Свой творчы шлях Іван Паўлавіч пачаў з паэтычнай дзейнасці. Яго першай публікацыяй стаў верш "Радзіме" ў газеце "Чырвоная змена". Аўтару на той момант было 18 год.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік сустрэў у Карпатах. Менавіта на фронце ў ім прачнуўся празаік. Нягледзячы на забарону, ён да 1943 года вёў дзённік.
Першае сваё апавяданне Іван Паўлавіч быў вымушаны пісаць левай рукой, паколькі знаходзіўся ў гэты час у шпіталі ў Тбілісі. Апавяданне называлася "Встреча" і публікавалася з паметкай "Кавказ, госпиталь, 1942 год".
У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным субяседнікам, таму што ўмеў слухаць. Ён ніколі не перапыняў суразмоўцу, нават калі не быў з ім згодзен.
"Палеская хроніка" Івана Мележа па праву лічыцца нацыянальнай эпапеяй і адным з важнейшых твораў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У трылогіі "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" і "Завеі, снежань" пісьменнік падрабязна апісвае сваю малую радзіму - вёсачку, якая знаходзілася літаральна на востраве сушы паміж палескіх балот, і жыццё сялян у перыяд калектывізацыі. Усе героі маюць рэальных прататыпаў - людзей, якія жылі ў роднай вёсцы пісьменніка Глінішчы.
Першапачаткова раман "Палеская хроніка" задумваўся як пенталогія.
У горадзе Бугуруслан Арэнбургскай вобласці пісьменнік пазнаёміўся з Лідзіяй Пятровай. У красавіку 1943 года, не сказаўшы нікому ні слова, яны пайшлі ў ЗАГС і распісаліся. Лідзія Пятрова-Мележ стала першым чытачом усіх твораў мужа.
Дакументальны фільм "Туманы над багнаю"
ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" Інфармацыйны рэсурс "Пісьменнікі ў адзін клік"
Успаміны землякоў пра Івана Паўлавіча Мележа
Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 1 імя І.П. Мележа ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" беражліва захоўваюць памяць пра свайго земляка
Мележ по-новому
Библиотека Филиал 1
Created on April 4, 2024
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Momentum: Manager Guide
View
Wizardry Letter
View
Search Bar Card
View
Piñata
View
Microlearning: When to Use Chat, Meetings or Email
View
Microlearning: Graphic Design
View
Microlearning: Enhance Your Wellness and Reduce Stress
Explore all templates
Transcript
Іван Мележ: імя і час
"Будзе Мележа голас гучаць..."
Цікавыя факты з жыцця пісьменніка
З гордасцю носім імя земляка
Дакументальны фільм "Туманы над багнаю"
ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" Інфармацыйны рэсурс "Пісьменнікі ў адзін клік"
Успаміны землякоў пра Івана Паўлавіча Мележа
Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 1 імя І.П. Мележа ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" беражліва захоўваюць памяць пра свайго земляка