны як выратавальніка Патсдамскай карціннай галерэі "Сан-Сусі", быў на фронце камандзірам дывізіённай разведкі.

Аркадзь Стругацкі

Пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык Аркадзь Натанавіч Стругацкі нарадзіўся 28 жніўня 1925 года. Адзіны з вагона цудам выжыў падчас эвакуацыі з блакаднага Ленінграда. Скончыў ваенны інстытут замежных моў па спецыяльнасці перакладчык з англійскай і японскай моў. Самы ранні з захаваных твораў А. Н. Стругацкага - апавяданне "Як загінуў Канг", напісанае ў 1946 годзе. Працаваў у сааўтарстве з малодшым братам Барысам Стругацкім.

Юрый Трыфанаў

Аўтар знакамітага рамана "Дом на набережной" Юрый Валянцінавіч Трыфанаў нарадзіўся ў Маскве 28 жніўня 1925 года. Яшчэ ў школе зацікавіўся літаратурай, быў рэдактарам класных газет, складаў вершы і апавяданні. Скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага і хутка заваяваў прызнанне чытачоў. Лічыцца майстрам "гарадской" прозы 1960-1970-х гадоў. Яго літаратура і цяпер адказвае на важныя пытанні - як нам паводзіць сябе годна і прыстойна, як рабіць выбар з меркаванняў маральнасці.

Клаўдзія Каліна

Таленавітая дзіцячая пісьменніца Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна нарадзілася 1 лістапада 1925 года. Расла ў атмасферы шанавання роднага беларускага слова, песень, казак. Валодала многімі талентамі - цудоўна грала на гітары і піяніна, добра спявала і малявала. Казкі і апавяданні, прыдуманыя Клаўдзіяй Канстанцінаўнай для дачушкі Ірынкі, трапілі ў рукі пісьменніка Алеся Пальчэўскага, які пераканаў яе ў тым, што галоўнае для яе - літаратура для дзяцей.

Канстанцін Ваншэнкін

Аўтар тэксту знакамітай песні "Я люблю тебя, жизнь" Канстанцін Якаўлевіч Ваншэнкін нарадзіўся 17 снежня 1925 года. У жыцці паэта - простага маскоўскага хлопца, была вайна, якую ён прайшоў дэсантнікам. Пасляваенная лірыка асабліва важная ў творчасці паэта. Песні на яго вершы вельмі любімыя ў народзе, іх спявалі і спяваюць многія пакаленні. Паэт выпусціў больш за 30 кніг, у тым ліку некалькі зборнікаў аўтабіяграфічнай прозы.

Кнігі 1925 года

Кнігі 1925 года

Кнігі 1925 года

Кнігі 1925 года