Інтэрактыўны плакат "Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Жанна
Created on April 5, 2024
More creations to inspire you
BIDEN’S CABINET
Presentation
VACCINES & IMMUNITY
Presentation
UNCOVERING REALITY
Presentation
LAS ESPECIES ANIMALES MÁS AMENAZADAS
Presentation
POLITICAL POLARIZATION
Presentation
WATER PRESERVATION
Presentation
PROMOTING ACADEMIC INTEGRITY
Presentation
Transcript
Філіял "Гарадская бібліятэка № 1"
інтэрактыўны плакат
смаргоншчына ў гадывялікай айчыннай вайны
Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"
гэта нашай гісторыі радкі
Першыя дні вайны
Дарогамі герояў Смаргоншчыны
Вызваленне Смаргоншчыны
Акупацыйны рэжым
Яны вызвалялі Смаргонь
Падпольная і партызанская барацьба
Маўклівыя сведкі вайны
Імёнамі герояў названы вуліцы
Гераічныя шляхі ветэранаў вайны
Інтэрактыў
Апісанне рэсурсуАўтар
На гаоўную
ПЕРШЫЯ ДНІ ВАЙНЫ
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Паветраныя баі. Акупацыя Смаргонскага раёна.
Ваенныя дывізіёны пакінулі Смаргонь. У горадзе засталіся толькі афіцэры для правядзення мабілізацыі мужчын 1905 - 1918 г.н.
Смаргонцы сабраліся перад гучнагавыцелямі, слухалі паведамленне, якое зачытаў Молатаў.
У гучнагаварыцелях, размешчаных ля цэнтральнай плошчы Смаргоні, раздаўся голас Ю. Левітана.
22 чэрвеня ў 1941 г. прыпала на нядзелю. Смаргонцы раніцай яшчэ адпачывалі, нават не падазраючы, якія страшныя падзеі пачаліся.
22 чэрвеня 1941 г.
10 гадзін
12 гадзін
21 гадзіна
На галоўную
23 чэрвеня 1941 г.
Мабілізацыя ваеннаабавязаных, прызваных 23 чэрвеня, да канца не была выканана, бо калона з імі была абстраляна нямецкімі самалётамі пад г. Маладзечна.
24 чэрвеня 1941 г.
Паток бежанцаў і адступаючых савецкіх салдат праз Смаргонь і ваколіцы рос. Адступалі часткі савецкай 5-й танкавай дывізіі.
25 чэрвеня 1941 г.
Абарончыя баі. Галоўныя сілы нашай арміі адыходзілі ў бок Маладзечна, пакінуўшы перед Смаргонню невялікія групы чырвонаармейцаў - заслоны.
25 чэрвеня 1941 г.
26 чэрвеня 1941 г.
Каля вёскі Дубатоўка быў збіты савецкі самалёт “ІЛ-4”, членамі экіпажа якога былі лётчык А.Вагін і стралок-радыст Віктар Табакоў. В. Табакоў быў цяжка паранены, яго схавалі жыхары вёскі.
Абарончае збудаванне фашыстаў вакол Войстамскага гарнізона
Нямецкія танкі ля касцёла Маці Божай Ружанцовай. Солы, чэрвень 1941 г.
Ліпень-жнівень 1941г.
АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Пачатак палітыкі генацыду. Немцы пачалі пераследаваць і знішчаць яўрэяў. Было створана два яўрэйскіх гета ў Смаргоні, а таксама ў Солах і Крэве. Пасля яўрэі былі вывезены ці расстраляны.
Акупанты фактычна расправіліся з савецкімі актывістамі горада і раёна, хто не паспеў ці не захацеў схавацца.
Распараджэнне рэйхскамісара Розенберга аб усеагульнай працоўнай павіннасці, якая пашыралася на насельніцтва ад 18 да 45 гадоў.
У найбольш буйных населеных пунктах былі створаны вайсковыя гарнізоны. Самы моцны гарнізон быў у Смаргоні.
Чэрвень 1941 г.
5 жніўня 1941 г.
Ліпень-жнівень 1941г.
На галоўную
Жнівень 1941 г.
У Смаргоні і Смаргонскім раёне былі створаны лагеры ваеннапалонных. Са жніўня 1941 года да пачатку 1943 года лагеры для ваеннапалонных існавалі ў Смаргоні, Солах і Залессі.
Кастрычнік 1941 г.
Стварэнне акупацыйнымі ўладамі арганізацый Беларускай народнай самапомачы з мэтай перацягнуць на свой бок частку насельніцтва. У ліпені 1943 г. рэарганізавана Ў Беларускую самапомач.
Камісар Данаў В.І. чытае загад
Камандаванне 2-й брыгады імя Суворава:камісар В.І. Данаў, камандзір А.П. Аўсяннікаў, начальнік штаба М.І. Філіпаў
Кастрычнік 1941г.
падпольная і партызанская барацьба
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Дзейнасць першых дыверсійных груп, закінутых з-за лініі фронту. За 3 км ад Вілейкі былі скінуты з самалёта 3 дэсантнікі-камсамольцы: Уладзімір Цаба, Мікалай Высоцкі і Леанід Шантра. Дзейнасць атрада “Знішчальнік”.
Сустрэча і аб'яднанне баявой групы Данілачкіна з групай чырвонаармейцаў на чале з А.І. Валынцом. 01.11.1941г. - дзень нараджэння партызанскага атрада, аднаго з першых на Вілейшчыне.
У пачатку акупацыі актыўную баявую дзейнасць супраць гітлераўцаў вялі і невялікія антыфашысцкія падпольныя групы, чырвонаармейцы-акружэнцы і ўцёкшыя з лагераў ваеннапалонныя. Адзін з іх - Пётр Міхайлавіч Данілачкін.
Другая падпольная група была створана ў в. Залессе. Кіраваў ёй жыхар з в. Вётхава Пракоп Іосіфавіч Сапач. Група праводзіла агітацыйную работу сярод насельніцтва, збірала зброю, распаўсюджвала лістоўкі.
У самым пачатку акупацыі на тэрыторыі Смаргонскага раёна дзейнічалі 2 падпольныя групы. Адной кіраваў былы палітрук Чырвонай Арміі Уладзімір Афанасьевіч Ручыца.
1941 г.
1941 г.
1941г.
На галоўную
1941 г.
У Маладзечанскім раёне з вайскоўцаў па ініцыятыве капітана Васіля Аляксеевіча Чаркасава была арганізавана партызанская група. У чэрвені 1942г. створаны дыверсійна-разведвальны атрад імя С.М.Будзённага.
1941 г.
Група Фёдара Рыгоравіча Маркава, з вясны 1942 г. партызанскі атрад імя Суворава, пазней - брыгада імя Варашылава, стала ядром партызанскага руху на Смаргоншчыне.
1941 – 1942 гг.
Перыяд збірання партызанскіх сіл. Лінія фронту аддалялася ў маскоўскім напрамку і дзейнічаць партызанам станавілася ўсё цяжэй.
Вясна 1942 г.
Група партызан. Жнівень 1943 г.
Палітзаняткі ў 2-й брыгадзе імя Суворава
Вясна 1943 г.
падпольная і партызанская барацьба
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Пачала дзейнічаць на тэрыторыі Смаргонскага раёна Брыгада імя Гастэлы. Актыўна на тэрыторыі раёна дзейнічаў атрад імя Шчорса, якім камандаваў У.М. Кароткі.
Падпольны абкам партыі падзяліў Вілейскую вобласць на 3 партызанскія зоны: Цэнтральную, Паўночную і Паўднёва-Усходнюю. Смаргоншчына увайшла ў склад Цэнтральнай зоны.
ЦК КП(б)Б стварыў Вілейскі падпольны абком партыі на чале з І.Ф. Клімавым. У ліпені абком прыбыў на акупіраваную Вілейшчыну і быў размешчаны ў брыгадзе імя Варашылава каля в. Чарэмшчыцы, што на Мядзельшчыне.
З тылу скінута дыверсійная група Я.Г. Бонка. Да лістапада 1942 г. на тэрыторыі Смаргоншчыны групай праведзена 5 дыверсій.
На базе атрадаў імя Суворава і “Знішчальнік” У.Ц. Цабы створана брыгада імя К.Я. Варашылава. Камандзірам брыгады прызначаны Ф.Р. Маркаў.
Лістапад 1942 г.
Ліпень 1942
Май 1943 г.
На галоўную
Снежань 1943 г.
Стварэнне партызанскага атрада імя Фрунзе ў Смаргонскім раёне. камандзірам быў прызначаны капітан М.М. Міхайлюк, камісарам М.С.Чаракаеў, начальнікам штаба А.Я. Ільін.
1943 г.
У паўночнай частцы Смаргонскага раёна дзейнічаў і асобны партызанскі атрад С.Р. Суслава, які быў арганізаваны ў 1942 г. у Мінскай вобласці.
Вясна 1943 г.
Па распараджэнні БШПР ад 16.3.1943 г. брыгада імя Варашылава ўзбуйнілася. У яе склад увайшлі зноў утвораныя атрады. На тэрыторыі раёна найчасцей рэйдаваў атрад імя Кутузава.
Снежань 1943 г.
Байцы групы "Бура". Дапрос нямецка-фашысцкага карніка.
Байцы Групы "Бура" на мініраванні
25 мая 1944 г.
падпольная і партызанская барацьба
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
За гады вайны загінуў кожны сёмы партызан. За самаадданыя і ўмелыя дзеянні, праяўленыя мужнасць і гераізм больш за 300 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, больш за 250 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Немцы бамбілі в. Навасёлкі, а потым Завелле, Калпяю, Ардзею, Рудню, Студзянец, Трылесіна, Укропенку. У зоне акружэння аказалася 2-я брыгада імя Суворава.
Нямецка-фашысцкія захопнікі пачалі карную экспедыцыю супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай зоны, якая пашырылася на значную частку тэрыторыі Вілейскай вобласці.
Разгарнула сваю дзейнасць 2-я брыгада імя Суворава. Размяшчалася ў вёсках Міцкавіцкага сельсавета, штаб у хаце Канстанціна Кавязы. Камандзір - А.П. Аўсяннікаў.
На тэрыторыю Вілейскай вобласці была закінута з-за лініі фронту дыверсійна-разведвальная група “Бура”. Камандзір М.А.Міхайлашаў.
Красавік 1944 г.
Студзень 1944 г.
Май 1944 г.
На галоўную
26 чэрвеня 1944 г.
Група Ф. Дуева адправілася да раз’езда Белая, каб падарваць фашысцкі эшалон. Подзвіг партызан Васіля Козела і Анатоля Кавязы.
4 ліпеня 1944 г.
У вызваленні Смаргонскага раёна прымалі ўдзел партызанскія брыгады імя Суворава і “Народныя мсціўцы” імя Варанянскага, атрад імя Фрунзе брыгады імя Будзёнага, Смаленскі партызанскі полк, спецгрупа “Бура”.
Вызваленне Смаргоні. 4 ліпеня 1944 г.
Сустрэча вызваліцеляў. Смаргонь, 4 ліпеня 1944 г.
4 ліпеня 1944 г.
Вызваленнесмаргонскага раёна
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Фашысты ўмацоўвалі Смаргонь, плануючы затрымаць тут савецкія часці, каб падрыхтавацца да абароны Вільнюса. Але супраціўленне было адразу зломлена. У 9 гадзін раніцы 4 ліпеня 1944 г. дывізіі 3-га корпуса, захапіўшы плацдарм на левым беразе р. Вілія, пачалі наступленне на Смаргонь і да 15.00 горад быў вызвалены.
Праз тэрыторыю Смаргонскага раёна наступалі тры арміі – 5-я (пад камандаваннем генерал-палкоўніка М.І. Крылова), 11-я гвардзейская (генерал-маёр К.М. Галіцкі) і 5-я гвардзейская танкавая брыгада (маршал бранятанкавых войск П.А. Ротмістраў). Паўночную частку раёна вызваляў 65-ы стралковы корпус 5-й арміі (генерал-лейтэнант Пераспелаў).
Другі этап Беларускай наступальнай аперацыі. Загад аб нанясенні галоўнага ўдару ў Віленскім напрамку.
Пачатак Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён". Галоўнымі сіламі былі 1-ы Прыбалтыйскі, 2-і і 3-і Беларускія франты. Наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. 24 чэрвеня - наступленне 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку.
105-тысячная гітлераўская армія трапіла ў акружэнне. Спробы ворага вырвацца з Мінскага “катла” аказаліся безвыніковымі. Нямецкая група армій “Цэнтр” пацярпела паражэнне. 3 ліпеня 1944 г. вызвалены Мінск.
3 ліпеня 1944 г.
23 чэрвеня 1944 г.
4 ліпеня 1944 г.
На галоўную
Па маршруце Жодзішкі - Старая Рудня - Віктасіна - Новыя Якентаны 5 ліпеня з баямі рухаўся 785-ы стралковы полк 144-й стралковай дывізіі. 612-ы полк гэтай жа дывізіі – па маршруце Снігяны-Тракелі. У вызваленні Жодзішак прымала ўдзел 215-я і 72-я стралковая дывізіі 65-га стралковага корпуса.
З боку Вілейкі на Смаргонь наступаў 3-і Гвардзейскі Сталінградскі механізаваны корпус пад камандаваннем генерал-палкоўніка В.Ц. Абухава ў складзе 35-й танкавай брыгады пад камандаваннем генерал-маёра А.А. Асланава і 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка М.І. Радзіёнава.
Па маршруце Жодзішкі - Старая Рудня - Віктасіна - Новыя Якентаны 5 ліпеня з баямі рухаўся 785-ы стралковы полк 144-й стралковай дывізіі. 612-ы полк гэтай жа дывізіі – па маршруце Снігяны-Тракелі. У вызваленні Жодзішак прымала ўдзел 215-я і 72-я стралковая дывізіі 65-га стралковага корпуса.
Удзельнікі вызвалення Смаргоні
Смаргонь. 4 ліпеня 1944 г.
Вызваленнесмаргонскага раёна
ХРОНІКАПАДЗЕЙ
Баявыя дзеянні на тэрыторыі раёна вёў і 29-ы танкавы корпус пад камандаваннем генерал-маёра Ф.І.Фаміных.
Баі за Крэва вёў 53-і гвардзейскі стралковы полк 18-й гвардзейскай стралковай дывізіі 36-га гвардзейскага стралковага корпуса і воіны 5-й гвардзейскай танкавай арміі. У 7 гадзін раніцы Крэва было вызвалена ад нямецкай акупацыі.
Паўднёвую частку раёна вызвалялі 16-ы і 36-ы гвардзейскія стралковыя карпусы 11-й гвардзейскай арміі. 6 ліпеня 16-я гвардзейская стралковая дывізія вяла баі на тэрыторыі Смаргоншчына і 7 ліпеня выйшла на лінію Васюкі-Кушляны-Стымоні-Глінна-В.Мыса.
Вызваленне в. Солы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскамі 3-га фронту ў ходзе Вільнюскай наступальнай аперацыі.
6 ліпеня 1944 г.
6 ліпеня 1944 г.
7 ліпеня 1944 г.
На галоўную
Партызаны прымалі актыўны ўдзел у вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а пасля вызвалення лавілі і абясшкоджвалі групы гітлераўцаў, якія днём хаваліся па лясах, а ноччу рухаліся на захад.
8 ліпеня 1944 г.
Смаргонскі раён поўнасцю вызвалены. У гонар воінаў, якія вызвалялі Смаргонь, за 4 км ад Смаргоні на правым беразе ракі Вілія ў 1976г. устаноўлены помнік “Пераправа”.
яны вызвалялі Смаргонь
яны вызвалялі Смаргонь
На галоўную
Асланаў А. А.
Абухаў В. Ц.
Данілаў Д.Н.
Царэнка Л. І.
Цвяткоў М. В.
Музыраў В. А.
Радзіёнаў М. І.
Шуйдзін М. І.
Абухаў Віктар цімафеевіч
Нарадзіўся 3 красавіка 1898 г. у станіцы Мікольская ў сям'і казака (цяпер Арэнбургская вобласць). Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М.В. Фрунзэ. Ваяваў на розных франтах: супраць войскаў Калчака і генерала Юдзеніча, з басмачамі ва Ўзбекістане, Таджыкістане, Туркменістане. Служыў у Кітаі ў якасці ваеннага саветніка, выконваў ваенныя місіі ў Шанхаі, Нанкіне, Порт-Артуры. 4 чэрвеня 1940 г. В. Абухаву прысвоілі званне генерал-маёра танкавых войскаў, а ў сакавіку наступнага года ён стаў камандзірам 26-й танкавай дывізіі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. генерал Абухаў падняў сваю дывізію па трывозе ў г. Пухавічы і выступіў у напрамку мястэчка Гарадзея. Некалькі дзён танкісты вялі цяжкія няроўныя абарончыя баі супраць групы арміі “Цэнтр”, прыкрываючы мінскі напрамак. У баях, якія вяліся бесперапынна, пачынаючы з 24 чэрвеня і да канца кастрычніка 1941 г., камандзір корпуса быў цяжка паранены. 4 мая 1943 г. Віктара Цімафеевіча прызначылі камандзірам 3-га гв. механізаванага Сталінградскага корпуса, які прымаў удзел у ходзе Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Танкавая брыгада корпуса В. Абухава штурмам авалодала г. Вілейка, у якім нямецкі гарнізон пераўзыходзіў сілы брыгады ў некалькі разоў. Паспяхова дзейнічаў пры вызваленні гарадоў Смаргонь, Маладзечна, Лепель, Сенна. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваляў Кіеў і Мінск, граміў ворага ў Прыбалтыцы.Бой за Смаргонь праходзіў на вачах у генерал-лейтэнанта В. Абухава, які знаходзіўся на беразе Віліі ў штабе генерала Асланава. Менавіта ў гэты дзень, 4 ліпеня, Абухаву прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Вызваленне райцэнтра, важнага транспартнага вузла, дзе перасякаліся 8 дарог, сярод якіх адна жалезная, было важным стратэгічным поспехам.Узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, трыма ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Суворава 1-й ступені і дзесяццю медалямі, ганаровы грамадзянін г. Смаргонь. Генерал-палкоўнік танкавых войскаў В.Ц. Абухаў памёр 26 лістапада 1975 г. ў Маскве.
яны вызвалялі Смаргонь
Асланаў Азі агадавіч
Нарадзіўся 22 студзеня 1910 г. у сям'і працоўнага ў г. Ленкарань Бакінскай губерні (цяпер Азербайджан). Закончыў Закаўказскую ваенную падрыхтоўчую школу ў Баку, пазней вучыўся ў Ленінградскай кавалерыйскай школе. У час вайны ўдзельнічаў у абароне Кіева, у баях пад Масквой і Сталінградам, у вызваленні тэрыторый Украіны, Прыбалтыкі і Беларусі, у тым ліку гарадоў Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні. Азі Асланаў, якога байцы называлі “Генерал Вперёд”, камандаваў 35-й гвардзейскай танкавай брыгадай 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпусу. На досвітку 4 ліпеня 1944 г. пад моцным артылерыйскім і мінамётным агнём ворага яго брыгада фарсіравала раку Вілію і ў 9 гадзін 30 хвілін штурмавала Смаргонь. Тут А. Асланаў праявіў сябе як выдатны тактык і стратэг. Каб увесці праціўніка ў зман адносна напрамку галоўнага ўдару брыгады, ён накіраваў у абход горада злева танкавы ўзвод і роту аўтаматчыкаў, а сам павёў наступленне трыма танкамі ў цэнтры. Смелым манеўрам танкі Асланава прарваліся ў горад. Услед за танкістамі ў горад уварваліся гвардзейцы-аўтаматчыкі і партызаны. А 15 гадзіне 4 ліпеня г. Смаргонь быў вызвалены. 8 ліпеня 1944 г. – уся тэрыторыя Смаргонскага раёна. А. Асланаў удастоены звання Двойчы Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 2-ой ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За абарону Сталінграда”, “За абарону Каўказа”, пасмяротна – ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Азі Асланаў не дажыў да вялікай Перамогі. У студзені 1945 г. паблізу г. Прыекуле ён быў смяротна паранены.Імя А. Асланава ўнесена ў спіс ганаровых грамадзян г. Смаргонь. Каля СШ №2 высаджана каштанавая алея ў яго гонар, яго імем названа вуліца горада.
яны вызвалялі Смаргонь
радзіёнаў міхаіл іосіфавіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1902 г. у сяле Хмялінец Задонскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. У 1913 г. скончыў двухкласную земскую школу ў в. Колесава. У 1920 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне.У баях Вялікай Айчыннай вайны падпалкоўнік М.І. Радзіёнаў з 1942 г. З верасня 1942 г. – камандзір 36-й механізаванай брыгады, якая пад яго камандаваннем у снежні 1942 г. стала называцца 7-й гвардзейскай механізаванай брыгадай. Ваяваў на Сталінградскім, Паўднёвым, Варонежскім франтах7-я гвардзейская механізаваная брыгада пад камандаваннем гвардыі палкоўніка М.І. Радзіёнава вызначылася падчас Віцебска-Аршанскай аперацыі. 28 чэрвеня 1944 г. брыгада ўварвалася ў горад Лепель Віцебскай вобласці і пры падтрымцы іншых частак вызваліла яго.2.07.1944 г., пасля вызвалення ад гітлераўцаў Вілейкі, генерал-маёрам Абухавым В.Ц. было загадана перадавому атраду 7-й механізаванай брыгады ў складзе мотастралковага батальёна выйсці да р. Вілія на паўднёвым захадзе в. Кушляны і пачаць дэманстрацыю фарсіравання ракі, каб адцягнуць увагу праціўніка з боку г. Смаргонь на сябе. На працягу 3 ліпеня перадавы атрад брыгады вёў бой з праціўнікам, адцягваючы на сябе ўвагу большай часткі сіл праціўніка на другарадным участку і стварыў спрыяльныя ўмовы для паспяховага фарсіравання Віліі на поўдні ад узарванага моста. На досвітку 4 ліпеня 35-я гвардзейская танкавая брыгада пад камандаваннем А. Асланава і 7-я гвардзейская механізаваная брыгада пад камандаваннем М. І. Радзіёнава паспяхова фарсіравалі р. Вілія і выйшлі да г. Смаргонь. Пачаўся агульны штурм праціўніка.З канца 1944 г. М. І. Радзіёнаў – начальнік штаба бранятанкавых і механізаваных войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту, удзельнік бітваў у Прыбалтыцы і Ўсходняй Прусіі.Памёр 24 мая 1987 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
яны вызвалялі Смаргонь
Музыраў Віктар Аляксандравіч
У баях пры вызваленні Смаргоні вызначыўся экіпаж танка гвардыі старэйшага лейтэнанта В.А. Музырава, які адным з першых уварваўся ў горад.Нарадзіўся Музыраў Віктар Аляксандравіч у 1914 г. Выпускнік спецфакультэта Ленінградскага Хіміка-тэхналагічнага інстытута 1939 года. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, у баях на Курскай дузе, вызваляў Беларусь, Літву.Вытрымка з награднога ліста: “У баях за вызваленне Беларусі і Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў змагаўся мужна і гераічна. На ўсім працягу танкавая рота, якой ён кіруе, выконвае баявыя задачы выдатна. Першым уварваўся ў горад Лепель. У баі за горад Смаргонь немцы аказалі моцнае супраціўленне, падбітыя нашы танкі пачалі гарэць, наступленне слабела. У гэтую цяжкую хвіліну таварыш Музыраў па радыё загадаў следаваць за ім і першы ўварваўся ў горад Смаргонь. Супраціўленне ворага было зломлена і нашыя войскі захапілі горад”.Музыраў В.А. пазней быў ранены, але хутка вярнуўся ў часць і паспяхова кіраваў сваім падраздзяленнем. У баі на поўначы ад Вайньодэ першым уварваўся на агнявыя пазіцыі ворага. Нягледзячы на тое, што танк Музырава быў падбіты і два члены экіпажа паранены, Віктар Аляксандравіч арганізаваў бой, у выніку якога вораг нёс вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. За неаднаразовы выключны гераізм, за высокую арганізацыю бою, за знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка Музыраву В. А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
яны вызвалялі Смаргонь
шуйдзін міхаіл іванавіч
Першым, хто пачаў аперацыю па вызваленні Смаргоні 4 ліпеня, быў экіпаж Міхаіла Шуйдзіна, юнага танкіста, камандзіра танкавай роты гвардыі старэйшага лейтэнанта, які пасля вайны стане народным артыстам РСФСР, знакамітым партнёрам Юрыя Нікуліна ў клоунскім дуэце на арэне маскоўскага Цырка.Нарадзіўся 27 верасня 1922 г. в в. Казачае (цяпер — Шчокінскага раёна Тульскай вобласці). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны накіраваны на Падольскі 187-ы завод. З 6 мая 1942 г. – курсант 1-га Горкаўскага танкавага вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча накіраваны ў 35-ю гвардзейскую танкавую брыгаду (гвардыі палкоўнік Азі Асланаў) 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса. Экіпажу Шуйдзіна даручаліся самыя адказныя заданні, часта яго танк ішоў на чале разведкі, наперадзе ўсёй брыгады. Ён праявіў цуды гераізму і адвагі пры вызваленні Беларусі і Прыбалтыкі. Яго танк першым фарсіраваў Бярэзіну, Нарач, Вілію, першым урываўся ў Плешчаніцы, Вілейку, Смаргонь, Вільню.Па плане аперацыі нашы войскі мелі намер ударыць па гарнізоне немцаў з трох бакоў адначасова. 35-я танкавая брыгада павінна была наступаць у напрамку Вільні. Усю ноч наводзілі драўляную пераправу цераз Вілію. Экіпажу Шуйдзіна прыйшлося загадзя пераправіцца на іншы бераг і там з засады прыкрываць наступаючых. Увечары танкісты перабраліся ў засаду ў рэдкім лясочку і сталі чакаць. Праціўнік знайшоў гэты танк каля 9 раніцы – рускія байцы самі адкрылі стральбу. Фактычна з гэтых стрэлаў і пачалася аперацыя па вызваленні Смаргоні. Экіпажу прыйшлося нялёгка. Нямецкія батарэі спрабавалі знішчыць агнявую мяжу, на працягу трох гадзін страху і жаху ім прыйшлося манеўраваць і ў той жа час абараняць сваіх. Толькі апоўдні наша артылерыя знішчыла нямецкія гарматы, пачалася пераправа, і асноўныя сілы накіраваліся ў горад. Да трох гадзін дня ён быў вызвалены.Некалькі разоў М. Шуйдзін гарэў у танках, лячыўся ў шпіталі, на яго твары і руках засталіся сляды моцных апёкаў. Аднак пражыў дастаткова доўгае жыццё, памёр у 1983 г. і выступаў на арэне не толькі як клоун, але і як акрабат-эксцэнтрык.
яны вызвалялі Смаргонь
Данілаў Дзмітрый нікіфіравіч
Нарадзіўся ў 1923 г. у Сердобскім р-не Пензенскай вобл.. Д. Данілаў – гвардыі малодшы лейтэнант – адным з першых пачаў аперацыю па вызваленні Смаргоні. 2 ліпеня 1944 г., пасля таго як 35-я гв. танкавая брыгада генерала Асланава вызваліла ад гітлераўцаў Вілейку, ёй была пастаўлена задача рухацца на Смаргонь. Аднак дызельнага паліва было мала, танкі спыніліся. Генерал Асланаў прымае рашэнне: зліць рэшткі топліва з танкаў брыгады і заправіць два “Шэрманы” з узвода Шуйдзіна. Ім трэба было выйсці да Смаргоні, знайсці брод праз Вілію, фарсіраваць раку і ўмацавацца на захопленым плацдарме. Асланаў вырашыў удзельнічаць у аперацыі асабіста. Першым ірвануў “Шэрман” Шуйдзіна, за ім – “Віліс” Асланава, замыкаў калону “Шэрман” Д. Данілава. З пяхоты на браню ўзялі ўсяго шэсць аўтаматчыкаў. Праваднікі паказалі брод, які знаходзіўся на паўночны захад ад в. Перавозы. Першым увайшоў у ваду “Шэрман” Шуйдзіна. Следам - экіпаж Данілава. Танкісты на ўскрайку лесу замаскіравалі свае баявыя машыны. Плацдарм на заходнім беразе Віліі быў захоплены. Без сапёраў, без пяхоты і без адзінага выстралу. Генерал Асланаў на “Вілісе” вярнуўся да асноўных сіл сваёй брыгады за падмогай. Ноч з 2 на 3 ліпеня была трывожнай. Гітлераўцы з'явіліся толькі пад раніцу. Падпусціўшы ворага на кароткую дыстанцыю, экіпажы Шуйдзіна і Данілава адкрылі агонь. На другую спробу немцы рашыліся толькі вечарам, але безвынікова. У 9 гадзін 30 хвілін 4 ліпеня танкісты пайшлі на штурм Смаргоні. У ліку першых у горад уварваліся “Шэрманы” Шуйдзіна і Данілава. Згодна з журналам баявых дзеянняў, Д. Данілаў 4 ліпеня 1944 г. пры фарсіраванні р. Вілія ў складзе ўзвода Шуйдзіна, умела манеўруючы на полі бою, падпаліў самаходную пушку, адну аўтамашыну з аўтаматчыкамі, знішчыў да 25 салдат і афіцэраў ворага. Контраатака праціўніка была адбіта. Плацдарм ля пераправы захоплены. Пасля падыходу галоўных сіл танк Данілава пайшоў на праследаванне ворага, першым уварваўся ў Смаргонь. Горад быў вызвалены. 6 ліпеня брыгада пакінула горад і рушыла на Вільнюс. 8 ліпеня танкісты Асланава пайшлі на штурм горада. І тут зноў вызначыліся экіпажы Шуйдзіна і Данілава. Гвардыі малодшы лейтэнант Дзмітрый Данілаў быў узнагароджаны ордэнамі “Чырвонай Зоркі”, Айчыннай вайны 1-й ступені. Данілаў не дажыў да Дня Перамогі. Ён згарэў у “Шэрмане” ў Літве 25.08.1944 г.
яны вызвалялі Смаргонь
цвяткоў мікалай васільевіч
Цвяткоў М. В. нарадзіўся ў 1906 годзе ў Твярской губерні Калінінскай вобласці. Закончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. Падчас вайны ваяваў з нямецкімі захопнікамі ў складзе 7-й гвардзейскай мехбрыгады 3-га гвардзейскага Сталінградскага мехкорпуса. Удзельнічаў у бітвах на Курскай дузе, фарсіраванні Дняпра, у аперацыі “Баграціён” у Беларусі, вызваляў гарады Елгава, Шаўляй у Прыбалтыцы. Вайну скончыў на подступах да горада Ліепая. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнамі А. Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй” і інш. Быў ганаровым грамадзянінам г. Смаргонь, у вызваленні якога прымаў удзел.2.07.1944 г., пасля вызвалення ад гітлераўцаў Вілейкі, генерал-маёр Абухаў В.Ц. загадаў начальніку штаба 7-й механізаванай брыгады Цвяткову М. з перадавым атрадам у складзе мотастралковага батальёна выйсці да р. Вілія на паўднёвым захадзе в. Кушляны і пачаць дэманстрацыю фарсіравання ракі, каб адцягнуць увагу праціўніка з боку г. Смаргонь на сябе. 3 ліпеня перадавы атрад брыгады вёў бой з праціўнікам. Такім чынам, адцягваючы на сябе ўвагу большай часткі сіл праціўніка на другарадным участку, перадавы атрад 7-й механізаванай брыгады ажыццявіў ідэю камандавання корпуса і стварыў спрыяльныя ўмовы для паспяховага фарсіравання Віліі на поўдні ад узарванага моста. На досвітку 4 ліпеня 35-я гвардзейская танкавая брыгада пад камандаваннем А. Асланава і 7-я гвардзеская механізаваная брыгада пад камандаваннем М. І. Радзіёнава паспяхова фарсіравалі р. Вілія і выйшлі да г. Смаргонь. Пачаўся агульны штурм праціўніка. Пісаў дакументальныя кнігі “Народжаная на Волзе”, “У стэпах Сталінграда”. Падрыхтаваў да друку рукапісы “На шляху да Дняпра”, “У разгар Беларускага лета”, “Успамін аб баях за Елгаву”, у якіх апісаў баявыя дзеянні, непасрэдным удзельнікам якіх быў сам. Палкоўнік у адстаўцы Цвяткоў М. В. памёр 24 ліпеня 1999 года на 94-ым годзе жыцця.
яны вызвалялі Смаргонь
Царэнка Лаўрэнцій Іванавіч
На галоўную
Царэнка Лаўрэнцій Іванавіч – камандзір танка 43-га гвардзейскага танкавага палка 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі лейтэнант. Нарадзіўся 1 студзеня 1914 года ў аілі Масы, цяпер сяло Ленінскае Сузакскага раёна Ошскай вобласці Кіргізіі, у сялянскай сям'і. Ваяваў з фашысцкімі захопнікамі на Варонежскім, 1-м Украінскім, 3-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. У 1943 г. скончыў Харкаўскае танкавае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са жніўня 1943 г. Камандзір танка 7-й брыгады Л. Царэнка вызначыўся і ў баях за вызваленне Смаргоні. Яго танкісты знішчылі 2 гарматы, некалькі аўтамашын і павозак гітлераўцаў. За подзвігі, здзейсненыя Л. І. Царэнкам пры вызваленні Лепеля, Вілейкі, Смаргоні, Шаўляя і Елгавы, яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. У адным з баёў у Рыжскага заліва Лаўрэнцій Іванавіч быў паранены асколкам снарада ў галаву, але заставаўся ў страі да таго часу, пакуль яго падраздзяленне не выканала баявую задачу. Пасля лячэння ў шпіталі Царэнка камандаваў танкавай ротай у баях за Кёнігсберг і па знішчэнні Прыбалтыйскай групіроўкі ворага. Пры гэтым праявіў адвагу і геройства. Вытрымка з узнагароднага ліста аб прысваенні яму звання Героя Савецкага Саюза: “За час баёў ад Віцебска да Балтыйскага мора праз Лепель, Смаргонь, Вілейку, Вільна, Шаўляй, Мітава змагаўся адважна і мужна. Танк Царэнка на працягу ўсіх баявых дзеянняў заўсёды быў уперадзе. Асабіста знішчыў 8 супрацьтанкавых гармат, самаходную гармату, 6 дзотаў, 8 агнявых кропак, 8 аўтамашын, 7 вазоў з ваеннай маёмасцю, 2 склады з боепрыпасамі і да 65 акупантаў”. Памёр 27 кастрычніка 1976 года.
яны вызвалялі Смаргонь
дарогамі герояў Смаргоншчыны
дарогамі герояў Смаргоншчыны
Камінскі А. А.
На галоўную
Ляшчэвіч А. Я.
Дзяруга А. А.
Ручыца У.А.
Сапач П. І.
Суцкевер А. Г.
Цімкін А. Д.
Козел В. С. і Кавяза А. І.
Іваноў А. С.
14.11.1919 – 03.06.1944
Нарадзіўся ў в. Вавукі Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і сялян. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, Аляксандр стаў працаваць разам з бацькам. У першыя ж дні савецкай улады Аляксандр Камінскі ўступае ў шэрагі Рабоча-сялянскай міліцыі. У 1939 г. ён быў адпраўлены на вучобу на шасцімесячныя міліцэйскія курсы, пасля заканчэння якіх (верагодней за ўсё з 1940 г.) Камінскі прызначаны ўчастковым оперупаўнаважаным па Крэйванцаўскім сельскім савеце Ашмянскага раённага аддзела міліцыі. Многія работнікі міліцыі, апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі, уступалі ў рады партызан і вялі барацьбу з фашыстамі. А. Камінскі, здолеўшы здабыць сабе новыя дакументы, пераехаў у г. Мінск. Тут праз сваіх далёкіх сваякоў устанавіў сувязь з мінскімі падпольшчыкамі. Па заданні партызан ён уладкаваўся ў нямецкую паліцыю. Выконваючы чарговае заданне спецгрупы, А. Камінскі трапіў у акружэнне каля в. Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна. Ён загінуў, як герой пры выкананні службовага і воінскага абавязку. Па некаторых крыніцах, гэта было 2 чэрвеня 1944 г., за некалькі дзён да вызвалення Мінска. Аляксандра Камінскага пахавалі ў Крэве, устанавілі помнік. Быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імем названа вуліца ў г.Смаргонь, устаноўлена мемарыяльная дошка на будынку Крэўскай школы. Памятная таблічка ў гонар А. Камінскага ўстаноўлена на магазіне “Визит”, які размешчаны на вуліцы, названай ў гонар героя. Імя партызана таксама занесена на мемарыяльную дошку, размешчаную на будынку Смаргонскага РАУС.
Камінскі Аляксандр Аляксандравіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
14.04.1924 - 03.08.1950
А. Іваноў нарадзіўся ў в. Паруб’е Расонскага раёна. Сям’я некалькі гадоў жыла ў Полацку, пасля ў Гродне, дзе Аляксандр закончыў 9 класаў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Івановы вярнуліся на Віцебшчыну.З чэрвеня 1942 г. стаў байцом партызанскага атрада “Баявы”, дзе таксама былі яго старэйшая сястра Жэня, а потым і маці з малодшым братам, бацьку фашысты забілі за сувязь з партызанамі. У в. Паруб’е часта наведваліся народныя мсціўцы. Сяляне дапамагалі ім, чым маглі. Аднойчы гітлераўцы сагналі людзей у гурт, падпалілі крайнюю хату. Жанчыны патушылі яе. Убачыўшы гэта, карнікі вярнуліся, сабралі ўсіх і павезлі на пагібель.Вёска Паруб’е выглядала жудасна пустэльнай пасля налёту карнікаў. Аляксандр прагнуў помсты. Часта хадзіў у разведку. Трыццаць разоў, як сведчаць архіўныя запісы, выходзіў на чыгунку і кожны раз выконваў баявое заданне. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” 1 ступені. У 1944 г. тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вясной 1945 г. А. Іванова накіравалі на курсы аператыўнага саставу ў школу КДБ у Магілёў. Быў размеркаваны ў Смаргонь, дзе знаходзіўся атрад Камітэта дзяржаўнай бяспекі. На тэрыторыі Смаргонскага раёна дзейнічала некалькі ўзброеных бандаў, якія рабавалі насельніцтва. Чэкісты выяўлялі месцазнаходжанне бандытаў і знішчалі іх. А. Іваноў ноччу адправіўся на сустрэчу з мужчынам, які павінен быў паведаміць аб дакладным месцазнаходжанні банды, якая з’явілася ў ваколіцах Войстама. Раптам ён адчуў нешта няладнае за спінаю, але азірнуцца не паспеў. Некалькі моцных удараў, і ён праваліўся ў бездань. Банду з 9 чалавек супрацоўнікі КДБ разграмілі.Пахаваны А. Іваноў у гарадскім парку Смаргоні. Яго імем названа адна з вуліц Смаргоні, па якой у ліпені 1944 ішлі танкі генерала Асланава, вызваляючы горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод вызваліцеляў быў і А. Іваноў, у гонар якога названа вуліца пазней. Яму было лёсам наканавана жыць менавіта на гэтай вуліцы. Партызан, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, медалём “Партызану Айчыннай войны” 1-й ступені.
Іваноў Аляксандр Сцяпанавіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
Кавяза Анатоль Ігнацьевіч
Козел Васіль Сідаравіч
У пачатку ліпеня 1944 г. партызаны атрада імя Фрунзе брыгады імя Будзёнага Вася Козел і Толя Кавяза разам з іншымі партызанамі атрымалі заданне падарваць фашысцкі эшалон. Падысці да чыгункі было вельмі цяжка: амаль бесперапынна рухалася нямецкая тэхніка, матацыклісты, пяхота. Адступаючы, фашысты асабліва пільна сачылі за чыгуначнымі пуцямі, месцамі падыходы да рэек былі замініраваны. Група падрыўнікоў з васьмі чалавек на чале з партызанам Дуевым адправілася на заданне. Месца падыходу было выбрана загадзя. Дуеў з пяццю партызанамі заляглі ў засадзе. Партызаны А. Кавяза і В. Козел папрасілі камандзіра дазволіць ім паспрабаваць паставіць міну. Смельчакі змаглі дапаўзці да самага насыпу, але ў апошні момант былі заўважаны ахоўнікамі. Варожая куля трапіла ў падрыхтаваную міну.Так загінулі юныя партызаны Вася Козел і Толя Кавяза. З дакументаў вынікае, што гэта адбылося 2 ліпеня 1944 года. У той час партызанам-падрыўнікам было па 17 гадоў. В. С. Козел родам з вескі Рудня, А. І. Кавяза – з вёскі Ардзяя. Пахаваны хлопцы ў в. Ардашы. У Залескім сельскім савеце ў 1980-х гадах на месцы іх гібелі ўстанавілі памятны знак знадпісам: “На этом месте в бою с фашистами погибли комсомольцы-партизаны бригады им. Буденного Ковязо Анатолий Игнатьевич, Козел Василий Сидорович. Вечная слава героям!”У наградным лісце значыцца, што Кавяза А.І. за час знаходжання ў партызанскім атрадзе прымаў удзел у рэльсавай вайне, на яго баявым ліку ўзарваны шасейны мост, узарваная варожая аўтамашына, дзе забіта і паранена 25 нямецкіх салдат і афіцэраў, таксама ім быў узарваны варожы воінскі эшалон, дзе забіта і паранена 212 нямецкіх салдат і афіцэраў. Узнагароджаны медалём “За адвагу” і ордэнам Чырвонага Знамені.
Козел Васіль СідаравічКавяза Анатоль Ігнацьевіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
Смерцю героя загінуў у фашысцкіх засценках падпольшчык Анатоль Дзмітрыевіч Цімкін, ураджэнец в. Залессе Смаргонскага раёна. Перад вайной ён жыў у Смаргоні. Камандзір спецгрупы “Бура” М.А. Міхайлашаў прыгадваў, што Цімкін не вытрымаў, як ён казаў, "пасіўнай" барацьбы з акупантамі і самастойна пачаў распаўсюджваць савецкія лістоўкі. Яго схапілі гітлераўцы і падверлі катаванням, але савецкі патрыёт праявіў нязломную стойкасць і не выдаў нікога з падпольшчыкаў.Камандзір спецгрупы “Бура” М.А. Міхайлішаў успамінаў, што з Анатолем Цімкіным быў цесна звязаны падпольшчык Віктар Іванавіч Тумаш, які жыў у в. Вішнева. Калі пачалася вайна, Віктар наладзіў сувязь з партызанамі і ў верасні 1943 г. выконваў заданні В.В.Шынкевіча, начальніка асобага аддзела атрада С.Г.Суслава. Хадзіў на заданні ў Свір і Смаргонь. У Смаргоні яму было даручана адшукаць А. Цімкіна, з якім была страчана сувязь. Віктар знайшоў кватэру Цімкіна, перадаў яму прадукты. А.Цімкін расказаў аб палажэнні ў горадзе, аб закупленых медыкаментах. Распавёў, што гарадскія падпольшчыкі падрыхтавалі да ўцёкаў 8 ваеннапалонных байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Дамовіліся, што двух з іх Анатоль сёння ж перадасць Віктару пры выхадзе з горада, за могілкамі. Туды ж прынясе і нарыхтаваныя медыкаменты. Вечарам у прызначаным месцы Цімкін перадаў В. Тумашу медыкаменты і пісьмовае паведамленне аб смаргонскім гарнізоне. З могілак выйшлі двое ваеннапаленых, якіх Віктар павёў у бок лесу. Так па двое Віктар вывеў з горада восем ваеннапалонных.
Цімкін Анатоль Дзмітрыевіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
Нарадзіўся 30.09.1890 г. у в. Абрамаўшчына Свянцянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён) у сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымліваў разам з братам Вінцэнтам у школе-інтэрнаце ў в. Войстам (1901). У 1902 – 1906 гг. вучыўся ў гімназіі пры Саборы святой Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу. У 1913 г. скончыў падрыхтоўчыя курсы Пецярбургскай духоўнай семінарыі. У 1914 г. пасвечаны ў дыяканы, пазней — у прэзбітэры. Быў накіраваны на Далёкі Усход. Служыў вікарыем у Іркуцку, у 1915 г. пераведзены ў Чыту. У 1917 г. накіраваны ў польскую парафію г. Харбін, потым працаваў у Маньчжурыі. З 1920 па 1937 гг. служыў на духоўных пасадах у г. Харбін. У 1938 г. прыбыў у Рым. У 1939 г. уступіў у ордэн марыянаў і быў накіраваны ў Друйскі кляштар айцоў марыянаў на пасаду аканома.У 1941 г. А. Ляшчэвіч быў накіраваны ў касцёл в. Росіца (Верхнядзвінскі раён). Летам 1942 г., калі ўзмацнілася дзейнасць партызан за Дзвіной, немцы пачалі рыхтаваць карныя акцыі супраць партызан і мясцовага насельніцтва. Ксёндз А.Ляшчэвіч атрымаў папярэджанне аб гэтым і прапанову пакінуць гэтыя мясціны. Аднак святары (кс. Ляшчэвіч і кс. Кашыра) не пакінулі людзей.16.02.1943 г. пачалася карная акцыя. Фашысты палілі будынкі, жыхароў сагналі ў касцёл у Росіцы. Святары А.Ляшчэвіч і Е.Кашыра спавядалі, падрыхтоўвалі людзей да смерці. 17 лютага людзей, а разам з імі і ксяндзоў Ляшчэвіча і Кашыру павезлі ў бок Дзвіны да месца пакарання. Людзей загналі ў драўляную стайню, аблілі яе бензінам, укінулі ў сярэдзіну гранаты і падпалілі.26.1.1992 г. быў распачаты кананізацыйны працэс аб прызнанні ксяндзоў А.Ляшчэвіча і Е.Кашыры пакутнікамі. 13.6.1999 г. яны былі беатыфікаваны Папам Рымскім Іаанам Паўлам ІІ.
Ляшчэвіч Антон Янавіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
30.09.1890, Абрамаўшчына — 17.02.1943, Росіца
З першых дзён акупацыі на тэрыторыі Смаргонскага раёна пачалася антыфашысцкая барацьба. З 1941 г. дзейнічала падпольная група, арганізатарам і кіраўніком якой быў былы палітрук Чырвонай Арміі У.А. Ручыца. Да прызыву ў армію ў 1938 г. жыў і працаваў інспектарам райана ў сяле Краснагрыгораўка Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл. У ліпені 1941 г. ён выбраўся з акружэння і апынуўся на тэрыторыі Смаргонскага раёна ў в. Хадакі, на радзіме сваёй жонкі Юліі Аляксандраўны Ручыца. Пасяліўшыся ў вёсцы, Ручыца стаў арганізоўваць падпольную групу. Актыўнымі членамі яе былі сяляне з вёсак Хадакі і Шутавічы: А.С. Цікота, Ніна Мароз, І.І. Малеўскі і Г.М. Малеўская, У. Жабінскі, былыя ваеннапалонныя М. Мыслін, А. Тараканаў. Сувязной была і жонка кіраўніка Юлія Аляксандраўна Ручыца. Падпольная арганізацыя збірала звесткі аб нямецкіх воінскіх часцях, аказвала дапамогу уцёкшым ваеннапалонным, акружэнцам. Члены групы рыхтавалі і распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі, у якіх заклікалі да барацьбы, расказвалі аб падзеях на фронце, выкрывалі здраднікаў Радзімы, якія перайшлі на службу да фашыстаў, праводзілі дыверсійную работу. Выбух на 57 чыгуначнай станцыі Смаргонь – справа рук Івана Малеўскага. Група Ручыцы была звязана з Мінскім падполлем і адтуль атрымлівала заданні. Цесная сувязь існавала і з партызанскім атрадам “Знішчальнік” брыгады імя Варашылава. Пры дапамозе падпольшчыкаў партызанскія атрады папаўняліся з ліку ваеннапалонных і мясцовага насельніцтва. Група Ручыцы дзейнічала з пачатку 1942 г. да жніўня 1943 г., калі падпольшчыкі пацярпелі правал. Былі арыштаваны кіраўнік групы У.І. Ручыца, яго жонка Ю.А. Ручыца і інш. Арыштаваных даставілі ў Вільнюскую турму Лукішкі. Пачаліся нечалавечыя катаванні. Тых, хто застаўся ў жывых, вывезлі ў канцлагер Правенішкі ля Каўнаса а калі наблізіўся фронт, іх вывезлі ў лагер смерці Штудгоф каля Данцыга. Арганізатар падпольнай групы У.А. Ручыца быў спалены ў крэматорыі. Юлія Аляксандраўна Ручыца выжыла, вярнулася ў Смаргонь, знайшла сваіх дачок. Жанчына ўспамінала, што зрэдку яна бачылася са сваім мужам у канцлагеры Штудгоф. Уладзімір Афанасьевіч быў ужо ледзьве жывы і памёр 3.11.1944 г. 9 мая 1945 г. Чырвоная Армія вызваліла вязняў. Юлія Ручыца была запрошана ў якасці сведкаў злачынстваў у лагеры Штудгоф.
Ручыца Уладзімір Афанасьевіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
Нарадзіўся ў 1892 г. у в. Вётхава Смаргонскага раёна. Стварыў у в. Залессе падпольную групу і кіраваў ёй. З першых дзён акупацыі група праводзіла агітацыйную работу сярод насельніцтва, збірала зброю, распаўсюджвала лістоўкі, рыхтавалася да баявых аперацый. Група мела сувязь з салдатамі-акружэнцамі. Сам Пракоп Іосіфавіч, бацька 10 дзяцей, яшчэ пры Польшчы ўключыўся ў палітычную дзейнасць: прывозіў з Вільні ў Залессе камуністычную літаратуру, лістоўкі, за што 2 разы сядзеў у Лукішскай турме і Картуз-Бярозе. У 1939 г. сям’я Пракопа Сапача атрымала кватэру ў былой сядзібе ўцёкшага ў Польшчу пана Капчынскага. Калі ў Залессі з’явіліся немцы, яны адразу ж арыштавалі Пракопа Іосіфавіча і два тыдні білі бізунамі. Дзякуючы хадайніцтву Аўгуста Міхневіча, немца па нацыянальнасці, з якім Сапач разам працаваў да вайны, Пракопа Іосіфавіча адпусцілі. Ён уладкаваўся працаваць у лясніцтва. З’явілася магчымасць свабодна хадзіць у каменданцкі час. Ён выкарыстаў гэта ў барацьбе з фашыстамі. Зімой 1941-1942 гг. разам з салдатамі-акружэнцамі падклаў міну на ўчастку чыгункі Залессе-Белая. Варожы цягнік узарваўся. Здраднікі выдалі кіраўніка групы. А раніцай фашысты акружылі хату П.І. Сапача. Каля сцяны паставілі дзяцей і пачалі вобыск. Гаспадара арыштавалі, даставілі ў Залессе, затым у Смаргонь, Ашмяны і, нарэшце, у Лукішкі. Савецкія салдаты, што вызвалілі вязнеў Лукішскай турмы ў Вільні ў 1944 г., прачыталі на сцяне адной з камер словы, напісаныя крывёю: “Сёння мяне павядуць на шыбеніцу. Я не выдаў таварышаў па барацьбе. За справу працоўных, за Чырвоную Зорку, за Савецкую ўладу я аддаю сваё жыццё. Селянін в. Вётхава Залескага сельсавета П. Сапач”. Так у 1942 г. быў закатаваны ў Лукішскай турме адзін з арганізатараў падполля на Смаргоншчыне П.І. Сапач. Месца пахавання невядома. Справу падпольшчыка Пракопа Сапача прадоўжыў яго сын Уладзімір. Была створана новая падпольная група, у якую ўвайшоў Сапач Уладзімір Пракопавіч, 1921 г.н.. Галоўнай яе задачай з’яўляўся вывад ваеннапалонных з залескага лагера ў партызанскі атрад “Знішчальнік”. Аднак у студзені 1944 г. групу схапілі фашысты. Падпольшчык У. Сапач быў закатаваны ў Вілейскай турме ў 1944. Месца пахавання невядома. Загінуў і яшчэ адзін сын Пракопа Сапача – Генадзь. Ён быў прызваны ў 1940 г. у пагранвойскі і служыў у Азербайджане. Прапаў без вестак.
Сапач Пракоп Іосіфавіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
15.07.1913 – 20.01.2010
Нюрнбергскі працэс. Фота: Яўген Халдэй
Для паэта Аўрома Суцкевера, які нарадзіўся ў Смаргоні, самы страшны перыяд жыцця быў у гета ў Вільні. У верасні 1915 г., калі лінія фронту Першай сусветнай вайны наблізілася да Смаргоні, яго сям’я была вымушана эвакуіравацца ў расійскі Омск. Вярнуўшыся з Сібіры, Аўром знайшоў прытулак у Вільні. Там юнак скончыць гімназію і ўніверсітэт. У 1941 г. аказаўся з жонкай і маці на акупаванай тэрыторыі. Хаваўся ад нацыстаў, у верасні 1941 г. трапіў у Віленскае гета. У Віленскім гета Суцкевер з’яўляецца ўдзельнікам падполля і партызанскага атрада “Некаме” (“Помста”). Яго мэтай была не толькі барацьба за жыцці насельніцтва гета, але і выратаванне мастацкіх каштоўнасцяў. Пад выглядам макулатуры ён здолеў выратаваць ад вывазу ў Германію рукапісы Талстога, Горкага, Шалом-Алейхема, карціны Шагала і Рэпіна У верасні 1943 года, напярэдадні ліквідацыі гета, Суцкевер з атрадам удзельнікаў Супраціўлення дабраўся да Нарачанскіх лясоў. У базе дадзеных partizany.by значыцца, што з Віленскага гета ён прыбыў у партызанскую брыгаду імя Варашылава 1.08.1943 г. Атрад дзейнічаў у Мядзельскім раёне. Суцкевера характарызавалі як чалавека дысцыплінаванага, які працаваў над апісаннем гісторыі брыгады. 12 сакавіка 1944 г. быў дастаўлены ваенным самалётам у Маскву, дзе ў пачатку красавіка выступіў на трэцім пленуме Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. У ліпені 1945 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі. 27 лютага 1946 г. у якасці сведкі даваў паказанні на Нюрнбергскім працэсе, на працягу 38 хвілін успамінаў аб жудасцях, якія бачыў у Вільнюскім гета. А з 1947 года колішні смаргонец — у Ізраілі. Працуе рэдактарам літаратурнага часопіса. Аўром Суцкевер пражыў 96 гадоў і памёр у Тэль-Авіве ў 2010 годзе.
Суцкевер Аўром Герцавіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны
На галоўную
10 (23).8.1901 - 25.5.1979
Нарадзіўся 23 жніўня 1901 года ў Ракаве (па іншых звестках, у Мінску) у шматдзетнай сям’і. Напрыканцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя пераехаў у Смаргонь. Жыхары Смаргоні ведаюць А. Дзяругу, як кіраўніка інструментальнага ансамбля, на базе якога ў 1949 г. узнік першы ў Беларусі народны цымбальны аркестр. У 1963 г. аркестру было прысвоена званне народнага. Дзяруга кіраваў ім з дня яго заснавання да самай сваёй смерці, на працягу трох дзясяткаў гадоў. А яшчэ Дзяруга быў сапраўдным смаргонскім фоталетапісцам. Усе гарадскія святы, спартыўныя спаборніцтвы, моманты паўсядзённага жыцця Смаргоні траплялі ў аб’ектыў фотаапарата, які Аляксандр Анісімавіч не выпускаў з рук. У гады вайны Аляксандр Дзяруга жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху, быў сувязным партызанскага атрада “Бура”. Перадаваў партызанам звесткі аб акупантах, планы размяшчэння складаў нямецкага гарнізона, дастаўляў партызанам медыкаменты, фотаматэрыялы. Н.Міхайлашаў у кнізе “Бура гневу” цёпла ўспамінае смаргонскага падпольшчыка, фатографа Аляксандра Анісімавіча Дзяругу. Ён здолеў захаваць фатаграфіі і негатывы многіх супрацоўнікаў СД, жандармерыі і паліцыі, якія звярталіся да яго за здымкамі для дакументаў. Пасля вайны гэтыя здымкі дапамагалі чэкістам шукаць і выкрываць былых памагатых акупантаў. Узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” II-й ступені. Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993). Яго імем названа вуліца горада. На былым Доме піянераў размешчана мемарыяльная дошка, памятная – на адным з дамоў вуліцы Дзяругі.
Дзяруга Аляксандр Анісімавіч
дарогамі герояў Смаргоншчыны