Барановичи читающие
Тема номера:Перажытае... Незабытае: Вялікая Айчынная вайна ў творчасці пісьменнікаў
Июль, 2024
#21
Асаблівая і важная старонка ў гісторыі беларускай культуры - гэта творчасць пісьменнікаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Багаты жыццёвы вопыт, галоўным чынам ваенны, зрабіў з іх ужо ў пасляваенны час выдатных літаратараў, творы якіх маюць не толькі літаратурна-эстэтычную, але і грамадскую значнасць. Творы пісьменнікаў, якія перажылі вайну ў дзяцінстве, - праўдзівыя сведчанні часу. Кожны з творцаў паўстае ў непаўторнасці, сваёй творчай манеры. Разважаючы пра тое, якой павінна быць літаратура пра вайну, пісьменнік-франтавік Алесь Савіцкі адзначаў, што беларуская літаратура зрабіла незвычайна шмат у паказе гераічнасці, мужнасці народа: "Зразумець вытокі гэтай мужнасці - па-мойму, і з'яўляецца задачай літаратуры аб вайне". Мастацкая літаратура Беларусі гэтую высакародную задачу выканала. А наша задача сёння - захоўваць памяць аб мужнасці, гераізме народа ў гады ліхалецця. Памятаць аб гэтым часе дапамагаюць творы беларускіх пісьменнікаў - удзельнікаў і сведкаў драматычных падзей.
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку, тэксту
Алесь Адамовіч ужо з восені 1941 года разам з маці і братам стаў актыўным удзельнікам Бабруйскага антыфашысцкага падполля. У партызанскі атрад імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння Алесь Адамовіч уступіў, калі яму было 15 гадоў. Ваяваў у ім з 3 сакавіка 1943 года. Маці, збіраючы яго перад сыходам у партызаны, паклала ў сумку бохан хлеба - юнак замяніў хлеб на томік Пушкіна... У адным з баёў з фашыстамі атрад быў знішчаны амаль поўнасцю. Адамовічу ўдалося выжыць... Падзеі ваенных гадоў пакінулі глыбокі след у яго душы і падштурхнулі да стварэння шэрагу мастацкіх твораў. Ён свядома, праз боль, праз самыя пакутлівыя ўспаміны закранае партызанскую тэму, тэму фашысцкага генацыду беларускага народа, дакладна разумеючы: ён павінен, абавязаны ўсё гэта вымавіць, таму што сухія радкі пратаколаў - для архівістаў, юрыстаў, а сапраўднай сілай валодае менавіта мастацкае слова. Алесь Адамовіч - аўтар кніг "Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Хатынская аповесць", "Карнікі", "Я з вогненнай вёскі..." (у сааўтарстве з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам), "Блакадная кніга" (у сааўтарстве з Даніілам Граніным).
Алесь Асіпенка пайшоў у партызаны напрадвесні 1942 года. За гэта гітлераўцы спалілі бацькоўскую хату, маці і дзве сястры павінны былі хавацца па людзях, ратуючыся ад расстрэлу. Узімку пачалася блакада, бесперапынныя атакі карнікаў. Сашка-партызан быў на пярэдняй лініі агню. Але ў снежні 1942 года падчас прарыву фашысцкай блакады яго цяжка параніла. Лячыцца адправілі за лінію фронту. Пасля шпіталю, у партызанскім доме адпачынку пазнаёміўся з Кузьмой Чорным, якому паказаў накіды свайго апавядання. Ад вядомага беларускага празаіка атрымаў падтрымку. Творы Алеся Асіпенкі - ад перажытага, выпакутаванага самім аўтарам - пра гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, пра партызанскі рух, а пасляваеннае аднаўленне разглядаў у цесным спалучэнні з падзеямі гістарычнага мінулага. Сапраўдную славу пісьменніку прынёс раман "Вогненны азімут", які распавядае пра тое, што адбываліся ў першыя шэсць месяцаў фашысцкай акупацыі, пра партызанскую барацьбу у 1942 годзе ў Беларусі, пра мірных, звычайных людзей у незвычайных умовах.
Янка Брыль Другую сусветную вайну сустрэў у польскай Гдыні марскім пехацінцам. У выніку польскай капітуляцыі трапіў у нямецкі палон, з якога восенню 1941 года ўдалося ўцячы. Вярнуўшыся ў родныя мясціны, у 1942 годзе стаў сувязным, затым разведчыкам партызанскай брыгады Баранавіцкага злучэння. Рэдагаваў газету "Сцяг свабоды" Мірскага падпольнага райкама партыі і сатырычны антыфашысцкі лісток "Партызанскае жыгала". Пасля вайны пісьменнік натойліва звяртаўся да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Ваенная тэматыка знайшла адлюстраванне ў апавяданнях Янкі Брыля, змешчаных у зборніках "Надпіс на зрубе", "Працяг размовы". Славуты раман "Птушкі і гнёзды", які сам аўтар назваў "кнігай адной маладосці" - выдатны прыклад аўтабіяграфічнай ваеннай прозы. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам, У. Калеснікам дакументальная аповесць "Я з вогненнай вёскі..." - жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.
Васіль Быкаў у чэрвені 1941 года здаў экзамены за 10 клас. Вайна заспела яго ва Украіне. Быў мабілізаваны, у якасці байца інжынернага батальёна будаваў ваенныя аб'екты. Улетку 1942 года прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча, з 80 чалавек яго выпуску ацалела толькі чацвёра. Бацькі Васіля Быкава атрымалі паведамленне, што сын гераічна загінуў у баях з нямецкімі захопнікамі каля Кіраваграда, яго імя было напісана на абеліску загінуўшым. Васіль Быкаў, цяжка паранены, выжыў і ваяваў далей, удзельнічаў у вызваленні Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Стаў старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Яго салдацкі шлях адзначаны цяжкімі кровапралітнымі баямі. І ўсё ж ваенны лёс збярог Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, хто юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках. Тэма чалавека на вайне праходзіць праз усю творчасць Васіля Быкава. Ваенныя аповесці Быкава - высокамастацкія творы, з якіх складаецца гераічны эпас пра Вялікую Айчынную вайну.
Аляксей Карпюк ужо ў пачатку вайны ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы быў схоплены і адпраўлены ў канцлагер Штутгаф. Яму ўдалося ўцячы з палону і прыняць удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 годзе стаў камандзірам партызанскага атрада на Гродзеншчыне. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Удзельнік баёў за рэйхстаг. За дзесяць дзён да канца вайны атрымаў сур'ёзнае раненне і Вялікую Перамогу сустрэў у шпіталі. Пасля вайны некалькі гадоў насіў асколак у лёгкім, любое фізічнае дзеянне адгукалася болем і крывацёкам: на спіне не загойваў свішч. І толькі праз некалькі гадоў яму зрабілі аперацыю ў навукова-даследчым інстытуце Скліфасоўскага ў Маскве, дасталі смяротнае "джала вайны". Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, выхапленыя фотааб'ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і пасляваеннага беларускага жыцця. Адзін з лепшых твораў - аповесць "Данута".
Аляксей Кулакоўскі, прызваны ў Чырвоную Армію ў 1939 годзе, у час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты на Сталінградскім, Украінскім франтах. Быў тройчы паранены. За камандаванне штрафною ротаю ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У аўтабіяграфіі напісаў пра гэта толькі два радкі: "Служыў два гады да вайны і ўсю вайну знаходзіўся на фронце. Камандаваў стралковым узводам, потым ротай". Галоўнай тэмай творчасці Аляксея Кулакоўскага ў пасляваенныя дзесяцігоддзі была тэма вайны. Пісьменнік стаў адным з першых, хто раскрыў яе будзённасць і непаказны гераізм радавых салдат. Дылогія "Расстаёмся ненадоўга" і "Сустрэча на ростанях", раман "Сцежкі зведаныя і нязведаныя", аповесці "Белы сокал", "Да ўсходу сонца", "Маршрут да Клічава", "Твой шлях перад табою", "Хлебарэз", шматлікія апавяданні, літаратурны запіс успамінаў аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Героя Савецкага Саюза В. І. Казлова "Людзі асобага складу" сталі творчым укладам пісьменніка ў мастацкі летапіс Вялікай Айчыннай вайны.
Міхась Лынькоў у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі ў якасці рэдактара газеты "За Совецкую Беларусь", публікаваў фельетоны, нарысы, артыкулы ў іншых франтавых выданнях, у газетах "Правда", "Известия", "Совецкая Беларусь", у часопісах, альманахах, зборніках ваеннага часу. Пісьменніцкая прафесія аказалася вельмі патрэбнай вайсковай спецыяльнасцю. Пякучым болем жыла ў сэрцы Міхася Лынькова трывога за сям'ю, якая засталася ў акупаваным Мінску. Хоць некаторыя чуткі давалі надзею, што жонка і сын жывыя, але надзея не спраўдзілася. Яго жонка Хана Абрамаўна і сын Марык былі расстраляныя немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне. Разам з імі была растраляна і сям'я брата Рыгора - жонка з дачкой. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне "Завошта?", у аснову якога лёг гэты трагічны факт. Апавяданне "Васількі" пра забітага фашыстамі хлопчыка Міколку Міхась Лынькоў напісаў у 1942 годзе, не ведаючы пра лёс сваёй сям'і. Перажытае падчас вайны патрабавала асэнсавання. Міхась Лынькоў напісаў маштабны раман "Векапомныя дні".
Іван Мележ у 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі. Але з першага курса яго прызвалі ў Чырвоную Армію. У 1940 годзе ўдзельнічаў у паходах у Бесарабію і Букавіну. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў палітработнікаў яго камандзіравалі ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты. Але пад Растовам-на-Доне Іван Мележ атрымаў цяжкае раненне - асколак бомбы раздрабіў правае плячо. Руку хацелі ампутаваць, але знайшоўся хірург, які нібы адчуваў, што гэтая рука яшчэ паслужыць літаратурнай справе. Пасля ампутацыі плечавага сустава правая рука трымалася на адных сухажыллях з дапамогай марлевай павязкі. У кастрычніку 1942 года Іван Мележ атрымаў пасведчанне аб інваліднасці. Вайна не спыніла літаратурнай творчасці пісьменніка. Знаходзячыся на лячэнні ў шпіталі, ён напісаў апавяданні "Апошняя аперацыя", "Сустрэча ў шпіталі", "У завею". Першы зборнік ваенных апавяданняў выйшаў у 1946 годзе. Шматпланавым і маштабным па ахопе падзей стаў раман "Мінскі напрамак", у якім аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу ў Беларусі летам 1944 года, пра ваенную аперацыю "Баграціён".
Іван Навуменка адносіўся да таго пакалення, чыё юнацтва было апалена вайною. Шаснаццацігадовым юнаком сустрэў вайну будучы пісьменнік. У складаных акупацыйным умовах зблізку пабачыў жахі вайны, рана пасталеў. У студзені 1942 года ён стаў ўдзельнікам камсамольскага падпольнага аб'яднання, затым змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе. Прымаў удзел у вызваленні свайго роднага горада Васілевічы, што ў Рэчыцкім раёне. У снежні 1943 года быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і Першым Украінскім франтах, вызваляў Прыбалтыку. З усяго напісанага Іванам Навуменкам самыя сардэчныя, прачулыя старонкі прысвечаны яго аднагодкам, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні вайны. Іван Навуменка - аўтар раманаў "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці", трылогіі "Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва", зборнікаў аповесцей і апавяданняў "Семнаццатай вясной", "Хлопцы-равеснікі", "Вясна каля Цітавай копанкі", "Верасы на выжарынах", "Бульба", "Таполі юнацтва", "Тая самая зямля", "Пераломны ўзрост" і іншых.
Іван Пташнікаў пісаў: "Мае аднагодкі належаць да пакалення, чыё дзяцінства пазначана ваеннай ці пасляваеннай парой, незабыўная і па-свойму шчаслівая пара, нягледзячы на тое, што яна помніць жахі, ведае смерць блізкіх, ведае што такое голад і нястачы, ведае сіроцтва, але яно і шчаслівае веданнем высокай цаны самога жыцця, шчодрасці чалавечага сэрца...". Жахі і боль ваеннага ліхалецця назаўсёды ўвайшлі ў яго памяць. У вядомай аповесці "Тартак" празаік паказаў трагедыю беларускіх вёсак, спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі. Рэальная, фактычная аснова твора - лёс вёскі Дальвы ў час адной з самых страшных блакад на тэрыторыі Беларусі ў 1944 годзе. "Тартакам" беларусы называлі лесапільню. У разуменні пісьменніка вайна - гэта бязлітасны "тартак", дзе па жывым рэжуць людскія лёсы. Сур'ёзным мастацкім даследаваннем глыбінных крыніц народнай сілы, мужнасці, любові да сваёй зямлі і нянавісці да ворага з'яўляецца аповесць "Найдорф".
Алесь Савіцкі прыпісаў сабе год, каб трапіць у партызаны. На яго рахунку шмат падарваных эшалонаў, спаленых і ўзарваных мастоў - быў камандзірам падрыўной групы атрада "Бальшавік" на Віцебшчыне. У 1944-1945 гадах удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Пры вызваленні горада Шаўляя быў трэці раз паранены, прадстаўлены да атрымання ордэна Славы III ступені. Але з-за блытаніны з дакументамі ўзнагарода знайшла яго толькі праз 55 гадоў. Асаблівы ўклад Алесь Савіцкі зрабіў у адлюстраванне тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў літаратуры. Раманы "Верай і праўдай", "Літасці не чакай", "Памерці заўсёды паспееш", якія склаліся ў асобную ваенную трылогію, у цэнтры якой аўтар паставіў гісторыю змагання з ворагам цэлай сям'і з Полацка, стала справаздачай пісьменніка пра ўласны ўдзел у партызанскай барацьбе супраць ворага, стала падзякай кожнаму трэцяму беларусу, што загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Барыс Сачанка быў ў шасцігадовым узросце, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. У 1943 годзе фашысты спалілі яго родную вёску Вялікі Бор. У агні загінула 128 аднавяскоўцаў. Астатніх жыхароў вывезлі ў Нямеччыну. Сям'я Сачанкаў апынулася на прымусовай працы ў Германіі на ферме нямецкага землеўласніка. У апошнія дні вайны, вызваленая амерыканцамі, атрымала магчымасць не вяртацца на папялішча роднай хаты, а паспрабаваць жыццё ў Новым Свеце. Але Сачанкамі валодала жаданне хутчэй вярнуцца дамоў, на Палессе. Барыс Сачанка здолеў насуперак усім нястачам развіць свой пісьменніцкі талент. Трагедыя маленства праходзіць амаль праз усю яго творчасць. Убачанае і перажытае яшчэ дзіцём, знайшло сваё адлюстраванне у творах "Чужое неба", "Дом на беразе Эльбы", "Палон". Асаблівае месца ў прозе пра вайну займае аповесць-рэквіем "Апошнія і першыя". У зборніку "Пакуль не развіднела" фашысцкі тэрор паказаны ва ўсёй сваёй непрыхаванай лютасці. Найбуйнейшы твор, прысвечаны ваенным падзеям - трылогія "Вялікі Лес"
Мікалай Чаргінец бачыў вайну яшчэ зусім дзіцячымі вачыма. Ён нарадзіўся ў Мінску ў кастрычніку 1937 года. Дзеці вайны не капалі акопаў, не ішлі ў атаку, не стралялі па фашыстах, але яны таксама пакутавалі, галадалі, мерзлі, гублялі блізкіх і гінулі самі. Выжыванне на акупаванай тэрыторыі - гэта непасільны цяжар, які зваліўся на худзенькія дзіцячыя плечы. Убачанае і перажытае ў час вайны вельмі моцна ўрэзалася ў памяць пісьменніка. Ён добра памятае, як малодшую сястрычку гестапавец забіў на руках у маці, як літаральна на яго вачах сябрук Воўка загінуў ад нямецкай кулі. Яго маці і амаль ужо дарослыя старэйшыя сёстры былі сувязнымі партызан. Бацька з фронту вярнуўся бязногі. Старонкі мемуараў "Трудные дороги жизни" напоўнены ўспамінамі пра вайну і пра тыя выпрабаванні, якія вытрымалі яго родныя і блізкія ў перыяд фашысцкай акупацыі. Раман "Операция "Кровь" створаны на дакументальнай аснове - фактах жудасных злачынстваў нямецкіх акупантаў у Беларусі. Мікалаю Чаргінцу належаць словы: "Я думаю, кожны пісьменнік, які перажыў вайну, імкнецца нешта пра гэта сказаць".
Іван Чыгрынаў у дзяцінстве перажыў вайну, на якой згубіў бацьку. Яго сям'я дапамагала партызанам. Ваеннае ліхалецце запомнілася Чыгрынаву-хлапчуку назаўсёды. Уражанні, страх адкладаюцца на падсвядомым узроўні. Паўнавартасна аналізаваць, ацаніць бачанае ён змог пазней. Як сцвярджаюць родныя Івана Чыгрынава, ён шмат вывучаў дакументацыі пра падзеі вайны. Тэма апаленага вайной дзяцінства ўзнікла ў яго творчасці адразу. Многія творы нарадзіліся з асабіста пержытага, пабачанага, адчутага. У сваіх творах ён паказаў праўду таго суровага і гераічнага часу, праўду, якая адкрылася яго пакаленню, узгадаванаму вайной і балючай памяццю пра яе. Найбольш вядома яго пенталогія раманаў "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужыя", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы загінем", у якіх вельмі вобразна, рэалістычна, вельмі цвёрда, несентыментальна апісаны падзеі вайны. У сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік дакарае сябе за тое, што практычна ўсю творчасць прысвяціў тэме вайны. Штораз ён казаў, што новы твор пра вайну будзе апошнім. Але ў выніку ўсё роўна вяртаўся да гэтай тэмы.
Іван Шамякін Вялікую Айчынную вайну сустрэў на Поўначы, пад Мурманскам, дзе праходзіў вайсковую службу ў зенітна-артылерыйскім дывізіёне. У гады вайны пісаў апавяданні і нарысы для армейскай газеты. Больш сур'ёзна стаў займацца літаратурнай творчасцю ў 1944 годзе, пачаўшы ствараць на старонках руска-фінскага слоўніка апавяданне "У снежнай пустыні". І ўжо з яго ў творчасць пісьменніка ўвайшла тэма вайны, якая адлюстравана з розных бакоў: партызанскі рух, барацьба падпольшчыкаў, ваенныя дзеянні непасрэдна на перадавой, жыццё на акупаванай тэрыторыі. У дзённіках "Роздум на апошнім перагоне" Іван Шамякін зазначыў: "Першы свой твор пра вайну "Глыбокая плынь" я напісаў роўна праз тры гады пасля нашай перамогі над фашысцкай Германіяй. Сказаць, што я пісаў гістарычны раман нельга было, праз тры гады гэта была самая што ні ёсць найсучайснейшая тэма. Тэма, якая хвалявала ўвесь народ, кожнага чытача. Пазней жа, калі ўжо ў сталым узросце - праз дваццаць, праз трыццаць гадоў пасля вайны - я звяртаўся да гэтай тэмы, то ўзнімаў яе па-рознаму".
"Не бывае ў вайны эпілога..."
Згадаем імёны самаахвярных абаронцаў роднай зямлі - дваццаці шасці беларускіх пісьменнікаў. якія падзялілі лёс кожнага трэцяга жыхара сваёй краіны, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Мірныя людзі - студэнты, настаўнікі, журналісты - яны ў ваенных умовах сталі салдатамі - радавымі, камандзірамі, палітрукамі, работнікамі армейскіх рэдакцый. Старэйшыя з іх мелі ўжо творчыя набыткі, малодшыя яшчэ толькі "станавіліся на крыло". Але яднала іх апантаная адданасць мастацкаму слову, вера ў яго дзейную сілу. І глыбокае ўсведамленне свайго грамадзянскага абавязку, мэты: здабыць у суровай барацьбе Перамогу. Нават самай высокай цаной...
Рува Рэйзін (1911-1942)
Леанід Гаўрылаў (1918-1941)
Леў Талалай (1906-1942)
Рыгор Лынькоў (1909-1941)
Генадзь Шведзік (1914-1942)
Сямён Ляльчук (1918-1941)
Хвядос Шынклер (1903-1942)
Алесь Пруднікаў (1910-1941)
Павел Левановіч (1914-1943)
Уладзімір Рагуцкі (1917-1941)
Змітрок Астапенка (1910-1944)
Мікола Сямашка (1914-1941)
Эля Каган (1909-1944)
Андрэй Ушакоў (1912-1941)
Іван Шапавалаў (1907-1941)
Алесь Мілюць (1908-1944)
Рыгор Мурашка (1902-1944)
Міхась Юдэлевіч (1914-1941)
Мікола Нікановіч (1902-1944)
Янка Бобрык (1905-1942)
Аркадзь Гейнэ (1919-1942)
Аляксей Коршак (1920-1945)
Сяргей Крывец (1909-1945)
Алесь Дубровіч (1910-1942)
Мікола Сурначоў (1917-1945)
Алесь Жаўрук (1910-1942)
Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў
Валентина
Created on June 18, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Modern Zen Presentation
View
Newspaper Presentation
View
Audio tutorial
View
Pechakucha Presentation
View
Desktop Workspace
View
Decades Presentation
View
Psychology Presentation
Explore all templates
Transcript