Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Дзень памяці Е.Полацкай

Натали

Created on June 3, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Vision Board

Periodic Table

SWOT Challenge: Classify Key Factors

Explainer Video: Keys to Effective Communication

Explainer Video: AI for Companies

Corporate CV

Flow Presentation

Transcript

5 чэрвеня – Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай

Прадслава – а менавіта так назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель – паходзіла з сям’і полацкіх князёў. З самага ранняга дзяцінства ў яе характары вылучалася сярод іншых пачуццяў і талентаў любоў да кнігі і мастацтва.

Прадслава была прамым нашчадкам знакамітай дачкі ўладара Полацкага княства Рагвалода – князёўны Рагнеды, з якой пачалася гісторыя Ізяславічаў. Таксама яна з’яўлялася і ўнучкай самага містычнага беларускага князя, які па чутках мог ператварацца ў ваўкалака, – Усяслава Брачыславіча, больш вядомага як Усяслаў Чарадзей.

Калі Прадслава была ў 12-гадовым узросце, яе бацькі, згодна з тагачаснымі традыцыямі, вырашылі выдаць дачку замуж. Але дзяўчына не мела ніякага памкнення звязаць сябе сямейнымі вузамі, усім сэрцам імкнучыся да асвечанага і духоўнага жыцця.

Князёўна рашуча адмовілася ад бацькоўскай перспектывы. І замест пажаданага дынастычнага шлюбу Прадслава стала нявестай Хрыстовай.

Пострыг і манаскі зарок Прадслава зрабіла таемна ад бацькоў, баючыся іх гневу. Асаблівую ролю ў гэтым адыграла яе родная цётка, якая на той час была ігуменняю Полацкага манастыра. І бацькам прыйшлося прымірыцца з яе выбарам. Там жа дзяўчына і атрымала новае імя, пад якім мы яе зараз і ведаем. Дарэчы, імя Еўфрасіння, паходзіць ад старажытнагрэчаскага слова "эўфрасіна", што азначае "радасць".

Неўзабаве, атрымаўшы дазвол з лёгкай рукі полацкага епіскапа Ільі, Еўфрасіння пасяляецца ў мураванай келлі саборнай царквы Святой Сафіі ў Полацку. У знакамітым саборы маладая манашка ўпершыню спрабуе рабіць рукапісныя копіі святых кніг. Але не толькі дзеля асветніцтва.

Кнігі з цеснай келлі ішлі на продаж, а Еўфрасіння "прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто быў у нястачы".

І пазней, знаходзячыся ва ўласным манастыры, Еўфрасіння шмат часу адводзіла на адукацыю і спасціжэнне Святога Пісання, якое яна ўлюбёна перапісвала. Разам з тым яна вяла Полацкі летапіс, рабіла пераклады з грэчаскай і лацінскай моў і таксама пісала ўласныя творы. Па некаторых звестках, сярод яе шматлікіх асабістых казанняў, малітваў, асобнае месца займае еўфрасіннеўскае Полацкае евангелле, якое, на жаль, да нашага часу не дайшло.

Аднойчы Еўфрасінні, пра што гаворыцца ў яе "Жыціі…", прыснілася незвычайнае. У сне анёл прывёў яе на бераг ракі Палаты каля Сяльца, дзе ў той далёкі час стаяла звычайная драўляная царква. Дзіўны сон паўтараўся тры разы. І Еўфрасіння адчула, што гэта Божы знак. Адначасова, як сведчыць паданне, вядомы на Полаччыне таленавіты дойлід Іаан некалькі разоў на світанні чуў аднекуль з неба голас, які казаў яму: "О, Іаан, устань і ідзі на справу Уседзяржыцеля Спаса…". У хуткім часе пасля размовы з дойлідам, Еўфрасіння загадала Іаану пабудаваць каменны храм у гонар Усеміласцівага Спаса. Знакамітая царква была ўзведзена ў рэкордна кароткі тэрмін – усяго за 30 тыдняў. Побач з ёй раскінуўся і манастыр.

Еўфрасінні Полацкай лёсам было адведзена пакінуць значны след у беларускай гісторыі. Яна застаецца натхніцелькай стварэння бадай што самай легендарнай беларускай святыні – знакамітага каштоўнага крыжа. У 1161 годзе Еўфрасіння звярнулася да майстра-ювеліра Лазара Богшы, які зрабіў шасціканцовы крыж вышынёй – каля 52 см. Крыж быў выкананы з кіпарыса, абабіты залатымі і срэбранымі пласцінамі, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і 20 абразкамі. Акрамя таго ў пяці паглыбленнях крыжа знаходзіліся хрысціянскія рэліквіі. У час Вялікай Айчыннай вайны крыж быў выкрадзены. І дагэтуль дакладна невядома, дзе ён знаходзіцца.

Але з благаславення былога патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта падчас святкавання тысячагоддзя Полацкай Епархіі пачалася праца па аднаўленні згубленай рэліквіі. У 1997 годзе брэсцкім майстрам, Членам Саюза мастакоў Беларусі Мікалаем Кузмічом была зроблена вельмі дакладная копія крыжа, якая была аддадзена на захоўванне ў Спаса-Прэабражэнскую царкву.

У канцы свайго жыцця Еўфрасіння выправілася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе праз некаторы час неўзабаве памерла і была пахавана ў Іерусаліме. Пасля захопу Іерусаліма мусульманамі труна з мошчамі полацкай княгіні была перанесена ў Кіева-Пячорскую лаўру. Доўгі час Еўфрасінню шанавалі як святую на мясцовым узроўні. Былі спробы кананізацыі ў XVI стагоддзі, але афіцыйна яна стала агульнаправаслаўнай святой толькі ў 1893 годзе. Дазвол на перанос мошчаў у Полацк быў выдадзены імператарам Мікалаем ІІ. І ў 1910 годзе з вялікімі ўрачыстасцямі рака з мошчамі святой вярнулася на радзіму. Зараз мошчы Святой Еўфрасінні знаходзяцца ў яе царкве.

Першая жанчына, якая… … заснавала праваслаўны манастыр; … збудавала храм, што, дарэчы, стаіць і да сённяшняга часу; … замовіла сусветна вядомы каштоўны крыж; … атрымала цудатворны абраз Божай Маці, напісаны самім евангелістам Лукой; … з’яўляецца першай у гісторыі асветніцай у Беларусі; … стала першай усходнеславянскай праваслаўнай святой, якую, між інышым, прызнаюць усе хрысціянскія канфесіі; … лічыцца самай вядомай нябеснай заступніцай і апякункай Беларусі; … з’яўляецца адзінай хрысціянскай святой, да вобраза якой, як да ніводнага іншага, звярталіся ў сваіх паэтычных і празаічных прысвячэннях некалькі дзесяткаў знакамітых беларусаў – Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі, Алесь Звонак, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Алег Лойка, Валянцін Лукша і многія іншыя.