Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
У.Караткевіч
yulyashpl8
Created on November 27, 2020
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
View
Smart Presentation
View
Practical Presentation
View
Essential Presentation
View
Akihabara Presentation
View
Pastel Color Presentation
View
Visual Presentation
View
Relaxing Presentation
Transcript
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч
26 лістапада 1930 г. - 25 ліпеня 1984 г.
класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Оршы Віцебскай вобласці. Сям’я вызначалася вялікай інтэлігентнасцю. Вялікі ўплыў на Уладзіміра аказаў дзед па лініі маці Васіль Юллянавіч Грынкевіч, чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дасціпны апавядальнік, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды. Валодзя ў дзяцінстве не толькі любіў слухаць казкі і розныя гісторыі, якія яму чыталі старэйшыя, але імкнуўся дадумваць развіццё сюжэтаў, сам вельмі рана (у тры з паловай гады) навучыўся чытаць, стаў актыўным наведвальнікам гарадской дзіцячай бібліятэкі. Паводле ўспамінаў родных, у шэсць гадоў ім былі напісаны першыя вершы. У дзіцячыя гады разнастайнасць яго талентаў выявілася і ў схільнасці да малявання, якая захавалася на ўсё жыццё, і ў тым, што ён меў абсалютны слых, некаторы час займаўся ў музычнай школе.
26
лістапада
Біяграфія
паводле сведчання самога Караткевіча, напісаны былі, як вобразна выказаўся ён сам, «горы» старонак. «Але друкавацца і не думаў.»
Восенню 1955 г. Караткевіч прымаў удзел у рэспубліканскай нарадзе маладых літаратараў у Мінску, дзе яго вершы атрымалі высокую ацэнку. У 1956 г. Уладзімірам Караткевічам напісана легенда «Маці Ветру», У 1957 г. створана п’еса «Млын на Сініх Вірах», У беларускім друку працягваюць з’яўляцца яго вершы.
У красавіку 1957 г. Уладзімір Караткевіч атрымаў афіцыйнае прызнанне ў калег — быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.
У 1958 г. выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Матчына душа». У гэты ж час ён дапрацаваў аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», У 1963 г. рыхтаваўся да друку зборнік, куды павінны былі ўвайсці раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», але набор кнігі быў рассыпаны паводле распараджэння цэнзуры. Тым не менш у 1964 г. аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» ўпершыню апублікавана.
У 1960-я гг. Караткевічам створаны раманы «Каласы пад сярпом тваім» (1962-1964 гг.) — маштабнае палатно пра падзеі напярэдадні паўстання 1863-1864 гг., «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1965-1966 гг.) — прысвечаны сярэднявечнай Беларусі, супрацьстаянню разняволенага чалавечага духу, гуманізму і цемрашальства, асэнсаванню гістарычнага лёсу зямлі і яе народа, а таксама іншыя гістарычныя творы — п’еса «Кастусь Каліноўскі» (1963 г.), аповесць «Зброя» (1964 г.) пра паўстанцаў Каліноўскага, легенда «Ладдзя Роспачы» (1964 г.) пра трагічныя абставіны вайны з Масковіяй у XVII ст., мужнасць беларускіх ваяроў.
Шмат зрабіў Уладзімір Караткевіч і для беларускага кінематографа, напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў: «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967). У 1967 г. паводле сцэнарыя Караткевіча быў зняты кінафільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». «Залішняя», паводле меркавання ідэалагічных кантралёраў, увага да «змрочнага сярэднявечча» стала прычынай таго, што фільм паклалі «на паліцу» і да гледачоў ён дайшоў праз шмат гадоў — у 1989 г.
У 1969 г. выйшаў паэтычны зборнік «Мая Іліяда», у 1970 г. — зборнік прозы «Чазенія», куды ўвайшлі аднайменная аповесць, дзеянне якой адбываецца ў 1960-я гг. на Далёкім Усходзе, яе персанажы — маладыя прадстаўнікі інтэлігенцыі; некалькі апавяданняў, сюжэты якіх звязаны з падзеямі як гістарычнымі, так і сучаснымі, а таксама «Казкі янтарнай краіны», прысвечаныя Латвіі.
Безумоўна, цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча займаюць «Каласы пад сярпом тваім» — фактычна першы беларускі гістарычны раман. Прыкметным творам стаў напісаны ў 1971 г. першапачаткова для ўкраінскага чытача і выдадзены асобнай кнігай на беларускай мове ў 1977 г. нарыс пра зямлю Беларусі, яе гісторыю, прыроду і культуру «Зямля пад белымі крыламі» — з лёгкай рукі Караткевіча гэты вобраз трывала замацаваўся як сімвалічная назва нашай краіны. У 1972 г. напісана аповесць «Лісце каштанаў», прысвечаная пасляваенным падлеткам. Дзеянне адбываецца ў вызваленым Кіеве, такім чынам твор можна назваць у некаторай ступені аўтабіяграфічным.
У 1973 г. выйшаў фотаальбом «Белавежская пушча», а ў 1979 г. — «Памяць зямлі беларускай», аўтарам тэксту якіх быў Уладзімір Караткевіч. У 1974 г. выйшаў у свет зборнік апавяданняў і аповесцей «Вока тайфуна». У 1978 г. убачыў свет зборнік гістарычных твораў «З вякоў мінулых».
Ёсць у Караткевіча творы і для юных чытачоў, у 1975 г. выйшаў яго зборнік «Казкі». На працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці Уладзімір Караткевіч займаўся дакументальнай публіцыстыкай. Займаўся Караткевіч і перакладамі з іншых моў: латышскай, літоўскай, грузінскай, украінскай, рускай, польскай, славацкай, чэшскай, туркменскай, выступаў з крытычнымі артыкуламі па пытаннях мастацкага перакладу. Уладзімір Караткевіч добра спяваў, ведаў многа беларускіх народных песень. Будучы чалавекам энцыклапедычных ведаў і незвычайнай начытанасці, эрудыцыі, ён разумеў патрэбы шырокага кола чытачоў, не цураўся «лёгкіх» жанраў, сам любіў чытаць дэтэктывы. Караткевіч таксама нядрэнна маляваў і многія старонкі рукапісаў яго твораў упрыгожаны шматлікімі ілюстрацыямі самога аўтара.
ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ