ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК
«Зямны паклон табе,
Васіль,
Ушацкі волат на планеце. На шмат вякоў,
На безліч міль
Гучыць імя тваё
Ў сусвеце!»
Зямны паклон табе,
Васіль!
Васіль Быкаў
Рыгор Барадулін
Фота-, відеагалерэя
Літаратурная спадчына
Старонкі жыцця
Бібліяграфія
Старонкі жыцця
Род Васіля Быкава вядомы ад Лук’яна Быка, селяніна 2-й паловы XVIII ст., імавернага першапасяленца вёскі Бычкі, назва якой фактычна перадае неафіцыйнае прозвішча яго нашчадкаў. Сем’і сыноў Лук’яна — Аўласа і Фадзея былі прыгоннымі маёнтка Слабодка памешчыка Штромберга. Унук Аўласа — Янка Мацееў Бык згадваецца ў інвентары 1845 года як лёкай (слуга пры панскім доме). Янка Мацееў Бык, напэўна, і быў бацькам Фёдара Быка, дзеда пісьменніка, якога ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому»: «Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода». У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. прозвішча сям’і пад уплывам русіфікацыі набыло цяперашнюю форму — Быкаў. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Уладзіміра Фёдаравіча Быкава, удзельніка Першай сусветнай вайны, і Ганны Рыгораўны (па параджэнні Скрабатун), дачкі рыбака. Бацька быў ураджэнцам Бычкоў, маці суседняга Завулка, які паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынуўся ў складзе Польшчы. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 годзе скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак увосень 1940 года ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941 года. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас. Напад Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны заспеў яго ва Украіне, дзе ён удзельнічаў у фартыфікацыйных работах. Падчас адступлення, у Белгарадзе, адстаў ад сваёй калоны, пасля быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіён. Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў розныя ваенныя аб’екты ад Гомеля да Варонежа. Зімой 1941—1942 гадоў жыў на станцыі Салтыкоўка і ў Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе.
Старонкі жыцця
Улетку 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча, з 80 чалавек яго выпуску ацалела толькі чацвёра. Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку. Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот, памылкова запісаны загінулым; падзеі пасля ранення сталі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі Васіля Быкава атрымалі паведамленне, што сын гераічна загінуў у баях з нямецкімі захопнікамі каля Кіраваграда, імя было напісана на агульным абеліску.
У пачатку 1944 года тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі. Пазней удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызваленні Румыніі. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Служыў ва Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі з 1947 года Васіль Быкаў у Гродне, працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—1949). У 1949—1955 гадах зноў служыў у Савецкай Арміі на Курылах. Пасля дэмабілізацыі (маёр запасу), працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (1956—1972). Агулам Васіль Быкаў пражыў у Гродне 25 гадоў — 1947—1949 і 1955—1978 гады. Менавіта у Гродне напісаў «Мёртвым не баліць», «Жураўліны крык», «Альпійскую баладу», «Сотнікава (Ліквідацыю)», «Пайсці і не вярнуцца». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 года (Гродзенскае аддзяленне). Выступаў як журналіст. У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з’яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР (1972—1978).
Старонкі жыцця
У 1978 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Уваходзіў у склад праўлення СП СССР, Рады СП БССР, рэспубліканскага Савета Фонду міру.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978—1989). Народны дэпутат СССР (1989). У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту. Бескампраміснасць прозы Быкава часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу.
Быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 1990 годзе абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», заставаўся на гэтай пасадзе да 1993 года. У кастрычніку 1993 года падпісаў адкрыты «Ліст сарака двух».
Перад першымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (чэрвень 1994 года) быў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка, выступаў у гэтай якасці ў час паездак па Беларусі і на тэлебачанні. У лістападзе 1994 года наведаў Ізраіль і падзяліўся сваімі ўражаннямі ў нарысе для зборніка «Поклон тебе, Иерусалим» (1996). Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. У пачатку 1998 года Васіль Быкаў на запрашэнне Фінскага ПЭН-цэнтра вырашыў пажыць у Фінляндыі, куды і пераехаў разам з жонкай у чэрвені таго ж года. У снежні 2002 года Васіль Быкаў пасяліўся ў Чэхіі, перад гэтым пэўны час жыў у Германіі. У 2002 годзе апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталя ў Бараўлянах пад Мінскам. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Літаратурная спадчына
Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» («Дапякло», 1947) і газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У той дзень», «У першым баі»)[24]. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны.
Сам Васіль Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951 года, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Іх ён паслаў на водгук Міхасю Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы творчы дэбют, Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура — яго жыццёвае прызванне. 3 героя апавядання «У першым баі» Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі — маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік ізноў звярнуўся да ваеннай тэмы. Паводле зместу, шэсць ваенных, кожны з якіх — жывая чалавечая індывідуальнасць, гінуць у барацьбе з нацысцкімі захопнікамі. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом рэчаіснае адлюстраванне вайны.
Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для Быкава ёсць часам пошукаў самавызначэння ў творчасці. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Аўтар выказвае ўласны погляд на свет, творам уласціва аналітычнае даследаванне чалавечага быцця. Васіль Быкаў імкнецца раскрыць трагічнасць падзей 1941—1945 гадоў, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей.
Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне адлюстравана таксама ў аповесцях «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968).
Літаратурная спадчына
Аднак у перыяд застою (1964—1986) афіцыйная савецкая крытыка адмоўна ставілася да праўдзівых аповесцей Быкава пра вайну[24], у той перыяд запатрабаваны былі патрыятычна-пафасныя творы. Адзін з самых вострых і праўдзівых твораў «Мёртвым не баліць» (1965) быў надрукаваны толькі ў часопісах «Маладосць» і «Новый мир (руск.)бел.» праз пратэкцыю рэдактараў Пімена Панчанкі і Аляксандра Твардоўскага. Савецкія крытыкі абвінавачвалі Быкава ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, «ачарняе гераічных савецкіх воінаў». Паводле загаду тагачасных галоўных партыйных ідэолагаў (Міхаіла Суслава, Міхаіла Зімяніна і так званага «спецыяліста» па беларускай літаратуры ў Аддзеле прапаганды ЦК КПСС У. Сяўрука) былі арганізаваны калектыўныя пісьмы «незадаволеных» быкаўскім адлюстраваннем падзей вайны. Нягледзячы на тое, што многія савецкія творчыя саюзы, выдавецтва «Мастацкая літаратура» і яго дырэктар Міхаіл Дубянецкі, шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць «Мёртвым не баліць» у запланаваны збор твораў Васіля Быкава, Міхаіл Суслаў, а пасля Міхаіл Зімянін загадалі ніколі яе не друкаваць і ўсякія размовы пра выданне спыніць, хоць у многіх краінах гэты твор ужо тады выйшаў асобнай кнігай. Аднак праз ціск грамадскасці аповесць была ўключана ў 4-ы том збору твораў пісьменніка. У 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975). У сваіх творах Васіль Быкаў адлюстроўвае выпрабаванні людзей у барацьбе з нацызмам, паказвае чалавечыя маральныя якасці і каштоўнасці. Творам уласціва філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавекаУ 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).
Літаратурная спадчына
У партызанскім цыкле аповесцей («Круглянскі мост» (1968), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982) адлюстравана праблема выбару ў цяжкіх умовах акупацыі. У аповесці «Знак бяды» Быкаў таксама востра паказаў падзеі калектывізацыі на Беларусі. Апісаў бессэнсоўнасць і жорсткасць сталінскіх метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак, вынішчэння яго гаспадарчых традыцый[24]. Гэту ж тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці «Аблава», дзе, асвятляючы падзеі калектывізацыі, упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям’ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю. У 1980-я гады ў сваёй творчасці Васіль Быкаў бярэцца з пераасэнсаванне мінулага. Быкаў удакладняе многа з таго, што раней упэўнена сцвярджаў у сваіх творах. У рамане «Кар’ер» (1985) злучаны сучаснасць і ваенны час. Складаны лёс чалавека ва ўмовах акупацыі паказаны ў аповесці «У тумане» (1988). З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана «Сцюжа» (1969, 1991). Складаны лёс чалавека ва ўмовах акупацыі паказаны ў аповесці «У тумане» (1988). З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана «Сцюжа» (1969, 1991). У 1990-я гады ў творчасці Быкава пераважае апавяданне. «На Чорных лядах», «Бедныя людзі» (абодва — 1994), «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» (усе — 1995).
Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» (1996) тэматычна звязана з цыклам «ваенных» апавяданняў. Аповесць «Афганец» (1998) расказвае пра салдата-«афганца», які, расчараваўшыся ў жыцці, вырашае забіць тырана. Аповесць «Ваўчыная яма» (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаная ваенная рэчаіснасць адлюстравана ў аповесці «Балота» (2001).
Літаратурная спадчына
У той жа час Быкаў становіцца аўтарам кароткіх апавяданняў з філасофска-алегарычным зместам: «Сцяна» (1995), «Музыка», «Народныя мсціўцы» (абодва — 1997), «Ваўчыная яма», «Мальбара», «Тры словы нямых», «Труба» (усе — 1998), «Галоўны крыгсман», «Хутаранцы», «Апалагетыка „нагана“», «Кошка і мышка» (усе — 1999). Выходзяць кнігі прозы «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999). Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ў супольную кнігу Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава «Калі рукаюцца душы» (2003). Працягвае тэму сяброўства кніга «Дажыць да зялёнай травы» (2008). Кнігу пад такой назвай Быкаў і Барадулін пісалі 43 гады. Складаецца яна з сяброўскага ліставання двух творцаў, якое пачалося ў 1960 годзе. У гады перабудовы Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч і публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнікі «На крыжах» (1992) і «Крыжовы шлях» (1998). Пра сваё жыццё і творчасць Васіль Быкаў напісаў у кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002).
Адной з апошніх прац Быкава сталі аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 года «Цярновы шлях», якія пазней увайшлі ў кнігу «Грамадзянін свету» (2004). Кожны з 12 аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога Быкава.
Пасля смерці Быкава выйшла кніга «Бліндаж» (2007), у якую ўвайшлі аповесці «Бліндаж» (1987) і «Апошні баец» (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік.
Літаратурная спадчына
Бібліяграфія
Адамович, А. Васіль Быкаў = Василь Быков. — Мінск: Беларусь, 1986.
Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : Нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. — Мінск: Народная асвета, 1987. — 206 с. Буран, В. Васіль Быкаў. Нарыс творчасці. — Мінск: Мастацкая литаратура, 1976. Гимпелевич, Зина. Василь Быков: Книга и судьба. — М.: Новое литературное обозрение, 2011. Дедков, И. Василь Быков. Очерк творчества. — М.: Советский писатель, 1980. Лазарев, Л. Василь Быков. Очерк творчества. — М.: Художественная литература, 1979. Наш Быкаў: Кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. — Мінск: Кніга, 2004. — Шагалов, А. Василь Быков. Повести о войне. — М.: Художественная литература, 1989. Шапран, Сяргей. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў документах, публікацыях, успамінах, лістах. В 2-х тт. — Мінск: Гародня, 2009.
Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі
Фота-, відеагалерэя
Фота-, відеагалерэя
Фота-, відеагалерэя
Прагляд фільмаў
Обелиск
Альпийская баллада
Быкаў Васіль
tatiana.velesevich
Created on June 26, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Chronological Ordering
View
House Parts Game
View
Historical Facts Game
View
Interactive Onboarding Guide
View
Pixel Challenge
View
Math Calculations
View
Puzzle Game
Explore all templates
Transcript
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК
«Зямны паклон табе, Васіль, Ушацкі волат на планеце. На шмат вякоў, На безліч міль Гучыць імя тваё Ў сусвеце!»
Зямны паклон табе, Васіль!
Васіль Быкаў
Рыгор Барадулін
Фота-, відеагалерэя
Літаратурная спадчына
Старонкі жыцця
Бібліяграфія
Старонкі жыцця
Род Васіля Быкава вядомы ад Лук’яна Быка, селяніна 2-й паловы XVIII ст., імавернага першапасяленца вёскі Бычкі, назва якой фактычна перадае неафіцыйнае прозвішча яго нашчадкаў. Сем’і сыноў Лук’яна — Аўласа і Фадзея былі прыгоннымі маёнтка Слабодка памешчыка Штромберга. Унук Аўласа — Янка Мацееў Бык згадваецца ў інвентары 1845 года як лёкай (слуга пры панскім доме). Янка Мацееў Бык, напэўна, і быў бацькам Фёдара Быка, дзеда пісьменніка, якога ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому»: «Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода». У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. прозвішча сям’і пад уплывам русіфікацыі набыло цяперашнюю форму — Быкаў. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Уладзіміра Фёдаравіча Быкава, удзельніка Першай сусветнай вайны, і Ганны Рыгораўны (па параджэнні Скрабатун), дачкі рыбака. Бацька быў ураджэнцам Бычкоў, маці суседняга Завулка, які паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынуўся ў складзе Польшчы. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 годзе скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак увосень 1940 года ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941 года. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас. Напад Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны заспеў яго ва Украіне, дзе ён удзельнічаў у фартыфікацыйных работах. Падчас адступлення, у Белгарадзе, адстаў ад сваёй калоны, пасля быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіён. Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў розныя ваенныя аб’екты ад Гомеля да Варонежа. Зімой 1941—1942 гадоў жыў на станцыі Салтыкоўка і ў Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе.
Старонкі жыцця
Улетку 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча, з 80 чалавек яго выпуску ацалела толькі чацвёра. Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку. Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот, памылкова запісаны загінулым; падзеі пасля ранення сталі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі Васіля Быкава атрымалі паведамленне, што сын гераічна загінуў у баях з нямецкімі захопнікамі каля Кіраваграда, імя было напісана на агульным абеліску. У пачатку 1944 года тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі. Пазней удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызваленні Румыніі. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Служыў ва Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі з 1947 года Васіль Быкаў у Гродне, працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—1949). У 1949—1955 гадах зноў служыў у Савецкай Арміі на Курылах. Пасля дэмабілізацыі (маёр запасу), працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (1956—1972). Агулам Васіль Быкаў пражыў у Гродне 25 гадоў — 1947—1949 і 1955—1978 гады. Менавіта у Гродне напісаў «Мёртвым не баліць», «Жураўліны крык», «Альпійскую баладу», «Сотнікава (Ліквідацыю)», «Пайсці і не вярнуцца». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 года (Гродзенскае аддзяленне). Выступаў як журналіст. У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з’яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР (1972—1978).
Старонкі жыцця
У 1978 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Уваходзіў у склад праўлення СП СССР, Рады СП БССР, рэспубліканскага Савета Фонду міру. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978—1989). Народны дэпутат СССР (1989). У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту. Бескампраміснасць прозы Быкава часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу. Быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 1990 годзе абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», заставаўся на гэтай пасадзе да 1993 года. У кастрычніку 1993 года падпісаў адкрыты «Ліст сарака двух». Перад першымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (чэрвень 1994 года) быў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка, выступаў у гэтай якасці ў час паездак па Беларусі і на тэлебачанні. У лістападзе 1994 года наведаў Ізраіль і падзяліўся сваімі ўражаннямі ў нарысе для зборніка «Поклон тебе, Иерусалим» (1996). Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. У пачатку 1998 года Васіль Быкаў на запрашэнне Фінскага ПЭН-цэнтра вырашыў пажыць у Фінляндыі, куды і пераехаў разам з жонкай у чэрвені таго ж года. У снежні 2002 года Васіль Быкаў пасяліўся ў Чэхіі, перад гэтым пэўны час жыў у Германіі. У 2002 годзе апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталя ў Бараўлянах пад Мінскам. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Літаратурная спадчына
Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» («Дапякло», 1947) і газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У той дзень», «У першым баі»)[24]. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Сам Васіль Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951 года, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Іх ён паслаў на водгук Міхасю Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы творчы дэбют, Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура — яго жыццёвае прызванне. 3 героя апавядання «У першым баі» Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі — маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік ізноў звярнуўся да ваеннай тэмы. Паводле зместу, шэсць ваенных, кожны з якіх — жывая чалавечая індывідуальнасць, гінуць у барацьбе з нацысцкімі захопнікамі. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом рэчаіснае адлюстраванне вайны. Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для Быкава ёсць часам пошукаў самавызначэння ў творчасці. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Аўтар выказвае ўласны погляд на свет, творам уласціва аналітычнае даследаванне чалавечага быцця. Васіль Быкаў імкнецца раскрыць трагічнасць падзей 1941—1945 гадоў, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей. Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне адлюстравана таксама ў аповесцях «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968).
Літаратурная спадчына
Аднак у перыяд застою (1964—1986) афіцыйная савецкая крытыка адмоўна ставілася да праўдзівых аповесцей Быкава пра вайну[24], у той перыяд запатрабаваны былі патрыятычна-пафасныя творы. Адзін з самых вострых і праўдзівых твораў «Мёртвым не баліць» (1965) быў надрукаваны толькі ў часопісах «Маладосць» і «Новый мир (руск.)бел.» праз пратэкцыю рэдактараў Пімена Панчанкі і Аляксандра Твардоўскага. Савецкія крытыкі абвінавачвалі Быкава ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, «ачарняе гераічных савецкіх воінаў». Паводле загаду тагачасных галоўных партыйных ідэолагаў (Міхаіла Суслава, Міхаіла Зімяніна і так званага «спецыяліста» па беларускай літаратуры ў Аддзеле прапаганды ЦК КПСС У. Сяўрука) былі арганізаваны калектыўныя пісьмы «незадаволеных» быкаўскім адлюстраваннем падзей вайны. Нягледзячы на тое, што многія савецкія творчыя саюзы, выдавецтва «Мастацкая літаратура» і яго дырэктар Міхаіл Дубянецкі, шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць «Мёртвым не баліць» у запланаваны збор твораў Васіля Быкава, Міхаіл Суслаў, а пасля Міхаіл Зімянін загадалі ніколі яе не друкаваць і ўсякія размовы пра выданне спыніць, хоць у многіх краінах гэты твор ужо тады выйшаў асобнай кнігай. Аднак праз ціск грамадскасці аповесць была ўключана ў 4-ы том збору твораў пісьменніка. У 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975). У сваіх творах Васіль Быкаў адлюстроўвае выпрабаванні людзей у барацьбе з нацызмам, паказвае чалавечыя маральныя якасці і каштоўнасці. Творам уласціва філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавекаУ 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).
Літаратурная спадчына
У партызанскім цыкле аповесцей («Круглянскі мост» (1968), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982) адлюстравана праблема выбару ў цяжкіх умовах акупацыі. У аповесці «Знак бяды» Быкаў таксама востра паказаў падзеі калектывізацыі на Беларусі. Апісаў бессэнсоўнасць і жорсткасць сталінскіх метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак, вынішчэння яго гаспадарчых традыцый[24]. Гэту ж тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці «Аблава», дзе, асвятляючы падзеі калектывізацыі, упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям’ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю. У 1980-я гады ў сваёй творчасці Васіль Быкаў бярэцца з пераасэнсаванне мінулага. Быкаў удакладняе многа з таго, што раней упэўнена сцвярджаў у сваіх творах. У рамане «Кар’ер» (1985) злучаны сучаснасць і ваенны час. Складаны лёс чалавека ва ўмовах акупацыі паказаны ў аповесці «У тумане» (1988). З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана «Сцюжа» (1969, 1991). Складаны лёс чалавека ва ўмовах акупацыі паказаны ў аповесці «У тумане» (1988). З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана «Сцюжа» (1969, 1991). У 1990-я гады ў творчасці Быкава пераважае апавяданне. «На Чорных лядах», «Бедныя людзі» (абодва — 1994), «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» (усе — 1995). Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» (1996) тэматычна звязана з цыклам «ваенных» апавяданняў. Аповесць «Афганец» (1998) расказвае пра салдата-«афганца», які, расчараваўшыся ў жыцці, вырашае забіць тырана. Аповесць «Ваўчыная яма» (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаная ваенная рэчаіснасць адлюстравана ў аповесці «Балота» (2001).
Літаратурная спадчына
У той жа час Быкаў становіцца аўтарам кароткіх апавяданняў з філасофска-алегарычным зместам: «Сцяна» (1995), «Музыка», «Народныя мсціўцы» (абодва — 1997), «Ваўчыная яма», «Мальбара», «Тры словы нямых», «Труба» (усе — 1998), «Галоўны крыгсман», «Хутаранцы», «Апалагетыка „нагана“», «Кошка і мышка» (усе — 1999). Выходзяць кнігі прозы «Сцяна» (1997), «Пахаджане» (1999). Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ў супольную кнігу Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава «Калі рукаюцца душы» (2003). Працягвае тэму сяброўства кніга «Дажыць да зялёнай травы» (2008). Кнігу пад такой назвай Быкаў і Барадулін пісалі 43 гады. Складаецца яна з сяброўскага ліставання двух творцаў, якое пачалося ў 1960 годзе. У гады перабудовы Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч і публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнікі «На крыжах» (1992) і «Крыжовы шлях» (1998). Пра сваё жыццё і творчасць Васіль Быкаў напісаў у кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002). Адной з апошніх прац Быкава сталі аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 года «Цярновы шлях», якія пазней увайшлі ў кнігу «Грамадзянін свету» (2004). Кожны з 12 аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога Быкава. Пасля смерці Быкава выйшла кніга «Бліндаж» (2007), у якую ўвайшлі аповесці «Бліндаж» (1987) і «Апошні баец» (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік.
Літаратурная спадчына
Бібліяграфія
Адамович, А. Васіль Быкаў = Василь Быков. — Мінск: Беларусь, 1986. Бугаёў, Д. Я. Васіль Быкаў : Нарыс жыцця і творчасці / Д. Я. Бугаёў. — Мінск: Народная асвета, 1987. — 206 с. Буран, В. Васіль Быкаў. Нарыс творчасці. — Мінск: Мастацкая литаратура, 1976. Гимпелевич, Зина. Василь Быков: Книга и судьба. — М.: Новое литературное обозрение, 2011. Дедков, И. Василь Быков. Очерк творчества. — М.: Советский писатель, 1980. Лазарев, Л. Василь Быков. Очерк творчества. — М.: Художественная литература, 1979. Наш Быкаў: Кніга ўспамінаў / уклад. Г. Бураўкін. — Мінск: Кніга, 2004. — Шагалов, А. Василь Быков. Повести о войне. — М.: Художественная литература, 1989. Шапран, Сяргей. Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў документах, публікацыях, успамінах, лістах. В 2-х тт. — Мінск: Гародня, 2009.
Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі
Фота-, відеагалерэя
Фота-, відеагалерэя
Фота-, відеагалерэя
Прагляд фільмаў
Обелиск
Альпийская баллада