Мастак, адкрыты свету
CherikovLibrary
Created on May 27, 2022
да 105 - годдзя народнага пісьменніка Янкі Брыля
Over 30 million people build interactive content in Genially.
Check out what others have designed:
TOM DOLAN
Presentation
ALICE'S WONDERLAND BOOK REGISTRY
Presentation
BASIL RESTAURANT PRESENTATION
Presentation
AC/DC
Presentation
THE MESOZOIC ERA
Presentation
ALL THE THINGS
Presentation
ASTL
Presentation
Transcript
СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА
СТАРОНКІ БІЯГРАФІІ
Мастак, адкрыты свету
Дзяржаўная ўстанова культуры"Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна"Цэнтральная раённая бібліятэкаАддзел абслугоўвання і інфармацыі
да 105 - годдзя беларускага пісьменніка Янкі Брыля
У 1942 годзе стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 годзе — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г. п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1966—1971 — сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпутатам ВС БССР (1963 — 1967, 1980 — 1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990), член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Памёр 25 ліпеня 2006 года, пахаваны на могілках у Калодзішчах.
Янка (Іван Антонавіч) Брыль (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006) —народны пісьменнік Беларусі, перакладчык, публіцыст, ганаровы член НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1982). Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загор’е (Польшча, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 годзе прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй у нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў.
старонкі біяграфіі
Пісаць пачаў з чатырнаццаці гадоў, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938 годзе. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 годзе выйшла з друку першая кніга пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям’і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» (зборнік «Надпіс на зрубе», 1958). Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях са зборніка «Працяг размовы», які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. У пачатку 1960-х з’явіўся ў друку вядомы раман «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная разам з А. Адамовічам і У. Калеснікам дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982). Трывалае месца ў творчасці займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Уся творчасць Янкі Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.
СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ