Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Interactive image

Natalya

Created on February 7, 2024

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Essential Business Proposal

Project Roadmap Timeline

Step-by-Step Timeline: How to Develop an Idea

Artificial Intelligence History Timeline

Microlearning: Teaching Innovation with AI

Microlearning: Design Learning Modules

Video: Responsible Use of Social Media and Internet

Transcript

8 лютага - 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914-1947)

паэт, літаратуразнаўца, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

Валянцін Таўлай – адметная постаць у беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Баранавічах 8 лютага 1914 года ў сям’і чыгуначніка. У 1920 годзе памерла ад халеры маці Валянціна. У 1924 годзе бацьку звальняюць з працы (як непаляка). Валянцін вучыцца ў польскай школе, а бацька яго ўступае ў Беларускую сялянска- работніцкую Грамаду. Свае погляды, жыццѐвыя прынцыпы ѐн стараецца перадаць сыну. Аднойчы Валянцін пачуў ад яго такі наказ: “Не чурацца свайго. Нашы дзяды і прадзеды – беларусы... значыцца і ты павінен быць беларусам і на кожнае пытанне аб нацыянальнасці – называць гэтае імя”. Юнак паступае ў Віленскую беларускую гімназію. Але да гэтага ѐн перажыў арышт бацькі ў час разгрому Грамады. Талент трынаццацігадовага паэта адклікаецца на ўсе падзеі вершамі. Валянцін знаѐміцца з творамі Я. Купалы, Я. Коласа. У гэты ж час ѐн піша вершы, на многіх з іх адбітак уплываў Багдановіча, Купалы. У Віленскай гімназіі ѐн адразу ж уступае ў падпольную камсамольскую арганізацыю, удзельнічае ў дэманстрацыях, распаўсюджвае лістоўкі, піша рэвалюцыйнага зместу вершы. За удзел у акцыях пратэсту Валянцін Таўлай і яшчэ больш 50 вучняў былі арыштаваны. Усіх іх збілі, адправілі ў турму, а пасля выключылі з гімназіі. Апынуўшыся зноў у вѐсцы, Валянцін працягвае падпольную работу. Пасля адной сходкі, у жніўні 1929 года, па даносу правакатара ѐн быў зноў арыштаваны. З гэтага часу і пачалі з’яўляцца пад яго вершамі подпісы: “Слонім, астрог”, “Гродна, астрог”, а пазней дабавяцца “Лукішкі”, “Ліда, турма”. Менавіта тады ляглі на паперу радкі: “...Дарога мая напаткнулася ўчора на шэрыя сцены турмы... “ 10 месяцаў цягнулася следства па справе маладога Таўлая. Каб не апынуцца за кратамі ізноў, у кастрычніку 1930 года ѐн нелегальна пераходзіць мяжу Савецкай Беларусі. Семнаццацігадовы юнак быў прыняты на работу ў рэдакцыю газеты “Звязда”. Ён пісаў палемістычныя артыкулы, аналізаваў 3 замежную прэсу, чытаў лекцыі аб Заходняй Беларусі, сустракаўся з жывымі класікамі: Я. Купалам, Я. Коласам. У снежні 1932 года Таўлая накіроўваюць на падпольную работу ў Варшаву. Асноўным плѐнам яго працы ў тыя гады было выданне легальнай "Беларускай газеты". Удалося наладзіць выданне спачатку “Літаратурнай старонкі” да гэтай газеты, а затым і часопіса. Неўзабаве рэдакцыі “Беларускай газеты”, “Літаратурнай старонкі” былі разгромлены віленскай дэфензівай. Навісла пагроза арышту. Кіраўніцтва падполля прымае рашэнне вярнуць яго ў Мінск. Пры пераходзе мяжы ў студзені 1934 года ѐн трапляе ў рукі паліцыі. За кратамі нараджаліся новыя вершы. Па творах Валянціна Таўлая можна вывучаць жыццѐ тагачаснага польскага астрога. Аўтар апісаў цесную “душную” камеру; паказаў як выбівалі “прызнанні” ў арыштаваных, засведчыў як улады голадам імкнуліся зламаць дух вязняў. Шмат канкрэтных дакладных рэалій турэмнага жыцця ўвабралі паэмы “Песня пра сухар” і “Таварыш”, што нарадзіліся адпаведна ў 1935 і 1936 гг. У верасні 1939 года, калі Заходняя Беларусь была далучана да БССР, Таўлай атрымаў свабоду. Ён пачынае працаваць у раѐннай лідскай газеце “Уперад”. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны загінулі рукапісы новых твораў, што з’явіліся ў савецкі час. Таўлай быў разведчыкам, па заданні партызанскага атрада працаваў у нямецкіх установах. У гэты час паэт зрабіў рукапісны зборнік вершаў і аддаў на захаванне таварышам. Зборнік меў сімвалічную назву “Шляхі і краты”. Восенню 1943 года ѐн быў арыштаваны разам з сям’ѐй бацькі. Бацька і мачыха В. Таўлая, трапілі ў лагер смерці Асвенцым. Валянціна і яго сястру ўдалося намаганнямі сяброў і блізкіх выбавіць з няволі. Вызваленне прыйшло ў ліпені 1944 года. Валянцін Таўлай жыў тады з сям’ѐй у Навагрудку, працаваў сакратаром рэдактара раѐннай газеты “Звязда”. Потым ѐн прыняў запрашэнне жонкі Купалы прыехаць у Мінск і супрацоўнічаць у арганізацыі музея народнага паэта. Таўлай заняўся даследчыцкай работай па творчасці песняра. І ў той жа час рыхтаваў да выдання кнігу свайго выбранага... Турма, карцэры, галадоўкі падкасілі яго здароўе. Ён пакінуў гэты свет зусім маладым. 27 красавіка 1947 года беларуская літаратура страціла таленавітага і арыгінальнага паэта, публіцыста, даследчыка літаратуры, крытыка, перакладчыка.