Want to create interactive content? It’s easy in Genially!
Загадка Багдановіча
Irina
Created on August 8, 2020
9 клас
Start designing with a free template
Discover more than 1500 professional designs like these:
Transcript
"Загадка багдановіча"
ЭСЭ
Міхась Стральцоў
Стральцоў належыць да рэдкіх і важных творцаў. Дзеля яго аднаго варта было б прыдумаць іншы канон беларускай літаратуры, а можа, і асобную літаратуру
Ігар Бабкоў
Жанр твора
Эсэ - свабодная развага аўтара на пэўную тэму. Стыль эсэ звычайна ясны і нязмушаны, з шматлікімі спасылкамі.
"Загадка Багдановіча"
У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.
+ info
"Загадка Багдановіча"
Аўтар кнігі, аповесці-эсэ «Загадка Багдановіча» (1968) раскадзіроўваў яе сэнс наступным чынам: «... разгадаць загадку ці тайну – гэта значыць, напалову пазбавіць яе прывабнасці».
перагорнем яе старонкі
"Добры дзень, стары верабей. Маладому вераб'ю блага..."
Хто і каму адрасаваў гэтыя радкі?
Італьянскі кампазітар, педагог і дырыжор А. Сальеры быў адным з найбольш знакамітых дзеячаў еўрапейскай музычнай культуры мяжы XVIII-XIX стст. Даследчыкі лічаць, што вядомасць Сальеры тады пераўзыходзіла славу Моцарта, і ў жанры оперы-seria ён змог дасягнуць такога якаснага ўзроўню, які ставіць яго лепшыя творы вышэй большай часткі сучасных яму опер. Імя Сальеры звязана з легендай пра атруту Моцарта. Аднак гістарычна гэты факт не пацвярджаецца.
Антон Паўлавіч Чэхаў (1860-1904) – вядомы рускі пісьменнік, таленавіты драматург, акадэмік, урач па прафесіі. Самае галоўнае ў яго творчасці – гэта тое, што многія творы сталі класікай сусветнай літаратуры, а яго п’есы ставяцца ў тэатрах па ўсім свеце. Праз сухоты Антон Чэхаў пераязджае ў Ялту, дзе ў яго ў гасцях бываюць Л. Талстой, А. Купрын, І. Бунін, І. Левітан, М. Горкі. Памірае ў Германіі ад сухотаў.
- Давай сёння пойдзем да аднаго загадкавага чалавека, да пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава. Ах, яго ўжо няма? Але ж ёсць дача. Ён ведае. Яшчэ ў першы прыезд свой у Крым быў там.
"Сагнуты, змораны цень Сальеры ўставаў ад дзвярэй, соўгаўся па сцяне. «Дык няхай жа, няхай сабе рвецца мне жыццё, як сагніўшая ніць». Хто гэта напісаў? Ён? Добра гэта ці дрэнна?"
чаму,на вашу думку,хворы максім думае пра гэтых людзей?
падумайце, пад уплывам якіх фактараў адбывалася фарміраванне асобы Адама Ягоравіча багдановіча.
У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцінства. Бацька ягоны не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. Пастаянны, гнятлівы клопат — дзе, як дастаць капейку, каб купіць бульбы, мукі, алею і нават… лучыны.
Вось ён вучыцца ў школе ... наперадзе Нясвіжская семінарыя. Адам Ягоравіч прыстае да жаданага берага. Навука! Магчымасць чытаць, спрачацца, быць прылучаным да сапраўднага жыцця.
Што самалюбства ў Адама Ягоравіча было вялікае, няцяжка здагадацца. Пра гэта, праўда мімаходзь, піша ён і сам, расказваючы пра гады навучання яшчэ ў пачатковай школе. Піша пра крыўду, пра пакуты самалюбства, якія цярпеў праз тое, што нейкі час быў не першым вучнем.
Апішыце адносіны бацькі да сына максіма, пацвердзіце вытрымкамі са зместу твора.
шамісо па нараджэнню і выхаванню быў француз, а стаў нямецкім пісьменнікам і настолькі немцам, як мала хто з немцаў. Шамісо доўга не адважваўся лічыць сябе нямецкім паэтам, доўга вагаўся паверыць у сябе як нямецкага паэта. Нават у сорак пяць год ён не лічыў сябе ім. Расказваюць, што да апошніх дзён свайго жыцця ён выказваў самому сабе ўслых на французскай мове свае задумы, перш чым яны выліваліся ў вершы, і аднак тое, што выходзіла з-пад ягонага пяра, было класічнай нямецкай паэзіяй».
Фальклор, прырода, побыт і звычаі народа, сярод якога рос, выспелілі паэтычны геній Адама Міцкевіча, далі яму матэрыял для творчасці. Беларусы далі яму песні і казкі, але, на жаль, не маглі даць распрацаванай у пэўным сэнсе літаратурнай мовы. Яны далі яму радзіму, аднак не маглі даць таго, што аздабляе яе — тую нацыянальную, палітычную і эканамічную незалежнасць, што дазваляе генію адчуваць сябе часткай вялікага цэлага і надае сілы працаваць для ўзвелічэння свайго народа, адначасова ўзбагачаючыся і падымаючыся разам з ім. Вось чаму мы, падзяляючы славу Міцкевіча разам з палякамі, вышэйшае права на яе аддаём усё ж ім.
паспрабуйце "раскадзіраваць"загадку творчай асобы, абапіраючыся на прыведзеныя прыклады.
чэхаў
сальеры
рускі пісьменнік
кампазітар
нямецкі пісьменнік
польскі і беларускі пісьменнік
міцкевіч
шамісо
Арыгінал і копія… як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Пачаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой: напачатку ён проста не ведаў яе! I, што самае прыкрае для пісьменніка не ведаў яе жьівых гаворак. Не ведаў ён, вядома, не па сваёй віне. Проста так складвалася ягонае жыццё. Усё, бы знарок, было супраць таго, каб ён адчуў сябе беларусам. Упершыню на радзіму ён прыязджае ў дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ён ужо вядомы беларускі паэт.
паспрабуйце "напісаць партрэт" максіма багдановіча як АСОБЫ:
творца
сын
чалавек
Выпрацоўка самастойных мастацкіх каштоўнасцей — вось у чым ён бачыць мэту літаратуры, не адзіную, вядома, мэту, а, бадай, адну з найважнейшых... Літаратура для яго значыла надта многа, прынамсі, дастаткова для таго, каб бачыць яе карысць, яе грамадскую функцыю перш за ўсё ў яе мастацкім самавызначэнні, у самавызначэнні яе, як адметнага, найвышэйшага роду чалавечай дзейнасці.
«Час вяртае Радзіме яе сыноў. Ні на кім не адбілася прадвызначэнне часу так, як на лёсе Багдановіча»
«Міхась Стральцоў