Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Пуцявінамі Якуба Коласа
csgpbminsk
Created on September 30, 2022
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
Transcript
Далей
Людзі добра ведалі, колькі зла і няшчасця было ім ад Чортавага каменя, але ніхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скінуць яго. Праўда, на гэта былі важныя прычыны: камень быў надта вялікі — мала чым меншы за добрую хату; другая прычына — не ўсе сыходзіліся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылі, што чапаць камень — грэх; другія казалі, што на камень наложаны праклён і крануць яго боязна — можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былі і такія людзі, якія проста стаялі за тое, што камень і павінен быць тут, каб людзі вучыліся быць асцярожнымі і разумнымі, каб умелі самі абладзіць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапіў бы ў рай.
Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмі пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоіцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалі, што камень прынеслі сюды нейкія старцы і налажылі на яго праклён, асудзіўшы яго на доўгія вякі ляжаць на гэтым месцы.
Каля каменя ішла дарога. Невядома, чаму людзі выбралі сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след і павёў за сабою другіх?
Ніхто не памятае таго часу, калі і як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзі расказваюць, што яшчэ іх дзяды і прадзеды помняць яго. І называўся ён Чортаў камень. Чаму далі яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велічыню, а можа, і за тое, што гэты камень многа зла прынёс і прыносіць людзям. Колькі людскіх калёс і восей пабіта і паламана аб камень! Колькі пакалечана рук і ног! А гузоў колькі набілі тут людскія галовы!
А пойдзеш ў Ліпава лясамі, Напэўна стрэнешся з ласямі І зайца ўгледзіш, і вавёрку, І норы воўчыя на ўзгорку Сярод трушчоб між ельнякамі, І «чортаў камень», што вякамі Над Азярком ляжыць, як хата... Ну, ўсякіх дзіў там ёсць багата! (Я. Колас «Новая зямля»)
Знаходзіцца Чартавіца на правым баку дарогі Стоўбцы-Прусінава-Сверынава, на 18-м кіламетры дарогі. Камень ляжыць у 20 метрах ад дарогі направа. Велізарная глыба, якая на працягу стагоддзяў заехала ўглыб зямлі, мае даўжыню каля 5 метраў і шырыню 2,5 метра. Валун аморфнай формы з неапрацаванай паверхняй, знаходзіцца ў адносна глухім месцы. Цяпер значная частка валуна ўрасла ў зямлю і калі вымяраць толькі той участак каменя, што знаходзіцца на паверхні, то яго даўжыня складае каля аднаго метра.
Размешчаны ён там, дзе цёмны яловы лес перасякаецца з балотам і ўпіраецца ў возера (па-мясцоваму Азярко). Акрамя таго, месца, дзе знаходзіцца Чортаў Камень, на працягу стагоддзяў называлася Чартавіца. Ясна, што абодва назвы адбываюцца ад чорта, бо, згодна народным уяўленням, любімымі месцамі чортавых сходаў варта лічыць пустэчы, закінутыя маёнткі, старыя і напаўразбураныя будынкі, млыны, пераважна ветраныя, месцы самазабойстваў, яры і наогул мясціны, куды рэдка ступае нага чалавека і куды даўно не заносіўся асвячоны прадмет, а таксама так званыя “ростанькі”. Шмат чарцей хаваюцца ў розных вадаёмах, адкуль, аднак, яны імгненна выскокваюць пры кожным асвячэнні вады і перасяляюцца ў бліжэйшыя месцы – дрэвы, камяні, пагоркі.
Змяняецца свет, разумнеюць людзі. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, і думкі іх падзяліліся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другія даводзяць, што лепш адразу пакончыць з ім, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.(Якуб Колас «Чортаў камень, 1919?»)
Прычына трэцяя — ніхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу. А часы ішлі. Паміралі адны людзі, на змену ім зʼяўляліся другія, трэція і гэтак далей. Змянялася нават само аблічча Зямлі: лясы змяняліся палямі, на палях зноў раслі дрэвы; толькі Чортаў камень ляжаў і ляжаў такі ж вялікі, такі ж маўклівы, дзікі, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгія вякі ўсё ж пакідалі і на ім свой след: камень, хоць і мала, асядаў у зямлю. І, казалі, будзе такі час, калі мінецца закляцце, ён сам знікне з твару зямлі, сыдзе ў яе нетры.
Галоўная старонка
Далей
Галоўная старонка
Далей
Галоўная старонка
Далей
Галоўная старонка
Галоўная старонка
назад к спасылкам
Галоўная старонка
Далей
Далей
Далей
Далей
Далей
Галоўная старонка