Вуліцы горада
ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ. ІХ ІМЁНЫ Ў НАЗВАХ ВУЛІЦ НАШАГА ГОРАДА
Г. БАРАНАВІЧЫ (1941-1945)
іх імёны ў назвах вуліц
Канстанцін Пятровіч Бадак нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна. Скончыў Баранавіцкую гімназію. Працаваў настаўнікам у Вялікалукскай школе. Завочна вучыўся ў Маскоўскім селікатна-будаўнічым інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны, як сувязны партызанскага атрада, выконваў заданні камандавання. Працуючы ў Русінаўскай школе, арганізаваў групу падпольшчыкаў, удзельнікі якой выведвалі розныя даныя, здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы і ў дэпо. Быў арыштаваны. Пакараны смерцю каля будынка Баранавіцкага паравознага дэпо.
Канстанцін Пятровіч Бадак (1921 - 26.04.1944)
спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку
іх імёны ў назвах вуліц
Леанід Пятровіч Барадзінскі нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Сяло Баранавіцкага раёна. Працаваў да вайны трактарыстам. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі ў складзе падпольнай групы ўдзельнічаў у падрыве складоў паліва, будынку ўпраўлення Брэст-Маскоўскай чыгункі, збіраў звесткі аб чыгуначным вузле і перадаваў іх партызанам. 31 студзеня 1944 года прыняў удзел у выкраданні намесніка бургамістра горада Баранавічы і дастаўцы яго ў штаб партызанскага злучэння. У пачатку лютага 1944 года быў арыштаваны. 11 сакавіка 1944 года разам з дзевяццю падпольшчыкамі пакараны смерцю на базарнай плошчы горада Баранавічы.
Леанід Пятровіч Барадзінскі (28.12.1920 - 11.03.1944)
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зрабіўшы клік па малюнку
іх імёны ў назвах вуліц
Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся ў горадзе Санкт-Пецярбургу. У 1920-1926 гадах працаваў рабочым. У 1926-1931 гадах служыў на флоце. У 1939-1940 гадах вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў. З 1940 года - трэці сакратар Баранавіцкага абкама ВКП(б)Б. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, з'яўляўся сакратаром Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзірам партызанскага злучэння Паўднёвай зоны Баранавіцкай вобласці.
Фёдар Аляксеевіч Баранаў (09.01.1905 - 15.03.1982)

Мікалай Фёдаравіч Дарашэвіч нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. Дзяцінства яго прайшло на станцыі Быцень. Скончыў 7 класаў польскай школы. Вучыўся ў Баранавіцкай сярэдняй школе. У час вайны разам з бацькам Фёдарам Аляксандравічам працаваў на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, два яго родныя браты Аляксандр і Пётр таксама працавалі на чыгунцы. Яны не толькі здабывалі каштоўную інфармацыю для партызан, але і выконвалі дыверсійныя заданні. Загінуў падчас падрыву гітлераўскіх эшалонаў на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.
Мікалай Фёдаравіч Дарашэвіч (02.02.1923 - 03.06.1943)

іх имёны ў назвах вуліц
Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Падчас Першай сусветнай вайны разам з роднымі трапіў у горад Казань, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва. Працаваў у трамвайным дэпо горада. У Чырвонай Арміі з 1935 года. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны паранены трапіў у палон. У Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу, стаў адным з кіраўнікоў Мінскага падполля. Загінуў у фашысцкіх засценках 4 ліпеня 1943 года. У 1965 годзе яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Іван Канстанцінавіч Кабушкін (15.02.1915 - 04.07.1943)
Спасылкі на дадатковую інфармацыю можна атрымаць, Зрабіўшы клік па малюнку
іх имёны ў назвах вуліц
Аляксандр Ільіч Казакоў нарадзіўся ў горадзе Харкаве. У 1917 годзе дабраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922 годзе быў дэмабілізаваны. Шмат гадоў служыў у міліцыі. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Камандуючы ўзводам буйнакаліберных кулямётаў, умела дзейнічаў і супраць самалётаў, і супраць наземных варожых сіл. Асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Беларусі, Баранавіцкай вобласці. У 1946 годзе "за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм" яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Аляксандр Ільіч Казакоў (09.02.1900 - 27.12.1961)

Мікалай Андрэевіч Кліменка нарадзіўся ў Краснадарскім краі. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Саратаўскім танкавым вучылішчы. З пачаткам вайны ў 1941 годзе разам з курсантамі вучылішча быў адпраўлены на Сталінградскі танкавы завод, дзе былі сфраміраваны танкавыя экіпажы. Ён назначаны кулямётчыкам у танку. У ліпені 1941 года прымаў удзел у жорсткіх баях пад Смаленскам. Цяжка кантужаны, трапіў у палон, з якога ўцякаў тры разы. Шукаў шлях да партызан. Вясной 1942 года ўступіў у партызанскі атрад. Быў камандзірам 2-га партызанскага атрада Беларускай кавалерыйскай брыгады Баранавіцкай вобласці. Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы.
Мікалай Андрэевіч Кліменка (26.01.1923 - 21.09.2010)

іх ІМЁНЫ ў назвах вуліц
Іван Паўлавіч Лiсін нарадзіўся ў вёсцы Мала-Нікольскай Омскай вобласці. У ліпені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў снайперам і кулямётчыкам. 30 кастрычніка 1943 года за "ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашыскімі захопнікамі і выяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм" яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў смерцю адважных 7 ліпеня 1944 года ў баі пры вызваленні горада Баранавічы.
Іван Паўлавіч Лiсін (10.03.1914 - 07.07.1944)

Іван Лявонцьевіч Рагуля нарадзіўся ў вёсцы Ачукевічы Навагрудскага раёна. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Знаходзіўся на вайсковай службе. У ліпенні 1941 года ў званні палкоўніка ўдзельнічаў у бітве за Смаленск. Прымаў удзел у баях пад Масквой, пад Ржэвам, на Курскай дузе, у Арлоўскай, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Рагачоўска-Жлобінскай наступальных аперацыях, у вызваленні Беларусі. Падчас бамбёжкі фашысцкай авіяцыяй генерал-маёр І.Л Рагуля быў цяжка паранены. Памёр у шпіталі. Пахаваны на могілках у горадзе Баранавічы.
Іван Лявонцьевіч Рагуля (27.09.1895 - 21.07.1944)

Іосіф Іўсцінавіч Санкоўскі ў аўтабіяграфіі месцам нараджэння ўказваў горад Рыгу. Да прызыву на вайсковую службу працаваў рабочым у Санкт-Пецярбургу. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай вайны. Кадравы вайсковец. Падчас Вялікай Айчыннай вайны назначаны начальнікам Уладзімірскага ваеннага вучылішча, але перавёўся на пасаду камандзіра стралковай брыгады. Удзельнічаў у Курскай бітве. Вызначыўся ў Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі. Удзельнічаў у Калінкавічска-Мозырскай, Беларускай, Бабруйскай, Слонімска-Баранавіцкай наступальных аперацыях. Камандаваў 69-й стралковай дывізіяй, часткі якой вызначыліся пры вызваленні горада Баранавічы.
Іосіф Іўсцінавіч Санкоўскі (16.03.1897 - 04.01.1962)

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў нарадзіўся ў вёсцы Колесава Ліпецкай вобласці. У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу. Вялікую Айчынную вайну сустрэў малодшым лейтэнантам. Ваяваў радавым лётчыкам-штурмавіком, камандзірам звяна, эскадрыллі, атрымаў званне маёра. Будучы намеснікам камандзіра палка, не толькі ўмела рыхтаваў баявыя вылеты, але і сам прымаў у іх удзел. За ўзорнае выкананне баявых заданняў яму было двойчы прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў 1944 і 1945 гадах. Закончыў вайну пад Кёнігсбергам. Яго авіяполк быў перадыслакаваны спачатку ў горад Ліду, а затым у Баранавічы. Быў прызначаны камандзірам лётнага палка ў нашым горадзе.
Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў (15.11.1917 - 08.09.1946)

Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў у Навагрудку падпольную групу, з'яўляўся сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага партызанскага злучэння, разведчыкам агентурнай сеткі спецгрупы "Буравеснік". Пад псеўданімамі "Мсцівец" і "Алесь Шыпшына" перадаваў у партызанскі друк свае вершы, друкаваўся ў агітплакаце "Раздавім фашысцкую гадзіну". Разам з роднымі быў арыштаваны, але намаганнямі сяброў удалося выбавіцца з турмы. Яго бацька і мачыха загінулі ў Асвенцыме.
Валянцін Паўлавіч Таўлай (08.02.1914 - 27.04.1947)

Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў нарадзіўся ў вёсцы Грэнкава Цвярской вобласці. У 1922 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Маскоўскую пяхотную школу, камандныя курсы. З чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камадзіра стралковага палка. Цяжка паранеы трапіў у акружэнне. Ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Першым Беларускім франтах. За мужнасць і гераізм, за ўтрыманне плацдарма пры фарсіраванні ракі Днепр у 1943 годзе яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 193-я стралковая дывізія пад яго камандаваннем удзельнічала ў Баранавіцка-Слонімскай аперацыі, вызваляла горад Баранавічы.
Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў (14.09.1904 - 01.10.1965)

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся ў горадзе Баранавічы ў сям'і чыгуначніка-машыніста. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я з'ехала ў Расію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1921 годзе дабраахвотнікам пайшоў служыць на флот. Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча. Служыў штурманам, старшым памочнікам камандзіра, камандзірам, камісарам падводнай лодкі, камандзірам брыгады падводных лодак, начальнікам аддзела падводнага плавання флоту. У ліпені 1941 года ўзначаліў Наварасійскую ваенна-марскую базу. У 1945 годзе прысвоена званне віцэ-адмірал. У 1965 годзе атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
Георгій Мікітавіч Халасцякоў (20.07.1902 - 18.07.1983)

Уладзімір Зянонавіч Царук нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1917 года, Грамадзянскай вайны, падпольнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Знаходзіўся ў турмах Польшчы з 1926 года па 1939 год. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны - адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Ствараў партызанскія атрады, якія былі аб'яднаны ў брыгады агульнай колькасцю да 2,5 тысяч чалавек. Камандзір партызанскага злучэння. 15 жніўня 1944 года ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны працаваў старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама.
Уладзімір Зянонавіч Царук (20.12.1899 - 27.01.1957)

Анатоль Вячаслававіч Ягораў нарадзіўся ў горадзе Варонеж. У 1922 годзе разам з маці пераехаў да родных у Баранавічы. Скончыў мужчынскую гімназію і Віленскае тэхнічнае вучылішча. Паступіў вучыцца ў Маскоўскі політэхнічны інстытут. Але вучобу перарвала вайна. Па заданні падпольнай групы ўладкаваўся на працу чарнарабочым у паравознае дэпо, а затым, дзякуючы веданню нямецкай мовы, у дыспетчарскую, дзе меў доступ да графікаў руху цягнікоў і эшалонаў з ваеннымі грузамі. Выконваў іншыя заданні. Пры спробе ўзарваць у дэпо паваротны круг быў схоплены аховай. Пакараны смерцю каля будынка Баранавіцкага паравознага дэпо.
Анатоль Вячаслававіч Ягораў (1919 - 26.04.1944)

Гістарычная памяць
Валентина
Created on April 17, 2023
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Breaking news video
View
Timeline video mobile
View
Alien invasion video
View
Space video
View
Season's Greetings Video Mobile
View
End of the Year Wrap Up
View
Christmas Promotion Video
Explore all templates
Transcript