Full screen

Share

Show pages

АЛЯКСЕЙ ПЫСІН
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА"  АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ  ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК
 Віктар Карамазаў
"Роўнасць з усім, 
што насяляе свет, 
з кожнай 
жывой душою 
была ў яго крыві. 
Роўнасць і 
крэўнасць".
"Я Хацеў 
(душа жадала)
мір засеяць дабрынёй"
Фота-, 
відеагалерэя
Бібліяграфія
Літаратурная спадчына
Старонкі жыцця

Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Пысін Аляксей

tatiana.velesevich

Created on June 19, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Transcript

АЛЯКСЕЙ ПЫСІН

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №16 г.ЛІДЫ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА" АБЛАСНЫ ЦЭНТР ЭФЭКТЫЎНЫХ ПЕДАГАГІЧНЫХ ПРАКТЫК

Віктар Карамазаў
"Роўнасць з усім, што насяляе свет, з кожнай жывой душою была ў яго крыві. Роўнасць і крэўнасць".
"Я Хацеў (душа жадала)мір засеяць дабрынёй"

Фота-, відеагалерэя

Бібліяграфія

Літаратурная спадчына

Старонкі жыцця

Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Борак Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і: маці Хрысціна Рыгораўна, бацька Васіль Пятровіч. Дзяцінства будучага паэта праходзіла ў роднай вёсцы, і спазала тое, што ад веку выпадала спазнаць сялянскаму хлапчуку: радасці, уцехі i, адначасова, нялёгкую працу, а праз працу - рана спасцігнуты сэнс жыцця. У 1928 годзе Аляксей пачаў вучыцца ў першым класе Высокаборскай пачатковай школы, дзе працавала настаўніцай Ефрасіння Самсонаўна Анішчанка. Менавіта яна заклала падмурак каліграфічнага почырку будучага журналіста і паэта. Ефрасіння Анішчанка з вучнямі пачатковай школы ставіла спектаклі, стварыла дзіцячы хор, дзе Аляксей быў адным з першых сярод выканаўцаў мастацкіх задумак настаўніцы. Першыя спробы пяра Аляксей Пысін зрабіў яшчэ будучы вучнем Высокаборскай сямігодкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вёсцы Палуж, да якой было дзесяць кіламетраў. Першыя вершы ён, выпускнік сярэдняй школы, прынёс на суд земляку-паэту Петрусю Бядуліну, які працаваў тады ў рэдакцыі краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг". Адзін з іх, "Ураджай", быў надрукаваны ў ёй у 1938 годзе. Пятрусь Бядулін з'явіўся першым настаўнікам і крытыкам мастацкага слова будучага паэта Пысіна. У 1937 годзе, пасля заканчэння Палужскай сярэдняй школы райком камсамола накіраваў яго, як актыўнага селькора на вучобу ў Мінскі Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава. У верасні 1939 года, пасля ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, яго, тады студэнта другога курса, накіравалі на працу ў горад Бельск на Беласточчыне. Там, спачатку ў Бельскай павятовай, а затым у раённай газеце "Чырвоная звязда", ён працаваў да 22 чэрвеня 1941 года.

Старонкі жыцця

Па дарогах вайны ў шынэлі і касцы прайшло яго юнацтва. Гвардыі радавы Пысін прайшоў усю вайну сувязістам - забяспечваў бесперабойную кабельную сувязь пярэдняга краю з камандаваннем. Яго зброяй была вінтоўка, катушка з провадам-кабелем і палявы тэлефонны апарат. Аляксей Пысін удзельнічаў у баях на пяці франтах: Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Двойчы быў цяжка паранены. Узнагароджаны медалямі, у тым ліку медалём "За адвагу", салдат Пысін сустрэў Дзень Перамогі ў Латвіі, на беразе Балтыйскага мора. Вайна пакінула незабыўны след у памяці паэта. Нягледзячы на тое, што,будучы салдатам, ён ніколі не браў у рукі пяро (выключэннем з'яўляецца верш "Часавы", які быў напісаны, калі А. Пысін у першыя пасляваенныя гады яшчэ заставаўся ў арміі) і воляю лёсу ў гады вайны апынуўся па-за літаратурнай атмасферай, цэнтрам творчасці А. Пысіна з'яўляецца вайна. Дэмабілізаваўшыся з арміі, да 1948 года А. Пысін працаваў адказным сакратаром Краснапольскай раённай газеты "Чырвоны сцяг". Ён друкаваў першыя пасляваенныя вершы ў часопісах "Вожык", "Беларусь", газеце "Літаратура і мастацтва". З 1949 па 1950 гады быў уласным карэспандэнтам Магілёўскай абласной газеты "За Радзіму", а з мая 1950 года працаваў рэдактарам у палітаддзеле Свержанскай МТС Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1950 годзе Аляксея Васільевіча Пысіна прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў СССР. Першая кніга Аляксея Пысіна "Наш дзень" выйшла ў свет у 1951 годдзе, праз 13 гадоў пасля з'яўлення ў друку яго першых вершаў. За гэты час паэт прайшоў вялікую і суровую школу жыцця. У кнізе шырока выявіліся ненатоленая прага жыцця, імкненне заглянуць у кожны яго куточак, прывітаць дзень аднаўлення разбуранай вайной краіны. Гэта звязана з біяграфіяй паэта, з самаадчуваннем былога франтавіка, які блізка глядзеў у вочы смерці.

Старонкі жыцця

Побач з матывамі барацьбы за мір на зямлі, вершамі-водгукамі на міжнародныя падзеі вялікае месца ў кнізе займаюць творы, у якіх услаўляюцца людзі-працаўнікі ("Лесаруб", "Трактарыст", "За рулём"). З 1954 года Аляксей Пысін працаваў рэдактарам Чэрыкаўскай раённай газеты "Сацыялістычная перамога". Добрай школай паэтычнага выхавання сталі для Аляксея Васільевіча Пысіна Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, на якія ён паступіў у 1956 годзе. У адной групе з беларускім паэтам вучыліся: Чынгіз Айтматаў (Кіргізія), Кайсын Кіліеў (Кабардзіна-Балкарыя), Давід Дарчыеў (Асеція) і інш. Вучоба ў Маскве і, асабліва, творчыя семінары пад кіраўніцтвам У. Лугаўскога засталіся ў памяці паэта на ўсё жыццё. Пасля заканчэння, ў 1958 годзе, літаратурных курсаў Аляксей Пысін, да выхаду на пенсію, жыў у Магілёве і працаваў у рэдакцыі газеты "Магілёўская праўда". Аб настойлівай вучобе і крапатлівых творчых пошуках сведчаць зборнікі вершаў паэта "Сіні ранак" (1959 г.), "Сонечная паводка" (1962 г.) і першая кніга для дзяцей "Матылёчкі-матылі" (1962 г.). Акном, праз якое паэт бачыў вялікі свет, стала Магілёўшчына. Тэма "малой" Радзімы моцна гучала яшчэ ў самых першых вершах паэта: "Магілёўскі шоўк", "Магілёўскія дзяўчаты", "Краснаполле". У зборніку "Сонечная паводка" ужо адчуваецца "прыстасаванне" паэта да сваёй тэмы – зварот да франтавых будняў, роздум аб якіх стаў адной з істотных рыс яго сталай лірыкі: "Была бранёю гімнасцёрка…", "Магілёўская шаша", "У мяне аж мільён адрасоў", "Хто бачыў, як дубы цвітуць…", "Курганы"... Потым былі зборнікі вершаў "Мае мерыдыяны" (1965 г.), "Твае далоні" (1967 г.), "Пойма" (1968 г.), "Да людзей ідучы" (1972 г.), "Вярбовы мост" (1974 г.), "Ёсць на свеце мой алень" (1978 г.), "Палёт" (1984 г.)

Старонкі жыцця

Лірыцы Аляксея Васільевіча ўласцівы жыццёсцвярджальнасць, спавядальная шчырасць, унутраная засяроджанасць, традыцыйная манера пісьма. За зборнік вершаў і паэм "Твае далоні" ў 1968 годзе Аляксею Васільевічу Пысіну была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы. Праз некаторы час паэт атрымаў прапанову пераехаць у Мінск, але, пасля нядоўгіх разважанняў, застаўся ў Магілёве, які стаў яму родным горадам. З 1973 года Аляксей Пысін працаваў у рэдакцыі абласной газеты "Магілёўская праўда". Падчас журналісцкай працы Пысін неаднаразова пісаў пра людзей вёскі, пра іх працу, беражлівыя адносіны да народнай культуры, у прыватнасці да народнай песні. Ён не проста захапляўся працай даяркі, свінаркі, цялятніцы, паэтызуючы працоўнага чалавека, але і імкнуўся разабрацца глыбей, знайсці карані працоўнага гераізму ў самой аснове псіхалогіі савецкага чалавека. У сваіх нарысах "Тысячы сустрэтых зор", "Вышыня майго камбата" А. Пысін імкнуўся паказаць веліч подзвігу, сілу працоўнага энтузіязму і багатую духоўную культуру людзей вёскі. Праца і песня жывуць у народзе непарыўна, непадзельна. Спевакам мастацкай самадзейнасці Магілёўшчыны прысвечана кніга нарысаў "Бярозка ля кожных варот" (1972 г.). Аляксей Васільевіч Пысін, як журналіст і публіцыст, актыўна выступаў супраць бяздумнай меліярацыі зямель і іншых заганных у грамадстве. У сааўтарстве з С. Гаўрусёвым Аляксей Пысін пераклаў на беларускую мову і выдаў зборнік вершаў татарскага паэта Мусы Джаліля "Маабіцкі сшытак" (1975 г.). Пераклаў зборнік вершаў "Жураўлі над стэпам" (1977 г.) калмыцкага аўтара Міхаіла Ханінава. Не абышоў сваёй увагай Аляксей Васільевіч і дзяцей. Дзівосны і шматфарбны свет адкрываецца дзецям на старонках яго кніг "Матылёчкі-матылькі" (1962 г.), "Вясёлка над плёсам" (1964 г.), "Колькі сонцаў" (1979 г.), у паэмах "Кавылёк" (1966 г.) і "Дзяўчынка Марыям" (1970 г.). Героі дзіцячых кніг Пысіна - маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з іх паўсядзённымі клопатамі і забавамі, з іх дзіцячай назіральнасцю і дапытлівасцю, з іх хітрасцю і свавольствам.

Старонкі жыцця

Усё створанае для дзяцей гучыць шчыра, выяўляючы вялікія сімпатыі паэта да маленькага чытача, развівае розум, памяць, выхоўвае адчуванне прыгожага. З 1974 года і да апошніх дзён быў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. Па ініцыятыве Аляксея Пысіна кожны год 6 лютага, у дзень нараджэння Аркадзя Куляшова на яго радзіме праводзяцца святы паэзіі, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта. Аляксей Пысін першым пасля смерці Куляшова падняў пытанне аб стварэнні яго музея ў Саматэвічах. Лепшыя вершы і паэмы Аляксея Васільевіча Пысіна сабраны ў кнігах "Вярбовы мост" (1974 г.), "Ёсць на свеце мой алень" (1978 г.), "Палёт" (1982 г.) У 1980 годдзе Аляксей Васільевіч Пысін атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР, а ў 1981 быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Пяру А. Пысіна належыць больш за дваццаць кніжак паэзіі. У 1989 годзе быў выдадзены збор твораў у двух тамах. У яго ўвайшлі ўсе вершы са зборнікаў, паэмы, некаторыя творы для дзяцей і пераклады. Творы Аляксея Васільевіча Пысіна перакладзены на рускую, украінскую і іншыя мовы. На яго вершы кампазітарамі Л. Курачком, I. Пятровым-Кумінскім і Ю. Федуненкам напісаны песні. 27 жніўня 1981 года Аляксея Васільевіча Пысіна не стала. Ён пахаваны ў Магілёве на Польскіх могілках па вуліцы Лазарэнкі. На магіле паэта ўстаноўлены гранітны помнік з яго барэльефам. Імя Аляксея Пысіна прысвоена Палужскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна, дзе вучыўся будучы паэт. Пры школе працуе літаратурны музей. У гарадскім пасёлку Краснаполле ёсць вуліца імя Аляксея Васільевіча Пысіна. У горадзе Магілёве на доме № 35-а па праспекту Міру, дзе жыў паэт, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Старонкі жыцця

Літаратурная спадчына

Ужо ў школьныя гады Аляксей Пысін робіць першыя крокі ў паэзіі. Ён, вучань сямігодкі, з’яўляўся актыўным селькорам раённай газеты «Чырвоная змена». Менавіта ў ёй у 1938 годзе апублікаваў свой першы верш «Ураджай». Зямляк-паэт Пятрусь Бядуля з’явіўся першым настаўнікам і крытыкам мастацкага слова Аляксея Васільевіча. Але першая кніга «Наш дзень» пабачыла свет толькі ў 1951 годзе. Вучнёўскія вершы ў яе не трапілі, а ўвайшлі лепшыя творы паэта, напісаныя пасля вайны. Паэзія А. Пысіна аўтабіяграфічная. Вярнуўшыся з франтавых дарог, ён да ўсяго, што яго акружала ў мірныя дні, падыходзіў са сваёй асаблівай жыццёвай меркай. Побач з матывамі барацьбы за мір на зямлі вялікае месца ў кнізе займаюць творы, у якіх услаўляюцца людзі-працаўнікі. Наступныя яго зборнікі «Сіні ранак» (1959), «Сонечная паводка» (1962). Але сапраўднае нараджэнне Аляксея Васільевіча Пысіна як паэта пачалося са зборніка «Мае мэрыдыяны» (1965), затым ішла кніга «Твае далоні» (1967), што прынесла заслужанае прызнанне (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы ў 1968 годзе). Былі выдадзены і іншыя кнігі: «Пойма» (выбранае, 1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Вершы» (1976), «Ёсць на свеце мой алень» (1978) і інш. У гэтых творах разгортваецца суровы летапіс памяці. Драматызм ваеннага счасу складае аснову перажывання паэта, ён па-свойму адлюстроўвае вайну. Аўтар ліра-эпічных паэм «Белы камень», «Кара», «Жураўліны бераг». Напісаў кнігу паэзіі пра народныя песні і іх выканаўцаў «Бярозка ля кожных варот» (1972). Аляксей Васільевіч нямала напісаў і спецыяльна для маленькіх. Аўтар зборнікаў вершаў для дзяцей «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэмы «Дзяўчынка Марыям» (1970), «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984). Аляксей, Дзяніс, Алёнка — гэта імёны ўнукаў паэта. Іх ён вельмі любіў, з іх жыцця браў сюжэты для вершаў.

Літаратурная спадчына

У 1980 — 1989 гадах былі выдадзены Выбраныя творы Аляксея Пысіна ў двух тамах. У іх ўвайшлі лепшыя творы аўтара: вершы, паэмы, казкі для дзяцей. Уся паэзія Аляксея Пысіна — вобразная, глыбока эмацыянальная і задушэўная, прымушае чытача думаць, перажываць, разважаць над перажытым, заклікае тварыць і жыць. З твораў беларускіх пісьменнікаў пра вайну наймацнейшае гучанне мае паэзія Аляксея Пысіна. Яна на ўзроўні паэзіі Аляксандра Твардоўскага і Канстанціна Сіманава. У ваеннай паэзіі Пысіна столькі болю, смутку і адчаю, столькі рэчаіснасці, што ён, мабыць, пераўзышоў па праўдзівасці паказу вайны многіх беларускіх паэтаў, нават такіх, як Максім Танк і Пятрусь Броўка. Вось чаму выдатны беларускі празаік Віктар Карамазаў, гаворачы, што маладым патрэбна кніга, якая змагалася б за маладую душу, за яе чысціню і вышыню, прапанаваў звярнуцца да твораў паэта-­земляка: “Аляксей Пысін пісаў найбольш пра вайну, салдата­-франтавіка, але, думаю, яго ўзорная паэзія заўсёды будзе служыць больш за ўсё маладому чалавеку”. – А чаму? Ды таму, што сваім жыццём, прыкладам сваёй асобы паэт Пысін паказвае маладым шлях, якога трэба трымацца ўсё жыццё. Паслухайце яго магутны патрыятычны верш: Зямля, зямля! Шчаслівы лёс Таго, хто твой араты, Хто есць твой хлеб, хто п’е ваду, Тваім паветрам дыша… Няхай я сто зямель прайду – Зямлі не трэба іншай.

Літаратурная спадчына

Былы гвардыі радавы Пысін паважаў палітрукоў­-франтавікоў: “Яны першымі ішлі ў атаку на ворага, яны першымі паміралі, яны не хаваліся за спіны салдат”, – гаварыў мне не адзін раз. Пра былога палітрука Барыса Доўжыка, работніка Клімавіцкай раённай бібліятэкі, паэт напісаў верш “…Апошні снег і першы дожджык…” Прозвішчы герояў вершаў у Пысіна ўсе сапраўдныя. Пра знакамітага партызана Рыгора Паўлава напісана “Балада пра бараду”, пра лейтэнанта Аляксандра Капусціна – верш “…Сцяжынкі лясныя стаптаны да дзір…”, радавому Мікалаю Сірацініну, які загінуў смерцю героя летам 1941 года пад Крычавам, прысвяціў верш “Артылерыст Сірацінін”, ёсць верш, прысвечаны паэту­-франтавіку Міколу Сурначову, а яшчэ верш, прысвечаны Канстанціну Сіманаву. А колькі баёў, колькі ўзята сопак – столькі і пахаванняў: Граната ў руках. Патрон у ствале. Чаго нам, сябры, яшчэ не стае! Стралковая рота сопку ўзяла. … Пад намі зямля, над намі зямля. А на вайне як на вайне. Было і такое пад Полацкам у 1944­-м: батальён паспяхова выбіў ворага з траншэй, бліндажоў і дотаў, нават апярэдзіўшы ўзгоднены час з авіяцыяй. Самалёты спазніліся – і бомбы пасыпаліся на нашых салдат (салдат­-гвардзеец Пысін вызваляў Полацк, быў відавочцам):

Літаратурная спадчына

Пярэдні край зламалі ўжо штыкі, Ужо за намі бліндажы і доты. Спазніліся сюды штурмавікі: Пяхота абагнала самалёты. Пакуль камбат хрысціў чыесьці душы, – Ляглі свае… ляглі свае. Сваёй лірычнай паэзіяй Пысін не ўсхваляе вайну, а паказвае яе жорсткасць, тую жудасць, якую яна нясе людзям. Антываенная лірыка Пысіна бярэ выток з уласнага яго вопыту, падзей і фактаў ягонай біяграфіі. Вось чаму чытач верыць кожнаму слову паэта. Успомнім хаця б радкі з верша “Кінаэпапея “Вялікай Айчыннай”: На кіламетрах здымкаў франтавых Я, можа, болей чым хто іншы бачу. Душой я ў кожным з мёртвых і жывых… Наступны заўтра фільм… Пайду паплачу. І сапраўды, паэт бачыць больш за іншых, яму не забыць жорсткае крывавае мінулае: “Мне пажары, пажары ўсё сняцца”, – гаворыць ён. Цягніком праязджае мясціны, дзе ваяваў. Іншыя пасажыры не бачаць, а ён бачыць: вось там быў бліндаж, а цяпер: Расце трава. Цвіце язмін, З усіх, хто едзе сёння міма, Бліндаж той бачу я адзін.

Літаратурная спадчына

Паэт “узяў на плечы яшчэ з акопаў груз вайны”, і яго запаветная мара ў тым, “каб у чашах палігонаў жывыя кветкі расцвілі”. І яго запавет моладзі: змагаццца супраць вайны, адстаяць мір на зямлі: Не спіце, людзі! Узніме хтось ракету, – Не кінешся за ёю наўздагон; Не дождж, не дождж, – трывога б’е ў планету, Трывога ў сэрца б’е, нібыта ў гонг. І яшчэ, Пысін у сваіх творах выкарыстоўвае ўсе колеры, апрача чорнага, ён яго пакінуў ворагу. Пра талент Пысіна­-лірыка сведчыць той факт, што ніхто з беларускіх паэтаў не стварыў столькі вершаў-­балад, колькі Пысін. І па якасці іх ніхто яго не абагнаў. І ў баладах пысінскае слова свеціць і нясе дабрыню, як, напрыклад, у баладзе “Матчына чаканне”: Доўга сына чакала з вайны, У сэрцы нылі чакання званы. Сын вярнуўся, а маці няма, Толькі чуе, як моліць яна: – Прыпыні свой натомлены крок, Не спяшайся ка мне, сынок. Мне не будзе з табой весялей – Дачакайся сабе дзяцей.

Літаратурная спадчына

На магілках трава і пясок. Ціхі голас кранае слых: – Вучы дабрыні ўнукаў маіх, Не спяшайся ка мне, сынок… Аляксей Пысін – паэт душою народны… Ягоны талент магутны. Ягоная паэзія золатам зіхаціць у скарбе нацыянальнай мовы і культуры. Яна будзе жыць, пакуль жыве беларускі народ.

Літаратурная спадчына

Книги поэзии Сборник стихотворений белор. «Наш дзень» («Наш день») (1951) Сборник стихотворений белор. «Сіні ранак» («Синее утро») (1959) Сборник стихотворений белор. «Сонечная паводка» («Солнечное половодье») (1962) Сборник стихотворений белор. «Мае мерыдыяны» («Мои меридианы») (1965) Сборник стихотворений белор. «Твае далоні» («Твои ладони») (1967, Государственная премия Белорусской ССР имени Янки Купалы 1968) Сборник избранного белор. «Пойма» («Пойма») (1968) Сборник стихотворений белор. «Да людзей ідучы» («К людом идя») (1972) Сборник стихотворений белор. «Вярбовы мост» («Вербный мост») (1974) Сборник стихотворений белор. «Вершы» («Стихи») (1976) Сборник стихотворений белор. «Ёсць на свеце мой алень» («Есть в мире мой олень») (1978) Сборник стихотворений белор. «Палёт» («Полёт») (1982) Сборник стихотворений белор. «Яшчэ ня скончана дарога» («Еще не окончен путь») (1983) Пысін, А. В. Выбраныя творы : У 2 т. / Прадм. Р. Бярозкіна. — Т. 1 : Вершы, 1948—1966. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 303 с. Пысін, А. В. Выбраныя творы : У 2 т. / Прадм. Р. Бярозкіна. — Т. 2 : Вершы, 1967—1977, паэмы, казкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 335 с. Пысін, А. В. Збор твораў : У 2 т. / Уклад. В. Ракава ; Прадм. В. Карамазава. — Т. 1 : Вершы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 399 с.

Літаратурная спадчына

Пысін, А. В. Збор твораў : У 2 т. / Уклад. В. Ракава ; Прадм. В. Карамазава. — Т. 2 : Паэмы, творы для дзяцей, пераклады. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 254 с. Произведения для детей Сборник стихотворений белор. «Матылёчкі-матылі» («Бабочки-мотыльки») (1962) Сборник стихотворений белор. «Вясёлка над плёсам» («Радуга над плёсом») (1964) Сборник стихотворений белор. «Кавылёк» («Ковылёк») (1966) Поэма белор. «Дзяўчынка Марыям» («Девочка Мариам») (1970) Сборник стихотворений и поэм белор. «Колькі сонцаў!» («Сколько солнц!») (1979) Сборник стихотворений и поэм белор. «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» («Алексей, Денис, Алёнка») (1984) Переводы «Моабитская тетрадь» Мусы Джалиля (с С. Гаврусевым; 1975) «Журавли над степью» Михаила Хонинова (1977) Публицистика Книга о народных песнях и их исполнителях белор. «Бярозка ля кожных варот» («Берёзка у каждых ворот») (1972)

Літаратурная спадчына

Пысін, А. В. Збор твораў : У 2 т. / Уклад. В. Ракава ; Прадм. В. Карамазава. — Т. 2 : Паэмы, творы для дзяцей, пераклады. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 254 с. Произведения для детей Сборник стихотворений белор. «Матылёчкі-матылі» («Бабочки-мотыльки») (1962) Сборник стихотворений белор. «Вясёлка над плёсам» («Радуга над плёсом») (1964) Сборник стихотворений белор. «Кавылёк» («Ковылёк») (1966) Поэма белор. «Дзяўчынка Марыям» («Девочка Мариам») (1970) Сборник стихотворений и поэм белор. «Колькі сонцаў!» («Сколько солнц!») (1979) Сборник стихотворений и поэм белор. «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» («Алексей, Денис, Алёнка») (1984) Переводы «Моабитская тетрадь» Мусы Джалиля (с С. Гаврусевым; 1975) «Журавли над степью» Михаила Хонинова (1977) Публицистика Книга о народных песнях и их исполнителях белор. «Бярозка ля кожных варот» («Берёзка у каждых ворот») (1972)

Издания Алексея Пысина на русском языке Пысин, А. В. Меридианы : стихи и поэмы / А. В. Пысин; пер. с бел. Глеба Пагирева. — Ленинград : Советский писатель, 1968. — 151 с. Награды и премии Государственная премия БССР имени Янки Купалы (1977) — за книгу стихов «Твае далоні». орден Дружбы народов (посмертно) медали Память Имя Алексей Пысина присвоено Палужской средней школе, в школе создан посвященный писателю музей. Регулярно в Могилевской областной библиотеке проводятся Пысинские чтения. В честь Алексея Пысина названа одна из улиц Могилёва. На доме Алексея Васильевича Пысина в Могилёве открыта мемориальная доска. На могиле писателя в Могилёве установлена стела.

Літаратурная спадчына

Бібліяграфія

Пысін Аляксей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 13 / рэд. кал. : Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 152. Пысін Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзінскі ; нав. рэд. А. Л. Верабей]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 449-450. Бугаёў, Дз. Дабрыня і спагадлівасць былі яго сутнасцю : Аляксей Пысін / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі : праблемныя артыкулы, літаратурныя партрэты, эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – С. 278-290. Бярозкін, Р. Лірыка сейбіта і салдата / Рыгор Бярозкін // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Рыгор Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 178-189. Гарэлік, Л. М. Аляксей Пысін : нарыс жыцця і творчасці / Л. М. Гарэлік ; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Навука і тэхнікаа, 1981. – 144 с.

Фота-, відеагалерэя

Магила Алексея Пысина на Польских могилках

А. Пысін з сям'ёй 1966 г.

Музей А. Пысіна, г.п. Краснаполле - в. Палуж-1

Фота-, відеагалерэя

Фота-, відеагалерэя

Next page

genially options

Show interactive elements