Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Інтэрактыўны плакат "Жураўліны крык"
Анна Харлап
Created on July 4, 2024
Over 30 million people create interactive content in Genially
Check out what others have designed:
Transcript
ІНТЭРАКТЫЎНЫ плакат
Вывучаем аповесць "Жураўліны крык" Васіля Быкава
Харлап Ганна Леанідаўна
далей
Слухаць аповесць
Глядзець фільм
Анлайн-урок
Чытаць аповесць
5 цытат Васіля Быкава
Васіль Быкаў: франтавыя старонкі
Васіль Быкаў: паміж пісьменнікам і мастаком
Васіль Быкаў: жыццёвы і творчы шлях
Пра аповесць
Расказваю пра вайну, таму што ненавіджу яе.Васіль Быкаў
Паўтараем і гуляем
1) Восеньскі адвячорак. 2) Чыгуначны пераезд. 3) Шасцёра салдат. 4) Задача - перакрыць дарогу на суткі.
ГАЛЕРЭЯ ВОБРАЗАЎ
АЎСЕЕЎ
СВІСТ
ПШАНІЧНЫ
ФІШАР
КАРПЕНКА
ГЛЕЧЫК
Interactivity
Апошнія хвіліны жыцця
Цытаты
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
Характар і паводзіны
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
Знешні выгляд
Цытаты
РЫГОР КАРПЕНКА
Апошнія хвіліны жыцця
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
Характар і паводзіны
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
Знешні выгляд
Цытаты
БАРЫС ФІШАР
Апошнія хвіліны жыцця
Цытаты
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
Характар і паводзіны
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
Знешні выгляд
ВІЦЬКА СВІСТ
Апошнія хвіліны жыцця
Цытаты
Знешні выгляд
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
Характар і паводзіны
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
ІВАН ПШАНІЧНЫ
Апошнія хвіліны жыцця
Цытаты
Знешні выгляд
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
Характар і паводзіны
АЛІК АЎСЕЕЎ
Апошнія хвіліны жыцця
Цытаты
Звесткі з біяграфіі
Жыццёвая філасофія
Характар і паводзіны
Знешні выгляд
Рэчы-асацыяцыі
Адносіны да баявой задачы
ВАСІЛЬ ГЛЕЧЫК
Паўтараем і гуляем
Квіз
Пазлы
Інтэрактыўныя гульні
Метадычныя рэкамендацыі
learningapps.org
genially.com
eior.by
rutube.ru
knihi.com
youtube.com
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ ЦЫФРАВЫХ РЭСУРСАЎ
ДУА "Сярэдняя школа №31 г.Бабруйска"
І кваліфікацыйнай катэгорыі
Харлап Ганна Леанідаўна
Аўтар-распрацоўшчык
інтэрактыўнага плаката
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Тая кулямётная чарга, што скончыла зацятае жыццё Пшанічнага, абудзіла з паўсоннага забыцця і Фішара. Калі ўрэшце ў канцы дарогі выніклі сілуэты матацыклаў, Фішар упёр локці ў гразь бруствера і прыцэліўся. Але ад доўгага напружання зрок яго ўсё болей мутнеў, туман і праклятая блізарукасць не давалі як трэба разгледзець цэль. Фішар перавёў дыханне, прыклаўся яшчэ раз і тады сцяміў, што трапіць у ворагаў зусім няма шанцаў. Не ведаючы, што зрабіць болей, каб як спыніць ворагаў, баец усё ж сяк-так прыцэліўся і стрэліў. Прыклад балюча штурхнуў у плячо, у твар патыхнула гаркатой пораху, а матацыклы на дарозе каціліся далей. Перажыўшы нядоўгае змярцвенне, Фішар хуценька перазарадзіў і зноў стрэліў, пасля яшчэ і яшчэ. Выпусціўшы абойму, ён шырока расплюшчыў вочы і ўгледзеўся. Нідзе ва ўсёй калоне не было ніякага знаку яго стрэлаў. Фішар увапхнуў у магазін новую абойму і скіраваў вінтоўку ў бок недалёкіх бяроз. Ён канчаткова страціў тады са свайго адчування і жыццё, і мастацтва, і развагі аб годнасці свае асобы. Баец не думаў тады, што яго могуць расстраляць раней, чым паспее стрэліць ён сам, ён не дужа хаваўся ў акопе і ўсё вёў, вёў ствалом за тым блізкім пярэднім ворагам, пакуль ён не параўняўся з бярозамі, і тады стрэліў. Той, што сядзеў у калясцы, адразу хіснуўся на сядзенні, аберуч ухапіўся за грудзі. Нейкім абвостраным, ненатуральным слыхам Фішар учуў у грукаце матораў той гук, і зараз жа страшэнны гром вострым болем расшчапіў яго галаву. Баец выпусціў з рук вінтоўку і, абцярушваючы рукамі мокрую зямлю, споўз на дно акопа. Нейкі час ён яшчэ быў жывы, але ўжо не адчуваў нічога. Не бачыў баец Фішар, як кінуліся немцы да першага і адзінага забітага ім ворага, як беражна ўклалі яго, акрываўленага, у люльцы, як двое ці трое саскочылі з матацыклаў, шастаючы ў іржышчы ботамі, падбеглі да акопчыка і разрадзілі ў яго свае аўтаматы.
Яшчэ ў школе ён зразумеў, што большага часам можна дасягнуць малымі сродкамі. Ён шмат чытаў, вучыўся лёгка, лічыўся здольным, развітым вучнем. Без асаблівых турбот даваліся яму гуманітарныя і матэматычныя навукі. Яны патрабавалі крапатлівасці, настойлівасці, уедлівасці да дробязей, а гэта было не па легкадумнай натуры Аліка. Бясконцыя хатнія заданні па алгебры, трыганаметрыі, фізіцы атручвалі яго вольны час. I ён змовіўся з аднакласнікам Шугайлам. Гэты Шугайла рабіў за Аліка ўсе хатнія заданні па матэматыцы, пісаў за яго кантрольныя. Алік дапамагаў яму на дыктантах і сачыненнях, але рабіў гэта хітра, і калі па матэматыцы адзнакі ў іх былі аднолькавыя, то па моўных работах ацэнка ў Шугайлы мала калі ўзнімалася да «4». Бацька яго, ваенны ўрач трэцяга рангу, у справы юнака-сына ўмешваўся мала, затое маці, ужо немаладая і вельмі сардэчная жанчына, даглядала адзінага свайго сынка. З маленства яна бачыла ў Аліку тысячу талентаў і незвычайных здольнасцей. Варта было малому, дурэючы, крануць клавішы піяніна, як маці ўжо захаплялася і хвалілася перад суседзямі. Калі Алік пэцкаў на паперы пасліненым алоўкам якія крывулякі, маці падхоплівала тую паперку і бегла паказваць іншым. Калі сынок крыўдзіў каго з малых на дварэ, тая казала: «Малайчына, сынок. Не дазваляй, каб над табою бралі верх».
Біяграфія
Далёка навокал адкідваючы рассыпастыя камякі, зухавата і весела асталёўваўся разгарачаны Свіст. Ён зняў з сябе ўсе папругі і вопратку і, застаўшыся ў гімнасцёрцы, спрытна сыпаў з яміны малой пехацінскай лапаткай.Першы скончыў сваю працу.
Адносіны да баявой задачы
Заводскія справы яго захапілі. Па старой вайсковай звычцы ён не шкадаваў свае працы, часу, стараўся разам з дырэктарам, аднарукім чырвоным партызанам Шорацам, і іх завод быў адзін з лепшых у раёне. Ён стрымана, па-свойму, без асаблівай ласкі, але моцна кахаў сваю Кацю і з незвычайнай, ніколі не адчуванай пяшчотай чакаў неўзабаве малога. I тут зноў – вайна. Цяжка і няўдала пачалася яна, кожнага дня гінулі сотні людзей, але Карпенку на фронце ўсё ж шанцавала. Іх дывізію ўлетку разбілі пад Оршай, аднак рэшткі палка, у якім служыў старшына, неяк выкарабкаліся з акружэння, вынеслі зброю і сцяг. Праўда, загінулі ў баях тры камандзіры яго роты, змянілася некалькі камбатаў, ужо зусім мала засталося тых, з кім старшына вытрымаў першы бой, а Карпенка ўсё быў цэлы.
Біяграфія
Аднойчы з’явіўся гэты Фралоў. Кажа, прыходзь у «Паплавок», справа будзе. Прыходжу. Сядзяць у куце пад пальмай – мой Фралоў і яшчэ адзін, дзядзькам Агеем звалі. Выпілі, закусілі. А пасля Агей і кажа: падкінем пару пудзікаў звыш накладной – прадасі? Прадам, кажу, не залежыцца: тавар ходкі. Дагадзіць хочацца людзям – вось і згадзіўся. А не ведаў таго, што сёння – пару пудоў, а заўтра – дзесятак, а пасля – тонамі падкідваць мне хлябец будуць. Грошы лішкі – усё ім аддаваў. А яны дзяліліся. Спачатку скрабло ў мяне на сэрцы, думаю – да дабра не дойдзе. Але пасля грошы тыя збілі з панталыку – павалілі кучай. Не прывык столькі мець.
Жыў у Саратаве, на Манастырцы. Вучыцца не любіў. Ды і з дысцыплінай не ладзілася. Матка, бывала, ходзіць, ходзіць у школу па выкліках, лупіць мяне, а толку мала... А наогул мала біла. Трэба было б болей, тады, можа, і чалавек выйшаў бы, а так – аскалёпак. Падрос крыху, зашыўся ў кампанію – дружкі-мілушкі, ярына зялёная. Раздолле, асабліва ўлетку. Маці на працы (на падшыпнікавым заводзе рабіла), а я – бы ў раі. Па могілках у вайну гуляем – дарэчы, там у нас Чарнышэўскі, пісьменнік, пахаваны. На могілках, на Лысай гары, у сасняку, а калі вырвемся і на Волгу. Зялёны востраў насярэдзіне. Схопім чыю лодку, перабяромся туды і – забаў на два дні. Маці шукае – і ў міліцыі, і ў калоніі, і ў турме, а мы на востраве кінжалы выстружам і разбойнікаў строім. Пасля пайшоў працаваць. Спачатку Рыгор Сымонавіч, сусед наш, мяне да такарнай справы прыладзіў. Працаваў на тым жа падшыпнікавым, утулкі рабіў. З нуды да гарэлкі прыладзіўся. Выпіваў. Неяк у піўной пазнаёміўся з адным чалавекам – Фраловым звалі. Так лоўка да мяне пад’ехаў. I грошай не шкадуе. Пілі. Спрытна ён мне жытуху атруціў, і не прыкмеціў, як ачмурыў дурня. Ты, кажа, свой хлопец, нашто табе мазоль натруджваць? Хочаш уладжу, работка – лахва. Уладзіў прадаўцом у хлебны магазін. Працую месяц, другі.
Біяграфія
Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі. Адслужыўшы тэрміновую памочнікам камандзіра ўзвода, ён застаўся яшчэ і год з дзесяць служыў старшыной роты. Ды і мусіў цягнуць, бо вяртацца дадому на Арлоўшчыну не выпадала, у бацькавай хаце жыў са сваёй вялікай сям’ёй Аляксей, усе астатнія браты разбрыліся па свеце. Пакрысе жыццё наладжвалася, станавілася лягчэй і ў вёсцы і ў горадзе, але тады распачалася вайна з фінамі. На ёй Карпенку давялося сербануць ліха, яго параніла, пасля ён атрымаў баявы медаль і ўрэшце здзейсніў свае даўнія мары – звольніўся ў запас. Як удзельніка вайны і ўзнагароджанага, яго прызначылі намеснікам дырэктара льнозавода, далі добрую кватэру ў другой палавіне папоўскага дома, дзе была заводская кантора, і Карпенка неўзабаве ажаніўся з Кацяй або Кацярынай Сымонаўнай, маладзенькай настаўніцай тутэйшай пачатковай школы.
Біяграфія
Пшанічны зноў схаваўся ў акопе. Траншэю ён вырашыў не капаць, хай гэта робіць Глечык, а ён ужо адкапаў сваё.
Ледзь не па самыя плечы закапаўся ў рудую кучу гліны. Да змяркання ён ужо выкапаў глыбокі, у свой рост, акопчык, прыладзіў на дне прыступак, каб можна было страляць і выглядаць, а таксама яміну ўбок, каб пры патрэбе спрытней выбрацца наверх.
Адносіны да баявой задачы
Характар і паводзіны
Гэтая экскурсія нават спадабалася Глечыку, і ён усё перажываў захапленне сваімі сябрамі, якія ўчынілі такі вялікі разгром. Цяжка было нават уявіць сабе, што тыя звычайныя, простыя людзі гэтак удала панішчылі магутную германскую тэхніку, пабілі на дарозе тых самых немцаў, якія заваявалі Еўропу і якіх ад самай граніцы не маглі спыніць нашы дывізіі. Хлопец не мог зразумець усяго, але адчуваў, што і Карпенка, і Свіст, можа, і Аўсееў за знешняй сваёй прастатой і нехлямяжасцю маюць нешта ўмелае, дужае і надзейнае. I толькі ён, Глечык, відаць, не меў у сабе ніякай вайсковай сілы і таму баяўся і пакутаваў: гэтулькі страху ў нядаўнім баі вынесла яго хлапечае сэрца. Але ён пяўся, душыў у сабе той страх, стараўся хоць чым-небудзь памагчы ў той агульнай справе, што рабілі яны. Цяпер жа, пазнаўшы першую перамогу і супакоіўшыся, ён немаведама што гатовы быў зрабіць для камандзіра Карпенкі, для смелага слаўнага Свіста, да слёз шкада было Фішара, з якім яны трохі нават пасябравалі ў апошнія дні і елі суп з аднаго кацялка. Маладая, адзінокая і шчырая душа Глечыка гарнулася да іх – гэтай маленькай купкі байцоў, у якой і ён пакрысе пачынаў знаходзіць свой жыццёвы прытулак.
Глечык вялікімі вачыма няўцямна пазіраў услед таварышу, які адразу ж знік за павароткай траншэі. I калі праз момант усё стала страшэнна ясна, Глечык амаль фізічна адчуў, як пакутна сутыкнуліся ў яго душы два варожыя неўразумелыя пачуцці – прагнасць паратунку, пакуль была на тое магчымасць, і свежая яшчэ, толькі што пазнаная і гордая рашучасць стрываць. Хлопец збянтэжыўся і аж застагнаў ад гэтай нязноснай раздвоенасці. Нешта гарачым варам шыбанула ў голаў Глечыка, з вачэй яго, няпрошаныя і нястрымныя, пырснулі слёзы, пякучая крыўда апаліла яго шчырую душу. Ён ускочыў у траншэю, ужо не тоячыся ад ворага, і ўбачыў Аўсеева, які, мільгаючы падэшвамі, шалёна адмахваючы левай рукой, з вінтоўкай у правай, шпарка бег па канаве да лесу. Аўсееў на бягу азірнуўся і яшчэ хутчэй замільгаў нагамі, відаць было, не затым ён пабег, каб спыняцца. Тады Глечык дрыготкімі рукамі ўхапіў старшыноў кулямёт, перакінуў яго на тыльны бруствер і, амаль не цэлячыся, выпусціў наўздагон Аўсееву ўсё, што было ў недастрэленым дыску. Калі ён, узрушаны і дзіка зацяты ад жаху, адняў ад прыклада замурзаную шчаку, дык убачыў далёка ў канаве шэры нерухомы бугарок шыняля, што горбіўся на спіне Аўсеева, і болей аж да самага лесу нідзе не было нікога.
Час ад часу спыняючыся, адпачываючы і аглядваючыся на сяброў, крыху з меншым стараннем акопваўся Аўсееў.
Адносіны да баявой задачы
Знешні выгляд
- белабрысы пэтээравец,
- расшпілены на ўсе кручкі і гузікі,
- жулікаваты з выгляду хлопец,
- танкагубы твар.
Нарыхліўшы жалезінай грунт, хлопец рукамі выкідваў яго, пасля прыгаршчамі выгортваў пясок і зноў дзёўб.
Старанна дзёўб зямлю расчырванелы, потны Глечык.
Адносіны да баявой задачы
Ён ужо быў не надта малады – нядаўна мінуў чалавеку трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант не з’явілася ў яго сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках. Пасля ён сам з трапяткой нецярплівасцю ў сэрцы ўзяўся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры – дамы, вуліцы, коней, сабак. Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. Душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва і хлопец ужо не мог існаваць без яго. I ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам. Падросшы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства.
Біяграфія
Знешні выгляд
- вучоны,
- у акулярах у чорнай металёвай аправе,
- высокі,
- сутулы баец,
- забінтаваная, балючая ад скулаў шыя,
- худы,
- з запалымі грудзьмі,
- у кароткім, падпаразаным пад хлясцік шынялі,
- зашчацінены твар,
- ніякаваты выгляд,
- адукаваны,
- неблагі чалавек.
Знешні выгляд
- малады,
- са свежымі сумнымі вачыма радавы.
Знешні выгляд
- чарнявы,
- прыгожы.
Фішар схамянуўся ад свае трывожнай задуменнасці і схапіў лапатку. Фішар узяўся капаць – імпэтна, бязладна разгортваць у бакі мяккую ад вільгаці глебу з іржышчам. Неўзабаве ў яго атрымалася нейкая ямка. Баец парадкам змарыўся, расшпіліў папружку, зняў процівагазную сумку, паслухаў трохі, адпачыў і ўжо далей пачаў працаваць спакойней. Ужо можна было сяк-так схавацца ў гэтым акопчыку-ямцы, але старшына загадаў акапацца як мае быць, і баец, адпачыўшы, згінаўся ў чорную цеснату сховішча. Не вылазячы на адкрыты вецер з ямы, ён разгарнуў сяк-так бруствер, дастаў з іржышча абсыпаную зямлёй вінтоўку, наставіў каўнер і скурчыўся на дне сховішча.
Без справы самотна сядзеў у быльнягу, дзе яго пакінуў старшына, і, тулячы ў рукавы азяблыя рукі, гартаў нейкую кніжку.
Адносіны да баявой задачы
Знешні выгляд
- мардаты,
- пухлая далонь,
- непаваротлівы,
- камлюкаваты.
Жыццёвая філасофія
Гінуць, пражыўшы толькі дваццаць год неблагога жыцця, Аўсееў зусім не хацеў. Усё яго нутро, кожная часцінка цела нема пратэставалі супраць пагібелі і прагнулі – жыць, жыць. Да д’ябла гэта вайна, да д’ябла мукі і кроў, калі чалавеку трэба адно толькі – жыць. Пакуль грукацелі стрэлы, Аўсееў пакутаваў і ўсё папракаў сябе, прадчуваючы хуткую пагібель, папракаў, што не знік ноччу, калі стаяў на варце, не ўцёк за лес, дзе можна было б далучыцца да якога падраздзялення і ўнікнуць недарэчнай пагібелі. Супраць гэтай блізкай пагібелі ў ім роспачна пратэставала ўсё цела, увесь настырны Алікаў дух, кожная клетачка крычала, патрабуючы жыць.
Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка. Глечыкаў бацька працаваў абпальшчыкам – гаспадаром абпальнай гофманскай печы. Бацька быў добры, у палучку прыходзіў трошкі пад хмелем, прыносіў яму цацкі і цукеркі. Васілька вельмі любіў маці – дужа ласкавую, прыгожую і добрую жанчыну, з якой усе людзі ў пасёлку абыходзіліся вельмі прыветна. Яна ніколі не ведала сярдзітага, грубага слова, была заўжды вясёлая. Васілька вучыўся ў школе, быў па матцы старанны, сумленны і зважлівы і да пятнаццаці год не ведаў, што такое сапраўднае гора. Аднойчы ў дажджлівы восеньскі вечар бацька, маці, Васілька і трохгадовая Настачка сядзелі ў пакоі за сталом і слухалі патэфон. I вось у такі час знадворку пачуўся дзікі, нечалавечы крык. Яны ўсе здрыгануліся, бацька кінуўся да акна, затым – да дзвярэй, сунуў ногі ў боты і як быў – у адной кашулі, без шапкі – скочыў на вуліцу. З мокрага ад дажджу, невысокага слупа электрасеткі спаўзаў уніз чалавек, іх сусед Трошкін, а на зямлі, распрастаўшыся ў гразі, ляжаў нерухомы бацька. Бацьку забіла токам. У той вечар скончылася Васількава шчаслівае дзяцінства. Бацьку пахавалі, маці счарнела ад пакутаў і слёз. Васілька таксама плакаў, але рабіў гэта, хаваючыся ад усіх, нечакана ён адчуў сябе мацнейшым па характары ў гэтай асірацелай сям’і. Ім стала цяжка, сумна і пакутна. Ён тады скончыў сямігодку. Маці пайшла на завод фармаваць чарапіцу. Зарабляла яна няшмат, грошай на ўсё не хапала. Васілька таксама зарабляў дзе мог – збіраў металалом, памагаў рамантаваць ваганеткі, грузіў на машыны цэглу.
Біяграфія
Знешні выгляд
- прысадзісты,
- шыракатвары камандзір,
- з рашучымі вачыма і цяжкімі сківіцамі,
- мужны,
- моцны,
- эканомны ў рухах,
- кірзавыя новыя боты.
Свіст быў чалавек дзеяння, не ў яго характары было разважаць і думаць нават у спакойны, здатны для гэтага час. Цяпер ён бачыў, што, прарваўшыся на пераезд, танкі падушаць іх у траншэі і, нікім не затрыманыя, пойдуць далей, да лесу. Адзінае месца, дзе можна было затрымаць іх, – гэта на мастку. Гэтая думка імгненна ўзнікла ў яго галаве, калі пярэдні танк быў ад мастка ў якіх пяцідзесяці кроках. Бранябойшчык кінуў кулямёт і, бегучы ў свой канец траншэі, крыкнуў усё яшчэ скурчанаму ў ячэйцы Аўсееву: – Давай к кулямёту! Прыкрый! Ён ухапіў у абедзве рукі дзве цяжкія супрацьтанкавыя гранаты, на локцях і каленях вылез з акопа, пераваліўся цераз бруствер, ускочыў, прыгнуўшыся, разы тры сігануў да чыгункі і кульнуўся ў выбітую снарадам варонку. Свіст ускочыў і што было сілы кінуўся ўніз, пад прыкрыццё невысокага дарожнага насыпу. Баец адчуў, як пацёк да калена гарачы ліпкі струмень крыві, але боль быў невялікі, і баец не зважаў на яго. Прыгнуўшыся за насыпам, на каленях і локцях, ён кінуўся да мастка, на які ўжо выходзіў пярэдні танк. Яны сышліся якраз на мастку – ушчэнт змораны, паранены баец і гэтае грымлівае крыжастае страшыдла. Свіст, слаба размахнуўшыся, адну за адной шпурнуў пад гусеніцы абедзве свае цяжкія гранаты, але сам ні схавацца, ні адбегчы ўжо не паспеў...
У Бранску ён паступіў у мулярскую арцель, трапіў у брыгаду такіх, як сам, маладых хлопцаў, мураваў фабрычныя гмахі, па вузкіх дашчаных сцежках ганяў тачкі з рошчынай, па страмянках цягаў на паверхі цэглу. Сябе ён не шкадаваў, працаваў з запалам, з бацькавай цягавітасцю, і гэта неўзабаве заўважылі сябры і начальства. Яго хвалілі на сходах, ставілі ў прыклад іншым.
Пасля няўдалай спробы вучыцца далей Пшанічны з год прызвычайваўся каля дзядзькі да мулярскае справы, а затым пайшоў у горад шукаць свайго хлеба і свайго шчасця.
Бацькаў цень, як праклён, цяпер будзе засціць жыццёвы шлях сына.
Яго бацьку раскулачылі – забралі ў сельсавет увесь іхні набытак, апісалі будынкі, а самога з маткай саслалі. Іван тую зіму жыў у мястэчку ў дзядзькі і вучыўся ў сямігодцы. Дзядзька з пляменнікам абыходзіўся нараўне, як са сваімі трыма дочкамі, і нічым не дакараў яго. Але юнак згадваў, што ён усё ж тут лішні, што ён чужы. Вучыўся ён не блага, разумеў і любіў матэматыку і пасля сямігодкі падаў дакументы ў настаўніцкі тэхнікум. Ён чакаў экзаменаў, марыў, бачыў у сваім студэнцтве адзіны шчаслівы выхад з таго ліха, у якое яго загнала жыццё. Але на экзамены яго не выклікалі, дакументы неўзабаве вярнулі, і ў казённай паперы холадна тлумачылася, што прыняць яго ў тэхнікум нельга, бо ён – сын кулака.
Біяграфія
Старшына ляжаў ціха, раскінуўшы ў бакі сагнутыя ў локцях рукі і трошкі ашчэрыўшы шырокія зубы. Нічога ў ім ужо не было ад былой рупнай камандзірскай строгасці, толькі цьмяна ўгадвалася ў рысах твару нейкае запытанне, здзіўленне – можа, адбілася гэта ўчарашняя развага аб тым, каму з іх, шасцярых, суджана будзе закончыць бой. I, можа, адчуў ён або зразумеў, што побач адзін толькі Глечык, і таму спазнелым нямым здзіўленнем азначыўся гэтым змярцвелы твар.
Старшына вельмі пакутаваў. Твар яго неяк раптоўна схуднеў, шчокі запалі, збялелі пад натапыраным шчаціннем, якое цяпер адразу пабольшала. Ён ляжаў на баку, адкінуўшы голаў, у набрынялай крывёю павязцы, уздрыгваў, курчыўся ад болю і ціха варушыў вуснамі.
З сярэдзіны пагорка пярэдні танк грымнуў стрэлам. Байцоў аглушыла, абдало пылам, зямлёй. Старшына даў першую чаргу. Яшчэ праз хвіліну ўвесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным грымоццем стрэлаў. Другі танк асцярожна пасоўваўся па дарозе, адпіхнуў убок транспарцёр і, прыпыніўшыся, навёў гармату. – Лажысь!!! – галасіста крыкнуў Карпенка, і не паспеў яшчэ яго крык патануць у грукаце бою, як страшэннае сілы выбух чорнай земляной хмарай накрыў пераезд-траншэю, людзей, старожку. I тады з акопа ўзнялася збялелая ў твары, дзіўна павольная і расслабленая постаць Карпенкі. Невідушчым позіркам змярцвелых вачэй старшына паглядзеў на дарогу, дакрануўся рукой да разбітай галавы, з якой на плечы шыняля, на бруствер і прыклад кулямёта лілася густая неўтаймаваная кроў. – Свіст!.. Не пушчаць! – слабым дрыготкім голасам выкрыкнуў ён і паваліўся ў траншэю.
Жыццёвая філасофія
Глечык ужо парадкам агрубеў нутром і перастаў заўважаць дробныя нягоды жыцця. Прызвычаіўся ён да патрабавальнасці камандзіраў, і толькі адно вялікае перажыванне, ніколі не сціхаючы, дзень і ноч тачыла яго душу. Ён быў нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго, ніколі нікому не адкрываў сваіх пакут, усё слухаў другіх, думаючы, што ягонае гора – не гора.
Страляніна паменшала, і, абцярушаны зямлёй, замурзаны, спакутнелы, Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі. Увесь ён аж калаціўся ад перажытага і ледзьве асільваў сябе, каб не заплакаць, не спарахнець ад пакут і мінулага жаху. Глечык адчуў сябе зусім маленькім, слабым і разгубленым. Нешта гарачым варам шыбанула ў голаў Глечыка, з вачэй яго, няпрошаныя і нястрымныя, пырснулі слёзы, пякучая крыўда апаліла яго шчырую душу. Знясілены Глечык гаротна апусціў рукі. Восеньскі вецер хутка сушыў яго слёзы, баец раптоўна апусцеў, сціх і, хістаючыся, невядома куды пабрыў па траншэі. У акруглелых вялікіх вачах была пустата. Як ні жахліва і безнадзейна было яму заставацца ў адзіноце на месцы смерці сваіх таварышаў, але прыйдзецца трываць да канца. I хлопец няспешна і без былой баязлівасці, безуважны ўжо да сябе, хадзіў па траншэі і ладзіў зброю. Ранейшага страху ў хлопца ўжо не было. Перш за ўсё да свядомасці дайшло адчуванне мізэрнасці і марнасці ўсіх яго колішніх пякельных крыўд. Які ён быў дурны, крыўдуючы калісьці на маці, айчыма, балюча перажываючы дробныя нягоды вайсковай службы – старшынову строгасць, нячуласць таварышаў, сцюжу і голад, страх смерці. Якое ўсё гэта было далёкае і надзіва нязначнае, дробязнае ў параўнанні з толькі што перажытай трагедыяй пагібелі тых, каму болей, чымся сабе, верыў ён і каго гэтак паважаў у жыцці. Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым – ціхманым, боязкім Глечыкам, нешта новае – мужнае і цвёрдае – уваходзіла ў яго характар. А жыць так хацелася – хоць як-небудзь: у сцюжы, голадзе, страху, хоць у такім жудасным пекле, якім была вайна, – усё роўна хацелася жыць. Ахоплены ўладарнаю сілай успамінаў, не адразу заўважыў ён, як узняўся аднекуль суцэльны далёкі гул. Хлопец ачнуўся, калі на пагорак абапал дарогі выпаўз статак крыжастых страшыдлаў, загрукатала ўсё наваколле і да самага споду задрыжала зямля. Скочыўшы з бруствера, Глечык схапіў адзіную сваю гранату, прыціснуўся спіной да дрыготкай сцяны траншэі і чакаў. Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык...
Ля самай будкі спрактыкавана ладзіў кулямётную пазіцыю старшына Карпенка.
Адносіны да баявой задачы
Глечык, зажмурыўшыся, усім нямытым, запэцканым слязьмі тварам паглядзеў угору на сонца. У той жа момант да яго слыху даляцелі дзіўныя журботныя гукі, ад якіх ён яшчэ вышэй задраў галаву і ўгледзеўся ў паднябессе. Марудна пасоўваючыся пад аблокамі і самотна-квола курлыкаючы, ляцеў там у невядомую далеч невялікі ланцужок журавоў. У спапялелую ад гора душу байца дыхнула замілаванай шчаслівай мінуўшчынай яго дзяцінства, шчымлівым болем па ўсім тым, што перажыта, пакінута і назаўжды ўжо страчана для васемнаццацігадовага юнака. Ён ледзьве ўтрымаў крыўдлівую спазму ў горле і глядзеў, глядзеў услед чародцы родных з маленства птушак, якія прынеслі ў яго пачуцці дзясяткі да болю нясцерпных адчуванняў... I калі ўжо яго зрок ледзь-ледзь нашчупваў у шэрай засмужанай высі тую рухавую рыску, з неба зляцеў на зямлю другі, роспачна-абрывісты гук, поўны трывогі, просьбы і безнадзейнага журботнага клічу: – Курл!.. Курл!.. Курл!.. Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыллямі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы падбіты журавок. Ад яго амаль чалавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгінастай шыяй, але дагнаць чародку не мог. Ад жахлівае роспачы птушкі нясцерпнай самотай захлынула хлапечае сэрца. Глечык аберуч ухапіўся за галаву, зацяў вушы, напяўся, з усяе сілы сціснуўся, каб толькі стрываць. Так ён сядзеў доўга, зусім змярцвелы і абыякавы да ўсяго, збіты з панталыку тым нестрываным жураўліным сумам. Пасля ён адняў ад вушэй рукі і, нават не зірнуўшы ў неба, у якім даўно растала бедная птушка, усё яшчэ чуў перапоўнены горам і роспаччу тужлівы крык жураўка.
Пасля дысертацыі ён шэраг год даследаваў італьянскае Адраджэнне, напісаў манаграфію пра Мікеланджэла. Ён шкадаваў вельмі, што так хутка ішоў час і так коратка жыццё чалавека. Ён не дужа цікавіўся палітыкай. Вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці. З гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам-канструктарам самалётаў. З юнацтва яшчэ яны ўзаемна аддаліліся, сустракаліся рэдка і па духу былі адзін аднаму чужыя. Апошні раз яны з’ехаліся гады два назад на пахаванне бацькі і тады ж пару дзён правялі разам. Брат быў зусім не такога, як ён, характару. Энергічны, жвавы, учэпістага, вёрткага розуму, ён ва ўсякай справе адчуваў сябе звыкла і ўсё разумеў з ходу. Апынуўшыся ў войску, ён адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай грамадзе разнастайных людзей. Ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго. Спярша ён горка перажываў, балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. Пасля трохі асвоіўся, трапіў на фронт. Ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец.
Біяграфія
У той час на будоўлі стварылі камсамольскую ячэйку. Ён паверыў, што і можа стаць чалавекам, і напісаў заяву. На сходзе запатрабавалі расказаць усё пра сябе, бацькоў і радню, і калі пачулі, што ён сын кулака-хутаранца, у прыёме Пшанічнаму адмовілі. Ён цяжка перажываў. Да яго раптам перамяніліся ўсе дружбакі. Гэта была незабыўная да смерці крыўда. Іван Пшанічны ўжо канчаткова ўверыўся ў сваю адвержанасць, і яго ўпартае сэрца прагнула помсты.
У той час на будоўлі стварылі камсамольскую ячэйку. Ён паверыў, што і можа стаць чалавекам, і напісаў заяву. На сходзе запатрабавалі расказаць усё пра сябе, бацькоў і радню, і калі пачулі, што ён сын кулака-хутаранца, у прыёме Пшанічнаму адмовілі. Ён цяжка перажываў, дзён колькі не хадзіў на працу. Да яго раптам перамяніліся ўсе дружбакі. Гэта была незабыўная да смерці крыўда. Іван Пшанічны ўжо канчаткова ўверыўся ў сваю адвержанасць, і яго ўпартае сэрца прагнула помсты.
Ён паехаў з Бранска, жыў колькі часу ў Данбасе, працаваў на шахтах і ўсюды памятаў, што ён не раўня іншым, што ён – класавы вораг. Часам ён імкнуўся забыцца на гэта ў працы, часам – у гарэлцы. Аб тым яму напомнілі ў ваенкамаце, калі прызывалі ў войска. «Ты – сын кулака і будзеш служыць у рабочым батальёне», – сказаў заклапочаны мітуслівы капітан. I Пшанічны стаў чырвонаармейцам працоўнага батальёна – трохі вучыўся вайсковай справе, а больш працаваў: будаваў чыгункі, масты, тунелі. Гэта было ў Сібіры, узімку ён налаўчыўся ездзіць на лыжах, у спаборніцтвах аднойчы заняў першынство. I калі неяк сталі арганізоўваць лыжны агітацыйны прабег на 200 кіламетраў, то ў ліку лепшых лыжнікаў запісалі і Пшанічнага. Ужо са старту яго вярнуў камісар, сказаў, што яму ехаць нельга, бо ў яго, чырвонаармейца Пшанічнага, не ўсё ў парадку з біяграфіяй.
Біяграфія
Далі каму колькі. Фралову – 10, Лёльцы – З, мне – 5. Пасля папаўзла жысць турэмная, лагерная. У Сібіры лес пілаваў. З залікамі адбыў два гады. Падаўся на ўсход. На Сахалін прыбіўся, парабіў у шахтах – не спадабалася. Успомніў Волгу – пайшоў матросам на сейнер. Крабаў у Татарскім праліве лавілі, селядцы, у пуціну – ласосяў. Трудная жытуха, марская, а прывык – нішто. I тут – вайна.
Захапіўся фота. Купіў апарат. Знімаў. I на Волзе, і на Зялёным востраве, і ў парку. Налаўчыўся з часам – нішто выходзіла. Абрыдла фота, купіў байдарку і ўвечары, у выхадныя – на Волзе. Пасля прадаў байдарку, купіў маторку. П’ём, рыбу ловім. Туды ж адзін раз прывезлі яны Лёльку. Агнявая, баявая, вясёлая, і захмялела мая галава ў адзін вечар – і гарэлкі не трэба. Купаліся, пілі, і там, у кустах, налаўчыўся я, згроб яе і пацалаваў. Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Ходзіць да мяне на спатканні, цалуецца, але ўсё тайком, каб Фралоў не ведаў. У нейкае свята дамовіліся сустрэцца, прыходжу, а яна стаіць ля танцпляцоўкі ў парку з гэтым самым Фраловым. Фралоў бярэ мяне за локаць і выводзіць на бакавую алейку. Ён гэтак мне кажа: кінь Лёльку, не чапай – не твая. Распачалі мы бойку, парнуў ён мяне фінкаром у лапатку, але і я кулака адважыў. Нас і ўзялі. Прывялі ў аддзяленне – пратакол і так далей. Гляджу – гэты сабака чужое нейкае прозвішча падстаўляе за сябе і дакумент у яго адпаведны ў кішэні. Я расказаў усё – і пра хлеб, і пра Агея, і пра нашы шахер-махеры. Судзілі. Цэлую шайку.
Біяграфія
Аднойчы на свята прыйшоў госць. Госцем аказаўся Кузьмічэнкаў – бухгалтар іхняга завода, не дужа ўжо малады чалавек, які заўсёды ездзіў на веласіпедзе з прышпіленым да рамы партфелем. Калі год назад маці прывяла да іх таго Кузьмічэнкава і сказала, што ён цяпер будзе іх бацькам, Васілька зразумеў, што тут яму жыць нельга. Праз дзень ці два ён узяў сваю новую рубашку, зімовую бацькаву шапку, тры чырвонцы і пайшоў на станцыю. Там ён сеў у прыгарадны цягнік і прыехаў у Віцебск. У кішэні яго была пацёртая газета з аб’явай аб прыёме навучэнцаў у школы ФЗН. Так праз пару дзён Васіль Глечык узбіўся на свой хлеб і адцураўся матчынай ласкі. Дома ён не сказаў нікому, куды паехаў, чаму і на каго пакрыўдзіўся. Маці, відаць, нямала перажыла, пакуль знайшла яго ў Віцебску, прыехала, прасіла вярнуцца, а галоўнае – не крыўдаваць, але ён маўчаў, ні слова не сказаў ёй пры сустрэчы, не адказваў на пісьмы. Калі ж пачалася вайна, ён даведаўся, што Кузьмічэнкаў пайшоў у войска, а маці з Настачкай засталіся адны. Засталося толькі балючае ўсведамленне ўласнай несправядлівасці да маці, якая так любіла яго.
Біяграфія
Ён урэшце памкнецца асядлаць свой лёс, заслужыць, даказаць сваё права на людскае жыццё. Ён перакінуў з рукі ў руку вінтоўку і падумаў, што зброя ўжо не спатрэбіцца, а пры сустрэчы з немцамі можа толькі пашкодзіць яму. У яго абставінах найлепшым было здацца немцам. Перш за ўсё цікавіла, як да яго паставяцца немцы. Калі б адразу сустрэўся які і разумны афіцэр, уцякач паказаў бы яму нямецкі пропуск-лістоўку, некалі знойдзеную ў полі. Пасля ён папрасіў бы адвесці яго ў штаб і там расказаў бы начальніку, хто ён і чаму добраахвотна здаўся ў палон. Калі б патрабавалі даць звесткі пра свой полк, ён не таіўся б. Калі запатрабуюць яшчэ чаго, ён зробіць усё. Немцам, вядома, патрэбны адданыя людзі. Пшанічны, калі добра возьмецца, дарасце да чыноў. З-за рога хаты раптам высунуўся салдат; ён ускаціў матацыкл і паставіў нагу на завадны педаль. Пшанічны не адразу зразумеў, хто перад ім, і спыніўся ад нечаканага страху. Матацыкл тым часам загыркатаў, і тады немец убачыў разгубленага Пшанічнага. Пшанічны ўзняў рукі. - Я плен, камарад немец... сам плен, сам... Немец тузануў Пшанічнага за рукаў і махнуў уздоўж дарогі. Ён зразумеў, што трэба ісці, і, азіраючыся, пайшоў, думаючы, што немец пойдзе за ім канваірам. Пшанічны аж пахаладзеў нутром і ў той жа час здрыгануўся ад кароткага грому кулямётнай чаргі ззаду. Грудзі яго маланкай пранізаў пякельны боль, і ён, падламаўшыся ў каленях, асеў на гразкі дол вуліцы. Напаследак, сутаргава хапаючы ротам паветра, Пшанічны нема замычаў – ад болю, ад усведамлення канца і апошняй лютай нянавісці да немцаў, якія забілі яго, да тых, на пераездзе, што яшчэ заставаліся жыць, да сябе, ашуканага сабою, і да ўсяго белага свету...
Падросшы, Алік пайшоў у музычную школу, няблага правучыўся там два гады, але затым кінуў. Праз месяц ці два Аўсееў запісаўся ў студыю выяўленчага мастацтва і ўсю зіму пісаў нацюрморты. А пасля перастаў наведваць студыю. І Алік Аўсееў аддаўся спорту. Пасля некалькіх трэніровак яго залічылі ў юнацкую футбольную каманду раёна, якая затым у спаборніцтвах на першынство горада заняла першае месца. А пасля яго вывелі з ігры за грубасць і ўрэшце замянілі другім хлопцам. Алік Аўсееў прыехаў у Ленінград і паступіў у артылерыйскае вучылішча. Вучачыся ў дзесятым класе, Алік зразумеў, што мастацтва – музыка, жывапіс, а таксама спорт – гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычныя бязлітаснасць да сябе, упартасць і праца. А ўсё тое, што даецца вялізным намаганнем, праз цяжкасці, тое – ведаў Аўсееў – перастае несці асалоду, радасць таго засмучаецца цяжарам дасягнення. Вайсковае ж вабіла яго рамантыкай быту і прыгажосцю формы. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. З першых жа дзён свайго вайсковага жыцця курсант Аўсееў адчуў расчараванне. Улетку, калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся і быў поўны рашучасці на які-небудзь геройскі ўчынак. Але ў першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому.