Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Андрэй Федарэнка
alf27
Created on December 2, 2023
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
Transcript
віртуальная выстава
"АНДРЭЙ ФЕДАРЭНКА:
АСОБА, ТВОРЧАСЦЬ, ЧАС"
17 СТУДЗЕНЯ 2024 года 60 гадоў з дня нараджэння
пачаць прагляд
СКЛАД.: ГОРЫСЛАВА в.а.
змест
1. Біяграфія
2. Творчасць
3. Бібліяграфія
4. Спасылкі
5. Фотагалерэя
6. Кнігі ў фондзе бібліятэкі
6. Віктарына
біяграфія
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка - беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 17 студзеня 1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна, Гомельскай вобласці.Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза. Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП.
творчасць
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую, англійскую і іншыя мовы.
Больш падрабязна
КНІГІ
"Гісторыя хваробы" : аповесць
1989 год
"Сечка": літаратурныя эсэ
2012 год
"Ланцуг"": зборнік
2012 год
"Смута": аповесць
1994 год
"Вёска": зборнік
2013 год
"Шчарбаты талер": аповесць
1999 год
"Ціша": зборнік
2013 год
"Афганская шкатулка": аповесць
2002 год
"Сузіральнік"": зборнік
2018 год
"Нічые": аповесць
2009 год
"Жэтон на метро""": раман
2020 год
"Мяжа": раман
2011 год
спасылкі
- "Андрей Федоренко. Биография, книги, отзывы, цитаты"
- "Федарэнка Андрэй Міхайлавіч"
- "Пісьменнік Андрэй Федарэнка: Тэрмін «поспех» можна зразумець і растлумачыць толькі духоўна"
- "Андрэй Федарэнка. Сузіральнік і дэміург"
- "Интервью с белорусским писателем Андреем Федоренко"
- "История одной фотографии писателя Андрея Федоренко"
фотагалерэя
творы ў фондзе бібліятэкі
"Багаты кватарант": п'еса
"Шчарбаты талер": аповесць
"Гісторыя хваробы": зборнік
"Афганская шкатулка": аповесць
"Сінія кветкі": аповесць
"Вёска": аповесць
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
віктарына
ЦУДОЎНА!ВЫ ПРАВІЛЬНА АДКАЗАЛІ НА ЎСе ПЫТАННІ!
ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!
Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваныя вакол пошукаў афганскай шкатулкі – яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту...
Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая...
Аповесць "Шчарбаты талер" - адзін з самых вядомых твораў Андрэя Федарэнкі. У ім расказваецца, як дзеці, знайшоўшы старую карту-схему і тры загадкавыя талеры, бяруцца ў час канікулаў шукаць напалеонаўскі скарб... Што ў іх з гэтага атрымалася, можна даведацца, прачытаўшы аповесць.
1990 год. Студэнта Антона Васкевіча выключылі з інстытута... афіцыйна "за п'янства", неафіцыйна "за нацыяналізм і палітычную недобранадзейнасць". Антон едзе дадому, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі (сапраўдную прычыну пры выключэнні яму ніхто не называў, яго лісты чытаюць, старэйшаму брату Антона пагражаюць нейкія цёмныя асобы). Час ідзе, але нічога не праясняецца. Удалечыні ад сяброў і звыклага асяроддзя. Уладкоўваецца працаваць бібліятэкарам і... Нічога. Галоўны герой твора звычайны чалавек. І фактычна вясковае жыццё зламала яго.
П’еса А. Федарэнкі "Багаты кватарант" (1995) крытыкуе прыкрыя з’явы нашага грамадства і заклікае быць духоўна прыгожымі і маральна чыстымі.
Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.