10 кніг, якія варта прачытаць
АГЛЯД НАВІНАК
1. ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2. Гардзей, В. К. Як мядзведзікі тату згубілі
3. Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары...
4.ЧАРОЎНАЯ СКАРБНІЦА
5. Пазнякоў, М. Хто дзе жыве?
6. Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я
10
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!21 лютага ў нашай краіне святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы і да гэтай важнай падзеі мы падрыхтавалі для вас агляд самых займальных навінак "10 кніг, якія варта прачытаць". Гэта цудоўныя творы, прачытаў якія, вы адшукаеце разам з маленькімі мядзеведзікамі іх тату, угадаеце, дзе хто жыве, раскрыеце таямніцы беларускай мовы, прачытаеце займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта і шмат чаго іншага. Жадаем вам прыемнага чытання і чакаем у бібліятэках горада!
1. ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
У кнiзе ў адаптаванай для дзiцячага ўспрымання форме выкладаюцца звесткi па гiсторыi беларускай мовы, расказваецца пра яе арфаграфiчныя, арфаэпiчныя i лексiчныя асаблiвасцi, на займальным матэрыяле тлумачацца законы сучаснага беларускага правапiсу. Для адпрацоўкi новых ведаў, аўтаматызацыi i замацавання атрыманых правапiсных уменняў i навыкаў у выданне ўключаны займальныя заданнi.
6+
кніга тут
2. Гардзей, В.К. Як мядзведзікі тату згубілі
Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць - ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. "Тата яшчэ спіць, - супакоіла мама. - Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас". І гэта - праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям'ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і свежыя іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей "Як мядзведзікі тату згубілі". Творы, звязаныя з жыццём насельнікаў беларускіх лясоў і рэк, напісаныя з гумарам, заглыблены ў народны фальклор, таму маюць акрэслены міфалагічны і чарадзейны змест, нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы акцэнт.
0+
кніга тут
2. Якімовіч, А.М. Жылі-былі літары...
У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі — хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка, чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык.
кніга тут
6+
4. Чароўная скарбніца
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» ўключае творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі і Людмілы Рублеўскай. Пісьменнікі добра ведаюць дзіцячую псіхалогію, умеюць размаўляць з чытачом на мове дзяцінства і робяць гэта без лішняй дыдактыкі і гучных павучанняў.
кніга тут
6+
5. Родныя словы
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класікаў беларускай літаратуры П. Броўкі, У. Дубоўкі, А. Куляшова, якім належыць асаблівая роля ў абнаўленні беларускай лірыкі: як на шляху светапоглядным, духоўным, так і ў кірунку жанрава-стылёвых пошукаў.
кніга тут
12+
6. Пазнякоў, М. Хто дзе жыве?
У новую кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шматлікіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова ўвайшлі вершы, скорагаворкі, загадкі, якія знаёмяць юных чытачоў з рознымі відамі чалавечага жылля – ад старажытнай пячоры да сучасных хмарачосаў, а таксама – з жытлом звяроў, птушак і насякомых.
кніга тут
6+
8. сляды волатаў
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае творы ў жанры анімалістыкі. Невялікія апавяданні сучасных пісьменнікаў-прыродазнаўцаў дазволяць чытачу зазірнуць у самыя розныя куты роднай прыроды, падгледзець жыццё звяроў і птушак. Кніга нагадвае, што людзі адказныя за захаванне прыгажосці нашай планеты для будучых пакаленняў.
кніга тут
12+
9. Капылоў, І.Л. Беларуская мова ад А да Я
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
кніга тут
12+
10. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» – гэта комплексная навукова-інтэрпрэтацыйная і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993–1998 гг. Яна складаецца з бібліяграфічнай часткі, матэрыялы якой прысвечаны асвятленню ролі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ), манаграфічнага раздзела пра лексічны атлас – гісторыю яго стварэння, структуру, тыпы лінгвагеаграфічных карт і іх асаблівасці, з індэкса слоў, зафіксаваных у пяці тамах атласа, і розных даведачных матэрыялаў – спісаў карт, лексічнага апытальніка, даведачных матэрыялаў аб населеных пунктах, ці сетцы ЛАБНГ, аб правядзенні дыялекталагічных экспедыцый і інш.
Выданне робіць істотны ўклад у тэорыю і практыку лінгвагеаграфічных даследаванняў і будзе цікавым для шырокага кола лінгвістаў. Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.
12+
кніга тут
8. радзімазнаўства
На старонках кнігі доктара філалагічных навук прафесара Васіля Шура ў даступнай форме расказваецца пра разнастайныя анамастычныя назвы Беларусі. Аўтар спрабуе раскрыць лінгвакультуралагічны код некаторых уласных імёнаў.
кніга тут
12+
Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары... : займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2024. – 156, [3] с.
Родныя словы : [вершы і паэмы / складальнік С. І. Моўчан]. - Мінск : Беларусь, 2023. - 245, [1] с.. - (Кніжная паліца школьніка)
Сляды волатаў : анімалістыка / [укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Аверсэв, 2024. – 347, [2] с.– (Сучасная беларуская літаратура).
Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, [укладальнік В. М. Курцова]. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 572, [2] с. : карт. ; 30 см. — Бібліяграфія: с. 224–251 і ў падрадковых заўвагах. — Афавітныя паказальнікі: с. 244–478.
Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 166, [1] с.
Чароўная скарбніца : творы для дзяцей / укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]. - Мінск : Аверсэв, 2023. - 350 с.. - (Сучасная беларуская літаратура)
Гардзей, В.К. Як мядзведзікі тату згубілі : казкі / Віктар Гардзей ; [мастак Л. Жванія]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 30, [1] с.
Дарагі дружа!
Гэтую кнігу ты можаш знайсці ў наступных бібліятэках горада: -ЦГБ імя К. Маркса; -Бф №1 імя Я. Коласа; -БФ №2 імя І. Шамякіна; -БФ №4 імя М. Лермантава; -БФ №6;
-БФ №9 імя Я. Купалы;
-ДБФ імя А.С. Пушкіна;
-ДБФ №2; №4, №8, №9, №10.
Шур, В. В. Радзімазнаўства : з гісторыі беларускіх тапонімаў / В. В. Шур ; [прадмова А. І. Бельскага]. — Мінск : Звязда, 2024. — 189, [2] с.
Пазнякоў, М. Хто дзе жыве? : вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў ; [ілюстрацыі М. Ячмяньковай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 45, [2] с.
Зелянко, С. В. Таямніцы беларускай мовы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / С. В. Зелянко]. — Мінск : Беларусь, 2022. — 286, [1] с. : каляр. іл., партр. ; 22 см. — (Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара).
10 кніг, якія варта прачытаць
Центральная Библиоте
Created on February 21, 2023
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Practical Microsite
View
Essential Microsite
View
Akihabara Microsite
View
Essential CV
View
Akihabara Resume
View
Momentum: Manager Guide
View
Momentum: First Operational Steps
Explore all templates
Transcript
10 кніг, якія варта прачытаць
АГЛЯД НАВІНАК
1. ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2. Гардзей, В. К. Як мядзведзікі тату згубілі
3. Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары...
4.ЧАРОЎНАЯ СКАРБНІЦА
5. Пазнякоў, М. Хто дзе жыве?
6. Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я
10
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!21 лютага ў нашай краіне святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы і да гэтай важнай падзеі мы падрыхтавалі для вас агляд самых займальных навінак "10 кніг, якія варта прачытаць". Гэта цудоўныя творы, прачытаў якія, вы адшукаеце разам з маленькімі мядзеведзікамі іх тату, угадаеце, дзе хто жыве, раскрыеце таямніцы беларускай мовы, прачытаеце займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта і шмат чаго іншага. Жадаем вам прыемнага чытання і чакаем у бібліятэках горада!
1. ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
У кнiзе ў адаптаванай для дзiцячага ўспрымання форме выкладаюцца звесткi па гiсторыi беларускай мовы, расказваецца пра яе арфаграфiчныя, арфаэпiчныя i лексiчныя асаблiвасцi, на займальным матэрыяле тлумачацца законы сучаснага беларускага правапiсу. Для адпрацоўкi новых ведаў, аўтаматызацыi i замацавання атрыманых правапiсных уменняў i навыкаў у выданне ўключаны займальныя заданнi.
6+
кніга тут
2. Гардзей, В.К. Як мядзведзікі тату згубілі
Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць - ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. "Тата яшчэ спіць, - супакоіла мама. - Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас". І гэта - праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям'ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і свежыя іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей "Як мядзведзікі тату згубілі". Творы, звязаныя з жыццём насельнікаў беларускіх лясоў і рэк, напісаныя з гумарам, заглыблены ў народны фальклор, таму маюць акрэслены міфалагічны і чарадзейны змест, нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы акцэнт.
0+
кніга тут
2. Якімовіч, А.М. Жылі-былі літары...
У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі — хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка, чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык.
кніга тут
6+
4. Чароўная скарбніца
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» ўключае творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі і Людмілы Рублеўскай. Пісьменнікі добра ведаюць дзіцячую псіхалогію, умеюць размаўляць з чытачом на мове дзяцінства і робяць гэта без лішняй дыдактыкі і гучных павучанняў.
кніга тут
6+
5. Родныя словы
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класікаў беларускай літаратуры П. Броўкі, У. Дубоўкі, А. Куляшова, якім належыць асаблівая роля ў абнаўленні беларускай лірыкі: як на шляху светапоглядным, духоўным, так і ў кірунку жанрава-стылёвых пошукаў.
кніга тут
12+
6. Пазнякоў, М. Хто дзе жыве?
У новую кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шматлікіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова ўвайшлі вершы, скорагаворкі, загадкі, якія знаёмяць юных чытачоў з рознымі відамі чалавечага жылля – ад старажытнай пячоры да сучасных хмарачосаў, а таксама – з жытлом звяроў, птушак і насякомых.
кніга тут
6+
8. сляды волатаў
Новая кніга з серыі «Сучасная беларуская літаратура» змяшчае творы ў жанры анімалістыкі. Невялікія апавяданні сучасных пісьменнікаў-прыродазнаўцаў дазволяць чытачу зазірнуць у самыя розныя куты роднай прыроды, падгледзець жыццё звяроў і птушак. Кніга нагадвае, што людзі адказныя за захаванне прыгажосці нашай планеты для будучых пакаленняў.
кніга тут
12+
9. Капылоў, І.Л. Беларуская мова ад А да Я
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
кніга тут
12+
10. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» – гэта комплексная навукова-інтэрпрэтацыйная і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993–1998 гг. Яна складаецца з бібліяграфічнай часткі, матэрыялы якой прысвечаны асвятленню ролі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (ЛАБНГ), манаграфічнага раздзела пра лексічны атлас – гісторыю яго стварэння, структуру, тыпы лінгвагеаграфічных карт і іх асаблівасці, з індэкса слоў, зафіксаваных у пяці тамах атласа, і розных даведачных матэрыялаў – спісаў карт, лексічнага апытальніка, даведачных матэрыялаў аб населеных пунктах, ці сетцы ЛАБНГ, аб правядзенні дыялекталагічных экспедыцый і інш. Выданне робіць істотны ўклад у тэорыю і практыку лінгвагеаграфічных даследаванняў і будзе цікавым для шырокага кола лінгвістаў. Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.
12+
кніга тут
8. радзімазнаўства
На старонках кнігі доктара філалагічных навук прафесара Васіля Шура ў даступнай форме расказваецца пра разнастайныя анамастычныя назвы Беларусі. Аўтар спрабуе раскрыць лінгвакультуралагічны код некаторых уласных імёнаў.
кніга тут
12+
Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары... : займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2024. – 156, [3] с.
Родныя словы : [вершы і паэмы / складальнік С. І. Моўчан]. - Мінск : Беларусь, 2023. - 245, [1] с.. - (Кніжная паліца школьніка)
Сляды волатаў : анімалістыка / [укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Аверсэв, 2024. – 347, [2] с.– (Сучасная беларуская літаратура).
Лексічны атлас беларускіх народных гаворак : аналітычныя і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, [укладальнік В. М. Курцова]. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 572, [2] с. : карт. ; 30 см. — Бібліяграфія: с. 224–251 і ў падрадковых заўвагах. — Афавітныя паказальнікі: с. 244–478.
Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 166, [1] с.
Чароўная скарбніца : творы для дзяцей / укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]. - Мінск : Аверсэв, 2023. - 350 с.. - (Сучасная беларуская літаратура)
Гардзей, В.К. Як мядзведзікі тату згубілі : казкі / Віктар Гардзей ; [мастак Л. Жванія]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 30, [1] с.
Дарагі дружа! Гэтую кнігу ты можаш знайсці ў наступных бібліятэках горада: -ЦГБ імя К. Маркса; -Бф №1 імя Я. Коласа; -БФ №2 імя І. Шамякіна; -БФ №4 імя М. Лермантава; -БФ №6; -БФ №9 імя Я. Купалы; -ДБФ імя А.С. Пушкіна; -ДБФ №2; №4, №8, №9, №10.