Want to create interactive content? It’s easy in Genially!

Get started free

Аднародныя

Нона Сілюк

Created on November 28, 2018

Start designing with a free template

Discover more than 1500 professional designs like these:

Fill in Blanks

Countdown

Stopwatch

Unpixelator

Break the Piñata

Bingo

Create a Secret Code

Transcript

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Урок 12

Калі аднародныя звязаны па сэнсе і інтанацыі (без злучнікаў), то паміж імі ставіцца коска

Напрыклад, Я люблю чытаць апавяданні, аповесці, раманы.

Аднародныя члены сказа могуць быць звязаны злучнікамі

1. Спалучальнымі (і, ды, ні-ні, як - так і, не толькі - але і).

2. Супраціўнымі ( а, але, аднак, ды, затое, хоць і - але).

3. Размеркавальнымі (ці, або, то-то, ці то - ці то, калі не - то).

У сказах з парнымі злучнікамі коска ставіцца перад другой часткай

Напрыклад, Як настаўнікі, так і вучні працавалі на суботніку

Коска ставіцца заўсёды перад супраціўным злучнікам

Напрыклад, На грыбы трэба цёплае, але з дажджамі лета. Языком у Вільні, а галавой за печчу.

Калі спалучальныя ці размеркавальныя злучнікі ўжываюцца адзін раз, коска не ставіцца.

  • У садзе пахне мёдам і кветкамі.
  • Любоў да сябе трэба заслужыць або заваяваць.
  • І ў полі, і ў лесе чуецца вясна.
  • Прыходзіць у сны сцяжынка, і хата, і лугі.
  • То знікне, то выблісне сонца ўгары.

Калі ж гэтыя злучнікі паўтараюцца, коска паміж аднароднымі ставіцца.

Абагульняльныя словы пры аднародных членах

Абагульняльнае слова перад аднароднымі, але сказ працягваецца

Абагульняльнае слова пасля аднародных

Абагульняльнае слова перад аднароднымі

У садзе раслі дрэвы: яблыні, слівы, вішні.

Зямля, дрэвы, стрэхі - усё пакрылася коркай.

Усё вакол: кветкі, промні, птушыныя галасы - складае мелодыю жыцця

Правер сябе!